Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
ШЛЯХ ДА БЕЛАРУСІ *
— Радзім Г аўрылавіч, перш-наперш хацелася б ведаць Вашу думку наконт Т эрміналагічнай канферэнцыі. якая нядаўна адбылася ў Мінску. Як Вы лічыце, удалася яна?
— Беларуская мова знаходзіцца ў цэнтры інтэграцыйных працэсаў нацыянальнага Адраджэння. самасвядомасці народаў Беларусі. Беларуская навуковая тэрміналогія — адзін з важнейшых накірункаў у гэтай справе. Таму правядзенне першай нацыянальнай канферэнцыі “Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі” акгуальнае. Мне, як навукоўцу, тэма канферэнцыі блізкая і балючая. Я з вялікай прыемнасцю выступіў на ёй з прывітальным словам ад імя Акадэміі навук Беларусі. 3 аднаго боку. я быў вельмі задаволены і прыемна ўражаны шырынёй праблем, якія былі ўзняты на канферэнцыі, вялікай колькасцю дакладаў і разнастайнасцю разгледжаных пытанняў. Вельмі добра, што ўдзел у канферэнцыі прынялі навукоўцы самых розных галін навукі і спецыялісты-філолагі, бо толькі іх агульнымі намаганнямі можна на дастатковым узроўні вырашыць ілматлікія праблемы навуковай тэрміналогіі. 3 другога боку, я быў засмучаны невялікай колькасцю ўдзельнікаў канферэнцыі. Я спадзяваўся. што зала будзе поўная. Туь можа, часткова вінаваты і арганізацыйныя недапрацоўкі.
— Многім на Беларусі будзе цікава даведацца ад Вас саміх пра тое, як у Вашай сям'і захоўвалася беларускасць. Вы — геолаг, здавалася б, павінны бьгць увогуле далекавага ад моўных пытанняў, але тым не менш траціце столькі сіл, энергіі менавіта ў гэтым накірунку. Вы ўваходзіце ў кіраўніцтва Рэспубліканскай Рады ТБМ імя Ф.Скарыны, а таксама з'яўляецеся адным з акгыўных кіраўнікоў зіуртавання ‘’Бацькаўшчына”. Вось і канферэнцыя па тэрміналогіі адбылася дзякуючы Вашай актыўнай падтрымцы.
— Я нарадзіўся ў Мінску. але ўжо праз тры гады мяне вывезлі ў Расію. па якой я і бадзяўся сорак гадоў, пакуль зноў вяріпўся на Бацькаўшчыну. Да беларускасці. да Беларусі я ішоў паступова і досыць марудна. Маці і бацька. дзе б яны ні былі, заўсёды размаўлялі паміж сабой пабеларуску. Але бацька быў рэдка з намі: то зурма, то вайна. то камандзіроўкі разлучалі нас. Дзядуля і бабуля (па маці) хоць і беларусы, з Беласточчыны, але гаварылі па-руску. А менавіта яны мяне гадавалі, бо я жыў больш з імі.
Калі даводзілася бацьку жыць дома. я заўсёды што-небудзь чуў ад яго пра любую яму Малую Багацькаўку, пра Мсціслаўііічыну і Беларусь,
" Наша слова. 1994. N 25. 22 чэрвеня (фрагменты інтэрв’ю з Любай Баршчэўскай)
82
аб якіх ён так нудзіўся і ўвесь час думаў. Калі бабуля ці маці рыхтавала бульбяную кашу са скваркамі — камы або суп-крупеню, бацька з вялікім апетытам еў і падхвальваў: “Ай, як смачна, зусім як у Багацькаўцы!” Вьшадала часам на стале з’яўляўся вінаград—бацька яго не еў, гаварыў: “He, я яго не люблю — ён у Багацькаўцы не расце”. Бацька, калі быў у камандзіроўках (а гэта было вельмі часта), амаль кожны дзень пісаў маці лісты ці карталюшкі і, канешне, па-беларуску. Я іх заўсёды чьггаў і вельмі часта там зноў гучалі словы суму і нуды па Беларусі, па Багацькаўцы. А я здаіўляўся, пгго ж гэта за такая Багацькаўка? I думка аб ёй паступова западала ў душу. бацькавы размовы пра гэтую вёсачку пгчамілі сэрца, і я адчуваў яе блізкасць і роднасць.
I толькі у самым канцы вайны, калі мне, ужо школьніку апошніх класаў, давялося часцей жыць разам з бацькамі, я ўпершыню рызыкнуў размаўляць з імі па-беларуску, а стаўшы студэнтам Маскоўскага нафтавага інстьпуга, і пісаць лістьт да бацькоў на беларускай мове. У Маскве стараўся не прапускаць Дэкады беларускай літаратуры і мастацтва, гастролі беларускіх тэатраў. пачаў чытаць творы беларускіх пісьменнікаў.
У час “хрушчоўскай адлігі", калі бацька быў рэабілітаваны, ён пачаў думаць пра магчымы зварот на Беларусь. I вось у сярэдзіне 60-х гадоў мы ўтрох — бацька, мой старэйшьі брат Усеслаў і я — зрабілі вандроўку па Беларусі: заехалі ў М.Багацькаўку, у Магілёў да дзядзькі Парфіра, у Цімкавічы да сястры Кузьмы Чорнага, у Мінск. Гэта было маё першае свядомае спатканне з Беларуссю. і Радзіма мая крыху прыадкрылася мне... Але балюча ўразіла адсутнасць беларускай мовы навуліцах гарадоў. Калі мы з братам хадзілі па Магілёве, непгга распытвалі ў магазінах і гаварылі паміж сабой па-беларуску, дык чулі шэпат: “Во, влдно, шісателіі прнехалн!” Я хоць і чуў пра дрэнны стан з беларускай мовай, але ніколі не чакаў, піто наш народ даведзены да такога манкуртства. I ужо тады я даў сабе слова ўсімі магчымымі сродкамі змагацца за беларускасць.
Вярнуўшыся назаўсёды на сваю Радзіму, я яшчэ болып адчуў неабходнасць пашырэння беларушчыны, а ў апошнія гады—стварэнне самастойнай еўрапейскай дзяржавы Беларусі на базе нацыянальнай ідэі і аб’яднання беларусаў усяго свету. I таму я з вялікім хваляваннем і гонарам пачуў, як Ніл Гілевіч назваў маю кандыдатуру ў сябры Рэспубліканскай Рады ТБМ імя Ф.Скарыны, а пазней, зразумела, не мог не згадзіцца з прапановай Васіля Быкава замяніць яго на пасадзе прэзідэнта Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
ЗА АБРАЗУ БЕЛАРУСІ ТРЭБА КАРАЦЬ*
— Радзім Гаўрылавіч, калі па тэлебачанні ішла трансляцыя выступлення Прэзідэнта А. Лукашэнкі ў Акадэміі навук Беларусі, я бачыла Вас у кадры. Спярша Вы пляскалі ў далоні і ўсміхаліся, але потым раптам Вы спахмурнелі і болып не апладзіравалі.
— Сапраўды. я апладзіраваў Прэзідэнту, калі той з разуменнем справы гаварыў пра задачы нашай навукі і абяцаў дапамагчы Акадэміі выжыць. Але я быў абураны. калі пачуў ад яго абразлівае выказванне пра беларускую мову. I тут я не магу пагадзіцца з юраўніком дзяржавы. Лічыць, што беларуская мова не можа быць мовай.навукі — гэта нонсенс. Даводзіцца толькі пашкадаваць. што наш Прэзідэнт, можа, адзіны ў свеце кіраўнік дзяржавы, не карыстаецца дзяржаўнай мовай і ўсяляк яе зневажае і прыніжае, абражаючы такім чынам усю нацыю.
— Аднак Аляксандр Рыгоравіч не стамляецца паўтараць, што ён — народны абраннік і напі Прэзідэнт “усур’ёз і надоўга”.
— I гэта не ідзе на карысць яго іміджу. А паколькі ён рызыкнуў усур’ёз разважаць аб якасцях і значэнні мовы. у дадзеным выпадку беларускай, — а аднаго такога "моваведа” мы ўжо ведалі,—то і адказваць яму трэба па ўсіх правілах, а менавіта аргументавана. Думаю, што гэта зробяць спецыялістьг. Я тут паўтару агульнавядомае. Наша мова старажытыая, магутная і адна з самых распрацаваных у свеце — не горшая за якую б там ні было. Узровень яе развіцця ў XVI ст. пралстаўляе Стгпут Вялікага княстаа Літоўскага, а ў XIX—XX стст. наша мастацкая літаратура, якую стваралі таленавітыя людзі — Дунін-Марцінкевіч, Багушэвіч. Багдановіч, Купала, Колас, выдатныя пісьменнікі савецкай Беларусі.
— Але ж навуковая мова адрозніваецца ад мастацкай, калі мець на ўвазе сродкі перадачы паняпцяў і адцягненных тэарэтьгчных думак.
— Мова навукі, якая служыць для перадачы навуковых думак, з’яўляецца разнавіднасцю літаратурнай мовы. А калі на ёй пішуцца выдатныя мастацкія творы, то чаму на ёй нельга выказаць навуковыя меркаванні, скажам, гісторыку або мастацтвазнаўцу? Літаратурная мова, як вышэйшая форма мовы нацыянальнай, абслугоўвае ўсе сферы грамадскай дзейнасці, а не толькі мастацкую літаратуру. — і навуку, і прэсу, і навучальныя ўстановы, і масгацтва, і дзяржаўны апарат. Ва ўсякім разе, у нармальнай дзяржаве гэтыя функцыі яна выконвае.
1 Наша слова. 1995. N 1. 4 студзеня (інтэрв’ю з Ірынай Крэнь).
— Можна паставіць і такое пытанне: “У якой меры выкарыстоўваецца беларуская літаратурная мова ў якасці навуковай на Беларусі?”
— Шырока выкарыстоўваецца! Колькі зараз выдаецца на ёй усялякай навукова-папулярнай літарагуры! А прыгадаем нашы энцыклапедыі на нацыянальнай мове. у падрыхтоўцы якіх прымалі і прымаюць удзел дзеячы навукі, культуры. мастацтва, літаратуры, спецыялісты ў галіне народнай гаспадаркі. БелСЭ, наша першая універсальная, выйшла ў 70-я гады, за ёю з’явіліся: "Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва” ў 5 тамах. “Энцыклапедыя прыроды Беларусі” ў 5 тамах, шматтомная ‘‘Энцыклапедыя гісторыі Беларусі”, выданне якой яшчэ не завершана, “Энцыклапедыя беларускай мовы" (аднатомнік), "Энцыклапедыя сельскага гаспадара” (аднатомнік), "Энцыклапедычны даведнік “Янка Купала”, “Сямейная энцыклапедыя", энцыклапедычны даведаік “Археалогія і нумізмагыка" і інш. Зараз рыхіуецца другое выданне "Беларускай энцыклапедыі” ў 18 тамах.
— Кажуць. іігго ў беларускай мове яшчэ недастаткова распрацавана навуковая тэрміналогія?
— У асноўным навука карыстаецца тэрмінамі, запазычанымі з лацінскай і грэчаскай моў. Адны і тыя ж тэрміны сустракаюцца ва ўсіх мовах. Возьмем тую ж геалогію: пішаш па-руску. пішаш па-беларуску, паанглійску, а тэрміны адны і тыя ж. Увоіуле, сцвярджаць. што ў беларускай мове слаба распрацавана тэрміналогія. не даводзіцца. Наша тэрміналогія распрацоўваецца даўно і грунтоўна. Прыгадаем хаця б дзейнасць Інбелкульта ў 20-я гады, а затым Інстытута мовазнаўсіва Акадэміі. Акадэмік Сцяпан Некрашэвіч прысвяціў шэраг работ распрацоўцы навуковай тэрміналогіі ў даваенны час. У яго картагэцы налічвалася каля мільёна тэрмінаў. Далешпым штуршком у распрацоўцы тэрміналогіі і ўсялякіх удакладненняў у мове паслужыла выданне згаданых энцыклапедый. Шмат гадоў і шмат дзе працуюць тэрміналагічныя камісіі. Сотні спецыялістаўу асобных галінах навукі сумесна з моваведамі ўзяліся распрацоўваць навуковую тэрміналогію і рыхтаваць слоўнікі. Мне вядома, што і пры тэрміналагічнай камісіі ТБМ грутіуюцца навукоўцы — спецыялісты тэхнічных і прыродазнаў’пях навук. Выйшла шмат спецыяльных слоўнікаў (па фізіцы, хіміі і інш.). Мапматыкі выдалі слоўшкі па вышэйшай матэматыцы. прафесар М.Савіцкі — па камп’ютэрнай і вылічальнай тэхніцы. Ьппая справа. што сапраўды анпгійская мова, як раней грэчаская і лацінская, стала міжнароднай. Таму, я лічу, што цяпер нам паірэбна, друкуючы навуковыя працы на дзяржаўнай мове, рабіць падрабязнаерэзюме на англійскай.
— А на расійскай?
—На расійскай можна, але не абавязкова. Суседаі-славяне і гак добра нас разумеюць.
— Такая практыка праходзіць апрабацыю ў Акадаміі?
— Скажу, як мы, геолагі, выдаём часопіс “Літасфера”. Зыходным момантам для нас стала аксіёма: беларуская, расійская і англійская мовы раўнапраўныя і публікавацца можна на любой з іх. Калі хтосьці, скажам. апублікаваў артыкул на расійскай мове, то рэзюме да яго даецца на англійскай і беларускай. Да артыкула на англійскай мове рэзю.ме ігішацца на беларускай і расійскай. А да артыкула на беларускай мове рэзюме пішацца на англійскай і расійскай. Лічу. што праблема выбару ”языка наукн”, як яе ставіць Прэзідэнт Лукашэнка, надуманая.