Шляхам адраджэння  Радзім Гарэцкі

Шляхам адраджэння

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
54.28 МБ
Менавіта па гэтай жа субмерыдыянальнай паласе, аб якой я ўжо гаварыў, прайшла мяжа Заходняй і Усходняй Беларусі, тут ідзе і "народападзел” паміж “заходнікамі” і “ўсходнікамі”, кожныя са сваім менталітэтам. Калі на захадзе адчуваеіша моцны польскі ўшіыў, а ў рэлігіі
— кагаліцызм, дык на ўсходзе — “тут русскнй дух, тут Русью пахнет” і болыпасць людзей — праваслаўныя. Калі на захадзе больш захавалася беларуская самасвядомасць. імкненне людзей да самастойнай дзяржавы, рынкавых адносін, на усходзе манкуртства дасягнула значна большых памераў, вельмі пашырана настальгія па былым СССР і сапыялістычнай гаспадарцы. Калі на захадзе болыпасць выбаршчыкаў галасавалаза Зянона Пазняка і Станіслава Шушкевіча, дык на ўсходзе — за Аляксандра Лукашэнку і Вячаслава Кебіча.
Геаграфічнае становішча Беларусі ў самым цэнтры Еўропы на скрыжаванні палітычных, ваенных, гандлёвых і інпіых шляхоў моцна паўплывала на яе гістарычны лёс, на імкненне суседзяў далучыць да сябе гэтую тэрыторыю. Адсюль бясконцыя войны. якія знішчалі вялікую колькасць людзей. Змена межаў, палітычнага стану, дзяржаўнасці моцна ўплывалі на нацыянальныя, канфесійныя і культурныя ўзаемаадносіны, якія рабіліся вельмі складанымі; з мудрагелістым перапляценнем і інтэрферэнцыяй усіх з’яў. Забарона беларускай мовы, моцная паланізацыя і русіфікацыя прывялі да заняпаду ўласна беларускай кулыуры і таму многія выхадцы з Беларусі сталі выдатнымі дзеячамі культуры суседніх ці іншых народаў. Дастаткова ўспомніць Адама Міцкевіча і Фёдара Дастаеўскага, Станіслава Манюшку і Міхаіла Глінку, Ігната Дамейку і Мікалая Пржэвальскага і інш. Кулыурная спадчына многіх сыноў Беларусі не лічыцца беларускай. Але элементы беларушчыны ў болыпасці з іх прысутнічаюць і гэта вельмі важны напрамак даследчай працы. Многія з’явы культуры можна лічыць супольнымі здабыткамі народаў-суседзяў.
У маі 1995 г. мы адзначалі 150-годдзе з дня нараджэння ўраджэнца в. Свольня Дрысенскага ўезда (зараз Верхнядзвінскі р-н) Віцебскай губерні, выдатнага рускага натураліста і падарожніка Івана Чэрскага, які заўсёда пісаў пра сябе, што ён — сын ліцвіна. Атрымаўшы прапольскае выхаванне, быў сасланы ў Сібір за ўдзел у паўстанні К.Каліноўскага. Сібір стала для яго другой радзімай, вывучэнню якой ён прысвяціў усё сваё жыццё.
Цяжкая гісторыя Беларусі садзейнічалашматлікай эміграцьіі беларусаў як на Захад, так і на Усход. Узнятыя на кангрэсе праблемы немагчыма разгл ядаць без укладу белару скай дыяспары ў кулыуру, навуку і іншыя напрамкі дзейнасці Белару сі і іншых краін. Аіульнабелару ская культура—гэта сіепэз культур беларусаў свету: метраполіі, дыяспары і ўсіх беларусістаў.
Вельмі важнае пьгганне — працяг дыялогу па вяртанню культуры і гістарычных каштоўнасцей Беларусі як з заходніх, так і з усходаіх краін.
У геалогіі існуюць два вельмі эфектыўныя метады даследаванняў — параўнальна-геалагічны і картаграфічны, якія. на маю думку. могуць прынесці вялікія здабьгткі ў тых праблемах. якія мы зараз з вамі разглядаем. Падобнае да беларускага становішча з мовай, самасвядомасцю этнасу. вызваленчых і адраджэнцкіх рухаў мелі і маюць многія іншыя нацыі (славакі. чэхі. македонцы і інш.)Вывучэнне такіх феноменаў, узаемнае параўнанне іх стану і развіцця дапаможа лепш зразумець гістарычную і сучасную сітуацьпо, а таксама прадбачыць магчымыя шляхі далейшых напрамкаў. змяненняў і неабходных дзеянняў.
Картаграфія — найбольш сціслы і аб’ектыўны графічны паказ сінтэзу тых ці іншых ведаў. Таму картаграфаванне разнастайных паказчыкаў і элементаў культуры. мовы. фальклору. гісторыі, этнасу — надзвычайна эфектыўны метад даследаванняў. які трэба больш шырока ўжываць. Безумоўна. тут патрэбны вельмі вялікі банк даных. які немагчыма стварыць без сучаснай камп'ютэрнай тэхнікі. Прыкладам такой цікавай працы з’яўляецца •‘Лексічны атлас беларускіх народных гаворак", які зараз асобнымі тамамі выходзіць з друку.
На заканчэнне я хацеў бы звярну ць увагу на экалагі чны стан — стан дому нашага. які мае два аспекты — глабальны і рэгіянальны (тэрытарыяльны). На жаль, абодва выклікаюць вельмі вялікую грывоіу. На Беларусь з захаду ідуць кіслотныя дажджы, з усходу — насоўваецца велізарная азонавая дзірка, якая навісла над большай часткай Расіі. Крызісны стан гаспадаркі. нізкая агульная купыура, варварска-спажывецкі падыход да прыроды не садзейнічаюць паляпшэнню экалагічнай сітуацыі і ў самой краіне. Датаго ж дабаўляеццачарнобыльская навала. Небяспечнасць экалагічнай катастрофы ў тым. што яна прыходзіць паступова, непрыкметна, чалавек не заўважае яе падыходу і раптоўна аказваецца перад жудаснай безданню. Калі гэта здарыцца чалавецтва будзе мець толькі адну галоўную праблему: як выжыць. Але будзе ўжо позна..
Пакуль агонь беларускай нацыянальнай ідэі будзе гарэць у сэрцах беларусаў, пакуль наш розум будзе імкнуцца здзейсніць мару пра дзяржаўнасць Беларусі, пакуль будзем любіць і шанавань нашу Бацькаўшчыну. пакуль не пакінем матчыну мову, не здрадзім ёй, не адарвемся. як той Антэй, ал роднай зямелькі наіпай. датуль Беларусь будзе непераможнай. дадуль будзе жыць беларускі народ. Жыве Беларусь!
КУЛЬТУРА I АДУКАЦЫЯ БЕЛАРУСКАГА ЗАМЕЖЖА МАГУТНАЯ ПЛЫНЬ НАЦЫЯНАЛЬНАГА
АДРАДЖЭННЯ БЕЛАРУСІ*
Гістарычныя падзеі, агульныя абставіны і жыццёвыя ўмовы на Беларусі часта складваліся так. што спрыялі эміграцыйным працэсам. Нават яшч-э Францыск Скарына набываў адукацыю ў замежжы. а свае першыя выданні (23 кнігі Бібліі на старажытнабеларускай мове) надрукаваў не на Радзіме. а ў Празе. Ды і потым зноў эмігрыраваў у Прагу, дзе ігражыў амаль 20 гадоў, там і пахаваны. Сімяон Полацкі таксама амаль 20 гадоў пражыў у Маскве, дзе зрабіў вялікі ўклад у рускую культуру і адукацыю, як выдатны грамадскі і царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік і публіцыст.
Забарона афіцыйна карыстацца беларускай мовай спачатку ў Рэчы Паспалітай. а затым у Рускай імперыі, войны, паўстанні, арышты і высылкі не давалі магчымасці развівацца беларускай культуры. Каля трохсот гадоў беларускі народ жыў пад амаль поўным панаваннем польскай і рускай кулыуры. Таму лепшыя прадстаўнікі беларускай зямлі і іх продкі нярэдка станавіліся выдатнымі дзеячамі суседніх культур. Дастаткова ўспомніць такія імёны. як Фёдар Дастаеўскі і Адам Міцкевіч, Міхаіл Глінка і Станіслаў Манюшка. Мадэст Мусаргскі і Дзмітрый Шастаковіч, Восіп Кавалеўскі і Іосіф Гапікевіч і іншыя. Некаторыя з нашых суайчыннікаў сталі нацыянальнымі героямі іншых краін (Тадэвуш Касцюшка, Ігнат Дамейка). Іменамі многіх з іх названы гарады і пасёлкі, горныя хрыбты і залівы, іншыя геаграфічныя аб’екты, выкапнёвыя і сучасныя расліны, жывёлы і г.д.
Асабліва вялікая эміграцыя здарылася ў пачатку XX ст., калі з Беларусі з’ехала каля аднаго мільёна чалавек у далёкае замежжа (галоўным чынам ЗША, Еўропу) і столькі ж у Сібір, а потым у час і пасля другой сусветаай вайны. Калектывізацыя, сталінскія рэпрэсіі, эвакуацыя ў час вайны. “будоўлі камунізма” (БАМ, цаліна і інш.) выклікалі перасяленне больш за адзін мільён беларусаў. Многія этнічныя беларускія тэрыторыі адышлі да суседніх краін (Беласточчына, Віленшчына, заходнія вобласці Расіі, часткова Чарнігаўская вобласць Украіпы). Калі ўлічыць і часовую міграцыю (напрыклад, эвакуацыю ў час вайны многіх жыхароў, творчай інтэлігенцыі), дык у выніку не менш паловы беларусаў пастаянна ці часова аказваліся за межамі сваёй Бацькаўпгчыны. Большасць беларусаў даволі
" Выступленне на Другой міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Культура і адукацыя беларускага замежжа” ў кастрычніку 1996 г.
хутка асімілявалася ў іншых краінах, але ў многіх вьшадках яны стварылі моцнае нацыянальна свядомае ядро беларускай эміграцыі.
Сярод іх найбольш вялікія і вядомыя супольнасці склаліся ў ЗША і Канадзе, а таксама ў Празе. Германіі. Англіі, Аргенціне, Аўстраліі і інш. Періпыя дзве і да гэтага часу застаюцца найболып значнымі. Дзейнасць беларускай эміграцыі здзіўляе вялікай палітрай сваёй культурнай дзейнасці: мастацкая літаратура, літаратуразнаўства, фальклор, часопісы, газеты. музеі, бібліятэкі, тэатр. мастацтва, музыка, выдавецкая справа, харавыя і танцавальныя гурткі. радыёперадачы, шырокі спектр рэлігійнага жыцця і г.д.
Пасля развалу СССР мы змаглі нарэшпе больш дасканала пазнаёміцца з набыткамі беларускай культуры ўсіх краін і тады пачаўся працэс узаемнага ўздзеяння розных частак беларускай культуры —метраполіі і замежжа. I тут хочацца асабліва адзначыць вялікую ролю беларускай дыяспары Амерыкі ў захаванні чысціні беларускай мовы. тое. што рэзка кідаецца ў вочы на фоне разбуральнага працэсу моўнага беларускага асяроддзя ў самой Беларусі. Я ўспамінаю гутарку. якая адбылася ў чэрвені 1994 г. пад час навуковай канферэнцыі “Беларуска-амерыканскія гістарьічна-культурныя ўзаемадачыненііі” з Эльжбетай Смулак — польскім паслом у Беларусі. добрай знаўцай беларускай мовы. Яна мне расказала. іпто аднойчы да яе ў пасольства зайшла жанчына, якая здзівіла яе прыгожай беларускай гаворкай. Яна спытала: '‘Адкуль у Вас такая добрая беларуская мова?” Жанчьша адказала. што яна некалькі гадоў жыла з мужам у НьюЙорку і вельмі часта сустракалася з амерыканскімі беларусамі, ад якіх і навучылася так размаўляць па-беларуску. Гэта была Юля Бураўкіна.
Калі пра дзейнасць беларусаў на іх этнічных тэрыторыях у Полыпчы, Літве і часткова Латвіі ёсць даволі значныя звесткі, дык пра беларусаў, якія пражываюць у этнічных заходніх землях Расіі і часткова Украіны (заходнія часткі Бранскай, Смаленскай. Цвярской, паўднёвая частка Пскоўскай і паўночная Чарнігаўскай), вядома зусім мала. На жаль, многія з іх ужо і не лічаць сябе беларусамі, але ў многіх мясцінах захавалася беларуская мова, а часцей змешаная (руская з вялікім уплывам беларускай). Жыхары гэтых абласцей у выніку кансерватыўнасці захавання культурнай спадчыны — ужо адзначаных моўных традыцый, фальклору, музычных спеваў і танпаў, мастацкіх вырабаў. побыту, гаспадарчай дзейнасці і іншых асаблівасцей маюць сваё непаўторнае аблічча. Тут захавалася значная беларускасць, якая зусім мала вывучана. У гэтых мясцінах патрэбна вялікая праца не толькі па вывучэнню. захаванню. але, магчыма, і па адраджэнню беларутпчыны.
Хаця ўзаемнае пранікненне здабыткаў культуры замежжа і метраполіі набыло значную моц (абмен шматлікімі кнігамі, часопісамі, газетамі, выданне многіх твораў эмігрантаў на Радзіме, выхад спецыяльных кніг пра дзейнасць эмігрантаў у ЗША, Германіі, абмен мастацкімі выставамі. непасрэдныя сустрэчы на нарадах, канферэнцыях і г.д.), якое ідзе галоўным чынам намаганнямі не дзяржавы, а асоб-энтузіястаў, гэта пакуль толькі пачатак вялікай справы ўзбагачэння і аб’яднання розных плыняў у адну агульнабеларускую кулыуру. Узнікае шмат праблем па захаванню культурнай спадчыны і развіццю кулыуры беларускага замежжа ў сувязі з натуральным адыходам носьбітаў гэтай культуры і амаль поўнай адсутнасцю іх маладой змены. Хвалюе і той адкат ад нацыянальнага адраджэння наБацькаўшчыне. які намеціўся цяперу выніку антыбеларускай накіраванасці дзейнасці кіруючайулады краіны. А безуздыму нацыянальнага адраджэння ў Беларусі цяжка чакаць пашырэння беларушчыны і за яе межамі.