Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
— Па логіцы, у апошнія гады, калі Беларусь абвясцілі незалежнай. павінен быў адбыцца калі не выбух, то па крайняй меры, усплёск у гуманітарных навуках, звязаных з кулыурным адраджэннем. Ці назіраецца гакая з’ява?
— У мяне ўражанне, што наша нацыянальнае адраджэнне ідзе больш марўдна. чым хацелася б. Асабліва калі параўноўваць з адпаведнымі працэсамі ў 20-я гады. Тады ўсё адбывалася больш хутка, шырока. Зараз усё робіцца, я б сказаў. вузкім колам людзей. Але і сучасныя выданні. зробленыя напрацоўкі вельмі адметныя. Яны здымаюць гістарычную запюранасць. Ды, на жаль, усплёскам гэта не назавеш. Па-ранейшаму вельмі сумны стан з беларускай мовай. Я і ў Вярхоўным Савеце гаварыў: пакуль начальнікі не загавораць па-беларуску, цяжка нешта патрабаваць ад народа. Падабаецца гэта ці не, а справа складваецца менавіта так. Ненармальна, што ў нас без ведання дзяржаўнай мовы можна заняць любую дзяржаўную пасаду. нават самую высокую. I гэтатолькі ў Беларусі. У любой еўрапейскай краіне ў падобнай сітуацыі і ў кіёск гандляваць не пусцяць. Многія гавораць — у моўным пытанні не павінна быць прымусу. Так. увогуле ўціск недапушчальны. Але ў некаторых сітуацыях пэўныя моўныя патрабаванні павінны існаваць. Нам усім неабходна зразумець. што сучаснае адраджэнне можа стаць апошнім, калі яно не пойдзе актыўна. I пачынаць трэба з адукацыі. I яшчэ. Адраджэнне датычыцца не толькі мовы. культуры. Адраджэнне павінна быць інтэгральным. ахапіць і эканомію,; і палітыку, і свядомасць. Усё павінна рабіцца пад сцягам нацыянальнаі а адраджэння. Тады ў нас нешта атрымаецца.
ГЕАЛОГІЯ ПРОСІЦЦА Ў ШКОЛУ*
Кожны, хто скончыў школу, многае можа ўспомніць пра космас і зоркі. жывёл і расліны. рэкі і ўзвышшы, бо калісьці вывучаў астраномію, заалогію, батаніку, геаграфію. А спытайце, чым адрозніваецца мінерал ад горнай пароды, пгго было на месцы роднага краю сто мільёнаў гадоў назад, ці што яшчэ можна знайсці ў нетрах Беларусі, звычайна пацісне плячыма. бо не ведае — геалогію ў школе амаль не вывучаюць. Справа дайшла да таго, што ў газетах адначасова з’яўляюцца артыкулы, адны з якіх запэўніваюць быццам бы мы бедна жывём таму, што ў нас няма мінеральнай сыравіны, а другія — пгго мы казачна багатыя. Геалогію не ведаюць ні вучні, ні журналісты. ні мінісгры.
Геалогія — адзін з падмуркаў сучаснага навуковага светапогляду. Яна, як ні адаа з іншых навук, раскрывае ролю і месца чалавека ў прыродзе, высвятляе ход самых розных працэсаў на Зямлі, тлумачыць крохкасць нашага наваколля. Без гэтай навукі нельга вывучыць свой край, яго адметаасць і прыгажосць. У большасці краін свету курс геалогіі праходзяць у школе, асабліва ў старэйшых класах. Там даўно створаны багатыя геалагічныя музеі, у якіх можна ўбачыць узоры горных парод і мінералаў з усяго свету. акамянелыя рэшткі жыхароў нашай планеты з мінулых геалагічных эпох, маляўнічыя стэнды і макеты геалагічных падзей і працэсаў. Аднаму з нас даводзілася быць у Геалагічным музеі Лондана, якому ўжо больш за 150 гадоў. Гэта — адзін з лешпых геалагічных музеяў свету, знаходзіцца ў вялікім прыгожым будынку. Музей пакідае велізарнае ўражанне. Але яшчэ больш здзіўляюць шматлікія дзяўчынкі і хлопчыкі. якія з вялікай увагай гадзінамі стаяць каля стэндаў і калекцый. У кожнага з іх сшытачкі. куды заносіцца ўбачанае. Атрыманыя веды застаюцца надоўга.
Да вайны геалогію выкладалі ў піколах і ў нас. Існаваў добры для таго часу падручнік М.Пацёмкіна і В.Малінка “Мінералогія і геалогія” для 10-га класа. Але пазней, калі “шукалі гадзіны” ідэалагічным дысцыплінам, ад навукі аб Зямлі адмовіліся.
Зараз у Беларусі ўперіпыню за доўгія дзесяцігоддзі з’явіўся унікальны шанц адрадзіць нацыянальную культуру. У гэтай справе найважнейшае месца належыць адукацьті. Новыя ўмовы палрабуюць карэннага перагляду навучальных праграм, распрацоўкі новай канцэпцыі адукацыі. Пры гэтым прыярытэт неабходна аддаць вывучэнню напрамкаў.
' Адукацыя і выхаванне. 1994. N 11 (у сааўтарстве з Э.А. Ляўковым)
якія маюць жыццёва важнае значэнне для рэспублікі, не ў апошнюю чаргу прыродазнаўчым навукам.
Сярод дысцыплін прыродазнаўчага цыкла геалогія павінназаняць важнае месца. Прышла пара ўнесці ў праграму сярэдняй беларускай школы курс “Геалогіі”. Такую дысцыпліну было б мэтазгодна выкладаць у 10-м класе ў аб’ ёме не менш за 68 гадзін у год. Тыя кароткія звесткі па геалогіі, якія вьікладаюцца ў прыродазнаўстве і геаграфіі, трэба захаваць і разглядаць у якасці папярэдніх звестак да курса геалогіі.
У падручнік па геалогіі павінны трапіць агульныя звесткі пра гэту навуку і яе практычнае значэнне, пра Зямлю як планету, геалагічную дзейнасць ветру, рэк, падземных водаў, мора, лёду і яго талых водаў, азёр, балот, вулканаў, іншых працэсаў. Важнае месца неабходна адвесці этапам развіцця прыроды ва ўсе геалагічныя перыяды—ад часу ўзнікнення жыцця на Зямлі да з’яўлення чалавека і нашых дзён. Тут вучні даведаюцца, што кантыненты павольна падарожнічалі на паверхні планеты. Таму і тэрыторьгі Беларусі давялося пабываць у розных шыротах. Напрыклад, 600 млн. гадоў назад наш кавалачак Еўропы знаходзіўся недалёка ад паўднёвага полюса і таму сюды напаўзалі ледавікі. Затое каля 370 млн. гадоў назад беларуская зямля апынулася каля экватара і ў марскіх лагунах, якія тады былі на месцы Прыпяцкага Палесся, назапасіліся магутныя пласты солей. У апошні ж мільён гадоў, калі наш край заняў на планеце сваё сучаснае месца, ледавікі некалькі разоў прьшаўзалі ўжо з поўначы, са Скандьшавіі.
Важную ролю трэба будзе адвесці карысным выкапням, бо вучні павінны ведаць, што болыпасць рэчаў, патрэбных чалавеку, выраблена з мінеральнай сыравіны. Па еўрапейскіх мерках мы досыць багатая краіна на такую сыравіну. Геолагі адшукалі ў нашай падземнай кладоўцы нафту, вугаль, сланцы, калійныя і каменную солі, жалезную руду, рэдказямельныя металы, пітную і мінеральную ваду, разнастайныя будаўнічыя матэрыялы і мноства іншых багаццяў.
Геалогія ў значнай меры рэгіянальная навука. Таму ў падручніку давядзецца спалучыць звесткі па геалогіі розных куткоў Зямлі з інфармацыяй па Беларусі, прычым галоўны акцэнт прыдзецца рабіць на мясцовыя матэрыялы. Тут дарэчы сказаць, што ў апошнія дзесяцігоддзі беларускія геолагі здабылі такія багатыя звесткі пра будову і багацце свайго краю, што многія лічаць яго адным з найбольш дэталёва вывучаных месцаў УсходнеЕўрапейскай платформы.
Падручнік па геалогіі здольны хугка падрыхтаваць выкладчыкі нашых ВНУ і навукоўцы. У бліжэйшыя гады весці гэты курс у школе маглі б пры 136
мінімальнай падрыхтоўцы настаўнікі геаграфіі. У будучым хутчэй за ўсё прыдзецца рыхтаваць насіаўнікаў-географаў з улікам і такой спецыяльнасці. Думаем, што з часам, акрамя падручніка, спатрэбіцца “Кніга для чытання па геалогіі Беларусі” (хрэстаматыя), адпаведны падручнік для вышэйшых устаноў, розныя метадычныя распрацоўкі.
Словам, наспеў час геалогіі нрысці ў беларускую школу.
ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА I АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ*
Адукацыя ў выглядзе школ рознага ўзроўню з’явілася ў краінах Старажытнага Усходу, а затым у Грэцьіі за шмат стагоддзяў да нашай эры, прычым у школу вышэйшай ступені трапляла найболып таленавітая моладзь. Адразу ўсталявалася цесная ўзаемная сувязь паміж адукацыяй вышэйшага ўзроўню і навуковай дзейнасцю. Гэтая сувязь засталася традыцыйнай і для Еўропы, і для Расіі. У 1725 г. у Пецярбургу была заснавана Акадэмія навук і менавіта пры ёй быў створаны Акадэмічны універсітэт як вышэйшая навучальная ўстанова.
На развіццё і ўдасканаленне вышэйшай адукацыі заўсёды вялікі ўплыў рабілі вядомыя навуковыя школы, прадстаўнікі якіх, як правіла, выкладалі ў ВНУ і прымалі актыўны ўдзел ў паслявузаўскай падрыхтоўцы сапраўдных навуковых кадраў. Вышэйшая школа — галоўная крыніца навуковых кадраў. Адукацыя і навука — дзве цесна звязаныя паміж сабой сістэмы, якія не могуць існаваць паасобку і жывяць адна адну.
Менавіта вышэйшая школа рыхтуе новую інтэлігенцыю — ядро ведаў, палітычную, дзяржаўную, эканамічную, навуковую эліту грамадства, якая захоўвае і бясконца абнаўляе асновы культуры нацыі, развівае фундаментальныя веды для новых дасягненняў навукі і тэхлікі, стварэння новых тэхналогій. Узровень вышэйшай школы вырашае будучыню краіны, лёс эканамічнага, палітычнага і культурнага стану ўсёй нацыі.
Адукацыя і навука ў былым СССР дасягнулі даволі высокага ўзроўню, асабліва ў шматлікіх накірунках тэхнічных і прыродазнаўчых галін. Але ўся сістэма адукацыі была занадта ідэалагізавана, імкнулася рыхтаваць стандартнага чалавека, кваліфікаванага “вінціка” — будаўніка “светлага будучага”, які выхоўваўся і накіроўваўся толькі адзінай марксісцкаленінскай філасофіяй. Гэта аднабаковая адукацыя мае шэраг недахопаў. Зараз найбольш патрэбна вельмі шырокая і магутная плынь (дзяржаўная праграма) па гуманізацыі, гуманітарызацыі і экалагізацыі выхаваўчых і адукацыйных працэсаў на ўсіх ўзроўнях і асабліва ў вышэйшай школе. Толькі вялікімі намаганнямі ўсяго грамадства, у першую чаргу выхавальнікаў дзіцячых садкоў, настаўнікаў агульнаадукацыйных школ, прафесарска-выкладчыцкіх калектываў сярэдняй прафесійнай і вышэйшай пікол, навукоўцаў ВНУ, Акадэміі навук (цяпер Нацыянальная Акадэмія
‘ Вышэйшая школа. 1996. N 1. С. 6—9.
навук РБ) і іншых навуковых і кулыурных устаноў Беларусі, мы зможам дасягнуць адпаведаага ўздыму ў гэтых накірунках, без якога немагчыма нармальнае ўстойлівае развіццё краіны і ўсяго чалавецтва.
У пераходзе нашага, усё яшчэ дастаткова "закрьпага" пасля многіх гадоў тагалітарызму, грамадства (ізаляцыянізм) у больш адкрытае цывілізаванае значна дапамагаў Фонд Сораса, асабліва яго праграма “Абнаўленне гуманітарнай адукацыі”. Гэтая праграма імкнецца да стварэння такой гуманітарнай адукацыі, якая арыентавана накаіптоўнасці адкрытага грамадства, падірымлівае структуры. якія імкнуцца да аўтаноміі і самаразвіцця, дапамагае настаўнікам і вучоным у іх працы, асабліва па лініі нетрадыцыйных альтэрнатыўных ідэй, а таксама ў падрыхтоўцы і выданні падручнікаў, якія галоўным чынам выкарыстоўваюцца як дадатковыя матэрыялы і г.д. У гэтай працы актыўны удзел прымаюць работнкі шэрагу ВНУ і Акадэміі навук.
Вельмі важна выпрацаваць правільную стратэгію і метадалогію бесперапыннай нацыянальнай адукацыі, на шлях якой сталі многія краіны свету. У гэтым сэнсе заслугоўвае ўвагі сістэмна-сінергетычны падыход пры стварэнні праграмы абнаўлення вышэйшай адукацыі’. Болып паглыбленай распрацоўкі патрабуе такая сфера ведаў, як філасофія адукапыі, якая дазволіць вырашыць многія праблемы адукацыі, у тым ліку і вышэйшай школы.