Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
Зараз значная калькасць беларускіх суполак, таварыстваў стварылася ў краінах СНД і Балтыі—ад Эстоніі да Якуціі, ад Комі да Узбекістана. Ідзе актыўная культурна-асветніцкая праца. Цікавай старонкай з’яўляюцца беларусы-эмігранты пачатку стагоддзя, асабліва сібірскія і дальнеўсходнія. якія да гэтага часу захавалі многія рысы кулыуры даўніх гадоў. Пакуль што гэтыя праблемы слаба вьгеучаны. Узнікаюць пытанні стварэння цэнзраў беларускай культуры, школ у месцах шчыльнага пражывання беларусаў На жаль, дапамога ў гэтым з боку Рэспублікі Беларусь вельмі слабая. Нават раней дастаткова распрацаваная дзяржаўная праграма “Беларусы ў свеце” цяпер амаль закінута.
Найважнейшае значэнне ў захаванні і развіцці беларускасці мае адукацыя. Шырока вядоматая вялікая роля, якую мелі ў выхаванні беларускіх грамадзян і многіх дзеячаў Першая беларуская гімназія ў Вільні, латаійскія гімназіі, Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Германіі і інів. Вядома вялікая праца па адкрыццю часовых беларускіх школ нават у вельмі цяжкіх умовах у час вайны і г.д.
Толькі праз нацыянальную адукацыю можна захаваць прысутнасць беларусаў у свеце. Т аму як у Беларусі, так і ў беларускім замежжы неабходна беларусізацыя ўсёй адукацыйнай сістэмы — ад садкоў да вьппэйшай школы.
Хачу таксама падкрэсліць адну важную агульначалавечую праблему. якую можна вырашыць толькі праз адукацыю, навукх', культуру. У сувязі са страшэннай дэградацыяй навакольнага асяроддзя (мы на мяжьі экалагічнай кагастрофы), выбухападобным узростам колькасці насельніцг-
ва ў свеце, вялікім сацыяльным расслаеннем жыхароў свету і іншымі адмоўнымі з’явамі чалавецтва чакае катастрофа. Каб пазбегнуць гэтага, патрэбна новая парадыгма развіцця цывілізацыі — канцэпцыя ўстойлівага развіцця. Гэта выклікае неабходнасць гуманізацыі і экалагізацыі выхаваўчых і адукацыйных працэсаў на ўсіх узроўнях.
ПАМІЖ МІНУЛЫМ I БУДУЧЫМ*
— Я ў нрынцыпе, вельмі ўдачлівы чалавек. Мне ў жыцці пастаянна шанцавала—усе шэсць дзесяткаў гадоў. Я меў шчасце нарадзіода ў сям’і, дзе культам заўсёды бьілі праца і сумленне. Потым мне надзвычайна шанцавала на настаўнікаў — у Маскоўскім нафтавым інстытуце, куды я паступіў адразу пасля вайны, выкладалі такія карыфеі геалагічных навук як М.Казакоў Л.Пуставалаў, І.Брод, Н.Успенская і іншыя. У час адной з палявых экспедыцый у Казахстан я, тадьі студэнт-дыпломнік, пазнаёміўся з А.Яншыным — будучым акадэмікам, віцэ-прэзідэнтам AH СССР, які запрасіў мяне наработу ў Інстытут геалагічных навук.
Аддзелам тэктонікі тут у свой час кіраваў легендарны Мікалай Сяргеевіч Шацкі, тады ўжо акадэмік, сусветна прызнаны ў тэктоніцы аўтарытэт, стваральнік навуковай школы, лаўрэат Ленінскай прэміі. 3 яго гнязда вылецела нямала цяпер шырока вядомых вучоных: акадэмікі Ю.Касыгін, Ю.Пупічароўскі, той жа А. Яншын...
Пашанцавала мне і з вучнямі — усе яны аказаліся цікаўнымі і працавітымі людзьмі, са сваім самастойным поглядам на, здавалася б, даўно звычайныя рэчьг. Можа гэта, у першую чаргу, і вызначыла іх поспехі, дапамагло абараніць кандыдацкія, а некагорым ужо і докгарскія дысергацыі.
Бацька не раз паўтараў, што ў навуцы, як у любой творчай справе, патрэбны, як кажуць па-беларуску, людзі апантаныя. На жаль, іх не так многа цяпер рвецца ў навукі аб Зямлі. А праблема кадраў вучоных-геолагаў у рэспубліцы вельмі вострая. Па нашай просьбе ў БДУ пачага падрыхтоўка інжынераў-геамарфолагаў, для якіх я чытаю спецкурс па геатэктоніцы. Запрашаем студэнтаў да сябе ў інстытут на практыку, бяром у палявыя экспедыцыі — прыглядваемся. I калі бачым бляск у вачах, не раздумваючы запрашаем пасля абароны дыплома на даследчыцкую работу.
— Кажуць, вялікі навуковы пошук пачьшаецца з умення правільна паставіць пытанне, а працягваецца з магчымасці супаставіць факты...
— Г эта правільна. Калі амаль два дзесяткі гадоў назад я вярнуўся ў Мінск і мяне запрасілі ў калектыў інстытута, галоўная задача была сфармулявана проста і канкрэтна: стварыць тэктанічную карту Беларусі. Для гэтага ў першую чаргу трэба было аб’ядааць людзей з розных навуковых калектываў, захапіць іх гэтай ідэяй. Разумееце, тэктоніка надзвычайна складаная галіна навукі — гэта сінтэз геалагічных ведаў і адначасова
* Вячэрні Мінск. 1989. 10 студзеня (гутарка з кар. БЕЛТА Я Гарэлікам)
інструмент для развіцця новых даследаванняў, а ў канчатковым выніку — для прагназіравання і пошуку карысных выкапняў.
Дык вось. фактычных матэрыялаў к таму часу ў рэспубліцы накапілася многа. але яны не былі абагульнены. Адсутнічала і методыка стварэння такіх карт для платформ, хоць яна ўжо добра была распрацавана для горных абласцей. Нам прыйшлося прапанаваць і арыгінальную методыку. паклаўшы ў яе аснову час фарміравання струкіур, і затым. стварыўшы карту. напісаць да яе вялікую манаграфію. За гэтую работу групе вучоньгх прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.
— ГІасля гэтай работы Вам і вашым аднадумцам прапанавалі ўдзельнічаць у рэалізацыі аднаго з праектаў міжнароднай праграмы геалагічнай карэляцыі. Як Вы лічыце. Радзім Гаўрылавіч, гэта было прызнаннем узроўню даследванняў ці своеасаблівым авансам?
— Думаю і тое, і друтое. Зразумела. мы к таму часу ўжо сяму-таму навучыліся, пабылі вопыт, хоць чакалася вельмі складаная і карпатлівая работа. Мне даручылі кіраваць савецкай групай спецыялістаў, у якую ўвайшлі вучоныя Украіны, Беларусі. Малдавіі і рэспублік Савецкай Прыбалтыкі. Павінен заўважыць, што праект "Усходне-Еўрапейская платформа — Паўднёва-Заходні край” аб'яднаў намаганні спецыялістаў многіх краін, у тым ліку Велікабрытаніі, ФРГ, Даніі. Швецыі. ГДР, Польшчы, Чэхаславакіі і іншых. Вывучана сапраўды велізарная колькасць матэрыялаў, уключаючы і размяшчэнне старажытных мораў. рэк, гор. У гарачых спрэчках народжаны абгрунтаваныя, аргументаваныя вывады. якія і адлюстравала серыя тэктанічных і літолага-палеагеаграфічных карт гэтага рэгіёна. Яны выдатна выдадзены ў ГДР і будуць прадстаўленьг ў ЗША, у Вашынгтоне. на чарговым Міжнародным геалагічным кангрэсе. Ятаксама запрошаны ўдзельнічаць у гэтым аўтарытэтным форуме.
Сумесная шматгадовая праца над гэтай няпростай праблемай яшчэ раз пацвердзіла, як важна ў наш час умацоўваць супрацоўніцтва вучоных розных краін, як неабходаа аб’яднаць іх намаганні ў імя больш хуткага дасягнення агульнай высакароднай мэты.
У сувязі з гэтым мне хацелася б паразважаць аб стаўшым для нас прывычным паняцці "сусветны ўзровень”. Што за ім стаіць? Як яго можна дасягнуць або "пераўзысці”? Дарэчы. я лічу, што гэты тэрмін неправамерны — у навуцы, як у скачках у вышыню. або ты дацягнешся да рэкорду і становішся ўпоравень, альбо паднімеш планку яшчэ вышэй і тады ўжо твая вышыня вабіць каго-небудзь да запаведнага рубяжа. Сярэдні ж “сусветны" узровень — гэта, даруйце, абсурд.
Але як аператыўна атрымліваць інфармацыю аб навейшых даследаваннях, аб “рэкордных скачках” тваіх калегу іншых рэгіёнах краіны і за мяжой? Публікацыі спазняюцца на 3-4 гады. Значыць, выхад бачыцца толькі адзін — кантакты. Гэта могуць быць навуковыя кангрэсы, сімпозіумы, нарады, а іншы раз проста сяброўскія сустрэчы вучоных. Важная не форма, а вынік. I сродкаў на такія кантакты шкадаваць не трэба.
— Дарэчы аб сродках. Цяпер многа гавораць аб самафінансаванні і самаакупнасці. У тым ліку і навукі...
— Ведаеце, у маіх калег-зеолагаў часам цяжка правесів дакладную грань паміж фундаментальнай, тэарэтычнай навукай і прыкладнымі даследаваннямі. Як правіла, арыгіяальная думка, цікавы вынік, да якбга прыйшлі вучоныя, адразу становяцца здабыткам практыкаў, стымулююць правядзенне вышукальных работ, што завяршаюода нярэдка выяўленнем новых радовішчаў. Падлічыць у грошах наш уклад у гэтыя адкрыцці цяжка, хоць, я лічу, даўно наспела неабходнасдь стварыць зладжаны, дзелавы механізм узаемаадносін навукі і вытворчасці, дзе ідэі, канцэпцыі атрымаюць статус тавару і заканамерна стануць прадметам куплі-продажу.
Калі ж рэестр даходаў і затрат прымяраць канкрэтна да нашага інстыіута, то, мне здаецца, мы апраўдваем сябе. Нават адзін працэнт коппу тых соцень мільёнаў тон нафты і калійных солей, здабытых у нетрах рзспублікі, з ліпікам акуггіць усе затраты на ўтрыманне калектыву. А з нашай дапамогай адкрьпы беларускі граніт. бурыя вугалі. гаручыя сланцы, жалезныя руды ... Хоць, паўтаруся, значэнне геалогіі значна шырэйшае. чым толькі пошук карысных выкапняў. Гэта пазнанне самой Зямлі — яе доўгай і ў многім загадкавай біяграфіі, вывучэнне прыродных заканамернасцей і анамалій, пошук адказаў на многія пытанні аб паходжанні чалавека, расліннага і жывёльнага свету, многіх іншых...
—Прабачце.наколькі я разумею, навукі аб Зямлі такія шматгранныя. што намаганняў аднаго невялікага калектыву няхай і вельмі таленавітых людзей наўрад ці дастаткова для ілыбокага вывучэння наватрэгіянальных праблем?..
—Нават калі да пошуку вучояых інстьпута дадаць намаганні нашых калег з універсітэта, іншых ВНУ, НДІ і праблемных лабараторый, то і гэтага сёння будзе да крыўднага мала. Нягпедзячы на многія, сапраўды сур’ёзньія дасягненні, неабходна прызнаць, што мы пакуль ппо няспешнаі неглыбока, у прамым і і іераносным значэнні гэтага слова. вывучаем прыроду свайго краю.
Я неаднойчы ўжо гаварыў пра гэта: нам патрэбна больш магутная беларуская навука аб Зямлі, якая ў некалькі разоў пераўзыходзіла б
цяперапшюю і пааснашчанасці, і паколькасці занятыху ёй людзей. Патрэбна самастойнае аддзяленне ў акадэміі, якое ўключала б некалькі інстытутаў. што спецыялізаваліся б на максімальна невялікай колькасці праблем. Спашлюся на прыклад Балгарыі, дзе я нядаўна быў. Як вы ведаеце, яна роўная Беларусі па насельніцтву, але ўдвая меншая па тэрыторыі. Між тым. акадэмічны цэнтр навук аб Зямлі—тое ж, птго і наша аддзяленне, — уключае 10 інстьпутаў самага рознага профілю.
Барані божа, я не хацеў бы ні на мінуту ўсумніцца ў важнасці даследаванняў беларускіх фізікаў, магэмагыкаў. але, згадзіцеся, гэтыя навукі могуць лічодра пладаносіць на любой глебе—няхай гэта будзе Расія, Літва або Узбекістан. Патрэбны толькі вопытныя садоўнікі і здольныя вучні. Рэгіянальныя ж праблемы — вывучэнне нетраў. ахова прыроды, геаграфія. гісторыя, мова, культура народа— ніхто за нас не вырашыць ні ў Маскве. ніўАпіхабадзе.