Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
Сярод сістэмы музеяў найважнейпіае месца займаюць літаратурныя музеі, асабліва ў культурна-асветніцкай справе і ў напрамку нацыянальнага адраджэння. Да пачатау 80-х гадоў на Беларусі, на жаль, дазвалялася мець амаль толькі два напрамкі літараіурных музеяў — Янкі Купалы і Якуба Коласа—і то толькі дпя таго. каб гі аказаць росквіт нацыянальнай сацыялістычнай кулыуры. Быў яшчэ літарату рна-мемарыяльны музей Адама Міцкевіча, які працуе з 1934 г. і да гэтага часу. Некаторыя музеі былі адкрыты пры школах: Ф.Багушэвіча, К.Чорнага, Я.Карскага Іншыя выдаіныя пісьменнікі лічыліся “забароненымі” і не тое што музеі, але і імёны іх былі за кратамі. Толькі ў 80-я гады пачалі стварацца іншыя музеі. Перш-наперш, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, а таксама мемарыяльныя музеі — асобныя ці пры дамах культуры, школах — М.Багдановіча, П.Броўкі, А.Блока, Ф.Дастаеўскага, У.Галубка, М.Гарэцкага, У.Караткевіча, А.Куляіпова П.Лепяшыйскага. М. Лынькова, І.Мележа і інш. Я думаю, што гэта толькі пачагак сапраўднай справы развіцця літараіурных музеяў. Многія імёны рэпрэсіраваных пісьменнікаў і іх творы да гэтага часу не вярнуліся ў поўнай меры да свайго народа. Наогул музеі, і ў першуто чаргу літаратурныя (у тым ліку мемарыяльныя), патрабутоць падтрымкі дзяржавы. Неабходна сур'езна распрацаваная дзяржаўная праграма інырокага разнастайнага будаўніцтва і адкрьпэдя музеяў. Безумоўна, да гэтай справы пагрэбна далучаць розныя арганізацыі, багатыя фірмы, прадпрымальніцкія і іншыя нацыянальна свядомыя структуры і асобаў.
Раней, калі мы жылі ў таталітарнай дзяржаве, не толькі ўтварыць, але і змяніць назву якой-небудзь установы можна было толькі з дазволу ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР у Маскве. Напрыклад, мы не маглі наш Інстытут геахіміі і геафізікі Акадэміі навук Беларусі перайменаваць у Інстьпу г геалагічных навук і зрабілі гэта толькі ў час суверэнітэзу рэспублікі. Некаторыя музеі можна было стварыць толькі амаль нелегальна і самаіужна Я прымаў удзел у стварэнні двух такіх музеяў. Адзін з Lx — гэта музей валуноў пдд адкрытым небам пры Інстьггуце геахіміі і геафізікі АН БССР. Каб не атрымліваць дазвол у многіх бюракрагычных уладаў. на нгго піанцаў было мала, мы павінны былі назваць яго, эксперыментальнай базай валуноў. Пры падтрымцы прэзідэнта Акадэміі навук М.А.Барысевіча нам удалося ў 1985 г. у асноўных рысах сгварыць такі музей, які зараз абвешчаны Дзяржаўным геалагічным помнікам прыроды. Другі музей—Дом-сядзіба Максіма Гарэцкага Па інідыятыве і вуснаму загаду сакратара ЦК КПБ
А.Т.Кузьміна. які быў тады дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ад Магілёўскай вобласці, і згодзе сакратара Мсціслаўскага райкама КГІБ ГІ.М.Катушкіна калгасам быў пабудаваны ў Малой Багацькаўцы драўляны дом, блізкі да таго, у якім нарадзіўся і жыў шсьмешгік. У 1993 г. да 100годдзя з дня нараджэння М.Гарэцкага мемарыяльны музей пісьменніка на яго радзіме быў адкрыты.
Перад літаратурнымі музеямі Беларусі і ў першую чаргу Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры стаяць вялікія праблемы і задачы, якія звязаны з нацыянальным адраджэннем, пабудовай самастойнай еўрапейскай дзяржавы на базе беларускай ідэі.
Неабходна раскрыць і яскрава паказаць, што наша літаратура — гэта не толькі пісьменшкі канца мінулага і бягучага стагоддзя, сваімі каранямі яна ўваходзіць у глыбокую старажытнасць. Тут мы павінны ўспомніць яшчэ рукапісныя кнігі і нагадаць іакія славутыя імёны, якКлімент Смаляціч. Аўрам Смаленсга, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўсга, Францішак Скарына. Васіль ІДяпінскі і інш.
Калі мы знаёмімся з экспазіцыяй Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, то мімаволі ўзнікае думка, што гэта—музей вялікіх пакутнікаў. ахвяр бальшавіцка-сталінскага генацыду. У сувязі з гэтым вельмі важна сабрапь магэрыялы апошніх дзён многіх пісьменнікаў, загінуўшых у ГУЛАГах. Цікава прасачыць, як уплывала таталітарная сістэма на теорчасць пісьменніка і літаратуразнаўцы. У свой час мы выстаўлялі шэраг алілуйных прац, творы тыповага сацрэалізму як найлепшыя дасягненні многіх пісьменнікаў, а цяпер сарамліва маўчым пра іх. Навука патрабуе ісціны. а музей праўды. Трэба вывучаць і паказваць усё так, як было, без хлусні і прыхарошвання. Важна прасачыць і параўнаць творчасць пісьменніка да арьшпу, у час жыцця ў лагеры і пасля вызывалення (калі такое пашчасціла яму).
У апошні час мы змаглі пазнаёміцца з літаратурай беларускага замежжа, якая амаль зусім пакуль што не прадстаўлена ў нашых музеях. A кулыура і літаратура замежжа і метраполіі павінна зліцца ў адзінае рэчышча агульнай беларускай культуры і літаратуры. Выклікае трывогу магчымасць згубьт архіўных матэрыялаў многіх пісьменнікаў беларускага замежжа. Трэба зрабіць так. как па магчымасці болып арыгіналаў ці хаця б копій з рукапісаў і іншых дакументаў Наталлі Арсеньевай, Масея Сяднёва, Юркі В іцьбіча, Міхася Каваля, Станіслава Станкевіча, Антона Адамовіча, Яўгена Калубовіча, Алеся Салаўя, Кастуся Акулы і многіх іншыхпісьменнікаў і літарагуразнаўцаў вярнуліся на іх Радзіму — Беларусь. Трэба асвятліць
творчасць беларускіх дзеячаў Беласточчыны — Алеся Барскага, Сакрата Яновіча і інш. Вялікую справу па збору і захаванню архіваў беларускага замежжа і перадачы замежных беларускіх выданняў на Бацькаўшчылу вядупь Вітаўт і Зора Кілелі. але ім патрэбна дапамога. Апрача таго. магчыма. ёсць неабходнасць стварыць два літаратурныя архівы-музеі: для беларусаў Амерыкі — у культурна-асветнінкім цэнтры “Полацак” (Кліўленд) і ддя беларусаў Еўропы — у кулыурным цэнтры Гайнаўны (Беласточчына).
Каб лашы літаратурвыя музеі — актыўна працавалі на шляху нацыянальнага адраджэяня. каб іх наведвалі як мага болып людзей, трэба уключыць іх у турыспкія маршруты. рабіць ім шырокую рэкламу. арганізоўваць у іх экскурсіі навучэнцаў школ, вышэйшых навуковых устаноў і г.д.
Паколькі музеі — храмы муз, то хацелася б, каб багіні-заступніцы культуры, мастацтва, навукі — ніколі не пакідалі нашы музеі і назхнялі Lx супрацоўнікаў на новыя дасягненні і поспехі.
УЗАЕМАДЗЕЯННЕ ПАМІЖ ЗАХАДАМ I УСХОДАМ У ПРЫРОДЗЕ I ГРАМАДСТВЕ БЕЛАРУСІ*
Кругабег часу адлічыў ужо 4 гады з I Міжнароднага кангрэса беларусістаў. Эйфарыя радаснага, хаця цяжкага і павольнага ўздыму Адраджэння, калі была абвешчана незалежнасць краіны беларусаў, былі прыняты Закон аб мовах, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і іншыя, змянілася цяпер вялікім спадам, цяжкім сумам і едкай гаркотай: пачаўся шалёны напад на родную мову, на свабоду слова, старажытныя беларускія сімвалы, адчуваецца непаважлівасць да кулыуры, навукі, іытэлігенцыі, ідзе паступовая здача незалежнасці — спачатку эканамічнай, а затым і палітычнай. Таму я з асаблівай прыемнасцю і любасцю бачу столькі прыхільнікаў беларускасці. Тут і беларусы з метраполіі, і беларусы з далёкага і бліжняга замежжа, і небеларусы па нацыянальнасці, але ўсіх аб’ядноўвае любоў да Беларусі — гэта сапраўдныя спрыяльнікі і рупліўцы беларушчыны. Вялікае дзякуй усім тым. хто сабраўся туп шчырая падзяка Вам, хто нёс і нясе ў сваім сэрцы Беларусь!
Чалавек—часцінка прыроды, таму яго гісторьпо, яго даеянні цікава разгледзець на фоне гісторьгі зямлі, на якой ён жыве, паг лядзець, якія сувязі паміж імі, як глыбока ўваходзяць іх карані. Калі мы зробім такі экскурс ў некалькі мільярдаую геалагічную гісторыю Зямлі, то ўбачым, птто Еўропа падзяляецца на дзве часткі: усходнюю — болып старажытную (прыблізна 1,5—2-мільярдную)—Усходне-Еўрапейскі крэтон (ад грэч. крэпасць) — і заходнюю, значна болып маладую, Заходне-Еўрапейскую платформу. Мяжа між імі праходзіць па магутнай трансеўрапейскай зоне разломаў, якая ідзе праз востраў Барнхольм на Балтыцы, крьгху на захад ад Варшавы і на ўскрай Украінскіх Карпаг. Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца на заходняй ускраіне Усходне-Еўрапейскага крэтону і праз яе праходзіць галоўная субмерыдыянальная геатэктанічная гэтага крэтону. Яна ўяўляе сабой паласу найбольш высокага залягання крьшггалічных парод фунддмента, якая аб’ядноўвае іх выхады на зямную паверхню на абшарах Скандынаўскага (Балтыйскага) і Украшскага шчьггоў. Гэта паласа прыблізна ідзе ад Фінскага заліва, праз Чудскае возера, Пскоў, к захаду ад Мінска і ўсходу ад Пінска.
Крэтон з захаду абмываўся палеакіянам Япетус, з усходу — Уральскім палеакіянам. На тэрыторыю Беларусі перыядычна з захаду пранікалі хвалі кароткіх, але болып глыбокіх мораў акіяна Япетус, а з усхода—больш
’ Выступлеяме на Другім міжнародным кангрэсе беларусістаў у маі 1995 г.
працяглых і шырокіх мораў ад Уральскага акіяна. Час ад часу воды гэтых мораў злучаліся ў бурным віры менавіта на тэрыторыі Беларусі. Усё гэта адбывалася на фоне перамяшчэння крэтону па свеце і яго паваротаў у розныя бакі. 3 гэтай прычыны 800 млн. гадоў таму наш крэтон быў у паўднёвым паўшар’і і сучасны Захад быў Усходам, а сучасны Усход — Захадам, а з паўднёвага полюса Зямлі на тэрыторыю Беларусі насунуўся магутны покрыўны ледавік.
Толькі каля 400 млн.гадоў таму да ўсходняга крэтону Еўропы далучыліся землі Заходняй Еўропы, стварыўшы адзіны мацярык.
У чацвярцёвы (антрапагенавы) перыяд ужо з поўначы на Еўрапейскі мацярык насунуліся новыя пакроўныя ледавікі, на перыферыі якіх жылі маманты і іншыя жывёлы. З’явіўся і чалавек. Цікаваадзначыць, што самы малады (13,5 тыс. гадоў таму) мамант знойдзены ўБеларусі. Зараз вучоныя прыйшлі да высновы, што маманты загінулі па простай прычыне — Lx з’еў чалавек. Значыць. калі ў Сібіры і ў Заходняй Еўропе чалавек ужо з*еў усіх мамантаў, апошнім мамантаедам быў чалавек на тэрыторьгі Беларусі.
Спадчыннасць геалагічнага развіцця адзначанай раней паласы высокага стаяння крышталічных парод прывяла да таго, піто менавіта да яе прыстасаваны водападзел Балтыйскага і Чорнага мораў. Таму гандлёвыя шляхі, вельмі важныя для гістарычнага развіцця Усходняй Еўропы, пралягалі праз землі. прыстасаваныя да вызначанай паласы. і періп-наперш праз тэрыторыю этнічнай Беларусі. Г эта—“шлях з вараг у грэкі", ПрыпяцкаБужскі і Заходне -Дзвінскі шляхі.
Магчыма, вялікі закон спадчыннасці, уласцівы і прыродзе і чалавецтву, які, як мы бачылі, дзейнічае на тэрыторыі Беларусі мільён гадоў. і не даў канчаткова разбурыць беларушчыну, на якую ўжо сотні гадоў і з Захаду і з Усходу ідзе навала новаўтварэнняў і якую. на жаль, нярэдка стараюцца ўзарваць і знутры. Калі раней гены беларускасці захоўваліся галоўным чынам простым сялянствам, якое было бліжэй за ўсіх да роднай прыроды, да сваёй зямлі, не хварэла чужой культурай і з’яўлялася базай нацыянальнага адраджэння, то цяпер паланізацыя і русіфікацыя пранікла ў самую глыбіню народную, і сцяг адраджэння амаль поўнасцю перайшоў да нацыянальна свядомай часткі беларускай інтэлігенцыі, што значна павялічвае цяжкасці на шляху адраджэння.