Шляхам адраджэння  Радзім Гарэцкі

Шляхам адраджэння

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
54.28 МБ
У той час, калі Алесь Адамовіч ужо паехаў з беларускай Вандэі ў Маскву, стаў народным дэпутатам СССР, калі папулярнасць яго як смелага грамадзянскага дзеяча высока ўзрасла, ён аднойчы прыехаў у Мінск на канферэнцыю дэмакратычных сіл, якая адбывалася ў Чырвоным касцёле. У перапынку мы стаялі разам і размаўлялі на розныя тэмы. Падышлі хлопцы з радыё і папрасілі даць інтэрв’ю. На пытанне пра адносіны беларускіх уладаў да працэсаў дэмакратызацыі, Алесь Адамовіч паглядзеў на мяне і, пэўна, прыгадаўшы музей валуноў, адказаў. што ўлады, як тыя замшэлыя нямыя валуны. не хочуць ніякіх зрухаў наперад.
Галоўнае крэда Алеся Адамовіча — усюды змагацца за праўду. шукаць ісціну—у жыцці, літаратуры, грамадскасці. Адным з першых ён сказаў праўду аб чарнобыльскай катасірофе, якую ўлады замоўчвалі. Дайшоў да самых вярхоў і ў Мінску — да М.Слюнькова, і ў Маскве — да М.Гарбачова, першы пачаў біць у жалобны набаг Алесь Міхайлавіч ведаў, што гэта можа нашкодзіпь яму асабіста, але здрадзіць праўдзе не мог. Я памятаю, якпрэзідэнт Акадэміі навук БССР М.Барысевіч раіўся са мной наконт кандыдатаў у акадэмікі і назваў у тым ліку і члена-карэспандэнта А.Адамовіча Я адразу падтрымаў яго кандыдатуру. У спіс кандыдатаў у акадэмікі на новыя выбары. які падаваўся ў ЦК КПБ, было ўключана і яго прозвішча. У той час і колькасць новых членаў Акадэміі і наваг персанальны спіс кандыдатаў зацвярджаўся ЦК КПБ, якому такія барацьбіты за праўду, як Адамовіч, зусім не падабаліся. і таму Пергаы сакратар ЦК КПБ М.Слюнькоў выкрасліў прозвішча гэтагавыдатнага пісьменніка і вучонагалітаратуразнаўцы.
Алесь Адамовіч — чалавек чыстага сумлення, горача ўспрымаў усе падзеі сучаснага жыцця, бясстрашна кідаўся ў самыя кіпельныя яго кропкі, змагаўся і марыў пра лепшую будучыню свайго народа, сваёй Бацькаўпічыны, усяго чалавецтва, ніколі не заставаўся абыякавым, бо абыякавасці не цярпеў усім сваім нутром. Сэрца не вытрымала напружання — здарыўся інфаркт.
Апошні раз я сустрэў Алеся Міхайлавіча позняй восенню на дачы каля Раўбічаў. Ен ішоў на прагулку ўздоўж Дуброўскага вадасховішча. "Распрацоўваю разбоўтанае сэрца’', — сказаў з лёгкайусмешкай. Потым дадаў: “Пара перабірацца дахаты, назад у Мінск. Возьміце мяне ў Акадэмію, знойдзіцца месца для мяне?” Я з вялікай радасцю падтрымаў такое рашэнне. Ён пайшоў далей ужо не такім шыбкім крокам (амаль подбегам), як раней, але па-ранейшаму сгромкі, прыгожы, задумлівы... Такім я яго і запомніў.
Праз некалькі месяцаў А.Адамовіча раптоўна не стала. Дом літаратара не змог змясціць усіх, хто хацеў развітацца з ім.
На наступны год пасля смерці Алеся Адамовіча ў пачапсу верасня сабраўся Другі міжнародны кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры "Незалежная прэса: свабода і адказнасць", які прайшоў пад знакам і ўплывам думак выдатнага пісьменніка. вучонага. грамадзянскага дзеяча. Былі ўручаны першыя Літаратурныя прэміі імя Алеся Адамовіча ў галіне публіцыстыкі за 1995 год. Усе ўдзельнікі прыехалі ў Глушу на могілкі, дзе яго мяцежны дух знайшоў супакой побач з бацькамі. братам. I ляжыць там прыгожы светла-чырвоны валун з хвалістымі пражылкамі. якія нагадваюць поўнае турбот і неспакою жыццё. I на ім сціплы. але вялікі па значэншо надпіс: "Алесь Адамовіч”, а трохі выпіэй выбіты невялікі крыжык. I гэты валун — цудоўнае стварэнне вечнай прырода, які выбралі Вера Сымонаўна Адамовіч, Васіль Быкаў, Валерый Янушкевіч і я сярод калекцыі музея валуноў Акадэміі навук, будзе вечна нагадваць нашчадкам пра славутага сынаБеларусі.
Як асабісты запавет пакінуў мне Алесь Міхайлавіч надпіс на кнізе ”Браму скарбаў сваіх адчыняю": ‘‘Дарагому Радзіму Гаўрылавічу, якому несці далей выдатны цяжар дабрыні, сумленнасці і таленту Гарэцкіх. Жадаю Вам здароўя, сіл і поспехаў на гэтым шляху! 11.10.1980. А. Адамовіч”.
Нялёгка гэта, але стараюся.
У МАЙСТЭРНІ ЗАІРА АЗГУРА*
У канды 70-х гадоў Заір Азгур вырашыў вылепіць бюсты братоў Гарэцкіх. Спачатку ён вылепіў бюст Гаўрылы Гарэцкага, які неаднойчы выстаўляўся на рэспублікансіахвысі'авах. Твор палічылі ўдалым і яго набыў Дзяржаўны мастацкі музей БССР.
Я разам з бацькам некалькі разоў таксама прыходзіў у майстэрню на вул.Някрасава. Заір Ісакавіч меў выдатную зрокавую памяць. Хаця з Максімэм Гарэцкім ён сустракаўся ў канцы 20-х гадоў, дагэтагачасу добра памятаў яго аблічча. Гледзячы на мяне, ён знаходзіў на галаве нейкія асобвыя контуры, дэталі, якія былі падобныя да ўсплываўшых у яго памяці дзядзькавых: агульны абрыс галавы, часткова лоб, вуха, падбародак і г.д. I Заір Азгур, каб болып наблізіцца да таго вобраза Максіма Г арэцкага, які паступова ўзнікаў у яго творчым уяўленні, папрасіў мяне “вытрымаць” некалькі сеансаў. Ён падкрэсліў: "Чым болып гляджу на Вас, тым лепш успамінаю Максіма і ён паўстае перада мной як жывы — у многіх рысах вашых бачу агульныя рысы роду Г ар эцкіх”.
У першую палову ліпеня звычайна каля 9 ці 10 гадзін раніды я прыходзіў да яго ў майстэрню і пазіраваў 2—2,5 гадзіны. Такіх сеансаў адбылося сем. Заір Ісакавіч заўсёды быў ужо ў майстэрні, пераапрануты ў рабочую куртку, паспяваў зняць мокрае пакрывала і адкрыць гліняную мадэль бюста, вакол якога хадзіў і ўважліва прыгладаўся да зробленага ў мінучы дзень і, відапь, у думках намячаў, што трэба зрабіць сёння. Урачыста ўсхваляваны (“кожны раз хвалююся, калі пачынаю ляпіць”), але вельмі прыветлівы і радасны, Заір Азгур пачынаў працаваць...
У час сеансу мьі ўвесь час размаўлялі па-беларуску на самыя розныя тэмы. Шкадую, што не запісаў адразу многія вельмі цікавыя думкі, якія выказваў Майстар. Усе 2—2,5 гадзівы працаваў без перапынку, але лёгка, павольна, як бы жартуючы. Калі атрымлівалася, пачынаў напяваць якую-небудзь мелодьпо: часцей класічнай музыкІ, a то беларускую, а зрэдку і габрэйскую песню.
У нершы дзень Заір Ісакавіч прызнаўся, што кожны раз, калі ён пачынае ляпіць, яму робіцца троху страшна: а раптам не атрымаецца? A калі не атрымліваеццатое, што хочаода выявіць, пачынаеш нервавапца, хвалявацца, ад чаго яшчэ горш робіцца. Часта сніцца скулыпура, нават у сне яе лепіш, а ўсё роўна не тое... I ў страшным страху прачынаешся...
’ 1997, люты.
Праз некаторы час да гэтай думкі ён дадаў: “Наогул я па натуры трошку песіміст — вельмі часта сумняваюся. I калі ляплю, дык падбадзёрваю сябе, ганю няўпэўненасць і пра сябе малюся: “Атрымаецца, атрымаецца...” Глядзіш і праўда ўжо адчуваю, што агрымліваецца”. У час творчасці, натхнення Майстар гаворыць: “Я ляплю чалавека! Я Бог!” I праўда, у яго постаці адчуваецца асаблівая ўцэўненасць, мужнасць, скрозь акуляры бачывда радасны бляск яго вачэй, твар робіцца светлым, прыгожым, сівыя валасы хвалямі звісаюць на нлечы. а тонкія пальцы рук хутка перабіраюць гліну, з якой раптоўна вырысоўваецца найвышэйшае тварэнне прыроды — чалавек. 1 сапраўды ўяўляеш: перад табою жывы Бог!
Заір Азгур сказаў, што вылеігіў ужо каля 1000 скулыпур. Кожная з іх — чалавек з рознай натурай, розным характарам, аднолькавых няма. Каля 200 скулыпур давялося самаму разбіць, бо ў савецкі час, час рэпрэсій многія з іх ператвараліся ў выявы “ворагаў народа" і не маглі існаваць нават у выглядзе бюстаў. Калі прыйшлі ў Мінск фашысты. явы расстралялі таксама прыблізна200 скулыпур, прычым расстрэльвалі як жывых людзей.
Успамінаючы сваё жыццё, Заір Ісакавіч дадаў: “Нашаму пакаленню многа давялося перажыць... Былі і голад, і знявага... Я таксама быў і “навдэмам’і “бязродным касмапалітам”. Цярпеў і ад некаторых беларусаў за сваё габрэйскае паходжанне, а я па сутнасці больш беларус, чым многія так званыя беларусы, ды і для беларускай культуры зрабіў нямала...”
Перад тым як ляпіць мой бюст, Заір Азгур закончыў прапу над бюстам Алеся Адамовіча, які стаяў на самым відным месцы каля працоўнай стойкі скулыітара. Я пахваліў бюст, адзначыўшы, што ён нечым вагадвае Вальтера. пгго ў ім выразна выступае інтэлект, розум, філасофская думка. Заір Ісакавіч адказаў, што лічыць Адамовіча адным з лепшых празаікаў, а пасля сваіх "Карнікаў" ён узняўся на недасягальную вьппыню. Іменна пасля прачытання кнігі ён і запрасіў Адамовіча на сеансы.
Вельмі быу удзячны мне за тое, што я згадзіўся пазіраваць у суботу — выхадны дзень. Растлумачыўшы, што спяшаецца. бо яшчэ хоча вылепіць не па заказу, а для душы прыблізна 15—16 скулыпур, сярод якіх назваў Максіма Гарэцкага, Язэпа Лёсіка, Фрыдрыха Энгельса, Генрыха Гейне, Томаса Мана. Адзначыў, што апошні, на яго думку, такі ж вялікі, як Леў Талстой. 3 жывых адзначыў Івана Чыгрынава, які працягвае ў сваёй зворчасці лінію Кузьмы Чорнага і Івана Мележа. Калі я спытаўся пра Васіля Быкава, адказаў: “Творы яго мне вельмі падабаюцца, але як чалавека я яго яшчэ не адчуваю. Мала з ім сустракаўся. таму яшчэ не гатовы. Трэба пачакаць’.
Заір Ісакавіч да сваіх твораў адносіўся, як да жывых істот: раніцай заўсёды вітаўся, у час працы з кім-небудзь з іх размаўляў, а зачыняючы майстэрню развітваўся і жадаў ім дабрыні і спакою. Ён падкрэсліваў: “У мяне туг сабраліся толькі добрыя людзі. Бойкі туг не будзе". Потым з жартам дабаўляў: "Ну, можа быць, некаторыя троху і пасварацца. Вось, напрыклад. Іосіф Сталін і Мікіта Хрушчоў. Але Карл Маркс будзе спакойна на гэта глядзець. Ну. бывайце! Спіце спакойна...”
3 часам Заір Азгур стварыў скульпзуру Максіма Гарэцкага, якая спадабалася большасці гледачоў, у тым ліку брату і дачцэ пісьменніка. Да 100-годдзя з дня яго нараджэння скульптуру набыла Гарадская бібліятэка імя Максіма Гарэцкага ў Горках, дзе цяпер яго бюст стаіць супраць уваходу ў залу бібліятэкі.
Праз многа гадоў, ужо ў час перабудовы, давялося мне некалькі разоў наведаць новую майстэрню Заіра Азгура на вул.Пуліхава. У значна болып раскошным будынку я ўбачыў многія знаёмыя, а таксама і новыя скулыпуры. Заір Ісакавіч, убачыўшы. што я разгяядаю яго творы, спытаў: “Глядзіпе, куды я ваш бюст паставіў? Ну, дык І не шукайце — ён разбіўся. Калі хлопец сгавіў яго на паліцу, упусціў яго і той разляцеўся на маленькія кавалкі. Але не перажывайце: гэта добрая прыкмета — доўга жыць будзеце!”
ГІерада мной быў ужо не той Заір Азгур, які ляпіў мяне. У састарэлых руках не адчу валася былой моцы. Ён сам жаліўся, што не можа так многа працаваць. як раней, калі увесь дзень мог прастаяць перад скульптурай. Адзначыў, што заказаў зусім няма, за званне акадэміка Акадэміі мастацтваў СССР не плацяць, бо акадэмія стала Расійскай, што мала грошай, якіх не хапае нават на харчаванне... Мяне вельмі ўразіў бядотны стан выдатнага майстра.