Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
— Магчыма, гэта правакацыя з яго боку?
— Магчыма. і нравакацыя. Але я спадзяюся, што гэта ўсё ж не яго душа і сэрца так гаворапь, што гэта яг о нехта падстаўляе. Я на гэта спадзяюся, бо калі гэта не так, то сітуацыя складваецца вельмі дрэнная і не толькі ддя беларускага народа, але перш-наперш для самога кіраўніка дзяржавы.
— А я ўпэўнена, што Прэзідэнта ніхто не падстаўляе. такая яго ўласная пазіцыя. Прыгадайце, як дэпучат Лукашэнка на сесіях Вярхоўнага СаветаРБ перадражніваў вымаўленне сваіх беларускамоўных калег. Ужо тады насцярожвалі яго адаосіны да беларускага слова. Цяжка прадбачыць. што будзе далей. а пакуль што ўжо “пасыпаліся” ў гарадскіх школах класы з беларускай мовай навучання.
— Санраўды. ад першай асобы ў дзяржаве залежыць вельмі многае. Заўважце. калі Станіслаў Шушкевіч, а затым Мячыслаў Грыб размаўлялі па-беларуску. многія пачалі марудна, але паступова і спакойна выконваць Закон аб мовах. Калі ж першы Прэзідэнт РБ рускамоўны — сітуацыя змянілася хваляй адступлення ад Закона. Як не разумее Прэзідэнч (і яго акружэнне). што сваімі заявамі супраць дзяржаўнай беларускай мовы ён не толькі павялічвае гэтую хвалю на Беларусі, але распальвае міжнацыянальную варожасць, якая можа прывесці да вялікай бяды! Няўжо мала прыкладаў па іншых краінах СНД? Зараз чыноўнікі ўжо падстройваюцца пад новага лідэра і адкат ад Закона аб мовах. ад Канстьпуцыі стаў відавочным.
— А ў Акадаміі навук?
— У Акадэміі ў адпаведнасці з Законам аб мовах быў выдадзены загад аб пераводзе справаводства на дзяржаўную мову і Прэзідыум атрымліваў справаздачы з навуковых інстытугаў менавіта на ёй. А зараз тыя, хто дрэнна ставіцца да беларускай мовы, звяртаюцца ў Прэзідыум і
заяўляюць: паколькі Прэзідэнт А.Лукашэнка стаіць за свабоду ў выбары навуковай мовы, то ў далейшым мы будзем дасылаць справаздачы на расійскай мове.
— А Вы што на гэта адказваеце?
— Адказваем, што ні ў якім разе так рабіць нельга, бо закон ёсць закон. Закон вышэй за Прэзідэнта, яму павінны падпарадкоўвацца ўсе — ад лабаранта да кіраўніка дзяржавы. Што было б. каб. скажам. Прэзідэнт Францыі парушыў дзяржаўны закон? Яго б адразу знялі з п’едэстала. А ў нас, атрымлІваецца, гэтарабіць можна.
— А народ назірае і маўчыць?
—Шмат гадоў народ адвучалі ад роднай мовы, запалохвалі жупеламі нацыяналізму. Тым не менш у сваёй масе ён мову падтрымлівае, і гэта не кучка людзей. Аднойчы, у час тэлевізійнай перадачы, прысвечанай стану беларускай навукі, я назіраў, як студыю закідалі пытаннямі: чаму госці і яе вядучы гутараць па-расійску? Так што народ не маўчыць.
— А Вы заўважалі: па радыё і тэлебачанні скрозь рускамоўныя перадачы — працэнтаў так на дзевяноста. I гэта страшна, бо газеты не ўсе чытаюць, арадыё і тзлевізар слухаюць і глядзяць усе.
— У гэтым мне бачыцца здзек з правоў народа, калі патрыятызм не вырошчваецца, а забіваецца. Дрэннае становішча і ў прэсе. Рускамоўная і так званая жоўтая прэса ад імя імперскіх сіл вядзе агалцелы наступ на ўсё беларускае: і народ наш — не народ, і мова наша—не мова, і зямля наша — не наша. Усяляк ганьбіцца нацыянальная сімволіка і імкненне да незалежнасці. На жаль, і на дзяржаўным узроўні робявда спробы прыпыніць дэмакратызацыю і беларусізацыю. Вось нават і камісія адпаведная створана пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета быццам бы для вывучэння прапаноў грамадзян па пытаннях дзяржаўнай сімволікі — гэткі фігавы лісток, а ў сапраўднасці. каб падрыхтаваць “законныя падставы” ддяадмены.
— Карціць савецкім начальнікам, партыйным функцыянерам ды адстаўным афіцэрам пазбавіцца беларускасці. А на Вашу думку, Радзім Гаўрылавіч, як бараніцца ад гэтай варожай сілы?
—Па-першае. трэба бараніць нацыянальную сімволіку ўсімі магчымымі сродкамі і метадамі. У свой час. калі яна прымалася. пытанне грунтоўна прапрацоўвалася ў Акадэміі. Шмат разоў рьгхтаваліся і дасылаліся ва ўрад розныя звесткі і даведкі. He гак яна лёгка нрымалася, як цяпер можа здацца. А за абразу сімволікі. што яна. маўляў, "фапшстска«г', за мянушкі тыпу “лотпадка” трэба строга караць — штрафаваць. а можа і судзіць.
— А за абразу дзяржаўнай мовы?
— Караць таксама за абразу дзяржаўнай мовы. Гэта толькі ў нас дапускаецца беспакарана над ёю здзеквацца. а на вуліцах і ў памяшканнях вывешваць шыльды. аб'явы, лозунгі, іншыя тэксты на замежных мовах. Па-другое, трэба вакол сябе ствараць беларускамоўнае асяроддзе, размаўляць з усімі па-беларуску, калі нават давядзецца цярпець агрэсіўныя выпады з боку дэнацыяналізаваных рускамоўных грамадзян. Жывеш на гэтай зямлі, сам беларус — размаўляй на сваёй мове. На жаль, мы не жывём у дэмакратычнай і незалежнай дзяржаве і ўлада наша старая і думае яна па-старому. Адсюль такая непавага да беларускіх суполак. да беларускага руху. Калі такая суполка ўкраінская, польская. габрэйская. расійская — умомант табе дапамогуць, а калі беларуская — нічога не атрымаеш, бо ты ■'нацыяналісг". хоць паняцце гэтае раўназначна паірыятызму. Мы можам дайсці да Беларусі перпі за ўсё праз адукацыю і выхаванне. Нашы дзеткі з маленства павінны расці патрыётамі. Менавіта Беларусі. а не суседніх дзяржаў. Што раблю я сам? Размаўляю па-беларуску, сачу ў Акадэміі за выкананнем Закона аб мовах. дамагаюся. каб наша газета "Навіны Акадэміі навук Беларусі” выходзіла на дзяржаўнай мове. падтрымліваю выданне часопісаў на беларускай мове па прыродазнаўчых навуках. па аграрных. па гуманітарных. Шмат што ўдаецца зрабіць і па лініі Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўпічына’‘, якое выдае для дыяспары спецыяльны бюлетэнь. падтрымлівае беларускія выданні і суполкі ў блізкім замежжы, цесна супрацоўіпчэе з беларусамі далёкага замежжа У жніўні мы правялі Першы з’езд беларусаў краін Балтыі, на якім ішла гаворка аб захаванні культуры. мовы, гістарычнай спадчыны беларусаў. У блізкім замежжы жыве два мільёны чалавек і столькі ж жыве ў далёкім замежжы. Апошнія шмат у чьш дапамагаюць метраполіі, паколькі ўплываюць на ўрады такіх краін. як Германія, Францыя. Канада. ЗША і іншыя, якія могуць падтрымаць нашу дзяржаву. Але гэта ўжо ішпая тэма гаворкі. Лічу, што ў такой справе. як адраджэнне мовы, не пашкодзіць крыху прымусу і дыпламатыі.
— Радзім Гаўрылавіч, Вы буйны вучоны і грамадскі дзеяч, вядома, шмат падарожнічаеце. Сустракаецеся з многімі людзьмі. Скажыце. а чым адрозніваюцца беларусы далёкага замежжа ад тутэйшых беларусаў?
— Беларусы далёкага замежжа адрозніваюцца ад тутэйшых беларусаў сваёй павагай данацыянальнай сімволікі і дароднай мовы. Прывяду такі прыклад. Вось ужо многа дзесяткаў гадоў у дзечь утварэння БНР, 25 сакавіка, у гарадах Канады і ЗША — Нью-Йорку, Вашынгтоне, Чыкага, Кліўлендзе, Таронта і іншых на будынках мэрыі вывеіпваюцда беларускія
нацыянальныя сцягі — вось чаго дабіліся беларусы на Захадзе. Пытання мовы ў іх таксама не існуе. I ў сям’і, і на зямляпкіх сустрэчах яны карыстаюцца роднай мовай і толькі ёю.
— А як да тутэйшых беларусаў ставяцца на Захадзе?
— Скажу, як ставяцца да такіх, як я, хто па асабістых навуковых або грамадскіх справах прыбывае туды з Беларусі. Калі яны бачаць у табе годнага прадстаўніка свайго народа, прыхільніка нацыянальнага адраджэння і дзяржаўнага суверэнітэту, то ставяцца да цябе з павагай. Калі ж ты з замашкамі “інтэрнацыяналіста” і былога партыйнага функцыянера — ставяцца насцярожана. Важны паказчык — мова, на якой ты гаворьпп. Нашы дзяржаўныя асобы, чыноўнікі, прадстаўнікі фірм і асацыяцый пімат губляюць, грэбуючы дзяржаўнай мовай і карыстаючыся расійскай у перамовах з прадстаўнікамі замежных структур І ўлад. Я асабіста са сваімі калегамі з Полыпчы размаўляю па-беларуску, яны са мной — па-польску, і мы добра разумеем адзін аднаго.
Мая думка такая: мы можам адрадзіцца толькі пры ўмове комплекснага вырашэння ўсіх задач, адраджаючы адначасова дзяржаўнасць, эканоміку, духоўнасць. У цэнтры ўсяго павінна стаяць адраджэнне мовы.
HE ДАДЗІМ ЗАГІНУЦЬ МОВЕ РОДНАЙ*
Гаркота і сум ахоплівае сэрца. калі думаеш пра лёс нашай беларускай мовы і наіпага народа. Няўжо загіне цудоўная беларуская мова — адна з прыгажэйшых і багацейшых славянскіх моў, няўжо і наш народ сойдзе ў нябыт, забыўшы сваю мову? Чаму словы Францішка Багушэвіча “не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” не даходзяць да сэрца і розуму людзей беларускіх? Чаму так ііяўтульна адчувае беларускамоўны беларус у Беларусі. як чужынец на роднай зямлі? Чаму тыя, хто сваю любіць мову, свой край, з’яўляюцца сапраўднымі патрыёгамі сваёй радзімы, пгчырымі беларусамі, адразу трапляюць у ранг "нацдэмаў”, нацыяналістаў, нацыянал-фашыстаў, нацыянал-радыкалаў, і, наадварот. манкурты, якія забыліся родную мову, прыблудныя людзі, якія настальгіруюць па былым Савецкім Саюзе, аб'яўляюцца патрыётамі? Чаму мова наша не ўжываецца штодзённа і паўсюдна, а фактычна стала камернай? Г этыя “чаму” можна было прадоўжыць і далей.
Галоўная прычына такой з’явы ў Беларусі — гэта тое, што пытанне беларускай мовы ўжо на працягу некалькіх стагоддзяў і да нашага часу з'яўляецца справай палітычнай. Кожны сусед беларускіх зямель. хоць усходаі. хоць заходні, які хацеў далучыць гэтыя землі да сваіх. даказваў, што няма асабліваспей беларускай мовы, што гэта сапсаваная польская ці руская мова ці то іх дыялект, а таму няма і беларусаў, як асобнай нацыі, a ёсць толькі палякі ш рускія. Таму ў 1696 г. Усеагульная канфедэрацыя саслоўяў Рэчы Паспалітай прыняла пастанову аб забароне ў Вялікім княстве Літоўскім пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове, а ў 1836 г. з'явіўся указ расійскага імператара пра ўвядзенне выкладання толькі на рускай мове ва ўсіх навучальных установах Беларусі. Але мова выжыла, бо простыя людзі, асабліва ў вёсках, гаварылі па-беларуску, захоўвалі беларушчыну.
Хваля беларусізацыі (уздыму і пашырэння беларускай мовы) у 20-я гады нашага стагоддзя таксама апіралася на беларускамоўнае вясковае асяроддзе. Г эіую хвалю ва ўмовах моцнага супраціўлення антыбеларускіх сіл узняла самасвядомая перадавая інтэлігенцыя, якая гуртавалася галоўным чынам вакол Інбелкульта. Вельмі важна падкрэслць, што тады беларусізацьпо падтрымала частка кіраўнікоў краіны — так званых нацыянал-камуністаў.
‘ 1996, сакавік.
Пасля разгрому •‘нацдэмаў”. ва ўмовах палітыкі зліцця нацый. імкнення да адзінай пралетарскай мовы, выхавання асобнага савецкага чалавека. пасля “перамешвання” людзей у выніку сусветнай вайны, перасялення на “будоўлі веку”, цалінныя землі, зыходу многіх людзей з вёскі ў горад і г.д., стан з беларускай мовай зрабіўся катастрафічным. Толькі частка інтэлігенцыі (галоўным чынам пісьменнікі — ахоўнікі мовы), у значна меншай ступені вёска і некаторыя сродкі масавай інфармацыі, падтрымлівалі беларускую мову.