Шляхам адраджэння  Радзім Гарэцкі

Шляхам адраджэння

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
54.28 МБ
У сістэме бесперапыннай адукацыі важнае значэнне набывае перыядычнае павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў, якая шырока распаўсюджана ў нашай краіне. Прыцягненне ў гэтую сістэму работнікаў Акадэміі навук дазволіць палепшыць якасць навучання, якое чаргуецца ў працэсе вытворчай дзейнасці людзей. У наладжванні дзейнасці дадзенай сістэмы вялікую ролю адыгрывае праца спецыяльнага Савета па праблемах павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, які існуе пры Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь.
Сучасны стан Беларусі патрабуе выпрацаваць не толькі прыярытэтныя накірункі навуковай дзейнасці (што ўжо часткова зроблена), але і дасканала распрацаваць пералік патрэбных краіне спецыяльнасцей на перспекгыву. Пераход да рынкавай эканомікі патрабуе болып глыбокага азнаямлення шырокага кола студэнтаў з эканамічнымі праблемамі, інавацыйнай дзейнасцю, менеджментам і г. д. Але адсутнасць да гэтага часу
2	Бондараў У.Р. На шляху да педагагічнай сннергетыкі: сучасная навука і праблемы змены алукацыйнай праграмы П Адукацыя і выхаванне. 1995. № 5. С. -4—12.
добра распрацаванай эканамічнай палітыкі краіны не дазваляе на дастатковым ўзроўні прагназіраваць прыярытэты і ў навуцы, і ў адукацыі.
Цяпер, калі Рэспубліка Беларусь стала самастойнай дзяржавай, неабходнасць у выхаванні самасвядомага грамадзяніна-патрыёта сваёй Бапькаўшчыны становіцца надзвычай надзённай. Вышэйшая шкала павінна падрыхтаваць не толькі высокапрафесійнага спецыяліста, але і нацыянальна свядомага высакароднага інтэлігента, для якога была б блізкай уся беларуская кулыура, цудоўная родная мова, нашастаражытная гісторыя і. нарэшце, беларуская нацыянальная ідэя з яе галоўнай мэтай— пабудовай самастойнай эканамічнай дзяржавы. Беларуская ішэлігенцыя (незалежна ад нацыянальнасці кожнай асобы) павінна актыўна пранаваць на ніве нацыянальнаі а адраджэння на карысць той краіны, у якой яна жыве.
У гэтым святле вялікае значэнне мае выкарыстанне беларускай мовы ў вышэйшайшколе і Акадэміі навук. каб яна стала мовай не проста фармальна дзяржаўнай, а мовай штодзённага ўжывання. мовай лекйый і практычных заняткаў. Такі працэс ужо быў на Беларусі ў 20-я гады і закрануў дзяржаўныя установы, ВНУ, Інбелкульт, усё грамадства. Зараз агульная справа ўсіх навукоўцаў—слварэнне новых падручнікаў па беларускай мове, навуковай беларускай тэрміналогй парозныхгалінах,раз»астайныхслоўнікаў.Гэтаадзінзнайболып важных нагарункаў супраі юўнішва наву гоўтіаў АН Беларусі і ВНУ краіны.
Але сувязі паміж ВНУ і Акадэміяй навук Беларусі болып разнастайныя: сумесныя фундаментальныя і прьікладныя даследаванні па розных праграмах, праектах, дзяржаўных і гаспадарчых заказах і інш.; сумеснае напісанне падручнікаў. тэрміналагічных і іншых слоўнікаў, стажыроўкі выкладчыкаў ВНУ у акадэмічных інстьпутах; сумяшчэнне працы выкладчыка з навуковай працай у інстытутах АН Беларусі і наадварегг. кіраванне курсавымі і дыпломнымі студэнцкімі працамі навуковымі супрацоўнікамі Акадэміі; праходжанне практыкі студэнтамі ў акадэмічных інстьпутах і г. д.
Усе пералічаныя віды супрацоўніцтва ўжо рэалізуюцца. Так, напрыклад. з 438 загадчьжаў лабараторый розных інстытутаў АН Беларусі 82 па сумяшчальніцтву выкладаюць у ВНУ, а некаторыя нават загадваюць кафедрамІ. Але супрацоўніцтва ўсё ж застаецца недастатковым. а часта і вельмі фармальным. Навуковае супрацоўнііпва паміж інстытутамі звычайна адбываецца ў рамках фундаментальных ці дзяржаўных навуковатэхнічных праграм. Але ў болыпасці выпадкаў сапраўдных сумесных навуковьіх даследаванняў не атрымліваецца. а задаіші выглядаюць як самастойныя тэмы, аб'яднаныя агульным раздзелам праграмы. Таму мала і сумесных публікацый па выніках даследаванняў. Неабходна работы роз-
ных устаноў зрабіць больш гарманічна звязанымі, аб'яднаць адной навуковай або тэхнічнай задумкай. Тут вялікую ролю могуць адыграць створаны ў мінулым годзе Савет па каардынацыі фувдаментальных даследаванняў і болып вядомы Фонд фундаментальных даследаванняў, які мае асобныя сродкі. У кіраўніцтва імі ўваходзяць прадстаўнікі Акадэміі навук Беларусі, Аграрнай акадэміі, Мініетэрства адукацыі і навукі і іншых міігістэрстваў і ведамстваў. Каардынацьпо прыкладных даследаванняў у межах дзяржаўных навукова-гэхнічных праграм і праектаў ажыццяўляюць Камітэт па навуцы і тэхналогіях і Камісія па навукова-тэхнічнай палітыцы Кабінета Міністраў.
Прафесары, дацэнты, выкладчыкі вышэшпай школы могуць даць студэнтам па-сапраўднаму сучасныя веды толькі тады, калі яны самі праводзяць навуковыя даследаванні, калі яны знаходзяцца ў цэнтры набыцця новых ведаў у той ці іншай галіне навукі. На жаль, такое сналучэнне ў адным чалавеку настаўніка і сапраўднага навукоўца не заўсёды адбываецца. У гэтым сэнсе адмоўную ролю адыгрывае праславутая неабходнасць мець адпаведную колькасць гадзін на кожнага выкладчыка, а гэта прыводзіць да такой вялікай занятасці, што на навуковую іірацу амаль не застаецца часу.
На старшых курсах, калі студэнты ўжо больш зарыентаваны на канкрэтную спецыяльнаць, вельмі важна прымацаваць студэнта не толькі да аднаведнай кафедры, але і да асобнага прафесара ці дацэнта, каб ён курыраваў свайго падапечнага да самага выпуску.
Я прыгадваю, як гадоў дзесяць таму наведаў Гетынгенскі універсітэт (ФРГ), у які ўваходзіць і Палеанталагічны інстьпут. Нас прымаў выдатны геолаг і палеантолаг прафесар О.Валізер (замежны член Расійскай АН) — адзін з дырэктараў гэтай установы. Кіруе інстытутам дырэктарат з трох чалавек, прычым выконваючым дырэктарам з правам подпісу з’яўляецца па чарзе кожны з іх. Інстьпут вядзе навукова-даследчую працу, і ў ім жа студэнты, якія ўжо выбралі канкрэтную вузкую спецыялізацыю, праходзяць навучанне. Гэта добры будынак з невялічкімі аўдыторыямі і кабінетамі, прасторнымі холамі і калідорамі, якія застаўлены мноствам экспанатаў выкапнёвых жывёл і раслін, графічнымі схемамі, картамі, нагадвае сапраўдны багаты музей. У некалькіх кутках стаяць угзтіьныя столікі з крэсламі ці стульчыкамі. За адным з такіх прыгожых сталоў, які быў зроблены з мясцовага мармуру, прафесар Валізер пачаставаў мяне кавай і расказаў, што ён кіруе двума-трыма студэнтамі з кожнага курса і галоўныя заняткі праходзяць у яго не на афіцыпных лекцыях, а менавіта тут, за гэтым сталом.
дзе за кубачкам гарбаты гутарыць са студэнтамі, расказвае ім пра нюансы выбранай ім прафесіі, навуковыя праблемы. разглядае разам з імі курсавыя працы і г.д. Адначасова ў гэтых абставінах вядзецца не толькі набыццё ведаў, але і значная выхаваўчая праца. Зразумела, у такіх ўмовах адчуваецца зусім іншы агульны культурны ўзровень, які, на жаль, мы зможам япічэ не так хутка дасягнуць.
Важнае значэнне маюць для будучага спецыялі ста і асабліва вучонага практычныя заняткі, якія могуць праходзіць як у навукова-даследчых інстытутах Міністэрства адукацыі, так і ў інстьггутах Акадэміі навук. Студэнтаў старіпых курсаў, будучых бакалаўраў і магістраў, карысна накіроўваць у лабараторыі акадэмічных інстытутаў, каб яны непасрэдна ўключаліся ў навуковую працу. Гэта найбольш эфектыўны метад падрыхтоўкі навукоўцаў.
У АН Беларусі працуе Навучальны цэнтр падрыхтоўкі навуковых кадраў. які аб’ядноўвае 4 кафедры: філасофіі, замежных моў, беларускай мовы, інфармагыкі і вылічальнай тэхнікі. Ён дазваляе аспірантам і маладым навукоўцам падрыхтавацца да здачы экзаменаў па кандыдацкім мінімуме. Было б вельмі правільна пераўтварыць гэты цэнтр у самастойную навучальна-даследчую арганізацыю — Рэспубліканскі цэнтр падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Менавіта ёп разам з інстьпутамі АН Беларусі і ВНУ мог бы забяспечыць так званую паслявузаўскую адукацыю — падрыхтоўку маі істраў, кандыдатаў і дактароў навук, прычым не толькі для Беларусі, але і для замежных краін. Апрача падрыхтоўкі па спецыяльнасці, цэнтр мог бы забяспечыць агульнасістэмвую (вылічальныя метады, матэматычнае мадэліраванне, інфармацыйныя тэхналогіі і інш.) і гуманітарную (філасофія, мова. беларусазнаўства і інш.) падрьгхтоўкі. 3 часам, мог бы ў значнай ступені працаваць нават на гаспадарчым разліку.
У шмат якіх інстытутах АН Беларусі няма магчымасці прыняць у аспірантуру маладога навукоўца, бо адсутнічае неабходаае фінансаванне. таму было б мэтазгодна стварыць спецыяльны фонд падрыхтоўкі маладых навуковых работнікаў. Калі малады спецыяліст жыве не ў Мінску, то, каб узяць яго на працу, інстытут павінен заплаціць за прапіску даволі вялікую суму. Таму “беларускаму Ламаносаву” цяпер не проста трапіць на працу ў сталічныя інстытуты Акадэміі навук ці ВНУ.
У чэрвені 1992 г. у Рыо-дэ-Жанейра адбылася канферэнцыя ААН па навакольнаму асяроддзю і развіццю, на якой на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў была разгледжана тэндэнцыя зменаў у навакольным асяроддзі і грамадстве ўсяго свету. Удзельнікі канфэрэнцыі прыйшлі да
высновы, што чалавецгва стаіць на парозе крытычнага перыяду ў гісторыі цывілізацыі, што сучасная парадыгма развіцця павінна быць кардыналыза зменена, бо інакш чалавецтва чакае катасірофа. Гэта звязана, у першую чаргу, са страшэннай дэградацыяй навакольнага асяроддзя, выбухападобным ростам колькасці насельніцтва, жудасным і вельмі хутка ўзрастаючым сацыяльным расслаеннем і інш. Аднадушнабыло прынята, што патрэбна новая парадыгма развіцця цывілізацыі — канцэпцыя ўстойлівагаразвіцця. Пад ёю маюць на ўвазе мадэль, пры якой забеспячэнне жыццёвых патрэбнасцей сучаснай супольнасці людзей не будзе перашкаджаць такой магчымасці будучых пакаленняў. Яна павінна ўвабраць у сябе ўсё лепшае, што ёсць ва ўсіх існуючых грамадскіх фармацыях. Па рашэнню канферэнцыі ААН кожная краіна. кожны ўрад павінны сфарміраваць нацыянальную стратэгію І план дзеяння ў інтарэсах устойлівага развіцця ў сваёй краіне ва ўсім комплексе. Бліжэйшая і найважнейшая задача дзяржаўных дзеячаў і навукоўцаў (галоўным чынам Акадэміі навчж Беларусі, Аграрнай акадэміі, ВНУ і інш.)—распрацаваць канцэпцыюўстойлівагаразвіццяБеларусі.
■ Угэтыхлёсавызначальныхдаячалавецгвазадачахпасіварэннюновай парадыгмы ўстойлівага развіцця і яе канкрэтнага прымя нення для кожнай краіны галоўную ролю павінны адыграць адукацыя, культура, навука. Старшыня Сібірскага аддзялення Расійскай АН. віцэ-прэзідэнт Расійскай АН і замежны член АН Беларусі В.А.Канцюг адзначыў: “Совершенно очевндно, что образованне, культура, наука это краеугольные камнн будушего развнтня. Страна, которая недооценнвает роль этнх трех сфер, обречена на прозябанне в будуіцем постнндустрнальном мнре. По отношенчю государства к этіім трем сферам легко представмть себе будуіцее государсзва''.