Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
Статуты Акадэміі навук СССР (1927,1930,1935) гавораць: “В почетные члены Академнн наук Союза ССР могут быть нзбраны ученые, как граждане Союза ССР, так н нностранцы, обогатнвппіе науку трудамн мнрового значення”.
У савецкі час ганаровымі акадэмікамі былі выбраны заолаг М.А.Мензбір, канструктар В.Г.Шухаў, матэматык Д.А.Граве, палеантолаг М.В.Паўлава, акеанолаг Ю.М.Шакальскі, заолаг М.М.Кніповіч, Н.К.Крупская, І.У.Мічурын. У 1939 г. перадапошнім ганаровым членам AH СССР стаў І.В.Сталін, а пасля, у 1940 г., быў абраны мікрабіёлаг М.Ф.Г амалея.
Ужо ў савецкі час замежнымі ганаровымі членамі AH СССР былі выбраны М.Складоўская-Кюры, Макс Планк, Э.Рэзерфард, А.Эйнштэйн, НБор, М.Борн, Ф. і І.Жаліо-Кюры і інш.
Пасля вайны са сгапугаў AH СССР зніклі “ганаровыя члены*’ і. апрача правадзейных акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў, засталіся толькі “замежныя члены”.
У стаіутах АН БССР было вызначана: “Акадэмія навук можа выбіраць ганаровых членаў з ліку вучоных, якія абагацілі навуку працамі сусветнага значэння”, Першым ганаровым членам АН БССР стаў у 1932 г. А.М.Пешкаў (М.Горкі), затым у 1947 г. былі абраны ўраджэнпы Беларусі —вядомы мастак В .К.Бялыніцкі-Біруля і архітэктар І.УЖалтоўскі, а таксама Б.Д.Грэкаў (гісторыя), М.С.Дзяржавін (славяназнаўства), у 1950 г. — С.І.Вавілаў і А.У.Паладзін. Апошні ганаровы член АН БССР (1959) — беларус па паходжанні Г.А.Ціхаў (астраномія). Пасля гэтага са статутаў АН БССР паняцце "ганаровы член” было знята. I толькі ў апошнім Статуце значыцца: ‘Танаровымі членамі выбіраюцда грамадзяне Рэспублікі Беларусь. якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё культуры і адукацыі рэспублікі. Замежнымі членамі выбіраюцца буйнейшыя замежныя вучоныя”.
Янка Брыль і Пімен Панчанка—найвыдатнейшыя прадстаўнікі беларускай літаратуры і вядомыя грамадскія дзеячы. Lx творы шырока вядомы, перакладзены на дзесяткі моў свету, увайшлі ў школьныя хрэстаматыі, у школьныя і стуцэнцкія падручнікі. Пра іх дзейнасць напісана ў многіх энцыклапедыях, даведвгіках, часопісах, кнігах. Гэта—класікінашай літараіуры. гонар наіпага народа, нашай краіны. Я.Брыль—лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952, за аповесць "У Забалоцці днее”), Дзяржаўнай прэміі БССР (1982, за аповесць “Золак, убачаны здалёк”), Літаратурнай прэміі імя Я.Коласа (1963, за зборнік апавяданняў “Працяг размовы”). ГШанчанка— лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981, за кнігі “Снежань”, “Крык сойкі”, "Вячэрні цягнік”, “Дзе начуе жаўрук”), Дзяржаўнай прэміі БССР (1967, за кнігу вершаў “Пры святле маланак”), Літаратурнай прэміі імя Я.Купалы (1959, за паэму “ТІаірыятьічная песня”). Вядома іхграмадская дзейнасць: выбіраліся дэпутатамі Вярхоўнага Савета БССР, былі сакратарамі праўлення Саюза пісьменнікаўБеларусі, удзельнічалі ўрэдакцыях многіх галоўных часопісаў краіны і г. д, 47 акадэмікаў адаадушна аддалі свае галасы за нашых ганаровых членаў Акадэміі навук Беларусі і толькі адзін быў супраць (думаю. што дакор сумлення ўжо мучае яго).
У канцы мінулага года я быў у Парыжы, дзе прымаў удзел у 27 сесіі ЮНЕСКА. Васіль Шаранговіч (рэктар Акадэміі мастацтваў Беларусі) і я
наведалі прэзідэнта Акадэміі мастацтваў Францыі, каб пацікавіода пра яе структуру. У Францыі 5 акадэмій, у тым ліку і найболып буйная Акадэмія навук. Усе яны аб'ядааны ў Інстьпут Францыі. Калі мы спыталіся ў прэзідэнта, што ў вашай структуры для вас самае галоўнае, ён адказаў: “Самае галоўнае — аб’яднагше ўсіх акадэмій у Інстытут Франдыі, бо гэта дазваляе аб’яднаць усе найболып выдатныя інтэлекту альныя сілы Францыі, яе лепшых. інтэлігентаўу адзін моцны блок. Таму ні Прэзідэнг Францыі. ні яе парламент не прымаюць рашэнняў, якія найболып важныя для ўсёй дзяржавы, без таго, каб не параіцца з Інстьпутам Францыі”. Выбары ганаровых акадэмікаў — гэта першы крок да такога аб’яднання інтэлектуальнага патэнцыялу краіны пад дахам нашай нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Безумоўна, яшчэ больш эфекгыўны шлях — стварэнне ў АН Беларусі спецыяльнага Аддзялення мастацтваў І літаратуры. На жаль, у гэтыя выбары не адбылося абрання замежных членаў АН Беларусі, а добрыя кандыдатуры ўжо ёсць, і пара пра гэта падумаць.
ВЯЛІКІ БЕЛАРУС*
Пакінуў нас яшчэ адзін Вялікі Беларус — не стала Максіма Танка. Сціскаецца сэрца, су.м ахоплівае душу. калі падумаеш, што болып ужо ніколі не ўбачыш mar а прыгожага чалавека. не пачуеш яго ўзнёслага слова. не пасмяешся з яго раптоўнага жарту, не падзівішся такім трапным вершаваным імправізацыям. не адчуеш цудоўнай чалавечай цеплыні і добразычлівасці. якія шырокім біяполем заўсёды ішлі ад яго магутнай постаці. Смуткуе кожны сумленны беларус, плача ўся краіна, бо смерць Максіма Танка — нацыянальная жалоба. Сапраўдны нацыянальны беларускі паэт, гонар не толькі былой савецкай, але і сусветнай літаратуры, ён увабраў у сябе ўсе подыхі зямлі беларускай, увесь свет бліскавіц, блакіт неба і азёр нарачанскіх. Ён ніколі не здрадзіў Беларусі, яе народу, найбольш міламу яго сэрцу нарачанскаму краю, сваёй родаай Пількаўшчыне. з якой зусім нядаўна прыязджаў развітвацца і дзе завяшчаў пахаваць сябе. каб навечна зліцца з гэтай святой зямелькай і спачыць побач з магілай матулі.
Паэт вялікай філасофскай думкі, Максім Танк не раз звяртаўся да роздуму пра адвечныя агульначалавечыя праблемы. Адначасова з-пад яго пяра выходзілі пяшчотныя лірычныя вершы. Разнастайнасць таматыкі яго твораў здзіўляе — усё, што тычылася чалавецтва. асабліва яго Бацькаўшчыны, цікавіла паэта. Дабро і зло, любоў і нянавісць. мір і вайна, чалавек і прырода, зямля і космас, мінулае, сучаснае і будучае — усё знайшло месца ў творах паэта.
Максім Танк як выдатны майстар прыгожага пісьменства і чалавек энцыклапедычньіх ведаў быў абраны правадзейным членам Акадэміі навук Беларусі, у якой ён прабыў больш за 20 гадоў. Ён нячаста выступаў на агульных сходах акадэміі, але адна яго прысутнасць рабіла гэтыя сходы больш урачыстымі, больш паспяховымі.
Многа цяжкасцей перанёс паэту сваім жыцці: нялёгкае сялянскае дзяцівства, падпольная дзейнасць, Лукішская турма, ваеннае ліхалецце. смерць родных і блізкіх... Але аптымізм не пакідаў яго, і ён верыў у лепшае жыццё народа і краіны і як мог змагаўся за гэта.
Хаця і быў пісьменнік аблашчаны савецкай уладай, атрымаўшы многія ўзнагароды, прэміі, пасады, іпто, безумоўна, радавала і падтрымлівала сілы. але ён бачыў недахопы тых часоў і вельмі перажываў за бясконцыя хібы таталітарызму. Асабліва балела сэрца за стан мовы,
"Наша слова. 1996. 16—23 жніўвя.
кулыуры, беларускасці. Горка перажываў заняпад гаспадаркі, вёскі, адчуваў у гэтым агульную нашу віну, у тым ліку і сваю асабістую:
Апусцелі хаты
I ў маёй Пількаўшчыне. На ўсю вёску — аднакалыска, Якую калыша Транзістарная калыханка.
+ **
Дыіятут—небезвіны.
Калісьці першы Падаўся быў у свет За зманлівай славай.
Ён ніколі не жаліўся на здароўе, але вялікія сінякі і прыпухласці пад вачыма выдавалі хваробу. Жывучы ў адным доме, я часта бачыў Максіма Танка, які нетаропка ішоў у магазін ці проста на прагупку. Яго стомленая, але яшчэ стромкая і магутная фігура звяртала на сябе ўвагу. Ён ішоў задумлівы, мудры і здавалася, што вось зараз у яго думках нараджаецца новы вобраз, новы верш.
Вельмі сумленны і добразычлівы, Максім Танк абуджаў у людзей надзвычайны давер. Так, Паўліна Мядзёлка напрыканцы свайго жыцця, пакідаючы МІнск, аддала два сшыткІ сваіхуспамінаў маёй маці—Ларысе Гарэцкай з наказам перадаць іх праз 25 гадоў пасля яе смерці менавіта Максіму Танку, бо верыла, што ён лепш за ўсіх ведае. як з імі трэба будзе абысціся. Прайшло 20 гадоў, і маці зразумела, што ёй ужо пара паклапаціцца пра сшыткі. Яна напісала і пазваніла Яўгену Іванавічу. Ён зайшоў да нас. Мы доўга размаўлялі, старэйшыя ўспаміналі мінулае. Паэт пакінуў кнігу “Лірыка” з надпісам: ‘Тлыбокапаважанай Ларысе Іосіфаўне Гарэцкай. Ад усяго сэрца. Мінск, 17.03.1990”. Прыз тры гады успаміны П.Мядзёлкі “Сцежкамі жыцця” былі надрукаваны ў часопісе “Полымя” з вельмі добрым змястоўным уступам Уладзіміра Калесніка.
Максім Т анк любіў вандраваць і быў вельмі лёгкі на пад ’ ём. Аднойчы пазваніў мне Ніл Гілевіч і запрасіў прыняць удзел у паездіш. якую ён і В.А.Лашковіч арганізавалі на керамічную фабрыку ў Радашковічы. Сабралася нас чалавек сем. Вельмі хацелі запрасіць Максіма Танка, але сумняваліся, ці паедзе — слаба сябе адчувае і жокка хворая. Пазванілі—і ён адразу згадаіўся. Су стракаліся з працаўнікамі фабрыкі, жыхарамі пасёлка, аглядалі фабрычны музей керамікі. Адбылася вельмі добрая сардэчная
сустрэча. Як пажартаваў Яўтен Іванавіч: “Вось і аднавілі дні навукі і культуры”. Дарэчы, тады прагучала з вуснаў Максіма Танка яго “Балада
прагліну”:
Якая дзіўная На нашай Мядзельшчыне Гліна!
Г анчары з яе калісьці Такія цуды выраблялі, Што нават
А д купцоў замежных He было адбою.
***
А зрабіў свісцёлку — Сама грае, Змудрагеліў пеўніка — Ён кукарэканнем сваім I мёртвага разбудзіць. Таму не верце, Што там з некай Месапатамскай гліны Усемагутны Вылепіў Адама. Ён вылепіў яго, Калі разводдзем веснім, Гразнучы
■ Аж па калені,
Ішоў з сяўнёй Па Мядзелыпчыне нашай.
На 80-годдзе ўвесь дзень цягнуліся да Максіма Танка ў хату невялічкімі групамі людзі, каб пабачыць, пагаварыць, павіншаваць і пажадаць усяго добрага. Ён быў вясёлы, трошку адпіваў з чаркі. Аптымізм не пакідаў яго, але сум быў у вачах: разумеў, што не так многа засталося ў яго дзён, ды і тых з хваробай, хваляваўся за будучыню Беларусі. Побач былі дзеці, была верная сяброўка і жонка Любоў Андрэеўна, таксама вельмі слабая. Потым не стала і Любові Андрэеўны...
У апошні час Вялікі Беларус асабліва трывожыўся за лёс Бацькаўшчыны ў сувязі з тымі падзеямі, якія прьгвялі да рэферэндуму і іншых з’яў антыбеларушчыны ў грамадскім жыцці. Ён марыў пра незалежную
дзяржаву — Беларусь, пра заможнае шчаслівае жыццё роднага народа. Болып страшнага, болып жудаснага для яго нічога не было, як згуба Беларусі:
Пасля бясконцых Несправядлівых I справядаівых войн, Пасля пякельных Курапаг, Хатыняў, Трасцянцоў, Апакаліптычнай Чарнобыльскай гекатомбы Часамі баюся ў рукі браць I геаграфічны атлас, Каб не ўбачыць На зямной паверхні Замест святых імён Рэк, Ніў, Лясоў і сёл Маёй радзімы Кароткінадпіс “Калісьці