Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
Гістарычны вопыт засведчыў, што беларуская нацыя здольная адраджацца для новага жыцця наваг пасля генацыду, татальнай дэнацыяналізацыі і страты дзяржаўнасці.
Сёння напыянальнае адраджэнне Беларусі і беларускага народа, захаванне і развіццё беларускай мовы і ўсёй нацыянальнай культуры, сама прысутнасць беларусаў у свеце магчымы толькі пры ўмове дзяржаўнай незалежнасці, нацыянальным суверэнітэце, доўгатэрміновым дзяржаўным патраніраванні ўсіх нацыянальна-адраджэнцкіх працэсаў. пратэкцыянізму ў адносінах да беларускай мовы. развіцця наныянальнай сацыякулыурнай інфраструктуры на Бацькаўшчыне і ў рэгіёнах беларускай дыяснары. Такая палітыка не азначала б нацыянальнага ізаляцыянізму. наадварот, яна стварыла б аптымальныя ўмовы для эканамічнага, палітычнага і кулыурнага супрацоўнішва ў рэгіянальным цэнтральна-ўсходнееўрапейскім рэгіёне і ў сусветным маппабе. Палітыка. накіраваная на ўваход Беларусі ў склад Расійскай
Федэрацыі, азначае поўную дэнацьіяналізацьпо беларусаў наБацькаўшчыне і ў расійскім расцярушванні. страту беларускай нацьгі і самабыгнай беларускай культуры.
Агульным клопатам Беларускай сусветнай грамады ў дачьшенні да беларусаў замежжа з’яўляювда захаванне нацыянальнай спадчыны; неабходнасць паклапаціцца аб праблеме адраджэння беларускасці там, дзе паскорыліся асіміляцыйныя працэсы ці зусім заняпала нацыянальная справа; дабівацца ад урадаў ЗША. Канады квоты на ўезд беларусаў; наладзіць працу падалучэнні новых эмігрантаў дабеларускай справы.
Такім чынам, прысутнасць беларусаў, іх нацыянальнай культуры залежыць у першую чаргу ад нацыяпальнай свядомасці беларусаў у Беларусі, у расійскім і еўраамерыканскім расцеру шэнні, і не ў меншай ступені — ад гуманнай нацыянальнай палітыкі расійскай і сусветнай дзяржаўнай супольнасці. Яны павінны садзейнічаць захаванню і нацыянальнаму адраджэнню Беларусі дзеля сусветнай кулыуры. Урэшце, хоць бы для таго, каб не стварыць у цэнтры Еўропы зону татальных нацыянальных канфліктаў. Няхай жывуць беларусы ў свеце. жыве іх цудоўная мова, жыве незалежная Беларусь!
ПАСЛЯСЛОЎЕ *
(Да Другога з'езда беларусаў свету)
Згуртаванне беларусаў свету (ЗБС) “Бацькаўшчына”, якое было зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі ў канцы 1990 г., з’яўляецца “міжнароднай добраахвотнай грамадскай культурна-асветнай супольнасцю беларусаў і спрыяльнікаў беларускаму народу на Бацькаўшчыне і ва ўсім свеце, злучаных агульнаю мэтаю: спрыяць нацыянальнаму адраджэнню Беларусі, яе мовы, культуры, духоўнасці і маралі, гістарычнай памяці, аднаўленню дзяржаўнасці”. На працягу ўсяго часу дзейнасці “Бацькаўшчыны” гэтыя мэты, запісаныя ў Статуце, застаювда галоўнымі і нязменнымі ваўсіх мерапрыемствах згуртавання.
Першы з’езд беларусаў свету (ліпень 1993 г.), які быў арганізаваны ЗБС са значнай падтрымкай і дапамогай (у тым ліку і фінансавай) дзяржаўных уладаў, праходзіў з вялікім уздымам пад адзінымі сімваламі і пануючай ідэяй нацыянальнага адраджэння Беларусі. З’езд адбыўся ў памяшканні Вялікага тэатра оперы і балета, прыняў каля 1500 удзелыгікаў (з іх больш за 1000 замежных). На ім прысутнічалі і выступілі з дакладамі і паведамленнямі не толькі прадстаўнікі ЗБС, але і многія дзяржаўныя дзеячы: Старшыня Вярхоўнага Савета С.Шушкевіч, нам.старшыні Савета Міністраў М.Дзямчук, міністр замежных спраў П.Краўчанка (ён быў і сустаршынёй Аргкамітэта), міністры А.Бутэвіч, Я.Вайтовіч, В.Гайсёнак і інш. Нашы землякі прыехалі з 23 краін свету са шматлікімі дэлегацыямі (ЗША — 108 чалавек, Расія — 98, Польшча — 72, Канада — 16 і інш.). У дэлегацыі ўваходзілі вядомыя дзеячы эміграцьгі. Былі арганізаваны канцэрты, “круглыя сталы”, сустрэчы ў міністэрствах і іншых установах, экскурсіі па краіне і г.д. Упершыню сустрэліся беларусы з усяго свету, як некалі заклікаў Янка Купала вуснамі аднаго з герояў сваёй драмы: “На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну1” Было сапраўднае свята. Прапановы і думкі ўдзельнікаў з’езда былі апублікаваны ў выілядзе разнастайных дакументаў з’езда ў многіх газетах і часопісах. Наперадзе марыліся све'глыя надзеі.
Аднак гэта не азначае, што ў той час у краіне панавала дэмакратыя. Сапраўднай дэмакратыі не было ні тады, ні цяпер. Дэмакратыя—гэта першнаперш бездакорнае вьжананне законаў краіны ўсімі яе грамадзянамі — ад звычайнага жыхара да Прэзідэнта РБ, правоў чалавека, свабодьі слова і г. д.
’ І997,ліпень.
Ф актычная ўлада ў той час нал ежала прэм ’ еру В .Кебічу, яго ўраду і паслухмянай яму болыпасці ВярхоўнагаСавета. Многія лічылі і працягваюць лічыць, што перабудову пачалі і Саюз развалілі дэмакраты. На самой справе гэтыя працэсы былі заканамерным вынікам гістарычнага развіцця. Але ў кіраўніцтве Беларусі з самага пачаіку яе стварэння як самастойнай дзяржавы і да сённяшняга дня заставаліся тыя ж людзі, пгго былі і пры БССР. —наскрозь прасякнутыя камандна-адміністрацыйным духам і прасавецкімі імкненнямі. А дпаведнымі былі і напрамкі іх дзейнасці. Толькі ўрад Кебіча быў больш гібкі, а ў Вярхоўным Савеце была невялікая колькасць знергічных дэмакратычна накіраваных дэпутатаў. Таму і стала магчымым праяўленне нацьіянальнагаадраджэння краіны, беларускасці. СамКебіч аднойчы нават прысутнічаў на канферэнцыі Таварыства беларускай мовы і быў прыняты ў яго сябры. Такое ўявіць цяпер проста немагчыма. Улады Беларусі ў прывдыпе праводзяпь ту ю ж палітыку супраць беларушчыны, што і раней, але значна болып жорстка і радыкальна.
У параўнанні з Першым з’ездам зусім іншая сітуацыя стварылася пры падрыхтоўцы і правядзенні Другога з’езда беларусаў свету. Яшчэ ў кастрычніку 1996 г. (да правядзення апошняга рэферэндуму. на якім, у прыватнасці, Дзень Незалежнасці быў перанесен на 3 ліпеня) Вялікая Рада ЗБС вырашыла правесці з’езд у ліпені 1997 г., прымеркаваўшы яго да 27 ліпеня — Дня Незалежнасці РБ, які быў абвешчаны Вярхоўным Саветам БССР у 1991 г. у сувязі з прыняццем Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Таму бязглуздзіцай выглядаюць абвінавачванні ў адрас кіраўніцтва ЗБС аб тым, што яно наўмысна намеціла такі тэрмін правядзення з’езда, каб яго дэлегаты прынялі ўдзел у антыпрззідэнцкім, але санкцыяніраваным уладамі мітынгу 27 ліпеня.
На пасяджзнні Вялікай Рады былапрынятаі галоўная тэма з’езда: “Праблемы захавання беларускай прысутнасці ў свеце". Яе акгуальнасць відавочная. бо вельмі востра стаіць пытанне: быць ці не быць беларусам у свеце, ці застануцца яны ў бліжэйшы час як адзіная нацыя? Апрача таго, па статуту ЗБС праз 4 гады мы павінны зрабіць справаздачу аб працы за мінулы час і правесці выбары кіруючых органаў “Бацькаўшчыны”.
Управа ЗБС накіравала ліст да Прэзідэнта РБ, у якім паведамляла пра з’езд. прасіла “аказаць падтрымку гэтай важнай справе”, “разгледзець нашы прапановы і вырашыць накірункі, формы і аб’ём удзелу дзяржаўных структур у падрыхтоўцы да Другога з’езда беларусаў свету”. Быў пасланы ліст і ў Савет Міністраў. Адказ на нашы прапановы мы не атрымалі. Былі сустрэчы з прадстаўнікамі Адміністраныі Прэзідэнта (С.Посахаў) і Савета
Міністраў (УРусакевіч). 3 іх боку ііпоў націск на кіраўнінтва ЗБС, каб з’езд прайшоў у поўньгм прапрэзідэнцкім накірунку (без усялякай крытыкі сучасных уладаў краіны. нават наконт мовы, сімвалаў і г. д.). 3 гэтым Управа “Бацькаўіпчыны" згадзіцца не магла. Адносіны да правядзення з’ езда былі супярэчлівыя: то мы чулі голас падтрымкі, наваг абянанне аказаць нам фінансавую дапамогу, то затым было поўнае маўчанне. Вырашыць свае адносіны да з’ езда, а тым болып узяць на сябе адказнасць ніхто не асмеліўся. Факгычна ўлады праігнаравалі падрыхтоўку да з’езда, не прыслалі ў скпад Аргаамітэта сваіх прадстаўнікоў, аб чым мы іх прасілі. Зрэдку на пасяджэннях Аргкамітэта прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў і Камітэта па справах рэлігіі і нацыянальнасцей. Тым не менш, запрашэнні на з’езд былі пасланы ўсім уладным струкіурам. Управа ЗБС звярнулася з просьбай да мйгістэрстваў замежных спраў, кулыуры, адукацьгі, Камітэта па справах рэлігіі і нацыянальнасцей у час правядзення з'езда наладзіць сустрэчы з адказнымі супрацоўнікамі іх устаноў, каб суайчыннікі змаглі вырашыць многія пьпанні, якія іх хвалююць. Былі запрошаны ўсе дзяржаўныя, грамадскія і палітычныя арганізацыі, якія падтрымліваюць асноўныя мэты ‘•Бацькаўшчьшы”. Усе, хто хацеў трапіць на з’езд, меў у тым магчымасць.
За час паміж з’ездамі Беларусь стала значна больш вядомай у свеце. Але вядомасць Беларусі ў свеце мела болып негатыўныя аспекты.
Падзел беларускай грамадскасці, які ўлады Беларусі з такім поспехам праводзяпь, на ”чэсных" і “нячэсных" дэпутатаў, свядомых грамадзян і падкупленых апазіцыянераў, маладых патрыётаў і загітаваных маладафронтаўцаў, па адносінах да мовы і сімвалах, на “нашых” і “не нашых" закрануў і многія суполкі. Сярод дыяспары ў шэрагу краін (асабліва ў СНД) утварылася па некалькі суполак; адны з іх засталіся на старых пазіцыях нацыявальнага адраджэння і незалежнасці Беларусі, другія — поўнаспю падтрымліваюць сучасныя ўлады і асабліваПрэзідэнта РБ як ініцыятара двухмоў'я і вяртання савецкіх сімвалаў, стваральніка Саюза і г.д.
Агульная сітуацыя, якая склалася ў краіне не садзейнічала жаданню прыняць удзел у з’еадзе. Былі нават прапановы правесці з’езд у Беластоку. Вільні, Кіеве, Маскве. Але Влікая Рада ўсё ж схілілася да Мінска.
У выніку на з’езд прыехала толькі 187 прадстаўнікоў замежжа. галоўным чынам з бліжняга. Былі даволі прадстаўнічыя дэлегацыі з Літвы, Латвіі, Полыпчы, Украіны, Малдовы, Масквы, Пецярбурга. 3 далёкага замежжа (ЗША, Канады. Францыі, Германіі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі), а таксама з далёкіх ускраін незалежных рэспублік СН Д (Кіргізіі, Казахстана, Якуціі, Заходняй Сібіры) прыехалі адзінкі.
Улічваючы значна меншую колькасць удзельнікаў з’езда, Управа ЗБС вырашыла зняць для яго правядзення будынак Тэатра музычнай йамедыі — дырэкцыя тэаіра была згодна. Але ўладныя структуры нават яшчэ перад самым пачаткам з’езда ўсё не маглі вызначыцца, як адносіцца да гэтага мерапрыемства. Таму нас папрасілі атрымаць дазвол у Мінгарвыканкаме, з Упраўлення кулыуры якога нам паведамілі, што адмаўляюць у памяпіканні таму, што іменна 25 ліпеня (пятніца) усе супрацоўнікі тэапра ідуць у адпачынак, а там пачынаецца рамонт. Нам прапанавалі Клуб тонкасуконнага камбіната на вул. Маіусевіча, але мы да таго часу ўжо дамовіліся з Камбінатам харчавання, адаслалі ўсім запрашэнні з адрасам тэаіра. Пасля доўгіх йакут блукання па начальству нам усё ж дазволілі правесцІ з’езд у памяшканні тэатра, з дырэкцыяй якога мы заключылі дамову і пералічылі грошы за арэнду.