Шляхам адраджэння  Радзім Гарэцкі

Шляхам адраджэння

Радзім Гарэцкі

Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
54.28 МБ
Я ўспамінаю. што адносна нядаўна, у пачатку 80-х гадоў, калі я з Нілам Гілевічам і іншымі пісьменнікамі быў у Горках з нагода юбілею МаксімаГарэцкага, і насустрэчы з настаўнікамі і выкладчыкамі ВНУ. Ніл Гілевіч сказаў, што трэба было б надаць беларускай мове стазус дзяржаўнай, дык гэта гучала, як страшэнная крамола, Алега Бембеля ўжо ў сярэдзіне 80-х гадоў разбіралі на сходах, выключылі з партьі а потым і зусім выгналі з працы толькі за тое, што ён напісаў невялічкую брашуру ’‘Роднае слова і маральна-этычны прагрэс”, у якой сказаў праўду пра стан беларускай мовы і якую выдалі ў Лондане.
Здавалася, што нейкія надзеі з’явіліся, калі пачалася перабудова, разваліўся СССР, былі аб’яўлены незалежнасць Беларусі, дзяржаўнасць беларускай мовы, прыняты Закон аб мовах і г.д. Узнялася новая хваля нацыянальнага Адраджэння. Нават і ў гэтых умовах панавала руская мова, бо гарады Беларусі ўжо даўно згубілі сваю беларускасць, а вёскі яе цяпер актыўна губляюць разам з тым, як адыходзяць у лепшы свет апошнія жанчыны— ахоўніцы мовы. фальклору, душы беларускай. Але, як кажуць, "працэс пайшоў”, прычым хутка і досыць лёгка, нягледзячы на моцнае супраціўленне многіх ворагаў беларушчыны, — пашыралася прастора карыстання беларускай мовай, з’явіліся беларускамоўныя шыльды на вуліцах. афіцыйныя дакументы пачалі складацца на дзяржаўнай белару скай мове, загучала мова ў садках, школах, ВНУ і г.д.
Цяпер у адрозненне ад 20-х гадоў амаль усё начальства “чэсна” служыць Прэзідэніу і таму стараецца размаўляць толькі па-руску. Наша краіна ў гэтым сэнсе павінна трапіць у кнігу рэкордаў (праўда, адмоўных) Гінеса. Ці ёсць яшчэ дзе-небудзь дзяржава, у якой перпіыя асобы ўлады і іншыя юраўнікі амаль зусім не карыстаюцца родаай мовай? Цяпер не выконваецца Закон аб мовах, ды і рэферэндум не здзяйсняецца, бо як не было так і няма роўнасці рускай і беларускай моў. Амаль усе законы. паперы, усё справаводства вядзецца на рускай мове. Калі да рэферэндуму ўжо 75% першых класаўу школах Беларусі перайшлі на беларускую мову,
то цяпер засталося толькі каля 25%. і іх колькасць працягвае зхспппацца. У краіне няма ніводнага ВНУ, дзе падрыхтоўка спецыялістаў адбывалася б поўнасцю на беларускай мове.
Трэба патрабаваць выканання Закона аб мовах. Калі рэферэндум аб'явіў двухмоўе, дык няхай наша начальства — па ўсёй яго вертыкалі — хоць не на 50%. дык на 30% гаворыць не толькі па-руску, але і па-беларуску. Трэба патрабаваць. каб у сферы паслуг абавязкова было хаця б сапраўднае двухмоўе.
Як былое кіраўніцтва краіны, так і сучаснае не ведае. што рабіць з нашай незалежнасцю. самастойнасцю. як весці эканамічную палітыку. вось і цягнуць нас зноў у ’‘Северо-Западный край”—край, дзе мова беларуская пачне гінуць яшчэ больш хутка. “Адзіная рублёвая зона”. “адзіны саюз Расіі і Беларусі” — гэта толькі адхіленне ўвагі народа ад няздольнасці кіраўнікоў вывесці краіну з эканамічнага крызісу. Крычаць, што нехта супраць нармальнага эканамічнага супрацоўніцтва з Расіяй — гэта лухта.
Толькі ідэя нацыянальнага Адраджэння можа згуртаваць народ Беларусі назахаванне сваёй дзяржаўнасці, дэмакратычнагаразвіцця. Адраджэнне павінма быць усебаковым, а галоўным стрыжнем павінна стаць мова. Кіраўнію краіны і большасць адміністрацыі абавязкова павінны быць беларускамоўнымі.
Мыогія ўжо знаходзяцца ў такім песімісгычным стане. іпто нават кажуць: “Усё — перыяд Адраджэння закончыўся”. Жыодё ідзе хвалямі, і цяпер мы. праўда, трапілі ў глыбокую яму, але я ўпэўнены, пгго за нізінай пойдзе ўздым у гару. Але каб гэта здзейснілася, нам усім трэба змагацца за тую вьппыню, якая прывядзе нас да светлага грамадства, дзе беларускі народ загаворынь па-беларуску і адчуе сябе ўтульна і цёпла на цудоўнай сваёй Бацькаўшчыне.
СВАБОДНАЕ СЛОВА*
Слова можа быць самым розным. Але свабоднае слова—гэта слова сумлення, шчырасці, боскасці. Яно ідзе ад сэрца, ад чыстай душы. Асаблівую крыштальнасць і яскравасць такое слова атрымлівае тады, калі яно гаворыцца ці пішацца народнай матчынай мове, якая, як кожная клетачка чалавечага цела, маіугнымі генамі нерадалася ад маці, ад роднай зямелькі, ад кута роднага, ад народа і Бацькаўшчыны.
Хлуслівае слова, слова дэмагогіі і хітрасці, здрады і зайздрасці, подласці не належыць да слова свабоды, бо яно ўжо нясе ў сабе гэтыя адмоўныя якасці няволі — прымусу вонкавага і ўнутранага, уціску сатанінскіх пачуццяў.
Свабоднае слова не можа Ісці ад чалавека несвабоднага, баязлівага. няшчырага, з рабскім пачуццём ў сэрцыЯго вымаўляе толькі той чалавек. які заўсёды застаецца самім сабою, які стараецца не здавацца. а быць. А як гэта не проста ажыццявіць у наш час і час нядаўняга мінулага!
Сапраўдная дэмакратыя можа быць толькі пры свабодзе слова. Дыктагарскае слова таталітарызму — слова прымусу, дэмагогіі і хлусні. Яскравым паказчыкам дэмакратыі можа служьгць ступень свабоды сродкаў масавай інфармацыі — чым яна болыпая, тым болып і дэмакратычных свабоду краіне.
Амаль кожная ўлада не можа заўсёды гаварыць шчырае свабоднае слова і таму не надта любіць свабоду слова. Асабліва яно ненавісна камашдна-адміністрацьійньш. таталітарным, дыктатарскім сістэмам. Пасля многіх дзесяцігоддзяў хлуслівых слоў бальшавіцкай улады мы нарэшце з вялікай радасцю пачулі словы праўды, якія так дапамагалі нам, наскрозь прасякнуіым рабскім станам, выціскаць з сябе па кроплі гэтае зневажаючае нас, але такое прывычнае пачуццё. На жаль, мы не паспелі дастаткова поўна гэта зрабіць.
Нас зноў пагналі на рэферэндум, які забараніў нашы гістарычныя сімвалы і загнаў родную мову ў цесны кут. а цяпер заве на новы рэферэндум, які адкрывае вароты для поўнай дыктатуры. Тады мы таксама чулі крыклівыя словы пра “царскую” ўладу. які даваў першы рэферэндум. Няўжо мала царскай? Якую ж патрэбна? Няўжо мы забыліся, што іменна шляхам рэферэндумаў у нашым стагоддзі прыйшла да поўнай улады адна з найбольш крывавых дыктатур Еўропы, якая нарабіла столькі бед і гора
‘ Выступленче на Міжнародным форуме "Улады і свабода слова’" ў верасні 1996 г.
ўсяму свету!? Ды і другая. не менш крывавая дыктатура. якая прыйшла да ўлады шляхам рэвалюцыі, потым ні адзін раз карысталася для апраўдання сваіх жудасных дзеянняў “jсенароднай" згодай вялікай краіны.
Наша інтэлігенцыя, якая па сутнасці заўсёды была разнастайвай, пад націскам бальшавіцкай улады зрабілася афшыйна аднадушнай. Цяпер яна прыкметна разблакіравана. На жаль, значна меншая яе частка застаенца нацыянальна свядомай, вернай ідэям беларускага Адраджэння. Яе свабоднае слова слаба даходзіць да народа. Яно мала гучыць па радыё і тэлебачанні, бо ўладамі туды амаль не дапу шчаецца. Газеты з такім шчырым словам уціскаюцца. а многія беларускамоўныя да таго ж і вельмі малатыражныя (адвучылі людзей ад роднай мовы).
Затое значна болып інтэлігенцыі з блокаў напужаных маўчальнікаў ці прыстасаванцаў-флюгераў. гатовых служыць любой уладзе. якая цяпер моцная. Тут ёсць розныя групы: адных улады прыгрэлі, даўшы добрае месца: другіх адарылі прэміямі ці званнямі; трэціх абяцалі не чапаць і фінансаваць, калі будуць паслухмянымі і г.д. I глядзіш, змяніўся чалавек: гаварыў словы свабодныя, а зараз — толькі тыя. якія патрэбны, і нават мовай роднай ужо не карыстаецца, каб падабацца ўладам (а то яшчэ палічаць наныяналіетам).
Сярод такой інтэлігенпыі заўсёды многа было людзей з "дзвюма душамі", а зараз развялася значная колькасць і "мнагадушных". Адзін на адзін ён гаворыць з табой адно. на калідоры. гледзячы з якой кампаніяй, — другое ці трэцяе, афіцыйна — ужо пускае ў эфір новае хлуслівае слова, толькі. каб падабалася наверсе. Сёння ён складае добрыя словьі ў адну Канстытуцыю. заўтра —ужо падбірае патрэбныя для гаспадара словы — пад другую. Любімае слова такога чалавека: “адабрям-с”. Прыкладам такога слова інтэлігенцыі можа быць “первая конференнпя Белорусского профессорского собрання”. на якой не прагучала ніводнага беларускага слова (калі не лічыць некалькіх слоў, якімі ўжо па звычцы перадражніў дэмакрагаў ініцыятар рэферэндуму). агалоўны матыўвыступаючых: “адабрям-с".
А ёсць яшчэ навуковыя словы розум>; да якіх трэба тэрмінова прыслухацца ўсім людзям на зямлі і перш-наперпі уладам усіх краін свету. Навукоўцы прыйшлі да пераканання. што калі чалавецтва будзе жыць так. як яно жыве сёння, дык чалавечая цывйіізацыя не перажыве і некалькіх пакалеыняў. Справа ў тым, што страшэнная дэградацыя навакольнага асяроддзя (ужо на мяжы экалагічнай катастрофы), выбухападобны ўзрост колькасці насельнішва на планеце. хутка ўзрастаючае сацыяльнае расслаенне насельніцтва свету і іншыя негатыўныя працэсы прывялі чалавеіггва
на парог крытычнага перыяду ў гісторыі цывілізацыі — на парог агуньнай катастрофы, Павінна адбыцца кардьгаальная змена сучаснай парадыгмы развіцця чалавецтва, патрэбна новая канцэпцыя ўстойлівага развіцця, якая забяспечыць жыццёвыя патрабаванні сучаснай супольнасці людзей і не будзе перашкаджаць такой жа магчымасці для будучых пакаленняў! Усё гэта магчыма толькі пры свабодзе слова ва ўсіх краінах свету. Жыве свабоднае слова. якім будуць карыстаццаіўлады і ўвесь народ! Няхай жыве і пашыраецца свабоднае слова і ў Беларусі!
Ш.КУЛЬТУРА, НАВУКА,АДУКАЦЫЯ
ПРЫРОДНАЕ I КУЛЬТУРНАЕ ПАМЕЖЖА*
Як у жыцці і дзейнасці людзей, так і ў прыродных з'явах існуюць, з аднаго боку, вялікія ўзаемасувязі і з&хаванне спрадвечнага, традыцыйнага, а з друтога — імкненне да нараджэння новага. да стварэння ўсё больш разнастайнага. Ідзе бясконцая барацьба паміж спадчьшнасцю і новаўтварэннем. Яна прьгводзіць да цудоўных узораў разнастайных суадносін паміж сабой гэтых дзвюх з’яў і іх вынікаў.
Рассяленне народаў, стварэнне этнасаў, культурных і моўных рэгіёнаў. асобных дзяржаў і іншых супольнасцей людзей цесна звязана з фізікаіеаграфічнымі ўмовамі. Прыроднае асяроддзе (рэльеф, клімат, гаебы, ландшафт і г.д.) непасрэдна ўплывае на стварэнне і жыццё любых аб’ яднанняў чалавека, на яго характар, фальклор, агульную культуру. Межы паміж імі часта прыстасаваны да рэк, берагоў мораў і акіянаў. горных храбтоў і г.д. У сваю чаргу гэтыя геамарфолага-геаграфічныя элементы цесна звязаньі з геалагічнай будовай і ў першую чаргу з так званымі разломамі — велізарнымі трэшчьшамі зямной кары, якія звычайна з?яўляюцца межамі паміж буйнымі геалагічнымі блокамі-рэгіёнамі са своеасаблівыхіі будовай і развіццём зямной кары. Таму. калі параўноўваць карты геалагічнага і фізіка-геаграфічнагараяніравання з картамі краін, этнасаў. культур і ініпымі праявамі чалавецтва, можна ўбачыць шмат агульнага, спадчыннага. Адсюль вынікае, што гісторыю чалавецтва, яго культуру трэбаразглядаць на фоне фізіка-геаррафічнай і геалагічнай будовы і развіцця Зямлі. Геалагічная гісторыя Зямлі налічвае больш за 4,5 млрд. годоў. Эвалюцыя геалагічнага развіцця, сутнасць якога ў нараджэнні новага на аснове старога, у стаарэнні ўсё новых непаўторных геалагічных эпох, прывяла да ўзнікненмя ў геалагічнай гісторыі перыяду антранагену, перыяду з’яўлення чшіавека з яго магутнай дзейнасцю — вяршыні эвалюцыйнага развіцця Зямлі і жывёльнага свету.