Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
— Радзім Гаўрылавіч, мяне шчыра кажучы здзівіла інфармацыя пра тое, што Акадэмія навук адпраўляецца ў незапланаваны двухтыднёвы адпачынак. Калі гэта адбываецца на заводах, тут усё зразумела: няма сыравіны альбо збьпу прадукцыі. А піто здарылася ў АН? Арганізацыя ж бюджэтная: няхай тры капейкі. але ж павінны плаціць спраўна?
— Акадэмія навук -— бюджэтная арганізацыя, хаця мы зарабляем грошы асобнымі прыкладнымі распрацоўкамі, іх укараненнем у вытворчасць, але гэтага не хапае, і галоўная крыніца фінансавання навукі, безумоўна, бюджэт. Разам з тым бясконца павялічваецца плага за ацяпленне, электрычнасць, ваду, памяшканне, з нас бяруцца поўнай мерай падаткі: за зямлю, маёмасць, “чарнобыльскГ і г.д. Апошняе з'яўляецца наогул недарэчнасцю: грошы без усялякага станоўчага эфекту з адной дзяржаўнай кішэні перакладваюцца ў другую. 3 той сумы, што нам выдаткоўвае дзяржава, сёння 79 працэнтаў ідзе на заработную плаіу, астатняе — на падаткі і аплаіу розных камунальных рахункаў. А на пакупку абсталявання, арганізацыю навуковых экспедыцый, камандзіроўкі, на транспарт — грошай не хапае, няма, дарэчы. і сыравіны, якая неабходна для многіх даследаванняў.
Людзей жа адправілі ў адпачынак, бо зараз нават і заработную плату няма чым плаціць. Найперш пайішгі на два тыдні без утрымання Прэзідыум, кіраўніцтва. А інстьггутам мы сказалі так: калі у васёсць грошы—працуйце, а калі няма—прыдзецца таксама спыніцца. Г эта ўсё вельмі сумна, бо такі вымушаны адпачынак скрытая форма беспрацоўя.
Але ўсё тое. што адбылося, з’ява заканамерная. Ёсць панявде навукаёмкасць нацыянальнага даходу. Яно абазначае, колькі працэнтаў ад дзяржаўнага бюджэту ідзе на навуку. У 1990 г. гэта было 3,9 працэнта, у 1992 г. ужо 1,1, а сёлета запланавана 0,89 працэнта, На ўсю навуку! Ад вызначанай сумы большая частка выдаткоўваецца на прыкладныя даследаванні, афундаментальнай навуцы застаепца наогул мізэрная частка. Цяпер навуцы дастаюцца фінансавыя крошкі паўсюль у краінах СН Д. але ў нас, бадай, менш за ўсіх.
—Цяжка сёння ўсім, але інтэлігенцыі — навуковай, кз’лыурнай — удаая. Для болыпасці яе прадстаўнікоў ісці нечым гандляваць, каб выжьгць, справа непрымальная. Хаця ведаю людзей, якія, прабачце, шпонулі ва
’ Голас Раязімы. 1994, 2 чэрвеня (гутарка з Галінай Уліцёнак).
распачатыя ўжо кандыдацкія, а то і доктарскія дысертацыі і шукаюць магчымасці падзарабіць недзе на баку. Асуджаць іх таксама язык не павернецца. Што Вам болып падьгходзіць: сцяўшы зубы, чакаць лепшых часоў, ці, схаваўшы ў стол рукапісы, даследаванні. занявда чымсьці іншым, а потым зноў вярнуцца да навукі? Дарэчьі, ці магчыма апошняе?
— Наогул, у Беларусі колькасць людзей, занятых у сферы навукі. скарацілася напалову. Калі ў нас раней бьіло тгрыблізна іх сто тысяч, то зараз засталося толькі пятьдзесят тысяч. Але так атрымалася ў значнай ступені таму, нпо ў Беларусі існавалашмаг навуковых, даследчых інстьпутаў саюзнага падпарадкавання і галоўным чынам ваенна-прамысловага накірунку. Пасля знікнення СССР яны страцілі заказы і вымушаны былі, дзе спынідь сваю дзейнасць, дзе значна скараціць кадры.
Але і Акадэмія навук за апошнія гады страціла досыш, многа людзей, прыблізна чвэрць: з 17 тысяч засталося 12. У болыпасці пайшоў ад нас інжынерны састаў, лабаранцкі. Але звольнілася прыблізна 200 кандыдатаў навук, сярод якіх было нямала таленавітых маладых людзей. Яны перайшлі працаваць у асноўным у розныя камерцыйныя структуры. якія даюць магчымасць зарабляць значна болыл, чым у нас.
Што датычывда выжывання. ведаеце, навука не ў стане сабе такое дазволіць. Ёй, каб існаваць. трэба пастаянна развівацца, а не проста выжываць. Ну, а адкласці навуку ўбок на некаторы час. а потым. калі будзе лягчэй, зноў да яе вярнуцца, наогул немагчыма. На жаль, у сваёй лабараторыі я з такой пазіцыяй ужо сутыкнуўся. Хлопцы, з іх маглі б атрымацца вельмі добрыя навукоўцы, паступова змянілі навуку на камерцьпо. У камерцыі таксама трэба працаваць дзень і ноч, круціцца і круцівда. I на даследаванні сіл і часу не застаецца. Сусветная ж навука так хутка развіваецца, шго калі ты 2-3 гады не працаваў, то потым дагнаць страчанае вельмі і вельмі цяжка, ды і не ведаю, nj магчыма наогул. Асабліва для маладых, на якіх яшчэ дадаткова не працуе ранейшы аўгарытэт, імя. Навука сёння дасягнула такіх вяршынь, што, каб дабіода поспеху, трэба аддавацца ёй цалкам. Я сваім маладым калегам часта гавару: не губляйце тэмп, не раскісайце. Перад намі ёсць выдашыя прыклады: і ў сярэдаявеччы, і зараз. Узгадайце таго ж Мікалая Вавілава ці майго дзядзьку Максіма Гарэцкага, якія ў турме пісалі кнігі. Сапраўдны навуковец без сваёй працы не можа жыць, у якім бы становішчы ён ні быў.
Мне ае падабаеода наша агульная рыса: усе мы скардзімся і скардзімся. Я лічу', што былі значна горшыя часы. А зараз усё ж можна і жыць, і працаваць.
Навуковыя кадры мы ўвогуле захавалі. Тых, хто непасрэдна займаенца навукай у акадэміі, больш за пяць тысяч чалавек. А замест 200 кандыдатаў, нра якіхя гаварыў, абаранілі дысертацыі новыя людзі. Колькасць дактароў навук нават павялічылася. Але прыток моладзі ў навуку значна знізіўся.
— А як ставяцца ў вапіым навуковым асяроддзі да тых калег, хто здолеў здабыць работу за мяжой?
—Пра так званую "ўцечку мазгоў”. Яна існуе. Па-першае, унуграная —у камерцыю. па-друтое, за мяжу. Назаўсёды ад нас паехала не так ужо і іпмат навукоўцаў. Болып тых, хю ад ‘ язджае на нейкі тэрмін—паўгода, год, два. у кароткія камандзіроўкі. Але гэта і някепска, бо пасля такіх паездак у людзей прыкметна пашыраецца гарызонт навуковых поглядаў.
За апошнія гады ў нас павялічылася колькасць спецыялістаў, якія выязджаюць у замежныя камандзіроўкі, на канфэрэнцыі, стажыроўкі. сумесныя працы, чытанне лекцый. Само грамадства стала больш адкрытым. I хаця сёння беларускія навукоўцы едуць за мяжу часцей за кошт замежных партнёраў, штогод выпраўляецца ў дарогу 800—900 чалавек замест ранейшых 400—500. Нас сталі больш ведаць і ўбачылі, што мы не такія ўжо дурні, што і ў нас ёсць вельмі цікавыя распрацоўкі. Замежная навуковая супольнасць імкнецца прыцягнуць нашых спецыялістаў, каб папрацаваць разам. Тут. безумоўна, ёсць для нас інтэлектуальная згуба, але ў рэшце рэшт ўсё акупляецца.
— Такія замежныя паездкі неяк плануюцца кіраўніцтвам Акадэміі, ці іх "прабіваюць” самі кандыдаты на паездку?
— Па-рознаму бывае. Частку з іх мы плануем, калі заключаем пагадненні аб супрацоўніцтве, навуковым абмене. Ёсць такія дагаворы з Кітаем, Анпііяй. Германіяй. Полыпчай. Індыяй. Егіптам. Якраз з такой мэтай на наступным тыдні еду ў Акадэмію навук Славакіі. Але хапае і няпланавых паездак. Шмат якіх ву чоных запрашаюць персанальна.
— Аснова навукі. яе развіцця — фувдаментальныя даследаванні. Але яны патрабуюць шмаг грошай, часу, а імгненнай аддачы не даюць. Як сёння ідуць справы з фундаментальнымі даследаваннямі? Магчыма, усе ўжо перайшлі да прыкладных работ?
— Я ўжо гаварыў, што зарабіць пэўныя грошы мы можам: у фізікатэхнічных галінах, хіміі, энергетыцы, геалогіі. Спецыяльна выдалі некалькі кніжак, дзе пералічаны нашы распрацоўкі, распаўсюдзілі гэтыя кнігі ў розных ведамствах, якія потым заключаюць з намі дагаворы. I фундаментальныя навукі не так ужо ў нас і “паляцелі”. Фундаментальныя навукі —
наша галоўная мэта. А наогул я лічу падзел навукі на фундаментальную і прыкладную крыху штучным. Ну, да якога раздзела аднесці, скажам, адкрыццё кола? А космас, уран?
— Чым раней магла ганарыцца беларуская навука на міжнародным узроўні? Ці захаваліся гэтыя пазіцыі сёння?
— У нас было і ёсць, чым ганарыцца. Мы маем таленавітых матэмаіыкаў, ёсць выдатныя распрацоўкі фізікаў, напрыклад, лазеры, оптыка, элекгроніка. У геалогіі ёсць цікавыя работы, у біялогіі. Тое ж можна сказаць і пра гуманітарыяў, асабліва тых. хто працуе над праблемамі беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі. A энцыклапедычныя выданні? Яны і ў колішным Саюзе былі лешпымі. Але агульная цяжкасць усё ж стрымлівае. Каб навуковец паспяхова працаваў, ён павінен быць спакойны, непрыгнечаны. А прыгнечанасць якраз і адчуваецца. Нярэдка чалавек, каб болып зарабіць, амаль разрываецца на часткі, акрамя фундаментальнай тэмы, бярэ некалькі прыкладных. Нестабільнасць вельмі перашкаджае.
—Навуковыя даследаванні патрабуюць актыўнай работы ў розных бібліятэках, абмену навуковай інфармацыяй. Як я разумею, цяпер нават у Маскву ці Пецярбург з’ездзіць складана: патрэбны грошы. і не проста грошы, а рускія рублі. знайсці якія ў нас праблема. Што можна сказаць пра ўзровень навуковага абмену? Магчыма, навукоўцы. як і гаспадарнікі, таксама абвінавачваюць у “разрыве сувязей” дзяржаўны суверэнітэт. незалежнасць Беларусі?
—Так, усё гэта нас вельмі турбуе. Калі раней быў ‘‘жалезны занавес" з замежжам, то няпер, як ні смепіна. лягчэй паехаць за мяжу, чым у Расію ці на Украіну. Я раней вельмі часта наведааўся ў Маскву, а зараз — не. Няма дзе ўзяць расійскія рублі, застаецца толькі ісці на базар выменьваць. Мы хацелі, каб дзяржава памагла, але не атрымліваецца. Тым не менш імкнемся неяк падтрымліваць сувязі. Прыязджаў з Украіны акадамік Патон, абмяркоўвалі гэтую праблему, вырашылі разам выступінь з ініцыятывай стварэння асацыяцыі Акадэмій навук былога СССР, цяперашняга СНД. I такая асацыяцыя была створана. Але, на жаль, пакуль сувязі наладжваюцца цяжка.
Самы вялікі інфармацыйны голад выклікаюць тыя абставіны, што мы не можам набыць для нашай акадэмічнай бібліятэкі ўсе патрэбныя кнігі і часопісы. У періпую чаргу — замежныя. I так цягнецца ўжо тры гады. Вось зараз быў у нас прэм’ер ВячаслаўКебіч, шматчаго абяцаў, але і пасля гэтага на ўсе нашы запыты з урада ідуць толькі адмовы.
Тое-сёе нам дасылаюць па кнігаабмену, дапамагае фонд Сораса. Але ўсё гэта нібы падачкі, так сорамна прасіць. а дзецца няма куды. На жаль, такое ж становішча і з рускамоўнай літаратурай. А зайдзіце ў фірменны магазін "Акадэмкніга". Нейкімі анучамі гандлююнь, жах. Там практычна няма апошніх кніг Расійскай акадэміі навук. Я па сваёй спецыяльнасці ніводнай не бачу.
Мала таго. нават нарасійскія часопісы нельга падпісаіша. а ў Расіі — на нашы перыядычныя выданні.
А наконт абвінавачванняўу “разрыве сувязей”. Людзі розныя ёсць. Некаторыя думаюць і так, як многія гаспадарнікі, вінавацяць ва ўсім незалежнасць Беларусі. Такое меркаванне можна пачуць наваг ад некаторых акадэмікаў. Але гэта нязначная колькасць навукоўцаў.