• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шляхам адраджэння  Радзім Гарэцкі

    Шляхам адраджэння

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 204с.
    Мінск 1997
    54.28 МБ
    Нават у даволі глухія для інтэлектуальнага жыцця на Беларусі 50-я гады монны імпупьс набывае беларуская ідэя ў літараіурнай і тэатральнай творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
    Якасна новы этап у станаўленні беларускага руху, беларускай ідэі звязаны з нашым першым рэвалюцыйным дэмакратам Кастусём Каліноўскім. Народнікі. які я ў 80-я гады групаваліся вакол часопіса "Гсжіан", выпрацавалі цэлую праграму нацыянальнага адраджэння Беларусі.
    Вялікі ўкладў беларускае адраджэнне ўнёс буйнейшы нацыянальны паэт Франціпіак Багушэвіч. На пачатку XX ст. разгарнула дзейнасць першая нацыянальная палітычная партьія—Беларуская Сацыялістычная Грамада. якая змагалася за сацыяльнае і нацыянальнае разняволенне беларускага народа і праз сваю газету “Наша Ніва” здолела выхаваць моцную кагорту палітычных і культурных дзеячаў, што адыгралі вядучую ролю ў адраджэнскім руху 10—20-х гадоў і ў аднаўленні дзяржаўнасці Беларусі.
    Усебеларускі кангрэс, які сабраўся ў снежні 1917 г., быў вельмі прадстаўнічым, ахопліваў усе пласты беларускага народа. Яго разгон бальшавікамі стаўся гвалтам над дэмакратыяй, над народным рухам.
    Аднаўленне беларускай дзяржаўнасці адбылося ў сакавіку 1918 г.. калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Гэта вышэйшы ўзлёг беларускай ідэі незалежнасці. Ролю і значэнне БНР, якую прызнаў шэраг краін Еўропы, цяжка пераацаніць. He было б Беларускай Народнай Рэспублікі, то не было б і абвяшчэішя БССР, а можа і сённяшняй Рэспублікі Беларусь, засталося б бальшавіцкае найменне — “Западная область".
    20-я гады нашага стагоддзя цяпер трактуюцца як новы уздым беларускага Адраджэння. Сапраўды, на той час прыпадаюць пэўныя дасягаенні ў галіне культуры, навукі, асветы. Тады мела пашырэнне беларусізацыя, якая абуджала да свядомага нацыянальнага жыцця даволі шырокія народныя масы. Тьгм не менш. новыя матэрыялы, якія толькі
    цяпер адкрываюцца ддя даследчыкаў. сведчаць. пгго рэпрэсіі 30-х гадоў. у выніку якіх было разгромлена сялянства, знішчаны многія славутыя дзеячы беларускай літаратуры, кулыуры, навукі, словам. цвет нацыі, узніклі не адразу. Яны рыхтаваліся, ды і пачыналіся ўжо з самага пачатку 20-х гадоў, з часу ўсганаўлення савецка-бальшавіцкай улады. Актыўная спроба аднавіць беларускую дзяржаўнасць рабілася ў час нямедкай акупацыі. Гэта быў рух патрыятычных сіл. у тым ліку і моладзі, які грунтаваўся на веры, што пасля бальшавіцкага таталітарызму можна будзе адрадзіць дэмакратыю. Але фашысцкія акупанты, якія спачатку намерваліся даць аўтаномію і самакіраванне, урэшце сваіх абяцанняў не выканалі.
    Болып усебаковай і аб’ектыунай ацэнкі патрабуе партызанскі рух у Беларусі ў час другой сусветнай вайны. Ён заключаў у сабе не толькі гераічнае, што ўсяляк высвечваецца, але і трагічнае, што ўсё яшчэ зацямняецца, замоўчваецца. Так, ён мала выконваў адзін з важнейшых абавязкаў, а менавіта: бараніць насельніцтва Беларусі ад вынішчэння рознага роду карнікамі, аў шэрагу выпадкаў нават садзейнічаў гэтаму.
    Пакуль не знайшло належнага асэнсавання і напга пасляваеннае жыццё, якое больш падавалася ў форме рапартаў аб вялікіх дасягненнях. Але побач з пэўнымі здабыткамі нарасталі і адмоўныя з’явы. якія прывялі да застою ў эканоміцы, да цяжкай экалагічнай сітуацыі. да кагастрафічных вынікаў з беларускай мовай, увогуле духоўнай культурай. Час даць усяму гзтаму належную ацэнку, каб падобнае ў далейпіым ніколі не паўтарылася.
    Цяпер гістарычная навука атрымала магчымасць для актыўнапраўдзівага, глыбокага даследавання нашай шматвяковай і багатай гісторыі, у тьгм ліку і складанага, пакручастага шляху беларускай ідэі. I гэту магчымасць трэба як найлепш выкарыстаць, памагчы народу вярнуць гістарычную памяць.
    У гэтым плане карысную справу робяць нашы суайчыннікі, асабліва з Амерыкі, Аўстраліі, шэрагу еўрапейскіх краін.
    Гістарычна склаўся такі лёс, што беларускай нацыі наканавана быць адной з самых раскіданых па ўсім свеце. Дастаткова сказаць, піто кожны трэці беларус (а можа нават і больш) жыве па-за межамі сваёй Бацькаўшчыны. Цяпер беларусы расселены па ўсіх кантынентах зямлі.
    Вучоныя падлічылі, што калі б беларусы натуральна жылі на сваёй этнічнай тэрыторьгі, ды не разбуральныя войны, у выніку якіх гівулі кожны чацвёрты, трэці, а то і другі чалавек, то цяпер было б 25—30 млн. беларусаў.
    На працягу стагоддзяў беларусы, якія так многа цярпелі. ніколі не распачыналі агрэсіі супраць іншых народаў. не вялі захопніцкіх войнаў
    (толькі бараніліся). Талерантнасць, цярпімасць. мірнае сумеснае жыццё з краінамі-суседзямі, з насельніцгвам іншых народаў у самой Беларусі —■ гэта было і раней. ва ўсе часы, так і толькі так павінна быць і надалей.
    Але разам з тым патрэбны канкрэтныя, дзейсныя захады. Беларусы асабліва з бліжняга замежжа знаходзяцца проста ў бядотным стане. I задача парламента і ўрада Беларусі, як і ўсіх нас, аказваць ім усялякую дапамогу і ў эканамічным, і ў палітычным плане, а некаторым з іх, зразумела, па ўласным жаданні, дапамагчы вярнуцца на Бацькаўпгчыну. Гэта асабліва дягычыцца вайскоўцаў, якія трапілі за межы Беларусі, а шэраг з іх знаходзівда і ў так званых гарачых кропках, і сёння не могуць вярнуцца на Радзіму.
    Беларусь сама па сабе не бедная краіна. а пры разумным гаспадаранні можа быць і вельмі багатай. Недзе ў сярэдзіне мінулага стагоддзя наіп народ склаў легенду, якую прыводзіць у кнізе “Зямля пад белымі крыламі” наш слынны Уладзімір Караткевіч. Сугнасць яе ў тым. што калі Бог дзяліў паміж народамі землі, то беларусам дасталіся вельмі добрыя. на якіх і паўнаводныя рэкі, і вялікая колькасць азёраў, умераны клімаг, багатыя ўгоддаі. Але каб людзі не зазнаваліся і працавалі, Бог даў найгоршае ва ўсім свеце начальства, якое вызначалася і вызначаецца абыякавасцю і нават варожасцю да беларушчыны, робіць краіну заложніцай іншаземнай палітыкі.
    Так, многія гады, нават стагоддзі народ не меў магчымасці'выбіраць кіруючыя ўлады. Нават апопыгія выбары ў наш парламент у болыпасці выпадкаў прайшлі па старой камандна-бюракратычнай сістэме.
    Што ж датычыцца прыродных багаццяў. то яны ў нас немалыя. Акрамя традыцыйна вядомых — торфу, будаўнічых матэрыялаў, падземных пітных водаў. дарэчы. найбагацейшых у Еўропе, у рэспубліцы вельмі вялікія запасы калійных і каменных соляў. сапрапеляў. Ёсць багатыя радовішчы жалезных рудаў, рэдказямельных элементаў. вугалю, гаручых сланцаў. Ёсць радовішчы фасфарытаў, алюмініевай сыравіны, цэалітаў, знойдзены пэўныя запасы нафты. У нас вялікія сховішчы мінеральных водаў, расолаў — поліметалічнага воднага канцэнтрату. Ёсць перспектывы здабычы золата, буршты ну. алмазаў і інш.
    Багацце нашай землі і нетраў дае падставы для ўзаемавыгаднага гандлю з іншымі дзяржавамі. Эканамічныя сувязі трэба традыцыйна развіваць не толькі з Усходам, але і ўсяляк мацаваць з Захадам, інтэгравацца ў Еўропу.
    Па сваім геаграфічным становішчы Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. праз яе праляі аюць шляхі з захаду на ўсход і з усходу на
    захад, а таксама з поўначы на поўдзень і наадварот, яна павінна заняць сваё належнае месца. Богам наканавана, каб па нашых шляхах ішоў гандаль, ад нас — культура, мір, грамадзянскі спакой, цывілізаваны парадак. I калі будуць аплочвацца наземныя і паветраныя шляхі, нафтаправоды і газаправоды па сусветных цэнах, то не страшныя будуць такія ж цэны на нафтапрадукты, іншыя энерганосьбіты.
    Рэспубліка Беларусь уступіла на шлях суверэннасці, незалежнасці, будаўніцтва ўласнай дзяржаўнасці. Але трэба заўважыць, што гістарычны вопыт беларускай дзяржаўнасці пакуль не выкарыстоўваецца, капіруецца замежны і ў болыпасці для нас чужы. Парасткі новага ладу жыцця яшчэ невялікія і даволі кволыя. Наш суверэнітэт, незалежнасць, дзяржаўнасць могуць быць і раздушаны — такая небяспека сёння, на жаль, вельмі рэальная. I мы павінны зрабіць усё, каб добрыя працэсы, якія пачаліся, набылі незваротную сілу.
    Рэспубліцы жыццёва неабходны нейтралітэт — сёння ніхто на нас не збіраецца нападаць, не збіраемся нападаць і мы. Нам трэба мацаваць суверэнітэт, незалежнасць як у палітычным, так і ў эканамічным плане, развіваць сваю дзяржаўнасць, весці шырокую беларусізацыю, Адраджэнне Беларусі і беларускасці, прытым комплексна, ва ўсіх сферах — мовы, увогуле ўсёй духоўнай і матэрыяльнай культуры, эканомікі, палітыкі і інш.
    Дзеля гэтага неабходна аб’яднанне сіл і намаганняў усіх і жыхароў Беларусі і беларусаў замежжа. Разам — мы значная ў свеце сіла, здольная адолець многія беды.
    Аб’яднанню павінна садзейнічаць дзяржава (у дадзеным выпадку стварэннем неабходныхумоў, каб беларусы бесперашкодна маглі ладзіць паміж сабою сувязі,хаб Бацькаўпічына ў поўным сэнсе слова стала роднай маці для нашых замежных суродзічаў). Кансалідацыі нацыі павінна садзейнічаць і рэлігія, бо калі Бог даў народ, то і царква, касцёл павінны служыць свайму народу, а не суседнім дзяржавам.
    Нам патрэбна шырокае народнае абуджэнне да свядомага нацыянальнага жыцця, бо беларусы сваёй крывёю, потам заслужылі добрую долю. Пільна ўглядаючыся ў мінулае, узважана аналізуючы сучаснае, цвяроза ацэньваючы набыткі і страты, задачы будавання нашага беларускага дома, мы павінны ўсвядоміць, што мы нацыя, карані якой ідуць з ілыбінь тысячагоддзяў. I разам з тым мы — нацыя маладая. Усведамленне сваіх глыбокіх каранёў — глеба для росту нацыянальнай самасвядомасці. Усведамленне ж сябе маладой нацыяй дасць імпульс для
    стваральнай энергіі па адбудове сваёй дзяржаўнасці.
    Выбіраючы свой шлях, мы павінны ўпісацца ў агульнаеўрапейскі інтэграцыйны працэс і разам з тым аднавіць, умацаваць сваю дзяржаўнасць, пазбегнуць небяспекі ператварыцца ці то ў правінцьпо Еўропы, ці то ў перыферыю Расіі.
    Сацыяльны мір, нацыянальнае яднанне павінны стаць арыенцірамі на шляху да беларускай дзяржаўнасці.
    СУВЕРЭНІТЭТ БЕЛАРУСІ: ШЛЯХІ СТАНАЎЛЕННЯ*
    Вось ужо трэці раз мы адзначаем гэта вельмі важнае для Беларусі свята—Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь—абвяшчэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі, якую 27 ліпеня прыняла сесія Вярхоўнага Савета БССР. Да гэтага свята беларускі народ ішоў праз вялікія пакуты і цяжкія намаганні.
    Як вядома, старажьпная дзяржаўнасць у Беларусі мае болып чым тысячагадовую гісторыю. Найбольш магутным самастойным княствам X—XIII стст. было ГІолапкае. Славутыя імёны полацкіх клязёў—Рагвалода і Рагнеды, Ізяслава і Усяслава Чарадзея трывала ўвайшлі ў летапісы і літаратурныя творы. Нядаўна мы адзначалі 740-годдзе каранацыі ў Навагрудку караля Мі ндоўга. што азначала пачатак угварэшія на беларускай аснове новай магутнай поліэтнічнай і шматканфесійнай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Яно забяспечыла незалежнасць і само існаванне беларусаў і іншых народаў княства ва ўмовах жорсткай барацьбы з крыжацкай навалай і мангола-татарскімі нашэсцямІ. Вяршыняй яе вайсковага трыумфу з’явілася перамога ў Грунвальдскай (Дуброўніцкай) бітве 1410 г. Вялікае значэнне мелі вядомыя дры Статуты Вялікага княства, напісаныя на дзяржаўнай беларускай мове. Гэта вяршыня заканадаўчых актаў таго часу. Яны сведчаць аб высокай дзяржаўнай культуры, адлюстроўваюць ідэі суверэнітэіу, усеагульнасці права і г.д. Такія ўмовы грамадскага жыцця прывялі да значнага росту самасвядомасці беларусаў, развіцця высокай культуры, паглыблення дзяржаўных і пацыянальнапатрыятычныхпачуццяў.