Шляхам адраджэння  Радзім Гарэцкі

Шляхам адраджэння

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
54.28 МБ
Больш практычныя ўкраінны адразу ўзнялі трывогу, эвакуіравалі больш за 100 тыс. жыхароў, а ў нас, у беларусаў, усё было ціха. 3 так званай фармальна-бюракратычнай 30-кіламетровай зоны вывезлі 25 тыс. жыхароў беларускіх вёсак. Толькі пасля смелых выступленняў Алеся Адамовічаў сродках масавай інфармацьгі пачалі болып часта ўспамінаць Беларусь. A зараз пагрэбна перасяліць яшчэ звьпп 100 тыс. жыхароў.
Трэба ўсвядоміць, ппо налкам ліквідаваць (г. зн.. прывесці тэрыторыі ў дааварыйны стан) вынікі катастрофы нам не ўдасца. Спатрэбяцца стагоддзі, каб пазбавіцца ад радыенукліднага бруду. На жаль, да гэтага часу мы маем толькі сумную агульную карціну распаўсюджвання радыенуклідаў, але і гэта практычна датычыцца толькі цэзію і часткова стронцьпо. Была ж выкінута значная колькасць розных элементаў — ад торьпо да
трансураваных, да якіх дадаліся так званыя “гарачыя часцінкі” і рэчывы, што прымяняліся пры тушэнні пажару (свінец, даламіты, барый, кальцый. магній і інш.)Усё гэта распаўсюджвалася не толькі ў залежнасці ад ветру, дажджу, але і ад геалагічнай будовы, ландшафтаў, гравітацыйных анамалій і г.д. На ўсё гэта зараз накладваецца міграцыя радыенуклідаў — як прыродная, так і тэхнагенная. Атрымалася вельмі вялікая стракатасць у іх распаўсюджванні. Таму неабходна зрабіць на ўсёй тэрьпорыі рэспублікі дзяржаўную эколага-геахімічную здымку, як агульную (маштаб 1:200 000), так і дэталёвую, у гарадах і вёсках, каб дайсці з часам да кожнай хаты і да кожнага падвор’я. Такая здымка павінна ўлічваць і іншыя шкодныя рэчывы (свінец, нітраты і інпі.), бо яны разам з радыенуклідамі павялічваюць небяспеку ўдвая. Трэба даць народу індывідуальныя дазіметры, прытым таннейшыя. чым па мяркуемай зараз папярэдняй цане. Прынамсі, гэта можна зрабіць у першую чаргу за кошт аднаго з віноўнікаў аварыі Мінатамэнерга, які ў дадатак яшчэ і прысвоіў 65 млн. руб., сабраных савецкімі людзьмі на ліквідацыю чарнобыльскай бяды. Калі людзі будуць мець дазіметры, яны змогуць знайсці па ўсёй тэрыторыі Беларусі яшчэ шмат новых небяспечных плям радыенукліднага забруджвання. Кожны чалавек павінен ведаць, у якіх умовах ён жыве.
Шмат важных канкрэтных прапаноў было зроблена вучонымі на нядаўняй выязной сесіі Прззідыума АН БССР у Магілёве. Яны дапаўняюць раней прынятую Вярхоўным Саветам БССР праграму, якую трэба выконваць, не чакаючы згодььМасквы. і ператварэішя яе ў агульнасаюзную праграму. Адно друтому не перашкаджае. Трэба не шукадь вінаватых, a спяшаода ратавань людзей.
ЖЫВІ, АКАДЭМІЯ! *
Самае вялікае баганце дзяржавы — людзі. Асаблівай увагі заслугоўваюць людзі інтэлектуальнай працы і сярод Lx дзеячы культуры, мастацтва. навукі. Калі мы гаворым аб якой-небудзь краіне, дык звычайна перш за ўсё успамінаем выдатнага чалавека, які прынёс славу дзяржаве, і чэсцей гэта будзе пісьменнік. кампазі тар, мастак. вучоны. Італія—Леанарда да Вінчы; Аўстрыя — Моцарт: Германія — Гётэ, Бетховен; Полыпча — Капернік, Міцкевіч; Расія—Ламаносаў, Пушкін, Рэпін, Чайкоўскі; Беларусь — Скарьша, Купала... На жаль. вельмі часта шануем мы гэтых людзей не пры іх жыцці. Балыпавіцкая ўлада на словах гаварыла “ўсё для чалавека”, на справе ж лічыла “чалавек — гэта вінцік”. Асабліва такія адносіны адчувала інтэлігенцыя. I ў наш час у многіх краінах СНД інтэлекзуальная праца ацэньваецца мізэрна. У заняпад трапіла і акадэмічная навука. у тым ліку і ў Беларусі.
Болып за 250 гадоў назад у Расіі ўказам Пятра I была створана Акадэмія навук—"собранне ученых н пскусных людей, которые не токмо сші наукн в своем роде, в том градусе, в котором оные ныне обретаются. знают. но н через новые ннвенты (нзобретення) оные совершнть н умножнть тіцаться...” Вялікім дасягненнем было і адкрыццё акадэмій навук у былых савенкіх рэспубліках. 3 таго часу. няіледзячы на многія недахопы, хібы і наваг трагедыйныя моманты, фундаментальныя навукі былі сабраны ў гэтых акадэміях і дасягнулі значных вынікаў.
У наш час на розных узроўнях можна пачуць такую недарэчную думку, што зараз — не да навукі, бо самае галоўнае — згэта запоўніць паліцы крам і выжыць. Але такія людзі не разумеюць, што без навукі нічога зрабіць немагчыма. Трэба ўспомніць мудрыя словы Л.М.Талсчога: "He будь наук й нскусств, не было бы человека н человеческой жнзнн... Наука й нскусство так же необходамы для людей. как пніца, н пнтье, н одежда, даже необходпмее. Наукн н нскусство — это то, что двнгает людей вперед н дает 0м возможность бесконечного развнтня”.
Які стан Акадэміі навук Беларусі? У лепшыя часы свайго ўздьгму, якія я адношу да сярэдзіны 80-х гадоў. у яе складзе было 32 установы, 320 дактароў і каля 2100 кандыдатаў навук. Дасягненні вучоных Акадэміі шырокаасвятляліся ў друку. і яны многім вядомы. Але і тады ў параўнанні з іншымі рэспублікамі мы займалі далёка не "прызавое месца”. Так, калі ’ Навімы Беларускай акадэміі навук. 1992. 20 сакавіка; Народная газета 1992. 15 красавіка
сярэднегадавы тэмп прыросту навуковых супрацоўнікаў у былых саюзных і рэспубліканскіх акадэміях складаў 3,05, то ў нашай Акадэміі—усяго 0,90. I ўсё ж, калі параўнаць цяперашні стан навукі Беларусі з навукай некаторых перадавых заходніх краін. то нягледзячы на цяжкасці, вучонымі Акадэміі атрыманы буйныя навуковыя вынікі на прыярытэтных напрамках даследаванняў у розных галінах. Многія з навуковых работ выраслі ў значныя распрацоўкі новых тэхналогій, прыбораў, матэрыялаў, якія паспяхова выкарыстоўваюцца далёка паза межамі рэспублікі.
Сучасная сітуацыя. якая склалася ў Акадэміі навук Беларусі. выклікае вялікую занепакоенасць. Вучоныя разам з усім народам перажываюць тыя агульныя цяжкасці, якія ахапілі напіу краіну і не дазваляюць стабільна і спакойна працаваць. Навука ж патрабуе канцэнтрацыі думкі на галоўнай праблеме, сабранасці, стабільнасці, упэўненасгц.
Найболып важнае пытанне, якое перашкаджае нармальнай працы Акадэміі, — фінансаванне і падаткі. Памесячнае і беднае фінансаванне — гэта нешта накшталт міласціны — дазваляе з трывогай жыць толькі сённяшнім днём. У той жа час каля 100 карэнных рэспубліканскіх урадавых праграм і заданняў выхаду з цяжкага крызісу зроблена з разлікам на навукова-інгэлектуальны патэнцыял Акадэміі. Падаткі ж такія вялікія, што не пакідаюць сродкаў ні на нармальную працу, ні на набыццё прыбораў, ні на поўную зарплату. Асабліва здзіўляе падатак на зямлю і нерухомасць (акадэмічная ўласнасць — дзяржаўная, таму дзяржава сама ў сябе бярэ падатак — з адной кішэні перакладвае ў другую). Ды і чарнобыльскі падатак выклікае многа супярэчлівых думак: занадта не па-гаспадарску гэтыя грошы выкарыстоўваюцца. Да таго ж амаль усе інстытуды Акадэміі працуюць па чарнобыльскай тэматыцы. Вялікае падаражанне на ўтрыманне будынкаў, аплату энергіі, паслуг, прыбораў, рэакгываў, транспарту, камандзіровак не дазваляе наладзіць працу, а патрабуе скарачэння супрацоўнікаў — ад 30 да 60% і нават болып. А гэта ўжо разгром навуковых кадраў...
У многіх узнікаюць пытанні: навошта нашай адносна невялікай краіне такая вялікая Акадэмія? Ці не трэба яе зрабіць чыста фундаментальнай, скараціўшы ўсе прыкладныя напрамкі? Па-першае, як мьт бачылі раней, наша акадэмічная навука у параўнанні з іншымі рэспублікамі былога Саюза і краінамі свету не такая ўжо і вялікая, асабліва калі ўлічваць колькасць насельніцтва, памер тэрыторыі, развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі і інш. Па-друтое, мяжа паміж фундаментальнай і прыкладной навукамі досыпь умоўная. Даволі ўспомніць адкрыццё кола. Што можа
быць болын фундаментальным і не менш прыкладным? Зусім яіпчэ нядаўна адкрыццё атама і занятак радыеактыўнасцю здаваліся такімі абстрактнымі і часта тэарэтычнымі. 3 пераходам да незалежнасці Беларусі роля прыкладной часткі акадэмічнай навукі. наадварот, не змяншаецца. a павялічваецца. Гаму вучоныя-прыкладнікі не павінны пакідаць Акадэмію. Менавіта праз іх больш хутка будзе ісці ўкараненне тэарэтычных распрацовак у вытворчасць. Доля фінансавання прыкладной навукі ў ведамствах Беларусі значна выппйшая ў параўнанні з фінансаваннем ўсёй акадэмічнай навукі.
Існуе думка аб неабходнасці наладзіць фундаментальныя навукі так, як гэта зроблена ў многіх заходніх краінах — перавесці іх галоўным чынам ў вышэйшыя навучальныя ўсгановы. Але нельга ж усё слепа капіраваць. Сіварэнне Акадэміі навук— вялікае дасятненне, якому зайздросціць і шэраг замежных вучоных. Нашанавука мае нядрэнныя традыцыі ў арганізацыі і выніках даследаванняў. Пры гэтым трэба не заплюпічваць вочы на тое, што на захадзе ’Тадзінная нагрузка” на выкладчыка ў два-тры разы ніжэйшая. чым у напіых, і тыя могуць у столькі ж разоў больш часу прысвячаць навуковым даследаванням. Калі перайсці на заходні варыянт, то давядзецца па меншай меры падвоіць колькасць супрацоўнікаў у вышэйшых навучальных установах.
Чыгуначны і асабліва аэрафлотаўскі ‘•бандытызм” па падаражанню білетаў у краінах СНД і тым больш за іх мяжу, калі трэба плаціць у валюце, прыводзіць да поўнай ізаляцыі нашых навукоўцаў. Немагчымасш» выпісаць з прычыны адсутнасці валюты замежныя навуковыя часопісы і кнігі не толькі ў Беларусі, але і ў інпшх краінах СНД прыводзіць да адсутнасці інфармацыі. Усё гэта адначасова ўзводзіць магутную “жалезабетонную заслону’'. якая вядзе да хуткага заняпаду навукі, які прыдзецца пераадольваць многія гады. што будзе каштаваць значна даражэй. Калі спыніць навукова-даследчую работу па асобных напрамках, як гэта было ў свой час зроблена з кібернетыкай і генетыкай, то мы ўжо ніколі не здолеем дагнаць сусветную навуку.
Цяжкі стан навукі выклікае •‘ўцечку мазгоў” — яўную і больш схавануто. Першая з іх часта датычьшца найбольш таленавітых вучоных, якія едуць за мяжу. Добра, калі яны едуць туды часова — гэта толькі ўзбагачае інтэлектуальны патэнцыял, а калі назаўсёды — згуба вялікая. Нездарма тыя, хто калісьці пакінуў былы СССР, далі больш Нобелеўскіх лаўрэатаў, чым тыя. што засталіся ў краіне. Мабынь. схаваная “ўцечка мазгоў” яшчэ болып небяспечная. Каб пракарміць сям'ю. вучоны сёння
павінен зарабляць дадатковыя грошы ў іншых установах, кааператывах і г.д. Дзе тут да вяікай навукі: часу на фундаментальныя даследаванні застаецца ўсё менш, а нярэдаа ён пакідае навуку зусім. Болыпасць вучоных вымушана цяпер, як яны самі жартуюць. “легчы на захаванне”.