Шляхам адраджэння  Радзім Гарэцкі

Шляхам адраджэння

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
54.28 МБ
На тэрыторыі нашых краіп у антрапаіенавым перыядзе было некалькі мацерыковых пакроўных зледзяненняў, якія пасля таяння пакшупі так званыя канцовыя ледавіковыя ўтварэныі. Яны складаюць узвышшы — самыя
' Выступленне на Міжнароднай навуковай канферэнцыі 'Рым-IV”, чэрвень-ліпень 1993 г.
прыгожыя мясціны з цудоўнымі прыгоркамі. маляўнічымі далінамі, дзіўнымі рэчкамі. мноствам блакітных азёраў. Менавіта гэтыя рэгіёны даюць найвыдаінейшы фальклор, адсюль выходзіць найболыпая колькасць самых таленавітых паэтаў, празаікаў, мастакоў і іншых дзеячаў кулыуры.
Межы як паміж геалагічнымі і фізіка-геаграфічнымі рэгіёнамі, так і этнічныя. моўныя, кулыурныя. канфесійныя і іншыя могуць быць самымі разнастайнымі. Яны бываюць рэзкімі і пасіуповымі, прыкметнымі і нябачнымі, прамалінейнымі і хвалістымі, вузкімі і інырокімі, “на замку” і празрыстымі. зменлівымі і пастаяннымі, мабільнымі і стабільнымі. I толькі межы супольнасцяў людзей моіуць мець пачуццёвы харакгар: добразьгчлівасці і варожасці, міру і вайны. праўды і хлусні, дабрыні і зла, культуры і варварства. Вывучэнне межаў і памежжа — найцікавейшы напрамак навуковай дзейнасці. Менавіта на стыку навук часта робяода выдатныя адкрыцці. Так і на стыку розных культур. на іх памежжы можна знайсці найцікавейшыя феномены. Трэба адзначыць, што на мяжы геалагічных блокаў, у разломных зонах, канцэнтруюцца зямныя стрэсы, якія час ад часу разраджаюцца ў выглядзе землятрусаў рознай сілы. На межах і памежжах дзяржаў і іншых чалавечых супольнасцей таксама хутчэй. чым дзе-небудзь у іншых мясцінах, ствараюцца напружанні рознага характару. Толькі глыбокае вывучэнне асаблівасцей памежжаў, іх эканамічнага, палітычнага. культурнага і іншага стану і суадносін паміж сабою стварае ўмовы ддя талерантнасці. супакою і міру, прыводзіць да разрадкі ўзнікшых стрэсаў. У гэтым ужо не толькі навукова-фундаментальны напрамак дзейнасці ў дадзенай праблеме, але і найважнейшы прыкладны аспект даследаваяняў.
Калі паглядзець на Еўрапейскі кантынент цалкам, можна ўбачыць. што яго сярэдзінны мерыдыян праходзіць праз Літву, Беларусь. Украіну, сярэдзінная паралель — праз Полыпчу. Беларусь. Расію. I Іеракрыжаванне гэтых мерыдыяна і паралелі знаходзіцца каля р.Бярэзіны на паўднёвы ўсход ад Ігумена (зараз Чэрвень). Тут — геаграфічны цэнтр кантынентальнай Еўропы. Такое геаграфічнае становііпча гэтых краін і асабліва Беларусі заўсёды выклікала наймацнейшы апетыт у кожнай з дзяржаў. Таму межы краін тут мяняліся як у калейдаскопе, а разам з імі мяняліся і суадносіны кулыур, моў канфесій.
У цэнгры Еўропы некалі існавалі старажытнабеларускія княствы — Полацкае. Тураўскае і Смаленскае. прабеларускае Вялікае княства Літоўскае. Рускае і Жамойцкае, прапольская Рэч Паспалітая, Руская імперыя. A колькі разоў мянялася мяжа БССР за час бальшавідкай улады? Гэтыя
гістарычныя і паліі ычныя падзеі моцна ўплывалі на развіццё і ўзаемадзеянне культур суседніх народаў. Многія дзеячы культуры, літаратуры і навукі мелі родныя карані ў адным народзе, магутнай веткай развівалі культуру і навуку другога, а вяршыняй сваёй дзейнасці належалі да трэцяга. Таму многіх адных і тых жа славуіых дзеячаў нашых народаў кожны часта лічыць сваім. На вялікіх абшарах цэнтра Еўропы ствараліся такія складаныя і мудрагелістыя ўзоры перапляценняў культур, пгго разабрацпа ў гэтых з’явах не так лёгка, але надзвычай цікава, і тут мы маем сапраўдны клад, выдатнейшы матэрыял для даследчыкаў.
КУЛЬТУРА ПАВІННА ЖЫЦЬ I АБ'ЯДНОЎВАЦЬ БЕЛАРУСКУЮ НАЦЫЮ*
Сапраўднае мастацтва і літараіура і ўвогуле культура не могуць без канца сядЗець за кратамі, яны, як той расток, які ўздымае цвёрды пласт асфальта, праб’юцца да свету, дойдуць да людзей. Справа толькі ў часе — ці то раней, ці то пазней, але гэта адбудзецца. Краіна ГУЛАГ дзесяцігоддзямі трьімала рэпрэсіраванымі многія творы беларускай літаратуры, у тым ліку і яе класікаў, не дапушчала да вачэй карціны мастакоў, не дазваляла слухаць цудоўныя музычныя творы шэрагу кампазітараў і спевакоў. He толькі творы, але і імёны рэпрэсіраваных дзеячаў літараіуры і мастацтва былі закрыты на вялікі замок спецсховішчаў. Магутная жалезная сцяна падзяляла культурныя здабыткі на Беларусі і ў беларускім замежжы. Калі і даходзілі да нас нейкія звесткі праз гэтую сцяну, дык яны былі настолькі ідэалізаваныя, што выглядалі збэшчанымі і хлуслівымі.
Першы пралом быў зроблены ў так званую “хрушчоўскую адлігу”, але яго зноў хутка залаталі. I толькі пасля распаду Савецкай імперыі знік непрабіўны каўпак цёмных хмараў над галавой, зламаліся сцены, і з адкрытага светлага гарызонта ўзняліся сонечныя праменні праўды, ускрэслых з нябыіу імён, твораў, новых знаёмстваў, цудоўных адарыццяў. I мы, якія дажылі да гэтых дзён болып адкрытага грамадства, павінны не толькі скардзіцца на цяжкасці жыцця, а радавацца ўзнікшым для нас новым магчымасцям. Я, па праўдзе кажучы, не думаў, што дачакаюся такіх часоў, і таму я надзвычайна шчаслівы і ўдзячны свайму лёсу і жыццю — паспеў многае, зачыненае да таго прачытаць, убачыць, пачуць... I мне, калі я вяду размову пра гэтыя падзеі, заўсёды да болю ў сэрцы крыўдна за майго бацьку — Г аўрылу Г арэцкага, які памёр як быццам не так даўно, у канцы 1988 г., але ён яшчэ не паспеў, хоць і заставалася зусім мала часу да таго, каб пачуць пра абвяшчэнне самастойнасці Беларусі, дзяржаўнасці беларускай мовы, такой шырокай рэабілітацыі рэпрэсіраваных твораў і твораўрэпрэсіраваных пісьменнікаў, а таксама адкрыцця многіх старонак культуры беларускага замежжа.
А беларускае замежжа шматлікае — не менш за 3,5 млн. Гэта значыць, што амаль кожны трэці беларус жыве ў замежжы. За апошнія гады мы змаглі пазнаёміцца з багатай культурай беларускага замежжа. Мы
" Выступленне на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Культура беларускага замежжа” ў чэрвені 1994 г.
спакойна і адкрыта прачыталі і атрымалі асалоду ад твораў Наталлі Арсеньевай і Масея Сяднёва, Міхася Каваля і Алеся Салаўя, Алеся Барскага і Сакрата Яновіча і многіх іншых. Выйшлі з друку кніжкі Вітаўта Кіпеля, Аўгена Клубовіча, Юркі Туронка, Язэпа Найдзюка і іншых. Надрукавана два тамы кніг пад рэдакцыяй Анатоля Сабалеўскага, спецыяльна прысвечаных праблеме культуры беларускага замежжа. Мы пачулі песні ў цудоўным выкананні Забэйды-Суміцкага і Багдана (Данчыка) Андрусішына. Мы даведаліся пра вялікую працу замежных беларускіх згуртаванняў. царкоўных і грамадскіх арганізацый, навуковых і культурных цэнтраў. якія дзейнічаюць у многіх краінах свету, выдаюць свае кнігі, часопісы, газеты, Прайшоў Міжнародны кангрэс беларусістаў, адбыліся міжнародныя навуковыя канферэнцыі з удзелам многіх прадстаўнікоў як Рэспублікі Беларусь, так і беларускага замежжа. Год назад сабраліся беларусы на Першы з’езд беларусаў свету. Усё гэта сведчыць аб тым, што нарэпше беларусы ўсяго свету пачалі аб’ядноўвацца вакол напыянальнай ідэі, што набірае моц беларускае Адраджэнне.
Наша канферэнцыя, прысвечаная кулыуры беларускага замежжа, — яшчэ адзін крок да аб'яднання беларусаў, да паразумення паміж імі, да пазнання кулыур абодвух бакоў. Тут нам неабходна адкінуць ідэалагічныя шоры і ў ацэнцы тых ці іншых твораў кіравацца толькі іх сапраўднымі мастацкімі вартасцямі. Культура як эміграцыі. гак і бацькаўшчыны павінна стаць адзіным здабыткам агульнай беларускай культуры. Гэтая праца патрабуе ўсялякіх намаганняў з абодвух бакоў.
Дазвольце мне ад імя ЗБС “Бацькаўшчына” сардэчна павіншаваць усіх удзельнікаў канферэнцыі, пажадаць вялікага плёну ў працы. цікавьк дакладаў, творчых спрэчак і новых крокаў на шляху нацыянальнага Адраджэння кулыуры з мэтай стварэння самастойнай квітнеючай еўрапейскай дзяржавы—Рэспублікі Беларусь! Жыве Беларусь!
ЛІТАРАТУРНЫЯ МУЗЕІ Ў СІСТЭМЕ
НАЦЫЯНАЛЬНАГА МУЗЕЯЗНАУСТВА БЕЛАРУСІ *
Музеі выконваюць вялікую справу ў захаванні, вывучэнні і папулярызацыі помнікаў натуральнай гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай кулыуры. Асабліва трэба падкрэсліць іх не толькі вялікую асвеініцкую, але і па-сапраўднаму навукова-даследчую дзейнасць. Разам са школай. вышэйшымі навучальнымі ўстановамі музеі робяць выдатную справу ў выхаванні, адукацыі насельнішва, асабліва моладзі. Сучасную цывілізацыю немагчыма ўявіць без музеяў. Музеі звычайна прывязаны да тэрыторыі (краіка, вобласць, раён, горад і г.д.), да народа, нацыі. Таму асабліва вялікая іх роля ў выхаванні патрыятызму. гонару за свой народ, сваю Радзіму, родны кут і адсюль Lx надзвычайнае значэнне ў развіцці нацыянальнага адраджэння.
Як вядома, вытокі музейнай справы адыходзяць у далёкую мінуўшчыну — першыя сховішчы розных прадметаў (асабліва мастацкіх) вядомы з XV—XVI стст. да н.э. У Беларусі ёсць выдатныя нумізмагычныя, бібліятэчныя, карцінныя калекцыі XVI—XVIII стст., пгго належалі Радзівілам, Сапегам. Агінскім, Храптовічам, Стравінскім, Тышкевічам, Ельскім і інш.
Нягледзячы на вялікія дасягненні ў музейнай справе ў Беларусі — значнай колькасці краязнаўчых і мастацкіх музеяў. школьных, інстытуцюх. заводскіх, калгасных. вядомых музеяў—Вялікай Айчыннай вайны. Дзяржаўнага музея Беларусі, Дзяржаўнага мастацкага музея і іншых,—у параўнанні з іншымі краінамі Захаду і суседніх дзяржаў мы маем недастатковую колькасць музеяў. Адчуваецца недахоп у музеях гістарычных, тэатральных, музычных. этнаграфічных, тэхнічных, сельскагаспадарчых і інш. Зусім кепская справа з музеямі натуральна-навучальнымі: заалагічнымі. батанічнымі, геалагічнымі, археалагічнымі і інш. Вядома, часткова гэтыя напрамкі прадстаўлены ў краязнаўчых музеях, але я маю на ўвазе агульнадзяржаўныя музеі Беларусі.
Да музеяў прымыкаюць і іншыя помнікі прыроды (буйныя валу ны. унікальныя ландшафты, рэдюя расліны, геалагічныя ўтварэнні і ішп.). архітэктуры, археалогіі і іншай чалавечай дзейнасці (напрыклад, самыя старажытныя шахты — некалькі тысячагоддзяў — па здабычы крэменю каля Ваўкавыска) і інш. У Беларусі іх пакуль што вельмі мала, абвешчаных як дзяржаўныя помнікі. ды і захоўваем мы іх зусім кегкжа. У суседніх краінах
' Выступленне на першай Міжнароднай канферэнцыі “Літаратурны му іей і культурна-асветніцкія задачы сучаснасш” ў кастрычніку 1994 г.
Балтыі, Украіны. Польшчы. Германіі і іншых іх на парадак болып і адносіны да музеяў у сэнсе захоўвання значна лепшыя.