Шляхам адраджэння  Радзім Гарэцкі

Шляхам адраджэння

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
54.28 МБ
Відаць, словы Ф.М.Дастаеўскага “красота спасет мнр” можна перайначыць: “сусвет выраіуе навука”, якую, як і высокую кулыуру, створыць розум чалавека (наасфера У.І.Вернадскага), а гэта магчыма толькі пры выдатна чаладжанай прагрэсіўнай адукацыі.
МІНЕРАЛЬНАЯ СЫРАВІНА I НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ БЕЛАРУСІ*
Развіццё цывілізацыі заўсёды апіралася на спажыванне карысных выкапняу. Без мінеральнай сыравіны немагчыма гаспадарчая дзейнасць чалавека, яго існаванне. Карысныя выкапні і іх запасы распаўсюджаны нераўнамерна па краінах свету, таксама як і іх выкарыстанне. Увесь час ідзе барацьба за мінеральныя рэсурсы. Няматакой краіны (апрача, можа, былога СССР), якая б была поўнасцю забяспечана ўсімі відамі карысных выкапняў. Таму гандаль мінеральнай сыравінай складае больш за чнэрць ўсяго міжнароднага таваразвароту. Сучасная структура цэн на сыравіну, прадукты яе перапрацоўкі і гатовыя вырабы вельмі часта прыносіць найболыпыя выгады тым краінам, якія купляюць мінеральную сыравіну. Выгадней прадаваць гатовы прадукт. чым сыравіну. Яскравы прыклад—Японія, прамысловасць якой працуе амаль цалкам на прывазной сыравіне. Бывае і наадварот, калі краіна някепска жыве галоўным чынам за кошт экспаріу нафты, як Кувейт. Але гэта крайнія выпадкі. Звычайна бываюць прамежкавыя сітуацьгі. Чым большае багацце нетраў краіны, чым рацыянальней яно выкарыстоўваецца, тым болып магчымасцей мець сапраўдную незалежнасць. У гісторыі мінулай і сучаснай мы маем многа прыкладаў палітычнага прыму су праз мінеральную сыравіну.
Зараз. калі Беларусь абвясціла сябе суверэннай краінай. марудна, але ўсё ж крочыць да сваёй незалежнасці, вельмі важна прынцыпова пановаму паглядзець на багацце яе нетраў і рацыянальнае выкарыстанне мінеральных рэсурсаў.
Традыцыйнае ўяўленне аб беднасці нетраў Беларусі геолагамі адкінута. Сярод важнейшых карысных выкапняў — калійная соль (прапюзныя запасы 80 млрд.т), якая ўжо здабываецца болып за 25 гадоў. Практычна невьгчэрпныя запасы каменнай солі. За 30 гадоў здабыта 85 млрд.т высакаякаснай нафты, а кожны год зараз мы здабываем 2 млн. т. Шырокавядомыя па ўсёй Беларусі кар’еры па здабычы розных відаў будаўнічых і іншых матэрыялаў: цэментная сыравіна, мел, даламіты, гліны і суглінкі, тугаплаўкія і вогнетрывалыя гліны, пясчана-жвіровая сумесь, пяскі для вырабу шкла, граніты для здабычы жарсгвы (шчэбеню), каалін. сапрапелі і г.д. Надзвычайна важнае значэнне маюць радовішчы падземных вод: прэсных і мінералізаваных.
’ Літаратура і мастацтва. 1992, 10 красавіка.
Геолагамі знойдзены многія радовішчы розных карысных выкапняў, якія яшчэ не эксплуатуюцца. Разведаны два радовішчы жалезных руд (прагнозныя запасы звьпп 1,5 млрд.т). Гэтыя радовішчы комплексныя: разам з жалезам тут ёсць тытан. ванадый, фосфар, кобальд германій, серабро, золата. Вядома вельмі перспектыўнае радовішча рэдкіх і рэдказямельных элементаў, без якіх немагчыма развівдё радыёэлекіронікі, авіяі ракетабудаўніцтва, ядзернай і рэнтгенаўскай тэхнікі і г.д. Разведаны буйны сланцавы басейн з прагнознымі запасамі 11 млрд. т. вугляносны басейн з трыма паверхамі пластоў вугалю. Знойдзена радовішча рэдкага мі нералу—даўсаніту, якое мае прамысловыя запасы. 3 даўсаніту можна атрьімліваць алюміній і соду. Вядомы радовішча фасфарытаў, цыялітаносных сіліцытаў і ініп. Вялікія запасы маюць мінеральныя расолы — поліметалічны водны канцэнтрат "беларусіт”. Гэта ‘‘вадкая руда”, з якой можна атрымаць ёд, бром, калій, літый, стронцый і іншыя рэдкія і рассеяныя элементы. Сам расол з вялікай перспектывай можа выкарыстоўвацца ў раслінаводстве. жывёлагадоўлі. прамысловасці, медыцыне.
Геолагамі ў многіх мясцінах Беларусі адшуканы багагыя рудапраяўленні розных металаў: чорных і легіруючых (жалеза, ванадый, тытан, кобалы; нікель, малібдэн, вальфрам), каляровых (медзь, цынк, свінец, волава), высакародных (золага і серабро). Вядомы рудапраяўленні рэдкіх і рэдказямельных элементаў, графіту, мармуру, гранату, бурштыну, алмазаў і інш.
Трэба адзначыць, што пералічаныя радовішчы не гак проста выкарыстаць, бо здабыча карысных выкапняў патрабуе спачатку вялікіх эканамічных затрат (якія потым, безумоўна, акупяцца), а таксама выклікае складаныя экалагічныя праблемы, якія неабходна адразу прадбачыць.
Новыя палітычныя і эканамічныя ўмовы незалежнасці Беларусі патрабуюць і новы больш гаспадарчы падыход да мінеральных рэсурсаў. Неабходна распрацоўка спецыяльнай дзяржаўнай праграмы па праблемах мінеральнай сыравіны. Патрэбна глыбокая эканамічная ацэнка мінеральна-сыравіннай базы. Адсутнасць да гэтага часу каштоўнай ацэнкі карысных выкапняў у нетрах і практыка дармовай перадачы іх запасаў нрамысловай вытворчасці робяць уражанне. быццам багацце нетраў для грамадства не мае цаны. У бліжэшпы час неабходна прыняць закон аб нетрах.
Незалежнасдь рэспублікі патрабуе карэннай змены кіравання народнай гаспадаркай, змены многіх структур сучаснага ўрада, многіх кіраўнікоў, якія засталіся з часу камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Апошняе асабліва важна, бо сучаснай гаспадаркай незалежнай краіны
можа кіраваць толькі высокакампетэнтны спецыяліст. Час, калі дзейнічаў прынцып “где бы нн работать. лшпь бы руководать”, прайшоў.
Для пошукаў новых карысных выкапняў, разведкі і распрацоўкі ўжо вядомых радовішчаў, эканамічнай ацэнкі мінеральных рэсурсаў і іх выкарыстання, а таксама для вядзення агульнай мінеральна-сыравіннай палітыкі неабходна стварыць міністэрства (ці камітэт) геалогіі і выкарыстання мінепальных рэсурсаў. Такое міністэрства павінна падначаліць сабе ўсе справы, якія датычацца мінеральнай сыравіны. Калі раней яно рабіла толькі пошукі і разведку радовішчаў карысных выкапняў, дык зараз яно павінна адказваць і за распрацоўку. Да гэтага часу кожпае ведамства здабывала свае карысныя выкапні. Усе радовішчы звьгчайна змяшчаюць некалькі карысных мінералаў, а пры такой сістэме здабываецца, як правіла, толькі адзін з іх, а іншыя ідуць у адвал. Новае міністэрства, якое будзе адказваць не за адно, а за ўсе карысныя выкапні, будзе зацікаўлена весці сапраўднае комплекснае выкарыстанне мінеральнай сыравіны.
Міністэрства геалогіі і выкарыстання мінеральных рэсурсаў павінна праводзіць дзяржаўную палітыку па рацыянальным выкарыстанні ўсіх неабходных Беларусі мінеральных рэсурсаў. Таму яно будзе даваць рэкамендацыі на заказы ў іншых краінах і на тую мінеральную сыравіну, якой няма на Беларусі, але якая ёй патрэбна. Важна наладзінь выгадны для краіны гандаль сыравінай. Ужо зараз мы маглі б гандляваць калійнай і спажыўнай соллю, сапрапелямі, мінеральнай і пітной вадой. Праз некаторы, досыць блізкі час можна было б наладзіць продаж ці абмен "вадкай рудой” —расоламі. He за гарамі і распрацоўка інпіых карысных выкапняў, асабліва рэдказямельных элементаў, жалезнай рудьг. Вялікая праблема — паліўная сыравіна. Сваёй нафты Беларусі не хапае. Але плату за транзіт праз нафтаі газаправоды, якія ідуць па тэрыторыі Беларусі, можна браць нафтай і газам. Сучасныя нафтаперапрацоўчыя заводы з глыбокай перапрацоўкай нафты ў Наваполацку і Мазыры таксама павінны даваць нам частку гатовага прадукіу. Ужо зараз трэба ставіць навуковыя і эксперыментальныя работы па комплексным выкарыстанні беларускіх гаручых сланцаў і вугалю.
Многія функцыі, якія выконвала раней Міністэрства геалогіі СССР і яго ўстановы, зараз павінны перайспі да рэспублікі. Гэта дзяржаўнае зацвярджэнне запасаў розныхрадовішчаў карысных выкапняў, іх кадастр і баланс. інспекцыя дзяржаўнага геалагічнага кантролю, экспертыза ўсіх відаў геолагаразведачных рабод дзяржаўная геалагічная (а больш правільна, — эколага-геалагічная) здымка. рэдакцыйна-выдавецкі савет па зацвярджэнню і вьіданню геалагічных і іншых карт, геалагічны фонд і даведачна-
інфармацыйны цэнтр з банкам геолага-геафізічных даных і г.д. Відаць, такому міністэрству трэба перадаць праблемы геадэзіі і картаграфіі.
Непасрэдна разнастайную дзейнасць геалагічнага і мінеральнарэсурснага напрамку павінны праводзіць шматлікія самастойныя прадпрыемствы: геалагічныя, геафізічныя, геадэзічныя, буравыя, картаграфічныя (Мінская картфабрыка), па здабычы калійных солей (“Беларуськалій”), нафты (“Беларусьнафта”) і інш. Мінісіэрства па адносінах да іх выступае як заказчык. а прадпрыемства—як выканаўца дзяржаўных заказаў. Адначасова яны вядуць і іншую прадпрымальніцкую дзейнасць. Вельмі важна, каб за здабычу кожнай вагавай ці аб’ёмнай адзінкі любога карыснага выкапня прадпрыемства плаціла дзяржаве. Фінансаванне асноўных геалагічных даследаванняў, а таксама і ўтрыманне міністэрства павінна ісці за кошт сродкаў ад адлічэння за здабычу і выкарыстанне карысных выкапняў.
У сваёй дзейнасці Міністэрства геалогіі і мінеральных рэсурсаў Беларусі павінна апірацца на акадэмічную і галіновую навуку. Ва ўсіх еўрапейскіх краінах ёсць геалагічныя таварыствы, якія рэгулярна праводзяць сумесныя сесіі па геалагічных праблемах Еўропы. Таму неабходна геалагічнае таварыства Беларусі. Вельмі важна не згубіць тыя навуковыя і галіяовыя сувязі, якія былі з рознымі рэспублікамі былога СССР, бо геалагічныя структуры не маюць дзяржаўных граніц. Каб вывучыць геалагічную будову, трэба аб’яднаць намаганні геолагаў многіх краін. He мешп актуальная праблема—падрыхтоўка кадраў геолагаў, таму неабходна адкрыццё групы геолагаў на базе геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Улічваючы катастрафічную экалагічную сітуацыю, якая звязана не толькі з эксплуатацыяй радовішчаў карысных выкапняў, трэба звярнуць увагу на неабходнасць незалежнасці Камітэта па экалогіі. Ён павінен мець права вета на любое дзеянне, якое груба і неразумна парушае экалагічны стан прыроды.
ПРОБЛЕМЫ РАЗВЙТЙЯ БЕЛАРУСМ В КОНТЕКСТЕ ЭКОЛОГЙЧЕСКОЙ БЕЗОПАСНОСТН*
Все в прароде взавмосвязано. н человек как частвца првроды также полностью подчвнен ей. Еіце относнтельно недавно мы счнталн. что человек должен переделать прнроду, целаком подчвнать ее себе, взять от нее все, что можно. — н прввелв ее, а вместе с ней в экологнческую сатуапаю на грань катастрофы. Проблема экологпп — обустройство нашего земного дома — стала проблемой номер одан для всего человечества, которому необходнмо не просто выжвть в сохранвться, но н разввваться. С одной стороны. человек — суіцество хрупкое, способное погабнуть в от злого слова а крошечной пула н от мнопіх явленнй прнроды, с другой — его сала, могушество, разум — унмкальны н непобеднмы. Его техногенные действня сталіі вровень с прнроднымн геологвческамв процессамн.