Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
Калі нашы ўлады непакоявда аб развіцці незалежнай краіны — Беларусі, аб захаванні і пашырэнні галоўнай каштоўнасці народа — яго інтэлекіу, клопат аб навуцы павінен стаць адным з асноўных напрамкаў іх дзейнасці. Безумоўна, вучоным Акадэміі навук трэба не толькі прасіць дапамогі ў свайго ўра да, але і самім неабходна змагапда за навуку. Відаць, у сувязі з рынкавай эканомікай трэба навучыцца гандляваць сваімі навуковымі распрацоўкамі, займацца камерцыяй, каб зарабіць гроіпы, у тым ліку і на фундаментальную навуку. Зразумела, што гэтым будзе займацца не кожны вучоны, а той, хто мае да гэтага прыхільнасць, і ў першую чаргу — адміністрацыя інстьпутаў. Ураду ж неабходна дапамагчы стварыць навупы льготныя ўмовы, у прыватнасці ў знешнеэканамічнай дзейнасці і сумесных даследаваннях.
Акадэмія навук Беларусі павінна ператварыцца ў цэнтр не толькі навукі, але і нацыянальнай культуры і адраджэння. Таму прыярытэтнымі напрамкамі яе дзейнасці павіяны стаць гуманітарныя навукі і ў першую чаргу—мовазнаўстаа, літаратуразнаўства, фальклор, масташва, гісторыя (без фалыпы і палітыканства). Важна падняць на новы ўзровень эканоміку, права, сацыялогію і інш. Патрэбна адаавіць веру ў навуку, зноў зрабіць яе прэстыжнай. Стварыць і назаўсёды захаваць сапраўднуюНацыянальную Акадэмію навук Беларусі.
Неабходна даць прыярытэт і рэгіянальным навукам — батаніцы, 'заалогіі, экалогіі. навукам аб зямлі і іншым, якімі ў першую чаргу павінны займаода менавіта беларускія вучоныя і якія б непасрэдна давалі карысць сваёй Бацькаўшчыне. За нас наш край ніхто не вьгаучыць. Патрабуюць далейшага развіцця навукі, якія атрымалі шырокую вядомасць сваімі дасягненнямі, — матэматыка, фізіка, хімія, тэхніка і інш. Інфарматыка патрэбна для ўсіх. На базе фундаментальных даследаванняў гэтых навук будуць створаны новыя тэхналогіі.
Акадэмія навук Беларусі патрабуе далейшай дэмакратызацыі, удасканалення структуры і кіраўніцтва. Абавязкова трэба захаваць наладжаныя сувязі з навутовымі ўстановамі краін СНД, пашырыць адаосіны з навукоўцамі іншых замежных дзяржаў, актыўна ўдзельнічаць у распрацоўцы міждзяржаўных і міжнародных праграм. Важна наладзіць шырокі абмен вучонымі Беларусі і іншых замежных краін. Але трэба і
выхаваць (асабліва ў моладзі) пачуццё сапраўднага патрыятызму, любові да Бацькаўшчыны, каб працуючы за мяжой, ён не стараўся застацда там з-за лепшага дабрабыту і ўмоў працы, а памятаў аб сваёй Радзіме, якой так патрэбны яго новыя думкі, адкрыцці і шчырае сэрца. Нашай краіне даўно пара ўступіць у Еўрапейскі навуковы фонд. Вельмі акгуальная праблема — падрыхтоўка і змена навуковых кадраў, іх атэстацыя. Таму для перманентнай падпі ікі навукі вьппэйшай школай неабходнаяшчэ болыпая інтэграцыя Акадэміі навук і вышэйшых навучальных устаноў, пра што гутарка вядзецца не першы год. Фундаментальная навука, якая не можа абысціся без падтрымкі дзяржавы, патрабуе непасрэднага патранажу першых людзей краіны — будучага прэзідэнта, старшыні Вярхоўнага Савета, прэм'ер-міністра. Толысі агульныя вялікія намаганні ўладаў Беларусі, народа, кожнага супрацоўніка Акадэміі не дазволяць загіну ць фундаментальнай навуцы і прывя ду ць яе да новага ўздыму, а гэта ўмацуе нашу Бацькаўшчыну. Жыві, Акадэмія навук Беларусі!
КАБ HE АКАЗАЦЦА ЛЯ РАЗБІТАГА КАРЫТА. . . *
— Акадэміі навук Беларусі зараз натуральна трэба выжыць. Пакуль піто крывая нашага развіцця ідзе ўніз. У нас звольнілася за апошні час больш за дзве тысячы супрацоўнікаў. каля двухсот кандыдатаў навук. Гэты адток моладзі з навукі прадягваедца, мала жадаючых паступаць у аспіраніуру.
— Што за гэтым — зніжэнне прэстыжу навукоўца, рэйтынгу беларускай навукі ў цэлым?
— За мяжой вельмі зацікаўлены ў нашым навуковым патэнцыяле, нашых вучоных запрашаюць туды. У нас жа, на жаль, пэўнае зніжэнне грамадскага прэстыжу навукоўца ёсць. Перш-наперш, я думаю, гэта з-за таго, што навука ў нас стала непрыстыжнай. Прычыны перш за ўсё матэрыяльныя, сацыяльныя. Гэта ж факг, што навуковец у нас атрымлівае жабрацкую зарштату. У Акадэміі навук, можна сказадь, скрытае беспрацоўе. У многіх, калі не ва ўсіх інстытутах, мы трымаем супрацоўнікаў на палавіну, тры чвэрці стаўкі. He можам забяспечыць поўную зарплату, не хапае грошай. А як вырашыць, скажам, жыллёвую праблемыу? Гэта яшчэ добра. калі малады вучоны атрьгмае “койка-месца” ў інтэрнаце... Таму моладзь вельмі неахвотна ідзе зараз у навуку. Баюся, піто праз некаторы час мы акажамся ля разбітага карыта; навуковыя кадры старэюць, а маладога папаўнення не прыбывае.
— Але ж нейкія захады, пэўна, робяцца. Ці Вы лічыце іх недастагковымі'?
— У мяне такое ўражанне, што ўрад хоча паправіць становішча ў навуковай сферы, але ў яго не хапае на ўсё сродкаў. Праўда, у мінулым годзе мы атрымалі ад дзяржавы досыць вялікую фінансавую падтрымку. Разумеем, што дзяржаўны бюджэт не бязмежны...
— У чым Вы бачыде выйсце — як нам замацавацца. выжыць?
— Мы зараз скіроўваем дзейнасць нашых інстытутаў на тое, каб самім зарабляць грошы. Па многіх пазіцыях мы маем прыярытэты на сусветным узроўні. Але, вядома, варта найперпі развіваць тыя напрамкі, якія патрэбны гаспадарцы нашай рэспублікі. Многа карыснага прапануюць інстьпугы фізічнага профілю. Перспектыўныя распрапоўкі —па біялогіі і біятэхналогіях. генетыцы, хіміі, медыцыне, у навуках аб зямлі, па экалогіі.
" Рэспубліка. 1993. 11 сакавіка (гутарка з аглядальшкам газеты “Рэспубліка” Алегам Чарновым).
Мы за гэта, напэўна, маглі б мець добрыя грошы. каб развіваць фундаментальную навуку. Але. на жаль, у нас не створаны дасканалы механізм укаранення навуковых распрацовак.
— На Захадзе, як вядома. навука, асабліва прыкладная, фінансуецца не столькі дзяржавай, колькі асобнымі прадпрымальнікамі, прыватнымі фірмамі.Што пераіпкаджае, на Ваш пошяд, стварэнню ў Беларусі рынку навукова-тэхнічнай прадукцьгі?
— У нас да гэтага яшчэ далёка. I, мне здаецца. самае галоўнае зноўтакі ў тым, пгго ў нас няма дзейсных законаў. якія б стымулявалі рыначную эканоміку. За ўсё — за зямлю. дабаўленую вартасць, прыбытак — мы столькі плацім падаткаў... Асабліва, калі навука на гаспадарчым разліку — не прадыхнуць. не развярнуцца. Камерцыялізацыя ў навуцы пакуль што болын на словах... Лічу, нашаму Вярхоўнаму Савету трэба звярнуць больш увагі на эканоміку, прыняць адпаведныя законы, якія б стымулявалі дзейнасць камерцыйных структур.
— Якім Вы бачыце выйсце з крызіснага стану, на што нам абаперціся, якія рэзервы выкарыстаць?
— Нам трэба разумна выкарыстоўваць сваё геапалітычнае становішча. Мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы. Праз нас ажыццяўляюцца міжнародныя сувязі, гандаль. А гэтаўжо жывая выгада. Нашым палітыкам, эканамістам трэба ўлічваць гэта.
Але самае вялікае наша багацце — сумленныя. працавітыя людзі, магутны навуковы патэнцыял. У нас. напрыклад, цудоўная мікраэлекгроніка— і распрацоўкі, і кадры. Многа навуковаёмкіх тэхналогій. але, цяжкае становішча з энерганосьбітамі. Паліўна-энергегычнае пытанне — нумар адзін. Тут таксама трэба ісці па розных напрамках: павышаць эфекгыўнасць дзеючых электрычных і цеплавых станцый. развіваць нетрадыцыйныя віды энергіі, А энергазберажэнне? Колькі тут нявыкарыстаных рэзерваў.
— Апошнім часам можна пачуць, што мы не такія ўжо і бедныя —ёсць свая нафта, жалезная руда, вугаль і нават золага. Ці так гэта?
— Вядома, Беларусь не такая бедная, як лічылася раней, але і не настолькі багатая. як, скажам, Кувейт на нафту ці яшчэ якая краіна. У нас вельмі значныя запасы калійнай і каменнай солі. Ад экспарту калійных солей мы маем немалыя сумы. Маглі б прадавапь многа каменнай солі. Але, на жаль, да гэтага часу мы яе не толькі не прадаём, але і самі купляем. Ёсць у нас жалезныя руды, як падлічана, 500 млн. тон. Але, каб давесці справу да ладу, трэба пяць-шэсць гадоў, сродкі... У нас багатыя залежы сапрагтеляў — вельмі каштоўная сыравіна. Ёсць мінералі.заваныя воды —
расолы. рэдказямельныя злементы, буры вугаль, сланцы, нафта і золата... Але перш чьгм турбаваць нашы неіры, трэба зрабіць дакладны разлік, экалагічныя абгрунтаванні. Можа, выгадней будзе ўсё гэта купляць, чым распачынаць распрацоўку ў сябе. I трэба думаць пра дзяцей, унукаў нашых. каб ім што засталося, каб не распрадаць зараз усё за ‘‘зялёненькія”.
— Некалькі гадоў таму на тэрыторыі Беларусі збіраліся будаваць атамныя с танцыі. Вы выступілі тады з перасцярогай, асабліва ў тым, што датычылася выбару месцаразмяшчэння станцый. Яюя Вашы адаосіны да гэтага цяпер?
— Мясціны. якія выбіраліся для размяшчэння атамных станцый, — ля Сялявы, на Гарадоччыне. пад Рудзенскам — вельмі нявыгадныя і небяспечныя па геалагічных умовах. Тут знаходзяцца так званыя тэкганічныя разломы, дзе могуць адбывацца зрухі зямной кары.
Трэба правесці сур’ёзныя вышукальныя работы, геалагічныя, экалаі ічныя даследаванні, пралумаць пытанне аб размяшчэнні ядзерных рэактараў пад зямлёй. Наогул жа атамныя станцыі — вельмі дарагая задумка. Гэта мільярды і мільярды, непазбежная залежнасць ад краін з развітой атамнай прамысловасцю.
Я ведаю, што зараз ёсць пэўныя распрацоўкі пад энергетычную праграму, але мне здаецца, што яны яшчэ недастатковыя. Пакуль яшчэ слаба ўлічваецца тое, што мы можам мець ад энергазберажэння. Усё варта ўзважьпхь як мае быць. Для разлікаў трэба прьшягнуць навукоўцаў рознага профілю, шырокую грамадскасць...
—Беларуская навука доўгі час існавала ў непарыўнай сувязі з усімі рэспублікамі былога Саюза. Ці можна жыць без іх цяпер?
— Мы вельмі зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве з Расійскай, Украінскай акадэміямі. вучонымі іншых суверэнных дзяржаў. Добра, што гэтыя сувязі захоўваювда і развіваюцца. Вось зараз мы праводзім Мендзялееўскі хімічны з’езд. У Мінск прыедуць навукоўцы-хімікі з усіх краін СНД. Існуюць трывалыя сувязі амаль па ўсіх навуках. асобных напрамках. На жаль, да гэтага часу ў нас няма пагадненняў паміж нашымі акадэміямі. Але пэўныя захады робяцца і, я думаю, у хуткім часе такія пагадненні будуць заключаны. Навуковыя сувязі пашыраюцца не толькі з блізкім замежжам. але і з краінамі Заходняй Еўропы. а таксама з ЗША. Тут вялікія перспектывы для беларускай навукі.
УСЁ ПАВІННА РАБІЦЦА ПАД СЦЯГАМ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ *