Навуковыя працы прысвечаны тэктоніцы і геадынаміцы платформ, уключаючы тэрыторыю захаду Усходне-Еўрапейскага крэтону і Беларусі. Найбольш гюўна апісаў і даў класіфікацыю своеасаблівых геалагічных цел — кластычных даек. Унёс істотны ўклад у тэктанічны аналіз магутнасцей адкладанняў. Развіў шматлікія аспекты вучэння пра тэктоніку платформ: праблемы спадчыннасці і новаўтварэння, тыпы і класіфікацыі структур, разломы, стадыйнасць развіцця, некампенсаванае прагінанне і інш. Прааналізаваў асаблівасці будовы і развіцця кантынентальных палеарыфтаў, у прыватнасці на прыкладзе Прыпяцкага прагібу даказаў лістрычны характар фарміруючых яго разломаў. Удзельнічаў у складанні шматлікіх тэктанічных карт. Распрацаваў новы прынцып тэктанічнага раяніравання платформенных абласцей па асноўнаму этапу фарміравання структур. Надрукаваў шэраг артыкулаў, прысвечаных нацыянальнаму адраджэнню Беларусі, жыццю і творчасці Максіма і Г аўрылы Г арэцкіх.