Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
Аднак пасля канчатковага вызвалення ад Залатой Арды (1480) Маскоўскае княства. падпарадкаваўшы сабе Ноўгарадскую, Цвярскую і іншыя землі сучаснай Расіі, у саюзе з Крымскім ханствам пачало няспынны націск на захад. Люблінская унія з Полыпчай і ўтварэнне федэратыўнай Рэчы Паспалітай (1569) амаль на стагоддзе стабілізавалі геапалітычнае становішча ВКЛ за кошт абмежавання яго суверэнітэту. У гады так званай Расійскай смуты (1603—1613 гг.) беларуска-літоўская дыпламатыя паспрабавала расшырыць федэрацыю, уключыўшы яе ў Маскоўскую Русь (Расію) і забяспечыўшы Вялікаму княству Літоўскаму геапалітычную перавагу. Г эта была апошняя спроба нейтралізаваць імперскі націск з боку Масквы. У выніку вайны Русі з ВКЛ (1654—1667) Беларусь страціла палову свайго насельніцтва забітымі, памерлымі ад голаду і эпідэмій і ўзятых у палон, рассеяных па прасторах Русі. Гэта была першая дэмаграфічная катастрофа. Яе другі вынік—страта беларусамі апусцелых у гады вайны гарадоў, заселеных пазней іншымі этнічнымі групамі.
У гады Паўночнай вайны (1700—1721), эпіцэнтр якой зыоў быў на шматпакутнай Беларусі, гэтыя дэструктыўныя працэсы — разбурэнне этнічнага ядра беларускай дзяржавы і раскідванне яе эліты — зноў паўгарыліся. Урэпіце, разбор Рэчы Паспалітай у 1772—1795 гг. зліквідаваў рэшткі дзяржаўнасці беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў. Толькі палякі да паўстанняў 1831 і 1863 гг. захавалі некаторыя прыкметы рэгіянальнай і культурнай аўтаноміі.
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. царызм і палуючыя класы Расійскай імперыі праводзілі жорсткую палітыку этнацыду беларускага народа — падаўлялі спробы яго дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага адраджэння. Усе інстытуты Расі — армія, школа, адміністрацыя, царква. прэса, эканамічная палітыка — служылі сродкамі татальнай дэнацыяналізацыі так званых “меныпых братьев” сваіх. Інтэнсіўна выкарыстоўваючы эканамічныя, людскія, ваенныя і іншыя рэсурсы Беларусі, царская Расія за 150 гадоў свайго панавання тутне дазволіла адкрыць ні адной беларускай школы, нават пачатковай, не гаворачы ужо пра універсігэт.
I ўсё ж ні прапольскай Рэчы Паспалітай з канца XVI да XIX ст., ні царскай Расіі не ўдалася татальная дэнацыяналізацыя Беларусі. Пад паланізацыю і русіфікацыю падпала значная частка пануючых класаў і чыноўніцтва. функцыянальныя сферы кулыуры (школа, прэса, кнігадрукаванне і інш.), сфера дзяржаўнага і эканамічнага кіравання, войска, паліцыя, мясцовае самакіраванне. ЭтнІчнае ядро нацыі, найперш сялянства, было слаба інлэгравана ў сістэмы пануючай улады і культуры. Яно няспынна спараджала нацыянальную эліту—духоўных лідэраў нацыянальна-вызваленчага руху і культурна-нацыянальнага адраджэння — носьбітаў нацыянальнай ідэі і барацьбітоў за яе рэалізацыю ў жыццё.
Нацыянальная ідэя выспявала спакваля, пачынаючы ад Ф.Скарыны і JLCaneri, зарунела ў асяроддзі нацыянальнай эліты XIX ст. (К.Каліноўскі, Ф .Багушэвіч), абгрумтавалася і сцвердзілася ў беларускай культуры “нашаніўскага” перыяду (1906—1915), урэшце.рэалізавалася ў акце абвяшчэння і ў творча-дзяржаўнай дзейнасці Белару скай Народнай Рэспублікі (1918— 1920). 3 гэтым не маглі не лічыцца перамогшая ў 1917 г. бальшавіцкасавецкая ўлада і створаны ў 1922 г. Савецкі Саюз. Пачала праводзіцца беларусізацыя і каранізацыя. Гэта была дзяржаўная палітыка. Прэзідыум ЦВК БССР нават стварыў у 1925 г. спецыяльную камісію па правядзенні нацьіянальнай палітыкі (старшыні — сакратары ЦВК Д .Чарнушэвіч, а потым А.Хацкевіч ). Адпаведныя камісі былі створаны ў акругах. У 1925 г. прайшлі два пленумы ЦК КП(б)Б, на якіх падкрэслівалася, што партыйныя арганізацьгі павінны быць прыкладам у сіграве беларусізацыі, вызначалася далейшая шырокая праграманацыянальнай палітыкі.
Аднак палітыка беларусізацыі для бальшавіцкай улады не была самамэтай, а толькі сродкам умацавання савецкай дыктатуры ва ўмовах шматнацыянальнай федэратыўнай дзяржавы. Калі пачаўся крызіс камуністычных псеўдамесіянскіх ідэалаў у канцы 20-х гадоў, балыпавікі пайшлі на самы жорсткі этнацыд і генацыд, разбурылі этнічнае ядро беларускай нацыі шляхам прымусовай індустрыялізацыі, гвалтоўнай калектывізацыі і раскідвання народаў па тэрыторыі велізарнай імперыі, часткова знішчылі беларускую нацыянальную эліту. а рэштку народа падавйгі.
Заканамернае развіццё гістарычнага працэсу прывяло да эканамічнага і палітычнага крызісу балыпавіцкай сістэмы Савецкага Саюза, што прымусіла разваліцца вялікую імперьпо. Белавежскія пагадненні, з аднаго боку, канстатавалі гэты распад, з другога —імкнуліся захаваць аб'яднанне дзяржаў у выглядзе садружнасці — СНД. Але працэс
суверэнізацыі рэспублік былога СССР пайшоў... Нечакана для народа, і тым болып для ўладаў Беларусь таксама адной з апошніх аказалася незалежнай. Пад уплывам новых павеваў дэмакратызацці і наныянальнаадраджэнскага подыху, які асабліва ўвасобіўся ў руху БНФ, Вярхоўны Савет Беларусі, нятледзячы на камузпстычна-адміністрацыйную большасць, якая аказалася ў кароткатэрміновым шоку, прыняў шэраг прагрэсіўных законаў: дэкларацыю аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці, новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь, старажытную сі.мволіку — герб ‘Пагоня”і бел-чырвона-белы сцяг, памяркоўны закон аб дзяржаўнай мове і інш.
Ідэі дэмакратызацыі і нацьіянальнага беларускага адраджэння. нягледзячы на мопнае супраціўленне антыбеларускіх сіл, з цяжкасцю, але даволі хугка, пачалі пашырацца. Былі распушчаны КПСС і КПБ, з’явіліся многія партыі, у тым ліку дэмакратычнага накірунку, розныя дэмакратычныя рухі, аб’яднанні, дробнае і сярэдняе прадпрымальніцтва і інш. Беларусь была абвешчана нейлральнай бяз’ядзернай дзяржавай, спынены мілітарысцкі курс развіцця эканомікі, пачалася канверсія. Рухомая і нерухомая маёмасць КПСС і К1ІБ стала дзяржаўнай уласнасцю. Было прызнана права прыватнай уласнасці на зямлю. Быў закладзены хоць і нясмелы, фундамент нацыянальнай фінансавай сістэмы, з’явіліся незалежныя друкаваныя органы, пачаў працаваць Канстытуцыйны суд РБ. Закладваўся падмурак нацыянальнай адукацыі: з’явіліся беларускамоўныя садкі, прыблізна 80% першых класаў сталі беларускамоўнымі, шмат якія выкладчыкі ВНУ перайшлі на выкладанне на беларускай мове. Значна пашырылася справаводства на беларускай мове. Некалькі разоў афіцыйна адсвяткавалі Дзеньнезалежнасці Беларусі і нават свята 25 сакавіка. Беларусь прызналі больш за сто краін свету. У сакавіку 1994 г. былапрынятадобрараспрацаванаяКанстытуцыя РБ.
За апошнія тры гады назіраецца вялікі адкат ад беларускасці, асабліва інтэнсіўны пасля вядомых рэферэндумаў. Цікава, што людзі прагаласавалі нават супраць такогаздавалася зусім станоўчага пытання: "Ці згодны вы, каб фінансаванне ўсіх галін улады вялося з бюджэту і галосна?” Быць супраць такога пытання проста абсурдна. Відаць, так адбылося толькі таму. што гэта пытанне было пастаўлена не тым блокам, які ініцыіраваў рэферэндум. У нашай краіне гэта паказчык так званай “аб’ектыўнасці” рэферэндумаў як волевыяўлення народа.
Больш за ўсё пацярпела беларушчына. яе сэрца і душа — беларуская мова, раней прыняты закон аб якой зусім перастаў выконвацца. Зараз яе 60
стан адкшуты на ўзровень самых горшых гадоў камацдна-адміністрацьійнай савецкай сістэмы, а можа, стаў і яшчэ больш цяжкім. Нарэпше. трэба зразумець, што беларус без беларускай мовы — гэта ўжо не сапраўдны беларус, а нейкі чалавек, які хінецца да іншай нацыі, а наша краіна без беларусаў -— гэта ўжо не Беларусь. Для таго.каб захаваліся беларусы ў свеце, неабходна каб захавалася іх мова. Вось дзе самая вялікая небяспека для беларусаў і іх самастойнай краіны! Вось чым у першую чаргу павінен быў бы заняцца Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь! Тая ўлада, якая не падтрымлівае нацыянальнае пытане і мову свайго народа, сячэ сук, на якім яна трымаецца.
Цялер Ідзе факгычнае знішчэнне беларускамоўнага навучання. Сёння ўжо менш чым 20% дзетак Беларусі займаюцца па-беларуску. У Мінску няма ніводаага беларускамоўнага садка, ніводнай цалкам беларускамоўнай школы. У адзінага ў Беларусі беларускамоўнага гуманітарнага ліцэя адбіраюць будынак. Тая ж доля пагражае Дому пісьменніка — сапраўднаму прьггулку беларускай мовы. Навучанне ў ВНУ амаль скрозь рускамоўнае. Вельмі рэдкія навуковыя ўстановы і арганізацыі культуры, дзе можна пачуць беларускую мову. Без падтрымкі дзяржавы вымушана была спыніць выпуск газета “Наша слова” — адзіная газета ў свеце, якая прысвечана роднаму беларускаму слову.
Ва ўрадзе беларускай мовы амаль не чуваць, яна пакуль засталася толькі ў міністэрствах кулыуры і адукацыі, ды і там яе ўжо мала хто ўжывае. Напіы сучасныя заканадаўчыя органы—Савет Рэспублікі і Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ — зу сім пураюцца роднага слова. Усюды дакументацыя вядзецца амаль цалкам па-руску. Кіраўнік дзяржавы за іры гады кіравання толькі тры разы і выступіў па-беларуску! Дзе ва ўсім свеце можна знайсці яшчэ такую краіну? Напэўна, адна яна такая — бязроднамоўная пакутная Беларусь! Таму і не чуваць беларускай мовы на вулідах Мінска, ці іншых гарадоў Беларусі. Нават шыльды не маюць беларускай адметнасці — усюды па краіне яны галоўным чынам рускія ці англійскія. Нядаўна газета “Народная воля” пад рубрыкай “SOS" надрукавала загад дырэктара Наваполацкай ТЭЦ У. Лебедзева “В связн с тем, что больпшнство работннков ТЭЦ не владеет в совершенстве белоруссклм языком н в соответствіш co ст. 17 Констнтуцнн Республнкн Беларусь, которая определяет Государственнымн языкамн в РБ белорусскнй н русскнй, прнказываю: 1.
Всему руководяіцему составу управлення ТЭЦ. начальннкам цехов. отделов н служб операгнвную н техннческую документацню вестп только на русском языке. 2. Зам. даректора по кадрам внестн соответетвуюшме нзменення в ннструкцпю по делопронзводству. 3. Прнказ обьявнть всем работшжам ТЭЦ". Як кажуць, каментарыі залішнія!
Зноў паўтаруся: няма мовы — кяма напыі. няма нацыі — няма дзяржавы. Перад беларусамі стаіць гамлетаўскае пытанне: “Быць ці не быць?”
У гэтай трыядзе — мова, нацыя, дзяржава — не меншую ролю ў захаванні нацыі адыгрывае дзяржаўнасць — самастойнасць, незалежнасць краіны. Нядаўнападпісаны Дагавор аб СаюзеБеларусі і Расіі і СтатутСаюза. прычым гімнам новага Саюза зацверджаны былы гімн СССР. Многія і ў Беларусі. і ў Расіі бачаць у гаым першы крок да аднаўлення Савецкага Саюза Але трэба помніііь. што ў жыцці нельга вярнуць тое, нпо прайшло. гісторыю назад павярнуць нельга. Амаль усе расійскія палітыкі і дзеячы, у тым ліку і Прэзідэнт Расіі Б.Ельцын. а таксама многія беларускія палітыкі лічаць, што канчатковая мэта гэтага яднання •— адзіная дзяржава. I толькі некаторыя беларускія пачітыкі спадзяюцца быць у Саюзе і застацца самастойнымі.