Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
* Уступнае слова на адкрыцці Міжнароднай канферэнцыі “Канстытуцыйныя асновы самакіравання ва Усходняй Еўропе” 25 красавіка 1994 г.
улады, дэцэнтралізацыя дзяржаўнага кіравання. У краінах з развітой рынкавай эканомікай ідзе працэс перадачы ўсё большай часткі функцый з вацыянальнага на мясцовы (лакальны) ўзровень. ідзе паступовы адказ ад жорстюх адміністрацыйных метадаў кіравання і замена Lx ускоснымі стымулюючымі сродкамі ўздзеяння на гаспадарчыя суб'ектьт.
Безумоўна, усе гэтыя працэсы патрабуюць сур'ёзных канстытуцыйных гарантый права на мясцовае самакіраванне і нагляду за выкананыем такіх гарантый. Шырокае і грунтоўнае абмеркаванне ўсіх пералічаных праблем. абмен вопытам будуць вельмі карыснымі для дзяржаўнасці Беларусі. якая імкнецца да новага накірунку.
Дазвольце мне ад імя Беларускага рэспубліканскага фонду падтрымкі дэмакратычных рэформаў і Фонду сацыяльных ініцыятыў і даследаванняў імя братоў Луцкевічаў прывітаць нашых гасцей з краін як далёкага, такі блізкага замежжа, пажадаць усім добраганастрою, прыемнага знаходжання ў Мінску, паспяховага творчага правядзення канферэнцыі. Выказваю падзяку за падтрымку гэтай канферэнцыі Фонду СорасБеларусь. Дазвольце міжнародную канферэнцыю “Канстьггуцыйныя асновы самакіравання ва Усходняй Еўропе” лічыць адкрытай.
ПАТРЭБНЫ РОЗУМ I КАНСТРУКТЫВІЗМ МЫСЛЕННЯ*
“Союз нерупшмый республнк свободных” набліжаўся да эканакгічнай і палітычнай катастрофы. Каб затрымаць падзенне ў бездань, пачалі перабудову, але “працэс пайшоў”. Спачапку аддзяліліся і сталі незалежнымі краіны Балтыі, затым стварылі СНД, і светпачуў. што ёсць такая Беларусь. Аб сваёй незалежнасці абвясцілі Расія і Украіна. I нечакана аказалася Беларусь адзінокай выспай сярод незалежных краін. He заставалася нічога іншага, як таксама абвясціць незалежнасць. Але ні болыпасць людзей рэспублікі, ні тым болып урад і Вярхоўны Савет, якія амаль цалкам складаліся з бьілых кіраўнікоў і наменклаауршчыкаў БССР, з вялікай настальгіяй у душы па былым Саюзе не ведалі, ды і да гэтага часу не ведаюць, што ж рабіць з гэтай незалежнасцю.
I таму былы ўрад без Прэзідэнта і Прэзідэнт з сучасным урадам, на мой погляд, толькі моляцца на Усход і чакаюць літасці ды дапамогі, не робячы амаль ніякіх самастойных крокаў у напрамку палітычных і эканамічных рэформаў. У выніку мы, маючы найлепшыя стартавыя ўмовы. апынуліся ў самым горшым становішчы сярод краін-суседак. Самае страіпнае, піто такая палітыка, і асабліва поўнае аб’яднанне з вялікай суседкай, могуць давесці да ■‘чэчэнскага сіндрому" і на тэрыторыі Беларусі.
Цяпер, як ніколі за апошнія стагоддзі, гісторыя дала нам, беларусам, рэальны шанц змагаццане за польскую ці рускую дзяржаўнасць, а стварыць сваю беларускую дзяржаву, у чым ёсць галоўны сэнс беларускай нацыянальнай ідеі. пра якую марылі і за якую змагаліся лепшыя беларусюя дзеячы. Трэба зразумець і кіраўнікам краіны, і нашым людзям, асабліва тым, хто сумуе па былым СССР, што гісторыя заўсёды рухаецца наперад, паўгарэння яе не можа быць, таму і рэанімацыя немагчыма, а адсюль чым хутчэй мы пойдзем самастойньім шляхам, тым бліжэй да нас будзе моцная беларуская дзяржава. Ды і просты чалавек, якога больш за ўсіх хвалюе дабрабыт і нармальнае, людскае жыццё, таксама павінен зразумець, што ўсяго гэтага лягчэй дасяіну іц> у невялікай ці сярэдняй краіне, а не ў стракагым монстры. які раздзіраецца тысячамі цяжкавырашальных супярэчнасцей.
Беларусь мае ўсе магчымасці для пабудовы незалежнай дзяржавы. якая можа весці цесныя раўнапраўныя палітычныя, эканамічныя, культурныя, навуковыя стасункі з усімі краінамі свету, і ў першую чаргу з
" Звязда. 1995. 3 студзеня.
суседнімі. I ў гэтай сувязі самым галоўным для кіраўнікоў дзяржавы павінна стаць іх палітычная і эканамічная мэтазгоднасць. карысць для Беларусі. Наша краіна знаходзіцца ў самьгм цэнтры Еўропы. на скрыжаванні дарог. мы маем працавіты. таленавіты народ, даволі багаіыя прыродныя рэсурсы. цудоўныя ландшафты. спрыяльны клімат. старажытныя культуру і гісторыю, развітую прамысловасць і сельскую гаспадарку, моцны навуковы патэнцыял і г.д. Калі мы пры такіх агульных магчымасцях і гістарычнай спрыяльнасці не адродзім нашу дзяржаўнасць, не створьш еўрапейскую краіну — Беларусь, не сцвердзім сваю адметнасць — дзяржаўную, палітычнуто, эканамічную, культурную. моўную, сацыяльную — нашы напічадкі ніколі гэтага нам не даруюць.
Для сучаснай (аможа, і апошняй) хвалі Адраджэння адзін з вельмі важных напрамкаў — выхаваіше і адукацыя. Мы павінны выхаваць нацыянальна свядомага, высокакультурнага, рознабакова адукаванага грамадзяніна Белзрусі (незалежна ад нацыянальнай. рэлігійнай, расавай ггрьшалежнасці). Толькі тады мы зможам выйсці з той эпідэміі манкурцтва, праславутай “памяркоўнасш" (якая болып падобна на абыякавасць), што шырока ахапіла наша грамадства. адрадзіць нашу годнасць, культуру, мову, эканоміку і пабудаваць сапраўды самастойную. моцную еўрапейскую дзяржаву. .
У аснове разумнагавыхавання і адукацыі. палітычных і эканамічньіх праблем. развіцця народнай гаспадаркі, рацыянальнага прыродакарыстаныя, эканамічных пытанняў, многіх аспектаў кулыуры і ішпых праблем краіны ляжыць навука, навуковая дзейнасць, навуковыя распрацоўкі, гаму без высокай і разнастайнай навукі няма моцнай дзяржавьт. У наш час на любых узроўнях можна пачуць такую недарэчную думку, што зараз не да навукі, бо самае галоўнае — запоўніць прылаўкі крамаў і выжыць. Але такія людзі не разумеюць, што без навукі гэтага нельга зрабіць, і ўвогуле нічога зрабіць немагчыма. Тут трэба ўспомніць мудрыя словы Л.М.Талстога: ”...Калі б не было навукі і мастацтваў. не было б чалавека і чалавечага жыцця... Навука і мастаціва таксама неабходныя для людзей. як ежа і ігіццё, і адзенне. нават болын неабходныя навука і мастацтва — гэта тое, што рухае людзей наперад і дае ім магчымасць бясконцага развіішя”.
За апошні час у беларускай навупы адбылося шмат негатыўных з'яў. якія паставілі яе на мяжу катастрофы: рэзка знізілася дзяржаўная падтрымка навукі (фінансаванне знізйіася больш чым у 3 разы); вялікі і разнастайны падатковыціск; малая зарплата і слабая сацыяльная абароненасць навукоўцаў; інфармацыйная блакада (немагчымасць выпісаць нават для
бібліятжі навуковую літаратуру як з далёкага, так і з блізкага замежжа, цяжкасці з камандзіроўкамі на навуковыя сімпозіумы і інш,); значныя мытныя пошліны (нярэдка прысланыя нават бясплатныя замежныя прыборы прыходзіцца вяртаць назад) і г.д. Усё гэта адмоўна адбіваецца на працы вучоных. бо навука патрабуе ад навукоўпаў сабранасцк стабільнасці, упэўненасці. Таму ідзе ■‘ўцечкамазгоў”нетолыа знешняя. але і яшчэ больш небяспечная — унутраная, слаба аднаўляюцца кадры.
Каб стабілізаваць стан навукі, патрэбны падтрымка дзяржавы. непасрэдны пагранаж Прэзідэнта, Старшыні Вярхоўнага Савета і прэм'ера Рэспублікі Беларусь, вялікія намаганні навуковых устаноў і навукоўцаў. I навука аддасць спаўна...
Што неабходна ў бліжэйшы час? Спецыялыш ўказ Прэзідэнта наконт навукі, законы аб навуковай дзейнасці, аб інтэлекіуальнай уласнасці і іншыя заканадаўчыя акты.
Стварэнне асобнай маладой дзяржавы патрабуе зрабіпь інвентарызаньпо навукі, а ў многіх галінах (у першую чаргу, безумоўна, ваеннай) яе канверсію.
Прыярытэтнымі павінны стаць гуманітарныя навукі (эканоміка, права, сацыялогія, паліталогія, гісторыя, мова, літаратура і г.д.) для распрацоўкі асноў палітыка-прававога, сацыяльна-эканамічнага і нацыянальна-культурнага аднаўлення і развіцця Беларусі. Неабходна стеарыць прыярытэт і рэгіянальным навукам (батаніка. заалогія, навукі аб Зямлі і інш.), якія непасрэдна прыносяць карысць краіне. Пагрэбны пералік прыярытэтных накірункаў і ў івшых навуковых даследаваннях з мэтай іх набліжэння да выкананпя распрацовак, якія маглі б найхутчэй падняць нашу народную гаспадарку. Акадэмія навук Беларусі як адна з лешных формаў арганізацыі навукі павіннане толькі захаваода, але і ператварыцца ў цэнтр фундаментальнай навукі, нацыянальнай кутотуры і адраджэння, і таму яе лепш перайменаваць у Нацыянальную Акалэмік> навук Беларусі.
Неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на падрыхтоўку навуковых кадраў. Вельмі важна, каб навука Беларусі болыіі поўна ўлілася ў міжнароднае навуковае супольніцтва. У канцы лістапада мінулага года адбыўся Агульны сход Акадэміі навук Беларусі, на якім выступіў Прэзідэнт РБ А.Р.Лукашэнка і дзе быў абмеркаваны сучасны стан беларускай навукі і намечаны шэраг канкрэтных мерапрыемстааў па выхадзе з крызіснай сітуацыі, каб навуковы патэнцыял Беларусі як мага хутчэй можна было максімальна выкарыстаць для ўздыму эканомікі і паляпшэння жыцця народа. Будзе жыць беларуская навука— будзе жыць і развівацца краінаБеларусь!
ЗОРКА РАЎНЯЕЦЦА СВАСТЫЦЫ*
У 1973 г. з нагоды навуковай канферэнцыі. я ўпершыню трапіў у Парыж. У той час там праходзілі выбары ў Нацыянальны Сход Францыі. Парыж быў аблеплены партрэтамі кандыдатаў у дэпутаты і сярод іх я з гонарам убачыў знаёмы твар Жоржа Маршэ генеральнага сакратара Камуністычнай партыі Францыі. Але разам з тым на многіх сценах будынкаў, метро, плакатах былі намалёваны знакі: зорка раўняецца свастыцы. Мяне гэта тады вельмі ўразіла. Я пачаў думаць: чаму так? Ужо ў той час і асабліва пазней, у перабудову, калі мы сталі болып адкрытымі, а галоснасць і праўда прабілі маўклівасць і хлусню, я зразумеў, што такія знакі маюць сэнс. У нас не было ні сацьіялізму, ні тым больш камунізму, a быў ленінізм-сталінізм, была бальшавіцкая ўлада. Па сутнасці, і фашызм, і бальшавізм — блізкія сістэмы таталітарызму, дыктатура адной партыі і асабліва яе вярхушкі.
Ужо ў 1918 г. адным з періпых актаў балыпавікоў быў акт аб чырвоным тэроры, дзе ўпершыню сцвярджалася неабходнасць арганізацыі канцэнзрацыйных лагераў. 3 тых часоў пачалі ўжывацца пазасудовыя рэпрэсіі. Сталін пазней пісаў: “Рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва з’яўляюцца неабходным элементам наступлення”. Быў створаны карны “ордэн мечаносцаў” (ЧК) унутры Савецкай дзяржавы. Да людзей ставіліся не з пункту гледжання Чалавека, а толькі як да “вінціка”.
Абодва дыктагарскія рэжымы, па сугнасці, былі блізкія, а па колькасці знішчаных людзей (асабліва сваіх найлепшых) сталінскі значна перавысіў гітлераўскі. Падыход да войнаў таксама быў блізкі — захопніцкі. Была ганебная фінская, а потым зусім не “нечаканая” другая сусветная войньі. Блізкасць рэжымаў спарадзіла і вялікае перадваеннае сяброўства — дастаткова прыгадаць пакг Молатава—Рыбентропа, сумесны парад войскаў у Брэсце напярэдадні вайны.