Шляхам адраджэння  Радзім Гарэцкі

Шляхам адраджэння

Радзім Гарэцкі

Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
54.28 МБ
24 ліпеня ў канцы працоўнага дня Управа ЗБС атрымала пісьмо ад дырэкцыі гэатра аб тым. што пажарнікі зрабілі прадпісанне аб немагчымасці правядзення мерапрыемства. Як затым высветлілася, гэта было звычайнае прадпісанне. якое трэба было выканаць на працяіу' месяца. Як бачым, вецер дзьмуў не з таго боку...
25 ліпеня на 16 гадзін было прызначана пасяджэнне Вялікай Рады, але раптам паступіла запрашэнне ад віцэ-прэм’ера УЗамяталіна на сустрэчу з ім у 14 гадзін некагорых прадстаўнікоў дыяспары па яго спісе (прыблізна 15 чалавек). Запрошаны быў і я, як прэзідэнт ЗБС. На ёй выступіў міністр замежньк спраў I .Антановіч, нам. міністра эканомікі У.Тур, нам.старшыні Камітэтапа справахрэлігіі і нацыянальнасцей ІЯцэвіч і іншыя. якія расказалі пра значныя дасягненні Беларусі ў розных напрамках. Пытанне пра памяіпканне пакуль што не вырашалася, хаця яго даволі рэзка падымаў я і многія прысутныя. Сустрэча скончылася ў 1615, і толькі ў 18153аметалін паведаміў добрую навіну. А сябры Вялікай Рады. прыезжыя і тутэйшыя ўдзельнікі нерваваліся і не ведалі, дзе будзе з’езд, і ці адбудзецца ён наогул. Усе дзівіліся, няўжо віцэ-прэм’ер РБ не можа вырашыць такое простае пытанне? Сутнасць справы раскрыў Прэзідэнт РБ, які на сустрэчы з дыяспарай 28 ліпеня сказаў, што яму ў пятніцу вечарам пазванілі і настойвалі на тым, каб правесці з’езд у Тэатры музычнай камедыі, і ён, нарэшце такі дазвол даў.
У гэты ж дзень 25 ліпеня Управа ЗБС хацела правесці прэзентадыю кніг Я.Чыквіна і іншых у тэатры “Вольная сцэна”, пасля чаго быў намер паглядзець новы спекгакль—п’есу Бертольда Брэхта “Кар’ера Артура Уі”. Правобраз героя п’есы — Адольф Гітлер. Брэхт высмейвае фашызм і
паказвае, як нікчэмнычалавек можа захапіць самую вяршыню ўлады. Але раздаўся званок з Міністэрства культуры, і ўсё было забаронена.
На з'ездзе вельмі змястоўна і шырока была абмеркавана галоўная тэма. якая так хвалюе ўсіх прыхільнікаў беларушчыны, справаздачны даклад Старшыні Рады “Бацькаўшчыны” Г.Сурмач. 3 увагай былі заслуханы чатыры канструктыўныя даклады прадстаўнікоў міністэрстваў культуры. адукацыі, камітэтаў па друку. справах рэлігіі і нацыяналытасцей. Было выказана шмат цікавых меркаванняў і прапаноў, якія дапамогуць у далейшай працы ЗБС.
Аднагалосна былі абраны прэзідэнт ЗБС “Бапькаўшчына” (выбіраецца ўсімі дэлегатамі), старшыня Рады (выбіраеццаВялікай Радай), а таксама Вялікая і Малая Рады. Былі прыняты неабходныя дакументы: рэзалюцыі, зварот і інш.
На з’ездзе былі і адмоўныя тры моманты. якія галоўным чынам і паказалі па беларускім тэлебачанні. і якія далі падставу рэпарцёрам (Кавалёва. Зімоўскі), а за імі Прэзідэнту РБ і некаторым прадстаўнікам уладаў, СМІ і асобным удзельнікам з'езда назваць яго ‘‘палітычным шоу”.
Намеснік міністра культуры У.Рылатка зачытаў прыві ганне ад Прэзідэнта РБ. У ім былі словы пра ўвагу да дыяспары, прыхільнасць уладаў да беларускай мовы, культуры і адукацыі, пра поспехі ў народнай гасітадарцы краіны. Прысутныя сустрэлі гэтае прывітанне шумам, крыкамі і нават свістам. Тое ж здарылася гіры высззз шенні прадстаўніка з Харкава. які хваліў улады Беларусі за іх палітыку, і прадстаўніцы Прыднястроўя, якая хацела зачытаць "Обраіценне к Презнденту, Парламенту н народу Республнкн Беларусь" з прапановай стварыць арганізацыю. альтэрнатыўную "Бацькаўшчыне” (яно надрукавана ў шэрагу газет). Тыя, хто вялі з’езд, заклікалі ўдзельнікаў да стрыманасці, талерантнасці, але не змаглі супакоіць прысутных. чаму і папрасілі прабачэння ў выступоўцаў.
На другі дзень пасля заканчэння з’езда— 28 ліпеня—Прэзідэнг РБ па сваім спісе запрасіў некагорых прадстаўнікоў дыяспары (прыблізна чалавек 80), а ад кіраўніцтва ЗБС — яго прэзідэнта і старшыню Рады. На сустрэчы прысупгічалі многія кіраўнікі ўладаў РБ. У сваёй прамове (на беларускай мове!) і заключным слове (па-руску. як заўсёды) Прэзідэнг РБ гаварыў аб сваёй увазе да дыяспары, абяцаў усялякую дапамогу ёй з боку ўладаў Беларусі і г.д. Апрача таго, ён у зняважлівай форме абвінаваціў апазіцьпо, кіраўніцтва ЗБС у фанатычньш нацыяналізме. у тьім, што яны заклікаюць да крыжовага паходу на РБ, што сцэнарый такога ’Діалітычнага шоу” быў напісаны даўно, што ўсё гэта робіцца за “зялёненькія" і г. д. і да т.п.
На сустрэчы выступіла 11 прадстаўнікоў дыяспары. Гэта галоўным чынам тыя ж прадстаўнікі з Прыднястроўя, Харкава. а таксама Мурманска, Чарнаўцоў, Польшчы. Яны падтрымалі думкі, якія выказаў Прэзідэнт РБ. Выступілі і прадстаўнікі Аўстраліі, ЗША. Літвы, якія станоўча ацанілі з’езд.
Нягаедзячы на такія складаныя і неадназначныя адносіны паміж арганізатарамі з’езда і ўладамі РБ, Управа ЗБС лічыць адным са станоўчых вынікаў і важных дасягненняў з’езда тое, пгго кіраўніцтва РБ, нарэшце. звярнула сур'ёзную ўвагу на дыяспару, што Прэзідэнт РБ яшчэ раз выступіў па-беларуску. Да таго ў болыпасці сваёй яе не заўважалі, апрача некагорай дапамогі беларусам Беласточчыны ў Польшчы і Вільні. Добра распрацаваная дзяржаўная праграма “Беларусы ў свеце” за апошнія гады зусім слаба выконвалася. Мы спадзяёмся. што сустрэчы ў Прэзідэнта РБ, міністра замежііых спраў, міністра адукацыі і іішіых урадавых структурах, якія адбыліся ў час правядзення з’езда, не будуць толькі разавымі мерапрыемствамі, а пакладуць пачатак рэгутіярнай працы з беларускай дыяспарай, якая патрабуе асаблівай увагі і дапамогі (асабліва ў краінах блізкага замежжа) і якая сама сур’ёзна можа дапамагчы ў самых розных накірунках Беларусі.
П. РОДНАЕ СЛОВА БЕЛАРУСКАЕ
РОДНАЯ МОВА*
Родная мова пранікае ў чалавека ад зямлі, на якой ён нарадзіўся. ад людзей, сярод якіх ён жыве, ад бацькоў, якія далі яму жыццё і вырасцілі. A ці можа мова стаць роднай для чалавека. якога надоўга адарвалі ад яго каранёў: зямлі. народа, а часткова ад бацькоў? Такі лёс наііаткаў і мяне, бо аж 40 гадоў з маленства я не жыў у Беларусі. Нягледзячы на гэта, маёй роднай мовай усё ж такі стала беларуская. Я шчаслівы, што магу думаць і размаўляць на мове маёй Радзімы, майго народа і маіх бацькоў, на мове, на якой друкавалі свае лепшыя думкі мнопя нашы славутыя землякі, пачынаючы з Франціпіка Скарыны. Я рады, што магу ў арыгінале чытаць цудоўныя вершы і апавяданні Янкі Купальх, Якуба Коласа, майго дзядзькі Максіма Гарэцкага. многіх сучасных беларусюх пісьменнікаў. Беларуская мова спалучае ў сабе дзіўную мяккасць, а зрэдку і цвёрдасць, замілаваную пяшчотнасць і шырокую магутнасць, плаўную пявучасць і хуткую дынамічнаснь, старажытнасць і маладосць... У гэтай мове гучыць сэрца і душа народа добрага. пранавітаі'а. сціплага і сумленнаіа.
’ Наша слова. 1990. N 1.
ХУТКА HE БУДЗЕ ЧАГО АДМЕРВАЦЬ... *
3 вялікім сумам прачытаў адкрьпы ліст Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь ‘’Семь раз отмерьте...” (Советская Белоруссня, 16 декабря 1992 г.), які напісалі паважаныя члены Расійскай Акадэміі навук, кіраўнікі Сібірскага аддзялення, нашы землякі-беларусы. Асабліва ўзрушыла тое, пгго сярод іх быў мой даўні знаёмы, старэйшы сябра выдатны вучоны геолаг-нафтавік, Герой Сацыялістьічнай працы, лаўрэат многіх прэстыжных прэмій Андрэй Аляксеевіч Трафімук. Ён нарадзіўся на Брэстчыне, пакінуў родны кут у дзяцінстве, і з таго часу прапуе ў Расіі, стаў поўнасцю рускамоўным, але ў апопінія гады некалькі разоў прыязджаў у Беларусь і досыць добра ведае сучасны стан беларускай мовы на Радзіме. А стан гэты жудасны.... Можна хадзіць па гарадах Беларусі (у тым ліку і па сталіцы краіны Мінску) дзень, тыдзень, месяц, a то і болып і не пачуць ніводнай беларускай гамонкі. А калі раптам пачуеце, што нехта размаўляе пабеларуску, дык на яго аглядаюцца. як на экзатычную з’яву з большай цікавасцю, чым на якога-небудзь рэдкага ў нас негра, індуса ці араба. У якой краІне такое магчыма?! Нажаль, вельмі добры Закон аб дзяржаўнасці беларускай мовы мала шго змяніў: мова аднаўляецца і адначасова працягвае паміраць. Безумоўна, зрухі ёсць і ўжо беларускую літаратуру і мову ў школах, здаецца. не вывучаюць па-руску, як гэта было раней. Адно ясна: наша мова, можна сказаць, ужо трапіла ў Чырвоную кнігу. Разам з моваю туды трапілі і беларусы, бо без мовы няма і народа. Наша цудоўная мілагучная старажытная мова патроху становіцца чыста экзатычнай, камернай.
Хіба беларуская мова горшая за іншую? Яна так лёгка можа дайсці да сэрца чалавека, асабліва беларуса. Я вельмі добра памятаю слёзы на вачах Авдрэя Аляксеевіча, калі ён у сваё 80-годдзе пачуў прывітанне, якое я зачытаў на беларускай мове. Ён сказаў, што яму так прыемна і радасна пачуць беларускую мову ў далёкім Новасібірску.
Паважаныя сібірскія вучоныя-беларусы ў сваім артыкуле намякаюць, што ў Беларусі ў абарону двухмоўя (г. зн. у абарону рускай мовы, якая і так нануе тут) “по нзвестным прнчннам” (відаць па боязі) “предпочнтают помалкнвать” у тым ліку і Акадэмія навук і "жявушне в Беларусв спецналнсты”. На жаль, у сапраўднасці болыпасць людзей маўчыць, калі справа ідзе аб абароне беларускай мовы, а ў многіх намаганні зрабіць
' Наша слова. 1993, студзень.
рэальным “Закон аб дзяржаўнай мове” выклікаюць надзвычайную нянавісць і злосць. Дастаткова ўспомніць нядаўняе пісьмо 800 студэнтаў і выкладчыкаў Віцебскага педінстьпута. Цікава адзначыць, што супраць беларускай мовы вельмі часта выступаюць людзі ні рускай ці іншай нацыянальнасці, а менавіта беларусы. Манкуртства так іх ахапіла, што яны сталі самымі актыўнымі ворагамі беларускай мовы.
Новасібірскія беларусы пішуць, што іх беспокоят начавшнеся в последнне месяцы попыткн прннуждення к переходу на белорусскнй язык н точных наук, п техннкн...”
Перш-наперш такой з’явы няма ні ў рэальным жыцці, таксама яна не прадугледжана і ў “Законе аб мовах”. Навуковыя працы ў галіне дакладных навук і тэхніцы як друкаваліся, так і друкуюцца амаль поўнасцю на рускай мове. Беларускаму вучонаму ніколі не пагражае ізаляванасць ад няведання рускай мовы, бо такое і ў сне ўявіць немагчыма. 3 другога боку, нашы абедзве мовы (таксама як і ўкраінская, і польская) настолькі зразумелыя адна адной, асабліва калі гэта датычыцца навуковай тэрміналогіі, якая ў болыпай частцы з’яўляецца інтэрнацыянальнай. Я зноў хачу нагадаць шаноўнаму А. А.Трафімуку той час, калі ён прыехаў у Мінск на 50-годдзе Акадэміі навук БССР і слухаў мой даклад аб развіцці ў Беларусі навук аб Зямлі. Я зрабіў даклад на беларускай мове і Андрэй Аляксеевіч адзначыў, піто ён поўнасцю зразумеў ўсе думкі, выказаныя ў прамове.