Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
3 Чыкага і яго мэрыяй нас пазнаёмілі Вера і Вітаўі Рамукі, якія бяруць актыўны ўдзел у трамадскім жыцпі: кожны год адзначаюць свята
абвяшчэння незалежнасці БНР (у гэты дзень каля мэрыі Чыкага, як і ў некаторых іншых гарадах Амерыкі, уздымаецца беларускі сцяг), на Каляды робяць беларускую ёлку і г.д. Брат Веры — Нікодэм Жьізнеўскі ўзяў у нас ііггэрв’ю для радыё, бо адзін раз у тыдзень вядзецца 10-хвілінная перадача на беларускай мове. 3 дзейнасцю Беларуска-Амерыканскай Нацыянальнай Рады і беларускай праваслаўнай царквы Св.Юрыя нас пазнаёмілі Міхась Каленік і Мікола Лагушкін.
Зноў “адаапавярховую” Амерыку мы больш падрабязна ўбачылі ў Гранд-Рапідс, дзе нас гасцінна прынялі Вера і Мікола Прускі. Апошні ў сваёй хаце мае маленькую друкарню, выдаў шэраг беларускіх кніг. а зараз адзін рэгулярна выдае газеіу “Беларускі дайджэст”, шмат сіл аддае Цэнтру гуманітарнай медыцьгнскай дапамогі, у тым ліку і Беларусі.
У Таронта (Канада) адбылася 21-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, якую арганізавалі Зіуртаванне беларусаў Канады і БеларускаАмерыканскае Задзіночаннепаддэвізам: ’‘Занезалежную і дэмакратычную Беларусь’'. Сустрэча адбылася ў Беларускім рэлігійна-грамадскім цэніры (царква Св.Кірылы Тураўскага) і гатэлі Трумпф Говард Джонсан. У першы дзень абмяркоўваліся наступныя тэмы: генацыд у Курапатах; каардынацыя намаганняў за здабыццё незалежнасці і дэмакратыі Беларусі; узаемадзеянне паміж старэйпіьш і малодшым пакаленнямі; справа дапамогі ахвярам чарнобыльскай бяды; нашы захады перад уладамі Канады і Злучаных Штаіаў да іх спрыяння дэмакратычнаму працэсу і рынкавым рэформаму Беларусі. На дру гі дзень адбылася літургія, якую правёў архіепіскап Мікалай, потым пленарны сход і канцэрт, а ў вечары сяброўская вечарына. Мерапрыемствы прайшлі пад кіраўніцтвам Міколы Ганько—старшыні Згуртавання беларусаў Канады. Апрача нас. у сустрэчы ад Беларусі прынялі ўдзел прадстаўнікі БНФ Валянціна Трыгубовіч і народны дэпутат Вярхоўнага Савета рэспублш Алесь Шут, а таксама былы старшыня Рады ЗБС “Бацькаўшчына"’ Яўген Лецка. Былі атрыманы прывітанні ад губернатара штата Агаё і ад некаторых грамадскіх арганізацый ЗША і Беларусі. На жаль, ні прадстаўнікоў урада Беларусі, ні прывітання ад іх не было. На пленарным сходзе. які вельмі добра вяла Алеся Кіпель, выступілі М.Ганько, А.Шукелойць. Я.Сажыч (старгпыня Рады БНР), А.Шут, Р.Гарэцкі, Я.Запруднік, В.Кіпель. Канцэрт адбыўся сіламі жаночага хору “Васілёк” (з дапамогай Васіля Калошы і Анатоля Лук’янчыка), салістаў Вольгі Лукашэвіч, Любы Сергіевіч і Ларысы Стэльмашэнка.
Былі прыняты тры галоўныя дакументы: рэзалюцыя, заява пра палітычнае становішча на Беларусі і прывітанне Прэзідэнлу Рэспублікі
Беларусь Аляксандру Лукашэнку. Сход завяршыўся спяваннем беларускага нацыянальнага гімна "Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.
Пасля сустрэчы. але ў яе рамках пад кіраўні цтвам Раісы Жук-Грышкевіч і айца Аляксандра Надсана адбылося паломніцтва да Беларускага Крыжа ў прошчы ў Мідлендзе.
3 дапамогай М.Ганько мы разам з А.Шутам змаглі наведаць у Рычманд-Хіл (каля Таронта) Йоркскі цэнтральны шіііталь-паліклініку разам з бальніцай, якая абслугоўвае Йоркскі раён. Па абсталяванню, камп’ютэрызацыі. абслугоўванню лепшую бальніцу цяжка ўявіць. Наша так званая лечкамісія не вьггрымлівае ніякага параўнання і выглядае як самая ўбогая ўстанова. У пшіталі ў якасці нянек і іншых падсобных супрацоўнікаў дапамагаюць даглядаць хворых добраахвотнікі, якія апрануты спецыяльныя ружовыя халаты. Хуткая дапамога так арганізавана, што яна прыязджае па выкліку праз 3-5 хвілія.
Пасля вяртання ў ЗША Раіса Станкевіч (дачка вядомага літарагуразнаўцы і грамадскага дзеяча Станіслава Станкевіча) адвезла нас у мястэчка Эленвіл у Кітсцільскіх гарах, дзе мы на дачы “Родны Кут” правялі незабыўныя два дні разам з Юляй і Паўлам Андрусішынымі — бацькамі вядомага спевака Данчыка, яго бабуляй Янінай Каханоўскай. Элеанорай і Лёнем Норыкамі, Аптонам Шукелойцам, суседзямі-ўкраінцамі. Прыгожая мясцовасць, чыстае паветра і цудоўныя песні Данчыка на магнітафоннай стужцы спрыялі сяброўскай гугарцы на розныя тэмы. Давялося пабываць у гасцях у Вольгі і Масея Сяднёвых, у якіх слухалі вершаваныя і празаічныя словы Масеевы. елі смачную Масееву кашу і дыхалі салёным паветрам Атлантычнага акіяна, няспепша крочачы босымі нагамі па мяккім пяску і пяшчотнай вадзе.
Хочапца перадаць самую шчырую сардэчную падзяку ўсім беларусам ЗША і Канады, з якімі мы бачыліся. за надзвычайна цёплую сустрэчу. Дзякуючы ім, мы за акіянам адчувалі сябе спакойна і добра, як на Бацькаўшчыне. Было прыемна і радасна сустракацца з суайчыннікамі, якія так цудоўна захавалі чысціню беларускай мовы, замілаванне і любоў да Бацькаўшчыны, да беларускасці. Якія складаныя і цяжкія лёсы напаткалі болыпасць беларусаў! Рэаліі жыцця перавысілі ўсе самыя фашастычпыя прыдумы! Мы з цікавасцю знаёміліся з вялікімі здабыткамі беларускага замежжа, з яго вультурай. якія павінны зліцца ў адзінае рэчышча агульнай беларускай культуры. Мы адчулі. што болыпасць беларусаў, з якімі мы сустракаліся, гатовы разам з намі аддаць свае сілы дзеля ўсеагульнага адраджэння Беларусі і перш-наперш стварэння самастойнай дзяржавы. У
гэтай справе нашы суайчыннікі могуць шмат дапамагчы не толькі прапагандай Беларусі на ўсіх узроўнях. але і сваім уплывам на ўрады краін, дзе яны жывуць, сггрыяючы правільнай іх палітыцы ў адносінах да Беларусі. дапамагаючы эканамічным накірункам дзейнасці, арганізуючы сумесныя прадпрымальныя струкіуры і г.д. Тут неабходна агульнае супрацоўніцтва пасольстваў, нрадстаўнікоў Беларусі ў ААН. а таксама розных дзяржаўных і грамадскіх арганізацый Бацькаўшчыны з беларускімі эмігрангамі.
Мы ўбачылі, што ў беларусаў замежжа таксама існуе шмат праблем. На жаль, адсутнічае адзінства паміж сабой — раз’ядноўвае прыналежнасць да розных рэлігійных напрамкаў, да прыхільнікаў БНР ці БЦР. да крывічоў ці замежнікаў і ішп. Як і на Беларусі, няма адзінства ў дэмакратычньіх рухах і партыях, якія так і не змаіпі аб’яднацца на выбарах Прэзідэнта Асабістыя амбіцыі перамаглі і нанеслі вялікія страты ў здзяйсненні беларускай нацыянальнай ідаі. Няўжо так здарыцца і пры новых выбарах у Вярхоўны Савет Беларусі?
Узнікаюць важныя пытанні аднаўлення беларускага замежжа ў Паўночнай Амерыцы — патрэбны маладыя сілы. Неабходна ггадрыхтаваць і свяшчэннаслужыцеляў для амерыканскіх цэркваў. He менш важна захаваць архівы. Найважнейшыя матэрыялы, відаць, трэба перадаць на Бацькаўіпчьпіу, але нядрэнна мець і апорныя архіўныя пункты, магчыма, у Гайнаўцы для Еўропы і ў Кліўлендзе для Амерыкі. Абмяркоўвалася думка пра стварэнне Саюза беларускіх медыкаў. Вельмі карысны абмен студэнтамі, навукоўцамі, камерсантамі, арганізацыя ўзаемнага турызму, летнікаў, выстаў, канцэртаў, сустрэч дзеячаў культуры і навукі і г. д. Эмігранты могуць дапамагчы ў розных міжнародных мерапрыемствах, у тым ліку і спартыўных (напрыклад, у правядзенні Алімпійскіх гульняў, якія ў 1996 г. адбудуцца ў ЗША) і г.д. Неабходна прыцягваць беларускіх эмігрантаў да напісання артыкулаў для энцыклапедый, наладзіць абмен літаратурай, арганізаваць магчымасць падпіскі на розныя выданні Беларусі і г.д.
Каб дайсці нам. усім беларусам, — і на Банькаўшчыне, і ў замежжы —да сапраўднай Беларусі, патрэбна аб' яднанне сіл на шляху нацыянальнага адраджэння Беларусі.
Вярталіся мы на Радзіму поўныя ўражанняў. карысных назіранняў, прапаноў. з болып яснымі персііектывамі ў працы ЗБС “Бацькаўшчына”. У вялікім кантрасце з аэрапортамі ЗША. Канады, Ірландыі. якія поўныя людзей, розных магазінаў, рэстаранаў, кафэ, Мінскі аэрапорт сустрэў цішынёй і пустэчай мармуровых залаў. Дарэчы, страшна дрэнны сэрвіс, антысанітарны стан нашых туалетаў проста адштурхоўваюць ад паездак на
Беларусь замежных гурыстаў, у тым ліку нават нашых суайчыннікаў. Так мы губляем турызм, а з ім багацце і прыцягальнасць краіны. Аб гэтым таксама былі размовы з многімі беларусамі замежжа. Прыляііеўшы на Беларусь. мы падумалі: “О, Беларусь! Калі ж ты станеш па-сапраўднаму культурнай. багатай. цывілізаванай дзяржавай? Ці дачакаемся мы таго часу, для набліжэння якога мы гатовы зрабіць усё. што можам. не гпкадуючы сіл і намаганняў?"
ПАВЯЛІЧЫЦЬ МЯСЦОВАЕ CAMAKІРАВАННЕ *
Галоўная мэта ўсіх дэмакратьгчных сіл Беларусі — стварэшіе самастойнай эканамічна моцнай еўрапейскай дзяржавы. У аснове гэтых намаганняў ляжьшь нацыянальная беларуская ідэя, якая выпакутавана лепшымі прадстаўнікамі народа многіх пакаленняў. Сутнасцьяе: стварэнне сапраўды незалежнай краіны. развіццё экаі’омікі, культуры, адукацыі. навукі. мовы пры ўдзеле ўсіх грамадзян Беларусі незалежна ад нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці. На жаль, гэтая ідэя не стала кіруючай для старанаменклатурнай болыпасці нашага Вярхоўнага Савета і ўрада Нечакана атрымаўпгы суверэнітэт у выніку вылучэння ўсіх суседніх рэспублік у самастойныя дзяржавы. маючы найлепшыя стартавыя ўмовы, нашы ўлады ўсё ж умудрыліся давесці Беларусь да крызіснага тупіковага стану. Калі раней яны хваліліся, што ў нас лепш, чым у іншых. дык зараз засталося гаварыць толькі адно — “ а ў нас не страляюць". Уваход Беларусі ў ваенную калектыўную бяспеку і асабліва “рублёвую зону” пацвярджае, што мы паступова губляем тую мізэрную незалежнасць, якую нам далі перабудоўчыя і “белавежскія" падзеі і якую мы яшчэ не паспелі замацаваць. Большасць людзей гэта разумеюць не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Аб гэтым адкрыта гавораць многія кіраўнікі ўладаў Расіі. Так, напрыклад, У.Шумейка сказаў: “Аб’яднанне Расіі н Белзрусі ў адзіную рублёвую зону абавязкова прывядзе да палізычнага аб’яднання”.
Эканоміка і палітыка — галоўныя рычагі развіцця грамадства. яны цесна звязаны паміж сабой. Толькі правільныя суадносіны, разумны баланс паміж імі дазваляюць пазбегнуць катаклізмаў. Неабходна кансалідаваць патэнцыял навукі, законатворчых органаў і выканаўчай улады для вырашэння гаспадарчых. сацыяльных і іншых прабле.м дзяржавы. Правядзенне дэмакраіычных рэформаў на ўсіх узроўнях — ад самага высокага да мясцовага — найважнейшая праблема пабудовы незалежнай дэмакратычнай дзяржавы.
Вялікае значэнне для развіцця краіны мае так званая “рэгіянальная палітыка”. Таму вельмі цікавы вопьгт краін з развітой рынкавай эканомікай, якія маюць багатыя традыцыі рэгулявання рэгіянальных праблем, спецыфічных пытанняў асобных сектараў тэрыторыі. У гэтым аспекце асабліва важным уяўляецца рэфармаванне сістэмы мясцовых органаў