Шляхам адраджэння  Радзім Гарэцкі

Шляхам адраджэння

Радзім Гарэцкі

Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
54.28 МБ
Я цалкам згодзен з аўтарамі артыкула аб тым, што нельга замыкацца толькі ў сваёй мове, што навука заўсёды імкнулася да нейкай агульнай мовы, каб веды і адкрыцці распаўсюджваліся хутчэй і шырэй. Некалі такую ролю выконвалі грэчаская, затым лацінская, ацяпер англійская мовы. Таму неабходна друкаваць на болып распаўсюджаных мовах і ў першую чаргу такіх, як англійская, руская, дасканала поўныя рэфераты артыкулаў, якія былі апублікаваныя на нацыянальных мовах. Безумоўна, мэтазгодна найболып цікавыя працы друкаваць на рускай і англійскай мовах як у сваёй краіне, так і асабліва у розных расійскіх і іншых міжнародных часопісах. Усё гэта можна вельмі добра рабіць пры дзяржаўнасці толькі адной беларускай мовы і неабавязкова з такой мэты мець “законнае” двухмоўе, бо ў рэальным жыцці яно і так будзе.
Улічваючы сучасны стан беларускай мовы, прыняцце Закона аб двухмоўі азначала б самагубства для беларусаў і іх мовы. Страта мовы, а з ёю і цэлага народа—вось гэта і было б “опасной ошйокой” і то, “что впоследствнн будут называць “грнмасой нсторнн”. Трэба ўсвядоміць, што для беларусаў настаў час магчыма апошняга Адраджэння — ці яно буцзе, іті змарнее зусім,
а з ім загіне і беларушчына. Адраджэнне павііша быць інтэгральным, комплексным: яно датычыцца не толькі роднай мовы, нацыянальнай культуры, навукі і адукацыі; але абавязкова аднаўлення эканомікі і палітыкі. Але ў гэтым шэрагу напрамкаў мова займае асаблівае, галоўнае месца, таму няхай беларуская мова жыве ва ўсіх сферах дзейнасці беларусаў!
БЕЛАРУСКАЯ НАВУКОВАЯ ТЭРМІНАЛОГІЯ ВАЖНЫ НАКІРУНАК
У НАЦЫЯНАЛЬНЫМ АДРАДЖЭННІ *
Беларуская навуковая тэрміналогія пачала фарміравацца вельмі даўно. Паралельна з развіццём беларускай мовы і розных навук ішло ўзбагачэнне навуковай тэрміналогіі. Асабліва гэтаму працэсу садзейнічала наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім. а таксама шырокае распаўсюджанне кнігадрукавання. Найбольшае развііідё атрымала грамадска-палітычная, юрыдычная, будаўнічая, гандлёвая, сельскагаспадарчая і прамысловая тэрміналогія, потым заалагічная, батанічная. геаграфічная. матэматычная. філалагічная. У “Літоўскай метрыцы". Стаіуце ВКЛ, у шэрагу твораў Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскаіа можна знайсці шмат сталых тэрмінаў. Яшчэ ў 1596 г. быў створаны першы славянска-беларускі слоўнік Лаўрэнція Зізанія.
Заняпад беларускай мовы, асабліва пасля яе забароны ў 1696 г. Варшаўскім сеймам, а потым і ўладамі Царскай Расіі, прьпіыніў нармальны працэс стварэння беларускай навуковай тэрміналогіі. Гэты перыяд працягнуўся больш за 200 гадоў. Толькі ў пачатку XX ст., асабліва пасля 1905 г., калі пад уплывам рэвалюцыйнага руху былі зняты абмежаванні ў друкаванні на беларускай мове, пачалі выходзіць беларускія часопісы і зноў сталі карыстацца беларускімі навуковымі тэрмінамі.
Пасля абвяшчэння БССР10 лютага 1921 г. у Мінску быў створаны першы комплексны навуковы цэнтр Беларусі — Навуковая тэрміналагічная камісія пры Наркамасвеце з гуманітарнай, нрыродазнаўчай і матэматычнай секцыямі. Амаль праз год яна была ператворана ў Іястьпут беларускай культуры. На чале Камісіі і Інбелкульта стаў С.Некрашэвіч. Роля гэтых устаноў у развіцці беларускай навуковай тэрміналогіі надзвычайная — тут былі распрацаваны яе асновы. Інбелкульт, а затым і АН БССР у 1922— 1930 гг. выдалі шэраг спецыяльных выпускаў “Беларускай навуковай тэрміналогіі”, у якой былі надрукаваны слоўнікі па розных галінах навукі. Вучоныя Інбелкульта збіралі не толькі лексічны матэрыял па ўсёй этнаграфічнай тэрыторыі Беларусі, каб захаваць багацце жывой народнай мовы, але падрыхтавалі спецыяльную “Інструкцыю для збірання тэрміналаг ічнага
' Уступнае слова на адкрыоді першай найыянальнай канферэнцыі “Праблемы беларускай навуковай тэрмшалогіі" ў маі 1994 г.
матэрыялу тэхнічнага характару”. К канцу 20-х гадоў яны мелі ў сваёй картатэцы больш за 400 тыс. слоў. На жаль, сумна вядомыя падзеі сталінскага знішчэння інтэлігенцыі і татальных рэпрэсій перапынілі гэтую плённую працу, а картатэка загінула.
Маіутная русіфікацыя прывяла да таго, што амаль усе навуковыя выданні—ад часошсаў да манаграфій — пачалі выходзіць на рускай мове. Тое ж сталасяі зпадручнікамдляшколіВНУ Навуковыя саветыі лекцьгіўінсіьпутах пачалі праводзіцца па-руску. Выключэнне складалі толькі некаторыя гу'манііарныя напрамкі. ды адзіночкі-этузіясты ў рэдкіх галінах навукі працягвалі працаваць, карыстаючыся беларускі мі навуювымі гэрмінамі. Пагрэба ў развіцці белару скай навуковай тэрміналогіі была зведзена да мінімуму.
Пэўны штуршок у распрацоўцы навуковай тэрміналогіі ў дастагкова шырокім спектры навук дала праца над БелСЭ, а затым шэрагу галіновых энцыклапедый. Вынікам развіцця беларускай лексікаграфіі з’явіліся шырока вядомыя слоўнікі: “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы”. ‘Тістарычны слоўнік беларускай мовы”, ‘‘Этымалагічны слоўнік беларускай мовы”. "Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы” і інш.
Беларуская мова, якая зараз выконвае функцыю дзяржаўнай у суверэннай краіне — Рэспубліцы Беларусь. павінна адыграць галоўную ролю ў новай хвалі нацыянальнага Адраджэння. Адзін з важнейшых напрамкаў у гэтым належыць беларускай навуковай тэрміналогіі. У такім сэнсе спуацыя цяпер крыху нагадвае хвалю Адраджэння 20-х гадоў. Пашырыліся беларускамоўныя выданні навуковай літаратуры. шэраг часопісаў даўно ўжо выходзіць на беларускай мове (напрыклад, "Весці АН Беларусі’’, серыя гуманітарных навук. серыя біялагічных навук, "Весці Аграрнай акадэміі Беларусі”, некаторыя Веснікі БДУ і інш.). надрукаваны многія падручнікі на беларускай мове, выходзяць у свет і рыхтуюцца энцыклапедыі па розных галінах навукі, прьгнята пастанова аб новьш выданні Беларускай энцыклапедыі і г.д. Але ў апошні час зноў некаторыя з гэтых выданняў пачынаюць пераходзіць на рускую мову.
Усё гэта робіць вельмі актуальнай працу па стварэнню беларускай навуковай тэрміналогіі. Ужо выйшлі ці здадзены ў друк спецыяльныя слоўнікі па розных галінах навукі, галоўным чынам руска-беларускія, a таксама англа-беларускія і больш рэдка—трохмоўныя.
Нягледзячы на такія даволі значныя намаганні, распрацоўка нацыянальнай навуковай тэрміналогіі знаходзіцца яшчэ на пачатковым шляху. У гэтым напрамку патрэбна сур’ёзная як тэарэтычная і метадычная, так і практычная (у тым ліку і арганізацыйная) праца.
Як вядома. яшчэ ў 1980 г. у Акадэміі навук БССР была створана Тэрміналагічная камісія. якая ў 1991 г. была ператворана ў Рэспубліканскую тэрміналагічную камісію пры АН Беларусі. За гэты час Камісія выдала 5 выпускаў “Тэрміналагічнага зборніка”. Безумоўна, яна адна не можа вырашыць усе праблемы фарміравання беларускай тэрміналогіі, тым больш. што праца Камісіі (асабліва ў апошнія гады) не адзначалася асаблівай актыўнасшо. Таму была стаорана Тэрміналагічная камісія Таварыства беларускай мовы, Тэрміналагічны цэнтр БДУ і шэраг камісій. грчзі. творчых калектываў у многіх ведамствах, вышэйшых навучальных установах і г.д. На жаль, амаль зусім адсутнічае сувязь і каардынацыя дзейнасці паміж гэтымі арганізацыямі.
Вельмі часта распрацоўкай навуковай тэрміналогіі і. у прыватнасці складаннем слоўнікаў, займаюцца вузкія спецыялісты той ці йппай галіны навук, якія не маюць належнай філалагічнай падрыхтоўкі. а другі раз і наогул вельмі слаба ведаюць бел арускую мову, ці, наадварот, філолаг, які слаба разбіраецца ў сутнасці спецыяльных навуковых тэрмінаў. Найлепшы выпадак— сумесная праца філолага і навуковага спецыяліста. Так. папрыклад, мы і зрабілі пры складанні Руска-беларуска-анпгійскага геалагічнага слоўніка.
Асаблівасць сучаснай беларускай навуковай тэрміналогіі — вялікае калькаванне і запазычанне навуковых тэрмінаў з рускай мовы і экспансія англамоўных тэрмінаў. Гэтыя працэсы назуральныя. Але, безумоўна, абавязкова трэба старацца максімальна ў разумных межах выкарыстоўваць моўныя сродкі родяай мовы. Англійская мова ў сучасны момант стала мовай міжнародных зносін і асабліва гэта даплчышіа навлковай тэрміналогіі. Антлійская мова заняла месца. якое некалі належала грэчаскай і лацінскай. Таму многія ашлійскія навуковыя тэрміны сталі міжнароднымі. Напрыклад. кожнаму геолагу любой краіны свету зразумелыя такія тэрміны, як спрэдзінг. рыфтьінг. субдукпыя, абдукцыя і інш. Такогатыпу тэрміны трэба смела ўключаць і ў беларускую навуковую тэрміналогію. Але ў абодвух выпадках — і з рускай, і з англійскай моў — трэба ў тэрмінатворчасці пазбягаць аднабаковасці і ў кожным канкрэтным выпадку паступаць разумна, каб больш садзейнічаць развіцшо і ўзбагачэнню роднай мовы.
Хачу звярнуць увагу на неабходнасць працы па анамастычнай тэрміналогіі, якая вывучае паходжанне, структуру і функцыяніраванне ўласных назваў. Сярод Lx асаблівзю акіуальнасць маюць тапонімы—назвы геаграфічньпс аб'ектаў і адміністрацыйных адзінак. Тут патрэбна вельмі глыбокая наілковая праца і ў сувязі з гэіым гвалтоўным, амаль татальным перайменаваннем многіх назваў, якое мы перажылі ў былым Савецкім
Саюзе. На жаль, гэ тая справа ідзе надзвычайна марудна. нягледзячы на тое, што існуюць Рэспубліканская тапанімічная камісія, камісія пры ТБМ. пры Вярхоўным Савеце РБ. пры Мінскім гарвыканкаме і інш. Паміж гэтымі камісіямі сувязі вельмі слабыя. сродкі на іх існаванне таксама мізэрныя. Зараз пагрэбна стварыць нарматыўныя даведнікі па кожнай вобласці, раёне, каб прывесці ўсе назвы населеных пунктаў і іншых геаграфічных аб’ектаў у належны парадак.
Да дадзснай праблемы блізка стаіць расгграцоўка ўласных назваў многіх геалагічных аб’ектаў Беларусі, таму што сярод іх таксама існуе вялікая блытаніна. У гэтым сэнсе вялікая справабылазроблена Камісіяй па тэктоніцы Беларусі, якая ў канцы 70-х гадоў выдала два тамы, прысвечаныя тэктанічнай тэрміналогіі Беларусі і Прыбалтыкі — першыя рэгіянальныя даведнікі такога тыпу на тэрыторьгі былога СССР. Амаль усе назвы геалагічных струкдур з гэтых даведнікаў затым былі выкарыстаны ва унікальным выданні "Энцыклапедыя прыроды Беларусі”.
Як бачым, праблем перад беларускай навуковай тэрміналогіяй вельмі многа і Lx можна вырашыць толькі найвялікшымі намаганнямі навукоўцаў самых розных галін разам са спецыялістамі-філолагамі. Беларуская мова і тэрміналогія знаходзяпда ў цэнтры інтэгральных працэсаў нацыянальнага Адраджэння, самасвядомасці беларускага народа. Таму правядзенне першай нацыянальнай канферэнцыі “Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі” вельмі набалелае і актуальнае.