Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
Алесь Міхайлавіч дэталёва вывучаў увесь надрукаваны матэрыял, архівы. часта размаўляў з жонкай Максіма Г арэцкага — дзядзінай Лёляй (Леанілай Усцінаўнай Чарняўскай), яго дачкой — Галінай Максімаўнай. якія жылі ў Ленінградзе, а таксама з маімі бацькамі, асабліва Гаўрылам
' Літаратура і мастацтва. 1977, 7 лютага.
Іванавічам. прычым такія гутаркі былі вельмі цікавыя, жывыя, з бясконцымі пытаннямі. ілыбокімі развагамі і абагульненнямі.
У верасні 1974 г. Алесь Адамовіч напісаў майму бацьку ліст з просьбай адказаць на даволі шырокі спектр пытанняў пра Максіма Гарэцкага. “Дарагі Гаўрылаіванавіч! Прабачце, што пішу многапытанняў. Але і гэтага мала, хацелася б, каб Вы вакол іх напісалі як мага болып пра ўсё, што памятаеце. Спагрэбіцца гэта не аднаму мне. Пра асобу, пра творы (як задумваліся. як пісаліся), пра яго жыццё, пра погляды, пра думкі, пра жыццё сям’і і г.д.” Далей было шэсць грунтоўных пытанняў. Бацькаадказаў падрабязна лістом памерам амаль на 10 машынапісных старонак пад назвай “Вытокі творчасці Максіма Гарэцкага”. Амаль поўнасцю гэты ліст у выглядзе вялікіх вытрымак быў выкарыстаны Алесем Міхайлавічам у яго вядомай манаграфіі ‘"Браму скарбаў сваіх адчыняю" (1980).
Так атрымалася, што першы манаграфічны аналіз творчасці Максіма Г арэцкага зрабіўу 1928 г. Антон Адамовіч (надрукаваны ў часопісе “Узвышша", N1—6). Але гэтая манаграфія засталася мала вядомай. а для сучаснага чытача і зусім невядомай, бо ўжо ў сярэдзіне 1930 г. і пісьменнік і даследчык яго творчасці былі арыштаваны па справе “Саюза вызвалення Беларусі", а болыпасць іх твораў знішчана і забаронена на многія дзесяткі гадоў. I вось больш чым праз 50 гадоў выйшла ў свет найболып грунтоўная манаграфія пра жывдё і творчасць Максіма Гарэцкага, аўтарам якой таксама быў Адамовіч, але ўжо не Антон, а Алесь.
Перагледзеўшы ўвесь творчы шлях Максіма Гарэцкага, яго многагранныя творы, іх ўплыў на “ўсю глыбіню беларускай літаратуры XX стагоддзя”, Алесь Адамовіч у заключэнні да сваёй манаграфіі першым з літаратуразнаўцаў прыйшоў да такой высновы: “Асноўная мэта нашага даследавання заключалася ў тым, каб нанова "ўпісаць" фігуру М.Гарэцкага, творчасць, спадчыну М.Г арэцкага ў беларускі літаратурны працэс, як ён бачыцца з вьппыні нашага часу. Дакладней: усвядоміць, якое месца займае пісьменнік у гэтым працэсе. Месца гэта—адао з важнейшых: месца класіка беларускай літарагуры. Побач з Купалам, Коласам, Багдановічам” (“Брама скарбаў”. Мн., 1980. С. 194).
Вялікае ўражанне на Алеся Адамовіча зрабілі пісьмы сына Максіма Гарэцкага—Леаніда з фронту, з якімі яго пазнаёмілі дзядзіна Лёля і Галя ў Ленінградзе. Ён іх яскрава пракаменціраваў і надрукаваў як у згаданай манаграфіі, так і раней ў часопісах “Маладосць (1974. N 9) і “Юность” (1975. N 4). Ён пісаў: “Чалавечы і пісьменніцкі воблік, пілях Максіма Гарэцкага мелі нечаканы працяг — ужо пасля яго смерці. Кароткі, але асля-
пляльны працяг у жыцці — подзвігу яго сына... — гэта пацвярджэнне і вышэйшая ацэнкажьшдя Гарэцкага-бацькі. Гэта такое паўтарэнне бацькі, яго душы, розуму. таленту, сумленнасці і чалавечнасці!(“Брама скарбаў". С.4). Бацька і сын — Максім і Леанід Гарэцкія — зноў сустрэліся ў кнізе “На імперыялістычнай вайне (1987), якая выйшла з цудоўнай прадмовай Міхася Мушынскага.
Дарэчы, думка аб стварэнні “Блокадной кннгн” пачалася ў Алеся Адамовіча з некалькіх ленінградскіх гісторый, якія ён пачуў ад Галіны Максімаўны і якія былі такія ж жудасныя, як і з “Вогненнай вёскі", як і хатынскія. Галіна Гарэцкая пазнаёміла яго з Марыяй Гур’янаўнай Сцепанчук — першай блакадніцай (былой суседкі Гарэцкіх), ад якой А.Адамовіч 5 красавіка 1975 г. зрабіў свой першы запіс. Аб гэтым ён успамінае ў інтэрв’ю газеце ‘'Лятераіурная Россня” ад 12 сакавіка 1982 г.
У канцы 70-х — пачатку 80-х гадоў Алесь Адамовіч многа разоў прыходзіў пагаварыць з Гаўрылам Іванавічам і на яго новую кватэру па вул.Кульман. Я жыў у тым жа пад’ездзе і таму часта прысутнічаў пры гэтых сустрэчах. Слухаць іх было заўсёды вельмі цікава. Г аўрыла Іванавіч успамінаў пра брата, пра іншых пісьменнікаў і дзеячаў таго часу. Гаварылі і пра сучасную літаратуру, яе стан і развіццё, агульныя падзеі. Алеся Міхайлавіча тады вельмі турбавала праблема ядзернай вайны, пра якую ён горача і пераканаўча апавядаў. Дзівіла лагічнасць яго думкі. неардынарнасць і смеласць яго выказванняў, якія нярздка разыходзіліся з агульнапрынятымі паняццямі.
Інпты раз Адамовіч прыносіў у падарунак свае новыя кнігі, падпісваў іх маім бацькам, а многія і мне. Расказваў пра тыя цяжкасці, якія амаль заўсёды яму прыходзілася пераадольваць пры Lx друкаванні. Праўда яго кніг, часта горкая і жорсткая, многім цэнзарам, кіраўнікам і іншай закасцянелай грамадскасці нашай таталітарнай дзяржавы, узгадаванай на разглядзе жыцця праз ружовыя акуляры сацыялістычнага рэалізму, не падабалася. Вялікі рэзананс выклікалі "Карнікі”, якую большасць чьггачоў сустрэла, як выдатнейшы твор, у якім узняты самыя актуальныя агульначалавечыя філасофскія праблемы. Зноў не абьпплося без нападак.
Алесь Адамовіч разгарнуў далей той глыбокі псіхалагізм пераходу звычайнага чалавека ў здрадніка, а затым і ката, які так яскрава паказаў Васіль Быкаў. Алесь Міхайлавіч заглянуў у бяздонныя таямніпы чалавечай істоты. Войны, рэпрэсіўныя таталітарныя сістэмы часта сгавілі многіх людзей у такія звышумовы, што яны павінны былі рабіць канчатковы выбар: uj самому заіінуць, ці стаць карнікам. Прага да жыцця ў многіх перамагала...
Адамовіч сваёй кнігай заклікае выхоўваць у людзей абсалютную павагу да жыцця не толькі свайго, але і другога чалавека. На жаль, цяпер мы назіраем страшэнны працэс пашырэння жорсткасці чалавека, калі ва ўсім свеце і асабліва ў краінах СНД у грамадстве расце крыміналізацыя, тэрарызм, калі чалавек ужо без усялякіх “звышумоў” з надзвычайнай лёгкасцю пазбаўляе жыцця другога чалавека. Чаму так? Чаму чалавек губляе тую маральную планку, якую ён павінен пераступаць? Выхаваць чалавека так, каб ён адчуваў немагчымасць далей жыць самаму, дараваць сабе злачынства, калі ён перайшоў гэіую планку. Ці магчыма такое? У гэтым кантэксце і цяпер кніга Алеся Адамовіча асабліва актуальная.
Вядомы беларускі кінарэжысёр Ігар Калоўскі задумаў стварыць фільм пра Максіма Гарэцкага, у якім значнае месца было адведзена размове майго бацькі і Алеся Міхайлавіча пра жыццё і творчасць пісьменніка. Г этыя здымкі вяліся на кватэры Г аўрылы Іванавіча. Абодва субяседнікі сядзелі за вялікім круглым сталом і вялі сябе так спакойна, упэўнена, што як быццам яны сапраўдныя кінаакцёры са стажам. Роўнымі выразнымі галасамі вялася гаворка пра жыццёвы шлях МаксімаГарэцкага, яго творы (прынамсі, пра стварэнне “Камароўскай хрошкі”), значэнне і ўплыў творчасці ігісьменніка на сучасную беларускую літаратуру. Збіраліся разы тры і Калоўскі запісваў гэтую размову на працягу некалькіх гадзін. На жаль, у фільм трапіла толькі зусім невялікая яе частка.
Успамінаецца і “валунная” тэма, звязаная з Алесем Адамовічам. Мноіія вядомыя дзеячы часу “развітога сацыялізму" вельмі стараліся, асабліва на схіле жыцця, так сябе паказаць, так прыстасавацца да “снльных мнра сего”, каб пасля смерці абавязкова трапіць на самыя прэстыжныя могілкі, а ў Маскве гэта “Навадзевічыя”. У сувязі са смерцю выдатнага савецкага пісьменніка Канстанціна Сіманава ўсе цэнтральныя газеты абвясцілі, што пахаванне будзе на Навадзевічых могілках. Праз некаторы час мне пазваніў Алесь Адамовіч і сказаў, што ўладная вярхупжа паспяшалася даць такое паведамленне, нават не ўзгадніўшы яго з роднымі, бо не маіла і падумаць, іпто можа быць па-іншаму. К.Сіманаў кінуў уладам яшчэ адзін апошні выклік: ён пакінуў завяшчанне, у якім прасіў спаліць яго цела ў крэматорыі, а попел развеяць на Буйніцкім полі пад Магілёвам — там, дзе ён быў сведкам гераічнай бітвы з фашысцкім ворагам, дзе змагаліся прататыпы многіх яго твораў, у тым ліку выдатнага рамана “Жывыя і мёргвыя". Ён захацеў, каб хоць так з’яднацца са сваімі героямі і стаць часцінкай той зямлі, дзе навечна паляілі яны маладымі. Абарона Магілёва была настолькі гераічнай і важнай для ходу баёў, што К.Сіманаў усё астагняе
жыццё дамагаўся. каб гораду Магілёву прысвоілі званне “Горад-герой”. Але крамлёўскія гаспадары заставаліся глухімі.
Жонка і сын К.Сіманава з сябрамі цішком (бо маглі і не дазволіць) выканалі запавет пісьменніка. Каб пазначыць тое месца, дзе кінуты ў зямлю попел праху выдатнага чалавека, Алесь Адамовіч ад імя Васіля Выкава і свайго папрасіў мяне знайсці добры прыгожы валун. які стане там своеасаблівым помнікам К.Сіманаву. А.Адамовіч ведаў. што наш Інстьпуг геахіміі і геафізікі Акадэміі навук БССР стварае недалёка ад свайго будынка музей валуноў пад адкрытым небам. Мы знайшлі некалькі выразных валуноў. прыгодных для такой мэты, у розных мясцінах Міншчыны. Жонка і сын К.Сіманава аглядзелі намечаныя валуны, але ні адзін з іх ім не спадабаўся. Тады вырашылі паглядзець сярод тых, якія мы ўжо звезлі да музея. I іут знайіплі вялікі (каля 15 т вагой), гладка абкатаны валун, жоўгашэры з чырвоным адценнем.
Гэты валун, дзякуючьі клопатам Алеся Адамовіча, і быў устаноўлены на Буйніцкім полі. На ім зроблены факсімільны подпіс К.Сіманава. Сюды з'язджаюцца людзі з усіх краін СНД. наведваюць госці і з далёкага замежжа. а цяпер тут устаноўлены мемарыял з танкам, капліцай, як памяць аб загінуўшых на вайне. У гэтым ёсць і намаганні нашага няўрымслівага Алеся Міхайлавіча.
Неяк я прывёз Алеся Міхайлавіча паглядзепь наш музей валуноў, a гэта — унікальньі музей, адзіны такога тыпу ў свеце. Я расказаў яму пра паходжанне валуноў. пра ледавікі, якія іх прынеслі. звязаныя з імі легенды. пра падзеі мінулага. сведаамі якіх яны былі, і г.д. Алесь Міхайлавіч вельмі ўважліва слухаў і сам стаў расказвадь пра гісторьпо беларускаганарода, нашага краю. Адбьілася ў нас цікавая размова пра ўплыў прыроды на чалавека, сувязь маляўнічых ландшафтаў на станаўленне будучы.х мастакоў пяра і пэндзаля. Яму спадабаўся наш музей і ён адзначыў, што цяпер зусім па-іншаму ставіода да валуноў — гэтых маўклівых сведкаў даўніны.
Вельмі цяжка перажываў Алесь Адамовіч смерць сваёй маці. Падышоў час ставіць помнік. Ён звярнуўся да мяне з просьбай знайсці прыгожы не надта вялікі валун на магілку. У хуткім часе знайшлі такі. які яму спадабаўся. Але не павёз яго ў Глушу, а папрасіў пакласці каля галоўнага будынка Акадэміі навук — я адчуў. што ён не ўпэўнены, ці ставіць іменна такі помнік. Потьгм мне сказаў, што паставіў звычайны помнік, такі як ва ўсіх, бо вяскоўцы не зразумеюць і палічаць, што вось сын прыціснуў маці каменем і не дае магчымасці быць вольнай яе душы. A далей дадаў: “А я б хацеў, каб ў мяне быў валун”.