Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
Акрэсліць межы паміж этнасамі — вельмі складанае і адказнае навуковае даследаванне, якім павінны займацца спецыялісты, якія валодаюць ведамі. перш-наперш у картаграфіі, этнаграфіі і гісторыі. Геаграфічныя каргы (старажытныя і сучасныя), што асвятляюць тыя ці іншыя этнічныя характарыстыкі насельніцтва, — найбольш грунтоўны сінтэз ведаў і канкрэтная крыніца інфармацыі. Яны могуць разглядацца як дакументы свайго часу, той эпохі. калі яны ствараліся. Карты дазваляюць прааналізаваць усю дынаміку гістарычнага працэсу фарміравання этнасу, пачынаючы са старажытных часоў. Спецыяліст у галіне картаграфіі, які валодае ведамі працэсаў выдання і выкарыстання карт, можа найболып верагодна і дакладна ацаніць межы і плошчу даследуемай тэрыторыі на той ці іншай карце з улікам матэматычных праекцый (як вядома, яны ўносяць розныя скажэнні ў плошчу, лініі, вутлы). Вядома, ён павінен
* Літаратура і мастацтва. 1991, 9 жніўня (у сааутарстве з Яўгенам Шыраевым).
валодаць неабходным мінімумам ведаў гіа этнаграфіі, гісторыі, археалогіі, тапаніміцы. антрапалогіі і іншых галінах, пгго дазваляе зрабіць дастаткова аб’ектыўную ацэнку картаграфічнага дакумента ў адпаведнасці з яго тэматыкай. Улічваючы выключную адказнасць у гэтым пытанні. якое закранае міжнаныянальныя адносіны, даследчык павінен займавда галоўным чынам яго навуковым бокам. Пытанне змены палітычных граніц яго не павінна датычыць. Гэта ўжо прэрагатыва адміністрацыі дзяржаў якія зацікаўлены ў дадзеным пытанні. Каб прыняць тое ці іншае рашэнне аб межах. адміністрацьгі павінны мець аб’ектыўныя канкрэтныя матэрыялы. У процілеглым выпадку гэта можа прывесці да міжнацыянальнага канфлікгу. Таму даследчыку трэба выказаць гістарычную праўду і толькі праўду. He выключаецца, што ў даследаванні могуць быць і памылкі. Але калі яны будуць знойдзены. трэба іх сумленна прызнаць. Некаторыя даследчыкі, якія маюць, магчыма, і зусім добрыя намеры, менавіта — папярэдзіць наспяваючы канфлікт (як прычына несправядліва зробленай граніцы), прыходзяць дахлуслівых прыёмаў з мэтай даказаць правамоцтва такой мяжы. Г эта — утапічны шлях. Ён, як правіла, вядзе да негагыўных вынікаў, бо гістарычная праўда ўсё роўна непазбежна знойдзе свой выхад, а гэта прывядзе даяшчэ болыпага абвастрэння.
Далей мы спынімся на пытанні аб заходняй і паўночна-заходняй мяжы Беларусі, у прыватнасці, аб так званым Віленскім краі. Гэтаё пьгганне досыць шырока абмяркоўваецца ў друку — і беларускім, і польскім, і літоўскім. На жаль, у некаторых публікацыях ёсць. на нашу думку, праява тэндэнцыйнасці, якая асабліва прыкметна ў артыкуле Сяргея Мацюніна "Мяжа” (ЛіМ ад 5 красавіка 1991). Паколькі ён апублікаваны ў такой аўтарытэтнай газеце, як “Літаратура і мастацтва”, лічым неабходным разгледзець яго больш падрабязна.
Ва ўсім змесце артыкула — імкненне аўтара знайсці абгрунтаванне, доказы правамоцтва гранііі, якія былі прыняты ў 1939 г. быццам бы на справядлівай аснове размяшчэння беларускагаі літоўскаганасельніцтва Віленскага краю, зробленай выключна па даных перапісу насельніцтва па адмшістратыўных адзінках. 3 аднаго боку, ён робіць націск на даныя перапісу насельніцтва і тым самым стварае бачнасць аб’ектыўнасці, а з другога—маніпулюе імі так, што ў ныніку адводзіць чытача ад сапраўднага становішча і накіроўвае яго па лжывым шляху аналізу, а ў канцы падводзіць да жаданых аўтару вынікаў.
Як вядома. у этнаграфіі этнічная тэрыторыя вызначаецца толькі па сельскім насельніцтве (без гарадоў). Аўтар жа артыкула ўлічвае ўсё
насельніцтва, уключаючы і гарадское, у тым ліку і Вільню, насельніцтва якой тады складала амаль палову ўсяіо насельніцтва павета Па даных найбольш аб’ектыўнага перапісу насельніцтва 1897 г„, у Віленскім павеце (без горада)беларусыскладалі87,6тьк. чалавек(42%),літоўцы—73 тыс. (35%), палякі — 25,2 тыс. (12%). яўрэі — 15,4 тыс. (7,4%). У г.Вільні было яўрэяў 62,3 тыс. (40,3%). палякаў — 47,7 тыс. (30,9%), рускіх—30.9 тыс. (20,9%). беларусаў — 6,5 тыс. (4,2%), літоўцаў — 3.1 тыс. (2%). Калі браць Віленскі павет разам з Вільняй, дык лічбы будуць наступныя: беларусы — 25,8%, яўрэі — 21,2, літоўцы — 20,9, палякі — 20,1%. Як бачым, і тут беларусы знаходзяццана першым меспы. Чамусыіі аўтар артыкула прыводзіць толькі колькасць беларусаў і маўчыць аб іншых лічбах. На самой жа справе ў любым выпадку беларусы выходзяць на першае месца і пераходзяць на чацвёртае месца ў самой Вільні, дзе на першае перасоўваюцца яўрэі. якія сумарна па павеце і горадзе займалі друтое месца. Прывядзём яшчэ лічбы па некаторых іншых паветах былой Віленскай губерні. У Свянцянскім павеце (разам з горадам) беларусаў было 47,5%, літоўцаў — 33,8, яўрэяў — 7,1, палякаў — 6, рускіх — 5.4%; у Дзісненскім павеце (разам з горадам) беларусаў — 81,1%, яўрэяў — 10,1, рускіх — 5,9, палякаў — 2,4, літоўцаў — 0,34%; у Троцкім павеце (разам з горадам) літоўцаў—58,1%, беларусаў —15,7. патякаў—11.3, яўрэяў—9,5,рускіх—4,6%.
Трэба дадаць, што, як меркаваў яшчэ акадэмік Карскі, беларусаў па перапісу 1897 г. павінна быць болып, таму што “... во многйх местах белорусы-православные, смешявая народность с релнгней, назвавпшеся прн опросе просто “русскнмн”, счетчякаші прнсоедннены к велнкоруссам, а кое-где н к малоруссам, еслн счетчлк плохо отлпчаі белорусов от малоруссов; в другнх местах белорусы-католшсн, которые прн опросе по указанной выше прнчнне называлн себя “полякамн”, прнсоедштены к полякам”. На жаль, гэтыя выпадкі пры наступных перапісах яшчэ больш пашырыліся і дзейнічаюць да нашага часу. 3 прыведзеных даных відаць, што беларусы складалі большасць нават у межах адміністратыўных граніц (апрача Троцкага павета).
Але трэба адзначыць. што адміністратыўныя граніцы і этнічныя — гэта не адно і тое ж. На вядомай этнаграфічнай карце акадэміка Я.Ф.Карскага гэтыя межы досыць сур’ёзна разыходзяцца. Аўгар артыкула ўсе свае разлікі і разважанні будуе па перапісу населыгіцтва па адміністратыўных граніцах паветаў. Безумоўна, што ў той частцы паветаў, якую Карскі ўключыў у беларускі этнас. пераважную болыпасць складаюць беларусы, і, наадварот. у тых частках паветаў, якія Карскі ўключыў у літоўскі этнас, пераважаюць
літоўцы. Правільнасць гэтай мяжы пацвярджаецца практычна на ўсіх замежных (нямецкіх, аўстрыйскіх, польскіх і іншых) картах, а таксама на картах Лігі Нацый, складаеных у пачаіку 20-х гадоў, і рускіх картах XIX—XX стст.
Аўтар артыкула піша, што нацыянальнасць чалавека вызначаецца на падставе яго самавызначэння. Калі беларус называе сябе палякам, дык, значыць, мы павінны лічыць яго палякам, наваткалі ўсе папярэднія пакаленні яго продкаў лічылі сябе беларусамі. Мы думаем, што Радзіму і нацыянальнасць, як і бацькоў, чалавек не выбірае па сваім гусце, яны яму дадзены ад нараджэння.
Аўтар артыкула дзеля сваіх доказаў выкарыстоўвае відавочна фальсіфікаваныя даныя, якія былі атрыманы ў выніку так званага перапісу насельніцтва, арганізаванага сталінскім рэжымам для апраўдання сваёй спекуляцыйнай палітыкі. Мэта гэтай палітыкі сёння нам добра вядома па многіх сакрэтных дакументах, у прыватнасці, “пакце Рыбентропа — Молатава”, пасля рэалізацыі якога ад Беларусі і адьппоў Віленскі край.
На жаль, і папярэднія перапісы насельніцтва, у прыватнасці, зробленыя польскімі ўладамі ў 1919 і 1921 гг. у Заходняй Беларусі. таксама моцна фальсіфікаваныя (Г арэцкі Г. Межы Заходняй Белару сі ў Полыпчы (Нацыянальны склад насельніцтва Заходняй Беларусі). Мн., 1928).
Падрабязны аналіз этнасу Віленскага краю і яго граніц з прывядзеннем у якасці пераканаўчых доказаў факсімільных копій гтаражытных і сучасных этаграфічных. лінгвістычных. адміяістратыўных і іншых карт, якія былі створаны ў розных краінах Еўропы, і даных перапісу насельніцгва XIX ст., дадзены ў кнізе аднаго з аўтараў гэтага артыкула (Шнряев Е.Е. Беларусь — РусьБелая, РусьЧернаян Лнтва—-вкартах. Мн., 1991).
Сёння для вырашэння гэтай складанай праблемы вельмі важна даць правільны адказ на пытанне: ці заўсёды правамоцна вызначаць эгні чную тэрыторыю па даных, якія атрыманы ў выніку перапісу насельніцтва, калі нацьіянальнасць вызначалася са слоў грамадзяніна ў час апытання? Першнаперш, вызначэнне мяжы этнасу павінна быць незалежным ад сённяшніх кан’юнктурных даных, якія могуць з'явіцца вынікам, акрэсленым палітычнымі абставінамі, што ўплывалі ў момант перапісу на насельніцтва. Такім чынам, этнічныя межы, якія раней вызначаны ўмірны час заканчэння фарміравання этнасу, павінны быць нязменнымі і незалежнымі ні ад канфармісцкіх, ні ад рэнегацкіх настрояў насельніцтва, ні ад палітычных граніц.
БЕЛАРУСЫ ПАВІННЫ АБ' ЯДНОЎВАЦЦА *
Сёння ў нас надзвычайная падзея: упершыню беларусы былога Саюза, а цялер СНД ці. як кажуць, бліжняга замежжа (хоць яно па адаеіласці інпіы раз і не зусім блізкае) сабраліся разам, каб абмеркавапь многія пытанні свайго аб’яднання, праблемы нацыянальнага Адраджэння, шляхі да стварэння па-сапраўднаму самастойнай еўрапейскай дзяржавы Беларусі, усе жыхары якой маглі б "людзьмі звацца’*. Улетку 1993 г. на Купалле нас чакае Форум беларусаў свету. Аб такіх падзеях, яксённяшняе і наступнае, зусім нядаўна, некалькі гадоў таму мы маглі толькі марыць.
Я хачу звярнуць Вашу ўвагу на геапалітычнае знаходжанне Беларусі, ад якога ў многім залежалі і будуць залежаць лёс і гісторыя краіны. Б ольшасць географаў лічаць, што крайнія кропкі кашынентальнай Еўропы наступныя: на поўначы — мыс Нордкін, на поўдні — мыс Марокі, на захадзе — мыс Рокаі наўсходзе—Паўночны Урал. Калі ўзяць гэтазааснову, дык я падаічыў, што на пасярэднім мерыдыяне Еўропы (28° 45') ці блізка ад яго ляжаць такія гарады, як Полацк, Лепель, Барысаў, Беразіно, Асіповічы, а на пасярэдняй шыраце (53° 34') — Масты, Мір, Стаўбцы, Мар’іна Горка, Клічаў, Быхаў, Чэрыкаў, Клімавічы. Геаграфічны цэнтр Еўропы знаходзіцца ў сярэдзіне трохвутольніка паміж гарадамі Чэрвень—Асіповічы—Клічаў на адлегласш 2 км на з.—п.з. ад в. Чыжаха на р.Бярэзіне. Як бачым, Беларусь—самая сярэдзІна Еўропы. Праз нашы землі ішла сувязь паміж Усходняй і Заходняй Еўропай, паміж паўднёвымі народамі і паўночнымі. 3 аднаго боку, гэта дапамагала развіццю кулыуры і дзяржаўнасці ў часы Полацкага і Тураўскага княстваў, заіым і Вялікага княства Літоўскага, у часы Еўфрасінні Полацкай і Кірыла Тураўскага, Францішка Скарыньг і Міколы Гусоўскага, з другога (разам з барацьбой за беларускія землі Полынчы і Расіі)—прыводзіла да спусташальных войнаў, у якіх гінула да чвэрці, а то і палова беларусаў. У справу фізічнага і маральнага знішчэння беларусаў вялікі ўклад унёс сталінскі генацыд, а цяпер дабаўляе чарнобыльская катастрофа і бездапаможнасць сучасных уладаў. Войны. тэрор і бедстаы прыводзілі да велізарнай міграцыі беларусаў і іх глыбокай асіміляцыі. Усіх беларусаў па-за межамі рэспублікі ў краінах СНД больш за 2 млн., не менш іх і ў далёкім замежжы. А колькі былых беларугсаў ужо не лічаць сябе беларусамі не толькі ў далёкіх краінах, але і на этнічна-беларускіх тэрыторыях (Браншчыне, Смаленшчыне. Пскоўшчыне, Віленшчыне, Беласточчыне). Да і ў самой Беларусі!