• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шляхам адраджэння  Радзім Гарэцкі

    Шляхам адраджэння

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 204с.
    Мінск 1997
    У той летні палявы сезон, калі мы вялі геалагічную здымку, А.Л.Яншын першы раз пасля сваёй траўмы, выехаў на экспедыцыйныя работы. Нам выпала запрасіць яго да нас у партьпо. Г эта аказаўся адносна малады 40-гадовы чалавек высокага росту, хударлявы, з кіёчкам пасля траўмы. Ён быў старшым навуковым супрацоўнікам самай вядомай ў краіне навуковай установы — Інстьпута геалагічных навук Акадэміі навук СССР. нягледзячы на вялікі аўтарытэт і веды быў яшчэ толькі кандыдатам геолага-мінералагічных навук. Аляксандр Леанідавіч, як вельмі добразычлівы, шчыры і апантаны геалогіяй чалавек, за тыя тры дні, што пабываў у нас, пастараўся перадаць нам многія свае веды, многаму навучыць. Дапамог ён нам надзвычайна і пакінуў вялікае станоўчае ўражанне. Наша праца пасля яго наведвання пайшла значна весялей і хутчэй.
    У канцы года мы зноў сустрэліся ўжо ў Маскве. А.Л.Яншын заканчваў тады вялікую манаграфію ‘Теалогія Паўночнага Прыаралля” і вельмі цікавіўся адной выдатнай геалагічнай структурай, так званай Чушкакульскай антыкліналлю, якая цалкам уваходзіла ў наш здымачны ліст. Гэта вельмі складаная структура, якая парушана многімі разрывамі слаёў, складкамі і ўскладнена рознага тыпу яшчэ больш дробнымі складкамі. А.Л.Яншын хварэў і таму працаваў дома. Ён паклікаў мяне да сябе, распытаў, як у нас прайшла геалагічная здымка, якія мы зрабілі геалагічныя адкрыцці. агрымалі навіны, і дадаў, што хацеў бы змясціць тую новую схему геалагічнай будовы Чушкакульскай антыкліналі, якую мы закарціравалі, у сваю манаграфію.
    У той час прынесці матэрыялы, а тым больш саму геалагічную карту на кватэру не было магчымасці, бо яны лічыліся сакрэтнымі і іх
    можна было вывучаць толькі ў геалагічнай установе. Аляксандр Леанідавіч тады дастаў чысіы ліст карты і паіірасіў мяне напамяць намаляваць геалогію Чушкакульскай антыкліналі. Я спачатку разгубіўся і адказаў, што гэта вельмі цяжка зрабіць. “А Вы спрабуйце — у Вас выйдзе", — падбадзёрыў А Л.Яніпын. I праўда, за ўсё лета я гэтую структуру абхадзіў і аб’ездзіў у доўж і ўпоперак, таму хоць разбудзі мяне сярод начы, я добра ведаў, дзе і якія пароды выходзяць на паверхню Зямлі. Праз некаторы час дасканалая геалагічная карта антыкліналі была гатовая. Ён потым змясціў яе ў сваю манаграфію.
    Але вынік усяго гэтага быў для мяне значна большым, бо крута змяніў мой лёс. Відаць, А Л.Яншыну спадабалася тое, што я змог па памяці намаляваць каріу і што выказваю значную цікавасць да геалогіі і таму ён запрасіў мяне на працу да сябе у Інстытут геалагічных навук AH СССР — лешпую навуковую установу Савецкага Саюза і, безумоўна. адну з лепшых у свеце. Хаця я ўжо атрымаў размеркаванне на працу ў Беларусь, але спакуса папрацаваць у такім выдатным інстытуце пад кіраўніцтвам такога вядомага вучонага была настолькі вялікай, што я даў згоду.
    АЛ.Яншын абараніў кнігу як доктарскую дысертацыю і з часам стаў адным з самых выдатных вучоных сучаснасці ў навуках аб Зямлі, а для мяне з’явіўся сапраўдным навуковым настаўнікам. Амаль двадцаць гадоў я працаваў пад непасрэдным кіраўніцтвам акадэміка АЛ.Я±шіына. У канцы 50 — першай палове 60-х гадоў я многа працаваў на абрывах (чынках) раўніннага плато Усцюрт (Казахстан, Узбекістан), якое на многія сотні кіламетраў раскінулася паміж Каспійскім і Аральскім марамі. Аднойчы ў абрывах на беразе Арала я знайшоў шматлікія радовішчы выкапнёвых ракавінак-пелецыпбд. Аддаў іх на вывучэнне выдатнаму знаўцу палеантолагу з Палеанталагічнага інстытута AH СССР Раману Львовічу Меркліну. Потым мы з ім, а некалькі разоў разам і з А Л.Яншыным шмат гадоў вывучалі слаі і тыя ракавіны. якія ў іх знаходзіліся.
    3	Раманам Львовічам Меркліным мы пасябравалі. любілі разам ездзіць у геалагічнае поле. Гэта быў жвавы, вясёлы. добразычлівы, разумны чалавек. захоплены вывучэннем ракавінак. Аднойчы ў канпы жніўня мы стаялі лагерам у самым паўночна-заходнім кутку Аральскага мора, паставіўшы некалькі палатак на пясчаным пустынным беразе. У тыя часы гэтыя мясціны былі настолькі дзікія, іпто ўбачыць там чалавека ці машыну лічылася за дзіва. Адным ранкам зусім нечакана над намі праляцеў невялікі самалёт, зрабіў некалькі кругоў, пакачаў крыламі, як быццам хацеў нам нешта сказаць, аб нечым папярэдзіць, і паляцеў. Але мы так нічога і не
    зразумелі. К вечару на гарызонце мы ўбачылі цёмную вертыкальную хмару. якая паціхеньку распаўзалася па небе і ператварылася ў велізарны грыб. Р.Л.Мерклін, які прайіпоў вайну і многа разоў бачыў выбухі, сказаў, што гэта не натуральная хмара, а штучны вялікі выбух. На наступны дзень раніцай нас накрыў такі густы бепы туман, што нельга было ўбачыць далонь выцягнутай рукі. Туман гэты трымаўся поўны дзень да самага вечара. Такой прыроднай з’явы. ды і наогуз зуманаў. у гэту пару года наўзбярэжжы Аральскага мора ніколі не адбывалася. Як потым мы здагадаліся, гэта былі выпрабаванні атамнай бомбы, якія тады даволі часта праходзілі ў некалькіх мясдінах Казахстана. Праз некалькі гадоў Раман Львовіч цяжка захварэў, мужна змагаўся з хваробай, але вымушаны быў пакінуць наш свет пры поўнай яснасці мыслення... He выключана, што той атамны выбух з'явіўся прычынай хваробы.
    Аднак мы паспелі вывучыць тыя слаі і ракавінкі, аб чым разам і паасобку надрукавалі ў розных геалагічных часопісах некалькі артыкулаў. Выявілася, што гэтыя слаі належаць да таго ж самага салёнаўскага гарызонга, які некалі адкрыў у Перадкаўказзі Г.І. Гарэцкі. К гэтаму часу пароды салёнаўскага гарызонта і адзначаныя ракавінкі былі знойдзены геолагамі ў Паўднёвай Украіне, Крыме, іншых мясцінах Перадкаўказзя. Паўночным Каўказе і Закаўказзі (прынамсі ў Грузіі), Капет-Дагу, Мангышлаку, Усцюрце, Паўночным Прыараллі. Такім чынам. адклады салёнаўскага гарызонта паказваюць, што на шырокай прасторы ад Крыма да Прыаралля існаваў велізарны марскі басейн з паніжанай салёнасцю вады.
    Ракавінкі, якія жылі ў гэтым моры, а затым былі пахаваны ў яго адкладах і вывучаны Р.Л.Меркліным, аказаліся новымі для навукі, іх раней не ведалі, прытым новым быў не толькі від, але і род пелецыпод. Для салёнаўскага гарызонта, які стаў апорным (асноўным) пры карэляцыі алігацэнавых адкладаў, вылучаныя леледыподы зрабіліся “кіруючымі”, г. зн. такімі выкапнёвымі ракавінкамі, якія з’яўляюцца характэрнымі іменна для гэтага геалагічнага гарызонта, а ў ініпых слаях ці гарызонтах не сустракаюцца. Р.Л.Мерклін назваў гэтыя пелецыподы — Janschinella garetzkii Merklin (род—у гонар А. Л.Яншына, від—у мой гонар, аўтар роду і віду —РЛ.Мерклін), а салёнаўскі гарызонт, да якога яны прыстасаваны, першым адкрыў і назваў мой бацька—Г.ЕГарэцкі. Вось так у адной назве сустрэліся чатыры блізкія адзін да аднаго чалавекі.
    ЗМЕСТ
    I.	Захаванне беларускай прысутнасці ў свеце праз ідэю нацыянальнага адраджэння
    Беларусы, яднайцеся!	3
    Да гадавіны незалежнасці Беларускай ССР	6
    Аб’екгыўна пра мяжу	8
    Беларусы павінны аб’ядаоўвацца	12
    Нацыянальная ідэя і адбудова беларускай дзяржаўнасці	14
    СуверэнітэтБеларусі: шляхі станаўлення	...	22
    Ці ўсіх падлічылі?	25
    У “светлую будучыню” — значыць ...назад	26
    Зварот да беларусаў усіх краін Балтыі	28
    Да суайчыннікаў на другі бок зямлі 	30
    Павялічыць мясцовае самакіраванне	37
    Патрэбны розум і канструктывізм мыслення	39
    Зорка раўняецца свастыцы	42
    Праўда пра дзень учарашні	44
    Г алоўнае — дзяржаўнасць і дэмакратыя	47
    Ці будзем жыць як самабытны народ?	51
    По бездорожью	53
    Праблемызахаваннябеларускайпрысугнасціўсвеце	57
    Пасляслоўе (да Другога з'езда беларусаў свету)	68
    II.	Роднае слова беларускае
    Родная мова	74
    Хутка не будзе чаго адмерваць	  75
    БелЗруская навуковая тэрміналогія — важны накірунак у нацыянальным адраджэнні	78
    Шлях да Беларусі	..	  82
    За абразу Беларусі грэба караць	84
    He дадзім загінуць мове роднай	90
    Свабоднае слова	93
    Ш. Культура, навука, адукацыя
    Прыродпае і кулыурнае памежжа	96
    Куньтура павінна жыць і аб’ядноўваць беларускую нацыю	99
    Літаратурныя музеі ў сістэме нацыянальнага музеязнаўства Беларусі	 101
    Узаемадзеянне паміж Захадам і Усходам у прыродзе і грамадстве Беларусі... 105 Культура і адукацыя беларускага замежжа — магутная плынь нацыянальнага адраджэння Беларусі	  109
    Паміжмінулым і будучым	 113
    Ці вучоныя вінаватыя?			117
    Жыві, Акадэмія!	 122
    Каб не аказацца ля разбітага карыта	127
    Усёпавіннарабіццападсцягамнацыянальнагаадраджэння	130
    Геалогія просіцца ў школу	 135
    Вьппэйшая школа і Акадэмія навук Беларусі	138
    Мінеральная сыравіна і незалежнасць Беларусі	 144
    Проблемы развнтня Беларусн в контексте экологнческой безопасностн	 148
    IV.	Дзеячы літаратуры, мастаці ва, навукі
    “У яго адна ёсць мерка праўды...”	 151
    Нашы славутыя ггісьменнікі — ганаровьія акадэмікі	152
    Вялікі беларус	 156
    Вечна жыве Янка Купала	161
    3 думкаю пра народ	 164
    Абыякавасці не цярпеў	 166
    У майстэрні Заіра Азгура	173
    Апантаны гістарычнай навукай	176
    V.	Вучоныя пра Зямлю
    Вера его — в торжество разума, добра н красоты (к 125-летню co дня рождення В.й. Вернадскогр/	 178
    Сын ліцвіна — вялікі расійскі натураліст (Да 150-годдзя з дня нараджэння
    Івана Чэрскага)	 185
    Класснк геологнческой наукн (К 100-летню co дня рождення академнка Ннколая Сергеевнча Шатского)	   189
    Бацька рускай геалогіі (Да 150-годдзя з дня нараджэння акадэміка
    А.П. Карпінскага)	  196
    Сустрэліся ў назве			,	 198
    Навуковае выданне
    Радзім Гарэцкі
    ШЛДХАМ АДРАДЖЭННЯ
    Адказныя за выпуск: Зенава Г.М., Марчанка Л.М., Цвірка К.А.
    Рэдакгар: Латушка Л.А.
    Мастацкі рэдакгар: Андронава А.У.
    Камп’ютэрная апрацоўка: Шэпко С Я.
    Падпісана да друку 14.11.97. Фармат 60 х 84/ Папера афсетная.
    Трафарэтны друк. Умоўна-друк. арк. 11.86 Заказ №249 Тыр. 250 экз.
    Аддзел навуювай інфармацыі па гуманітарных навуках НАН Беларусі 220012, г. Мінск, вул. Сурганава, 2. Тэл. 268-48-92
    Міжнародны фонд “Беларускі кнігазбор”
    220034, г. Мінск, вул. Фрунзе, 5. Ліцэнзія ЛВ №1143 ад 20.06.95 г.
    Памножана з арыгінал-макета заказчыка на рызографе НПООО КАМТАТ
    Гарэцкі
    Радзім Гаўрылавіч
    Акадэмік НАН Беларусі, замежны член Расійскай АН, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі РАН імя акадэміка М.С. Шацкага. Ганаровы дьірэктар Інстытута геалагічных навук. Былы віцэ-прэзідэнт НАНБ, член Амерыканскага геафізічнага Саюза, прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Беларускага геалагічнага таварыства, Фонду братоў Гарэцкіх.