Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
Тут Беларусь была”.
Вершы і думкі паэта, яго залаветы і мары застанувда навечна з Беларуссю, бо гэта яго любы край, “дзе нават і памёршыя жывуць”:
Ты знаеш край, зачараваны край, Дзе ў салаўіных песнях—кожны гай;
Дзе вабіць сэрца неабсяжнасць ніў,
Дзе ззяе хваль азёрных пераліў; Дзе зоры над курганамі мігцяць, Дзе ўдалячынь вядуць іпляхі жыцця:
Дзе кожнай хаце ты -— жаданы, свой.
Дзе некалі мы стрэліся з табой; Дзе вечна птушкі свае гнёзды ўюць,
Дзе нават і памёршыя жывуць.
ВЕЧНА ЖЫВЕ ЯНКА КУПАЛА*
У канцы мінулага месяца мы з вялікім сумам адзначалі дзень смерці, а магчыма, і забойства, Янкі Купалы, які не дажыў да свайго 60-годдзя 10 дзён. Сёння з радасцю святкуем светлы дзень нараджэння нашага вялікага песняра і дзякуем Богу, што ён у нас быў. Антон Луцкевіч вельмі трапна назваў Янку Купалу Прарокам нацыянальнага Адраджэння. Янка Купала ўсё жыццё змагаўся за беларушчыну, марыў пра вольную незалежную беларускую дзяржаву, заклікаў беларусаў любіць родную мову, мець нацыянальную самасвядомасць, “людзьмі звацца”.
Мне асабліва прыемна адзначыць, што мой дзядзька Максім Гарэцкі многія гады сябраваў з Янкам Купалам і быў яго паплечнікам у справе Адраджэння. Менавіта Максім Г арэцкі зрабіў даклад пра творчасць паэта на вечары, які быў прысвечаны 20-годдзю яго паэтычнай дзейнасці.
Янка Купала пражыў яркае, але і трагічнае жыццё. Выступаючы супраць знішчэння інтэлігенцыі Беларусі, так званай “нацдэмаўшчыны”, у 30-я гады, паэт і грамадзянін пайшоў на ахвяру і, зрабіўшы сабе харакіры, цудам застаўся жыць, але гэтым на некаторы час прыпыніў арыппы. Цяжка ўявіць сабе, як балела яго чулае сэрца, калі ён кожны дзень сутыкаўся з непамернай хлуснёй, антыбеларускасцю таталітарнага рэжыму, які прыводзіў да ахвяр лепшых сыноў беларускага народа. '
3 яго вершамі і думкамі ў сэрцы жылі, жывуць і будуць жыць многія пакаленні беларусаў. Шэраг з іх зрабіліся гімнамі і песнямі. Дастаткова ўспомніць:
He загаснуць зоркі ў небе
Покі неба будзе
He загіне край забраны Покі будуць людзі.
А наколькі многія выказванні песняра злабадзённыя. Як акгуальныя сёння яго словы: “Беларусь павінна быць незалежнай дзяржавай, на Беларусі павінна быць дзяржаўнай беларуская мова... толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу”.
Ці не пра наш час такія радкі?
Куды не глянеш—людзі, людзі, Куды не глянеш—шэльмы, шэльмы,
‘ Выступленпе на мітынгу, прысвечаным дню нараджэння Янкі Купалы, 6 ліпеня 1995 г.
• 161
Куды не глянеш—б’юцца ў грудзі Што значыць: правільныя вельмі.
Адзін накраў — багацце ўмножыў, Другі згалеў, галей сабакі...
Бяду нажыці ўсякі можа, Бяды пазбыціся — не ўсякі.
Адзін чорт весел, зубы скаліць, Загаціў пекла да варотаў;
Рад шэльма: польку з ведзьмай валіць... Такі разлад — яго работа!
А вось пра некаторых дэпутатаў: Пасаромся, дэпутаце, Хоць сваёй чорнай бялізны, Ты ж другой, кром Беларусі, He павінен мець айчызны.
А калі так вельмі хочаш
Мець і мачаху, кром маткі, To йдзі вон ад нас, шаноўны! Забірай свае манаткі.
Ворагам беларушчыны паэт пісаў: Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб той мове, Якой азваўся беларус?
Чаму вам дзіка яго мова?
' Паверце, вашай ён не ўкраў, Сваё ён толькі ўспомніў слова, 3 якім радзіўся, падрастаў.
Пра нашу беларускую мову пясняр з боллю і гонарам біў у набат: Загнанае слова ты, роднае слова!
Грымні ж над радзімай зямлёй: Што родная мова, хоць бедная мова, Мілей найбагатшай чужой!
Янка Купала аптымістычна адзначаў: ЛІто ні тварылася б на свеце, беларуская думка аб нацыянальнай і сацыяльнай волі як жыла, жыве, так і жыць будзе”.
Гэтыя і іншыя словы Янкі Купалы заўсёды з намі і будуць вечна жыць, пакуль будзе Беларусь, а яна павінна быць вечна. Душа паэта з намі, 162
яна хвалюецца, мучаецца, як і пры жыцці. Нам трэба ўсё зрабіць для таго, каб супакоіць яе. Для гэтага трэба пабудаваць незалежную вольную дзяржаву Беларусь, у якой бы ўсе людзі жылі свабодна і багага. Каб і беларус нарэшце адчуў тут сябе ўтульна і не саромеўся размаўляць на сваёй роднай мове. Вечна жыве Янка Купала і наша Беларусь!
3 ДУМКАЮ ПРА НАРОД*
У гэтыя дні грамадскасць Рэспублікі Беларусь шырока і натхнёна адзначае 75-годдзе з дня нараджэння выдатнага творцы, класіка нацыянальнай літаратуры, Народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата шматлікіх высокіх дзяржаўных прэмій Івана Паўлавіча Мележа, Значэнне яго творчасці ў духоўным жыцці беларускага народа надзвычай вялікае. Вынікам усеагульнага ўсведамлення важнай ісціны з'явіўся Указ Прэзідэнга краіны аб шырокамаштабным святкаванні юбілею пісьменніка на дзяржаўным узроўні. Нашы навуковыя рэспубліканскія мележаўскія чытанні таксама зыходзяць са зместу гэтага Указа.
Творчасць Івана Мележа — гэта праўдзівая эпапея ілыбокага самапазнання душы беларускага народа на пераломных гістарычных рубяжах суровага і трагічнага XX стагоддзя. Пісьменнік услед за сваімі нацыянальна велічнымі папярэднікамі Якубам Коласам і Кузьмой Чорным паказаў маральна-псіхалагічныя асаблівасці і духоўныя магчымасці беларуса з такой творчай сілай і воляй, а таксама мастацкім майстэрствам, асабліва ў трылогіі "ТІалеская хроніка”, што ў люстэрку яго творчасці, як і ў люстэрку папярэдняй нацыянальнай класікі. зноў пацвердзілася права беларуса бьпіь “чалавекам чалавецтва”, пацвердзілася апраўданасць імкнеыня беларускага народа на самастойную прастору ў сістэме сужыцця народаў свету для гістарычнага развіцця і гістарычнай творчасці. Нездарма адна з рэцэнзій на раман “Людзі на балоце” (крытьгк Янка Казека) называлася “ Дарога на зямлі". Г эта значыць. "дарога на зямлі” беларуса, яго планетарны лёс.
Любоў Івана Мележа да Бацькаўшчыны была бязмежнай. балючай і светлай. Сапраўдны сын Палесся, Іван Мележ так пранікнёна і глыбока анісаў сваіх землякоў, што яны высвеціліся як агульначалавечыя тыпы і сталі блізкімі мільёнам чытачаў многіх краін свету. Як пісаў Пімен Панчанка ў прысвечаным Мележу вершы “Зямля бацькоў’":
Зямля бацькоўская, святая. Так гэта мы. Увесь народ... Мне ў сэрца бусел залятае 3 трывожных прыттяцкіх балот.
У Івана Мележа быў талстоўскі і шолахаўскі размах творчасці і іх глыбіня і тонкасць светаадчувашія. Ён любіў Льва Талстога і Міхаіла Шолахава. "Ціхі Дон” ён пазываў “глыбай"’. а самога Шолахава “стэпам”.
‘ Выступленне на “Рэспубліканскіх мележаўскіх чытаннях” 7 лютага 1996 г.
164
нечым невымерным і неабсяжным. I ўсё ж ён сам не збаяўся стаць на край гэтага “сгэпу” і пайсш па ім, дасягнуўпш многіх далёкіх творчых далячынь.
Ён не быў пісьменнікам адзіночкам, хоць падкрэсліваў, што па характары працы пісьменнік—адзіночка Аднак жа пад пільнай яго ўвагай знаходзіўся ўвесь нацыянальны літарагуряы працэс, у ход якога ён часта разумна і мужна ўмешваўся, пра што бліскуча сведчыць яго кніга “Жыццёвыя клопаты”.
Нельга са скрухой не сказаць, што юбілейвае свята азмрочваецца тым сумным фактам, што на гэтым свеце няма самога Івана Паўлавіча Ён мог бы яшчэ жыць да жыць. Усяго 75 гадоў! Дарэчы, нагэты год выпадае і сумная дата, звязаная з імем Івана Паўлавіча, — 9 жніўня спаўняецца роўна 20 гадоў як яго не стала
За такі працяглы перыяд пімат што змянілася ў абліччы яго любімай Беларусі. Мы не можам ведаць, як бы ён прыняў усе тыя сацыяльнапалітычныя перамены, якія валам абрынуліся на ўсіх нас. Але адно можна сказаць беспамылкова: ён з энтузіязмам адобрыў бы суверэннае становішча Беларусі, быў бы гарачым прыхільнікам яе дзяржаўнай самастойнасці, стаў бы барацьбітом за вольнае дзяржаўнае развіццё нацыянальнай кулыуры і мовы. Такая пазіцыя вынікае з жыватворнага духу ўсёй яго творчасці. Пішучы пра мінулае роднага народа, ён прадчуваў яго будучыню. Г эты канцэптуальны момант творчасці пісьменніка вельмі вобразна, азе і надзвьгчай дакладнавыказаў Алесь Адамовіч. назваўшы адзін з артыкулаў пра "Палескую хроніку’’ “Вяртанне наперад".
Пасля смерці Якуба Коласа Іван Мележ шсаў: “He, не глухі посвіст ветру апяваў паэта, калі яго праводзілі ў апошні шлях. Гэта была вялікая горкая страта, яна адгукыулася смуткам у многіх сэрцах, для якіх дарагая наша літаратура наша вялікая справа...’’ Тое ж самае можна сказаць з усімі падставамі пра адыход з жыцця самога Івана Паўлавіча.
Ён заўсёды жыў “з думкаю пра народ”. Так называецца адзін з яго артыкулаў. Ён пакінуў запавет усім нам “жыць змястоўна. паўнацэнна”. I сёння Іван Мележ з намі, з намі ў цяжкім духоўным будаўніцтве новай Беларусі.
Дазвольце лічыць адкрытымі “Рэспубліканскія мележаўскія чытанні’" і пажадаць вялікіх поспехаў усім удзельнікам.
АБЫЯКАВАСЦІ HE ЦЯРПЕЎ*
Упершыню Алеся Міхайлавіча Адамовіча я ўбачыў у пачатку 1970-х гадоў у Мінску на кватэры маіх бацыдаў. калі яны жылі па вул. Акадэмічнай (цялер вул.Ф.Скарыны). Сярэдняга росту, у простым (без усякіх гальштукаў), відаць, зручньгм для яго адзенні, з добрай капой цёмных валасоў над круглявым тварам, ён сардэчна павітаўся з маімі бацькамі, якіх ужо ведаў раней, і таксама вельмі шчыра паціснуў мне руку. Скрозь акуляры ўважліва глядзелі разумныя карыя вочы, якія мне здаліся поўнымі дабрьпгі. нейкай лагоды і спакою. I таму, мусіць. ён мне спачатку нагадаў П'ера Бязухава. Але калі Алесь Міхайлавіч загаварыў характэрнай хуткай гаворкай. якая ледзь паспявала за яго яшчэ значна больш хуткай думкай. я адчуў, што гэта зусім ішпы чалавек—гарачы, імпульсіўны, шыбкі, востры, пічыры, які вельмі лагічнаразважае, надзівавобразна думае.
Алесь Міхайлавіч тады зацікавіўся жыццём і творчасцю Максіма Гарэцкага, які ў сувязі з поўнай рэабілітацыяй пачаў патроху вяртаода сваімі творамі да свайго народа. У той час ужо выйшлі з друку “Выбранае” (1960). “Віленскія камунары” (1965), “Выбраныя творы” ў 2-х тамах (1973). У прадмовах датвораў Максіма Гарэцкага, у асобных артыкулах Максіма Лужаніна, Ю.Пшыркова, Дз.Бугаёва, М.Мушынскага, І.Чыгрынава пераглядалася ацэнка творчасці пісьменніка і з кожным годам яна станавілася ўсё больш станоўчай. Дз.Бугаёў выдаў невялікую па памерах. але грунтоўную манаграфію “Максім Г арэцкі” (1968).
Алесь Адамовіч як даследчык беларускай прозы адчуваў. што творчасць Макйма Гарэцкага асветлена яшчэ недастаткова і таму вырашыў гэты недахоп часткова ліквідаваць. Ен падараваў майму бацьку сваю кнігу ’Торнзонты белорусской прозы” (М., 1974), у якой зусім мала гаворыцца пра МаксімаГарэцкага, з такім надпісам: "Дарагому Гаўрылу Іванавічу — ад аўтара! Вельмі не стае кнізе гэтай аднаго раздзела. Але бачыце, як аўтар глыбокадумна падпёрся — зразумеў і бярэцца зноў за працу. 2.9.74 г. А. Адамовіч”. Ад слова “падпёрся” ён зрабіў стрэлку да свайго партрэта ў кнізе, дзе пісьменнік падпірае кулаком падбародак.