Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
Цяпер ствараецца на базе Інстьпуга торфу Інстытут экалагічных праблем — гэта я лічу вялікай справай. 3 экалогіяй у рэспубліцы. прама скажам, няважна. Але неабходна даць прыярытэтнае развіццё і іншым важным напрамкам навук аб Зямлі, якія сфарміраваліся і ўзмацнелі ў нашым інстытуце. Зрабіць гэта. мне здаецца. трэба як мага хутчэй.
—Гавораць, аднойчы акадэмік Л андау вывеў жартоўную формулу шчасця. Для таго. каб адчуваць сябе шчаслівым. вызначыў ён, чалавек павінен трэць часу аддаваць рабоце, трэць—каханню і яшчэ адну трэць — кантактам. Як бы Вы аднесліся да гэтай формулы вялікага фізіка?
— Яна мне вель.мі падабаецца. Я гатоў пад ёй падтсацца: гэта — ідэал чалавечага жыцця. Але, на жаль, як часта рэальнасць аддаляе ад нас ідэал, зрушвае акцэнты ў той або іншы бок. У мяне даўно ўжо намеціўся яўны перакос у бок работы — яна паглынае ніяк не менш палавіны. а можа і ўсе шэсцьдзесят працэнтаў часу. Вядома, на іпкоду сустрэчам і каханяю. Хоць вельмі частакантакг з цікавым субяседнікам, з разумнай кнігай дорыць не толькі радасць, задавальненне, але і прама дапамагае будучай рабоце, справе. якой служыш.
—Павінен Вас засмуціць, Радзім Г аўрылавіч,—Вы не арыгінальны. Г этак жа адказаў мне ў евой час і Г аўрыла Іванавіч.
— Нічога дзіўнага, я — яго сын. I, як бацька, займаюся любімай справай.
ЦІ ВУЧОНЫЯ ВІНАВАТЫЯ?*
Чарнобыль ные ў сэрцы і не дае спаць спакойна...
I не дзіва: увесь свет да гэтага часу з жахам успамінае Хірасіму, а тут на нас звалілася многа дзесяткаў Хірасім. Найболыпая частка гэтага нябачнага, але магутнага і бязлітаснага знішчальніка трапілана Беларусь. і зноў, ужо каторы раз за гісторьпо, беларускі народу цісках генацыду...
Асабліва шырока абмяркоўвалася праблема Чарнобыля ў час перадвыбарчай кампаніі. Абмяркоўвалася і на сходах, і ў друку. Усіх хвалююць пытанні: чаму здарылася гэта катастрофа. хто вінаваты. чаму мы так доўга не ведалі сапраўднага становішча з забруджваннем тэрыторыі, чаму так марудна высяляюць з зояы людзей і г.д.
Пасля вядомага мітынгу 25 лютага першы сакратар ЦК КПБ Я.Я.Сакалоў “праясніў” некаторыя пытанні. Аказваецца, "...кіраўніцтва рэспублікі адмовілася ў пачатковы перыяд аварыі на Чарнобыльскай АЭС ад тых сродкаў. якія выдзяляла краіна для ліквідацьгі гэтай бяды”. таму што “асноўныя рэсурсы былі пушчаны” на тое, каб “спыніць рэактар. Калі настаў час дзейнічаць далей, высветлілася, што ні саюзная. ні наша рэспубліканская навука па сутнасці ніякіх дадзеных не мела. He было такога вопыту і ў сусветнай практыцы. Толькі ў апошні час з’явілася не навука. a парасткі навукі і ў саюзнай акадэміі, і ў нашай”. Так напісана ў скарочанай стэнаграме адрэдагаванай гутаркі. якая адбылася ў тэлесгудьгі пасля мітынгу, а непасрэдна з тэлеэкрана яшчэ больш цвёрда гучала. што ва ўсіх бедах вінавата навука, вінаватыя вучоныя.
Крыху раней у газетах было налрукавана. што на пасяджэнні ў Прэзідыуме Савета Міністраў БССР “зноў прагучала занепакоенасцьу сувязі з пражываннем людзей у раёнах, забруджаных радыенуклідамі"... “I як весці на заражаных землях сельскую гаспадарку? На гэтыя пьпанні неадкладна павінна адказаць навука, медыцына, Дзяржаграпром, органы мясцовай улады. Такое даручэнне зроблена. Сярод адказных за выкананне прэзідэнт АН БССР У.П.Платонаў, міністр аховы здароўя УС.Улашчык. першы намеснік старшыні Дзяржаграпрома Я.Ф.Сухарукаў. На работу адпушчаны дні — заключэнне неабходна прадставіць у лютым”. Адсюль зноў можна зрабіць вывад, што вучоныя (ды і мясцовыя улады таксама) амаль за чатыры гады нічога не вывучылі, нічога не ведаюць, не далі да гэтага часу ніякіх прапаноў.
I вось перад самымі выбарамі 2 сакавіка спецыяльныя карэспандэнты М.Бацян і В.Рошчьш у “Рабочай трыбчне” змясцілі аргыкул “Ахвяры ' Літаратура і мастацтва. 1990. 16 сакавіка
застою”, які ў той жа дзень тэрмінова на першай старонцы перадрукаваў "Вячэрні Мінск”. У артыкупе ў зняважлівым тоне ідзе абраза нашых выдагных вучоных, былога прэзідэнта АН БССР акадэміка М.А. Барысевіча і члена-карэспандэнта АН БССР В.Б.Несцярэнкі. якія як быццам ніякай трывогі ў сувязі з Чарнобылем ніколі не выказвалі, у друку не выступалі, а зараз прыпісваюць усё гэта сабе, "тонка адчуваюць кан’юктуру ў барацьбе за дэпузацга мандаг'.
Такіх выказванняў ад кіраўніцтва і апаратных работнікаў аб ролі навукі і вучоных можна было члць нямала. Так. першы сакратар Гомельскага абкамапартыі А А.Грахоўскі патрабаваў. каб І.М.Нікігчанку, Я.П.Пятраева і ішпых пазбавілі вучоных ступеняў. Вось так паступова знаходзяцца "вінаватыя". Знаёмая карціна з адносна недалёкага нашага мінулаіа: яшчэ трохі — і гатовы ”вораг народа". А гэта так проста. звыкла і не трэба галаву ламаць. Добра, што настаў іншы час. Але многія на такое клююць...
I нездарма, 1 сакавіка. калі мне давялося праводзіць у Доме палітасветы сустрэчу кандыдатаў у народныя дэпутаты БССР ад Беларускага экалагічнаіа саюза з выбаршчыкамі. першая запіска была з пытаннем аб віне вучоных у справе дрэннай ліквідацьіі вынікаў чарнобыльскай аварыі. У адказ віцэ-прэзідэнт АН БССР І.І.Ліштван паведаміў, што новы склад Прэзідыума АН БССР. выбраны ў сакавіку 1987 года, падаў з таго часу болыл за дваццаць дакладных запісак кіраўніцтву рэспублікі з рознымі прапановамі, у тым ліку і аб неабходнасці тэрміновага высялення жыхароў з забруджаных радыенуклідамі тэрыторый. Пазіцыя беларускіх вучоных пакладзена ў аснову Дзяржаўнай праграмы па ліквідацыі вынікаў аварыі. прынятай Вярхоўным Саветам БССР.
Член-карэспандэнл АН БССР, старшыня ПрэзідыумаБеларускага аддзялення ВАСГНІЛ І.М.Нікітчанка дакументальна даказаў, ппо, пачынаючы з першага месяца пасля аварыі. вучоныя-аграрнікі падрыхтавалі шэраг вельмі канкрэтных (і, як паказаў час, у сваёй аснове правільных) прапаноў аб тым, як весці сельскую гаспадарку ў забруджаных раёнах, а самае галоўнае — забараніць вытворчасць сельскагаспадарчых прадукгаў на тых шгоіпчах, дзе яны не могуць быць чыстымі. На жаль, большасць прапаноў не была ўлічана ЦК КПБ і ўрадам рэспублікі і засгалася на паперы. Словы вучоных маглі чуць шматлікія тэлегледачы. бо сустрэча досьшь падрабязна перадавалася па тэлебачанні 2 сакавіка
Зараз мы шмат ведаем пра аварыю ў Чарнобылі. Асабліва шмат публікацый і выступленняў было ў 1989 г. Нарэшце была адкрыта і надрукавана схема забруджаных радыенуклідамі тэрыторый. Досыць
шырока адлюстроўвалася ў друку часта драматычная барацьба розных канцэпцый — так званай 35-бэрнай (Мішстэрства аховы здароўя СССР) і беларускіхвучоных. Вядомаі тая, болып адкрытая і смелая палітыка. якую праводзіў апошнім часам наш урад па вырашэнні пытання ліквідацыі вынікаў чарнобыльскай аварыі. Асабліва задавальняе зварот да ўсіх краін свету аб дапамозе, які ці то з-за сцшласці. ці то сарамлівасці ўрада БССР затрымаўся амаль на чатыры гады.
Але неабходна ўспомніць яшчэ раз некаторыя моманты першых гадоў. Няўжо навука не мела ніякіх даных аб аварыях такога тыпу? Зразумела, буйная аварыя такіх памераў здарылася ўпершыню. Але ж некалькі дзесяткаў гадоў да яе была чэлябінская, аб якой мы даведаліся толькі цяпер. А ў выніку яе было пераселена больш за 25 тыс. жыхароў значна менш населенай. чым Беларусь, Чэлябінскай вобласці. I дагэтуль стаіць там закрытая, без жыцця, забруджаная шматкіламетровая зона, падобная да "зоны Сталкера" фангастаў Стругадкіх. У той час ахвяры выбуху паслухмяна перасяліліся з зоны. ралуючыся, што яшчэ так добра абышлося і яны жывыя, а астатнія савецкія “вінцікі”, усё больш набліжаючыся да сапраўдных манкуртаў. бадзёра будавалі сталінскі сацыялізм пад песню "Как хорошо в стране советской жнть...” Пра чэлябінскую аварыю ёсць важныя для нас матэрыялы, але яны дагэтуль закрытыя. Апрача таго, ёсць даныя і па аварыях у іншых краінах. Таму магэрыялы ўсё ж былі, і спецыялісты. у тым ліку і беларускія, іх ведалі.
Спачатку галоснасць аб нашай аварыі ішла па сцэнарыі, які быў і ў Чэлябінску. але яна напалохала суседзяў за мяжой—“розных там шведаў”, і была парушана звыклая наша сістэма маўчання. Ды і вецер перабудовы ўжо досыць моцна задзьмуў. Давялося абвясціць. Але бадзёрасць мы, як заўсёды. не гублялі: ішлі на першамайскую дэманстрацыю, правялі ў Кіеве велагонку міру, адгулялі ў Брагіне футбольныя матчы, паказалі па тэлебачанні, як у забруджанай зоне мы “железным конем" (які ўздымае вялізнае воблака радыенукліднага пылу) “н посеем н вспашем”, бачылі бесклапотны твар і чулі супакойны голас міністра аховы здароўя аб тым. піто хвароб на Гомелыпчыне стала значна менш... А “бяздушная імперыялістка” жалезная ледзі Тэтчар у той час гэрмінова вывозіла дзесяткі сваіх студэнтаў з Кіева, аб чым мы з пэўнай долей сарказму паведамлялі па тэлебачанні і ў друку. Каб не было “панікі”, мы рабілі вьп ляд. што ў нас усё нармальна. Маўчалі і адцягвалі ўвагу насельніцтва іншымі весткамі ад балючага. А ў суседняй Полыпчы ў гэты час кожны дзень паведамлялі. у якім напрамку ішлі хмары, давалі парады аб тым, што трэба старацца не
трапляць пад дождж, не пускаць дзетак на вуліцу, прымань душ пасля вяртання дадому і г.д.
В.Б.Несцярэнка—у той час дырэктар Інстьпута ядзернай энергетыкі АН БССР—як спецыяліст першы зразумеў усе памеры бяды і таму адразу ж пачаў біць трывогу. званіў М.М.Слюнькову, пісаў у ЦК КПБ, даказваў неабходнасць тэрміновага адсялення людзей. Тое ж рабіў і акадэмік М.А.Барысевіч як прэзідэнг АНБССР. Я згодзен, што, відаць, не толькі тэта было прычынай адлу'чэння іх ад пасад. Але іх смелую грамадзянскую пазіцыю ў той час не перакрэсліць. Я вельмі добра памятаю, як прыблізна праз два тыдні пасля аварьгі М.А.Барысевіч у суботу, нягледзячы на выхадны дзень. тэрмінова сабраў усіх дырэктароў інстытутаў АН БССР. Перад намі выступіў В.Б.Несцярэнка, які толькі пгго вярнуўся з Чарнобыля і тэрыторыі вакол яго і падзяліўся сваімі ўражаннямі. Усхваляваным голасам, які некалькі разоў абрываўся ад падступаўшых слёз. ён расказваў нам аб жудасным становішчы, аб жыхарах, якія трапілі ў зону і якіх. на яго думку. тэрмінова трэба перасяляць. Прэзіджг адзначыў, што рэспубліка ў бядзе, і што нам усім неадкладна трэба прыняць усе намаганні, как вывучыць становішча і дапамагчы нашаму народу. Мы адразу ж падрыхтавалі праграму работ і пачалі працаваць... Але непатрэбныя ў такой сітуацыі сакрэтнасць і адсутаасць інфармацыі перашкаджалі каардынацыі работ, a бясконцыя абрыванні адпаведнымі ўсгановамі ініцыятывы (“не дапусціць панікі!”, “пакладзеш партбілет”) рабілі нашы намаганні малаэфекгыўнымі. Да свайго перавыбрання і ад'езду ў Маскву М.АБарысевіч уважліва сачыў і кіраваў работамі АН БССР па чарнобыльскай тэматыцы. В.Б.Несцярэнка не адхіляўся зусім: пад яго кіраўніцгвам праводзілася радыяцыйная здымка, зроблены індывідуальны дазіметр "Сасна”.