Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
Аб’яднанне Вялікага княства Літоўскага з Польшчай і ўтварэнне федэратыўнай Рэчы Паспалітай паступова прывяло да страты беларускай дзяржаўнасці. Беларускія землі папалі пад палітыку палані-зацыі: закрываліся беларускія школы, забаранялася беларуская мова. Культура беларусаў зазнала моцны ўціск, яна метадычна вынішчалася. XVII стагоддзе — адна з найбольш змрочных старонак гісторыі Беларусі. Ішла няспынная чарада расейска-польскіх войнаў, у ходзе якіх вынішчалася да паловы насельніцтва Беларусі. Падзелы Рэчы Паспалітай прывялі да далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Да паланізацыі дабавілася яшчэ больш мацнейшая
' Выступленне на сходае, прысвечаным 3-й гадавіне Дня незалежнасці Рэспублікі, 24 ліпеня 1993 г.
русіфікацыя. Але беларуская ідэя незалежнасці працягвала жыць. Яна знайшла найбольшае ўвасабленне ў шэрагу паўстанняў супраць царызму. Асабліва яскрава гэта праявілася ў барацьбе 1863 г. пад кіраўніцтвам славутага сына беларускага народа Кастуся Каліноўскага.
На пачатку XX ст. намаганнямі Беларускай Сацыялістычнай Грамады — першай нацыянальнай палітычнай партыі, “нашаніўскіх’’ адраджэнняў быў сабраны Усебеларускі з’езд, які гвалтоўна быў разагнаны бальшавікамі. Нягледзячы на гэта, 25 сакавіка 1918 г. усё ж была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка як незалежная вольная дзяржава, якую прызнаў шэраг краін Еўропы. Гэта была ігершая беларуская дзяржава пасля болып чым 200-гадовай адсутнасні дзяржаўнасці. Каб не БНР, відаць, не было б і БССР, бо Кнорын — балыпавіцкі кіраўнік “Западной областн”, кудьі ўваходзіла і Беларусь, лічыў, што "ннкакнх беларусов в Западной Коммуне нет. Нх высмотрелн в мнкроскоп белорусскне нацноналнсты”.
Менавіта ў супрацьвагу БНР балыпавіцкае кіраўніцтва вымушана было 1 студзеня 1919г.прыняцьу СмаленскуМаніфестабутварэнніБССР. У час савецкай улады ў залежнасці ад палітычнай кан’юнктуры неадааразова ішоў гандаль беларускай тэрыторыяй без ведама беларускага народа і яго прадстаўнікоў.
I вось цяпер зноў гісторыя дала нам шанц рэальна стварыць незалежную беларускую дзяржаву. Першыя нясмелыя крокі да яе мыўжо зрабілі, але гэта толькі пачатак. Я мару і спадзяюся, пгго не толькі нашы праўнукі і ўнукі, але можа, і мы самі, калі прыкладзём адпаведныя намаганні, дажывём да вольнай, дэмакратычнай, самастойнай, магутнай і багатай Белару сі.
Але кожнаму грамадзяніну Беларусі трэба памятаць, што пакуль не прымем сапраўдную дэмакратычную Канстытуцыю і законаў. якім будуць падпарадкоўваода ўсе жыхары, у тым ліку ўрад і парламент, датуль не будзе незалежнай Беларусі; пакуль не пойдзем шляхам больш самастойнай эканамічнай палітыкі, не зробім нашу краіну па-сапраўднаму нейтральнай, не створым беларускага войска, грошай і іншых атрыбутаў дзяржаўнасці, не бачыць нам незалежнасці; пакуль будзем так упарта ўшаноўваць Кнорьша, Мяснікова, Суворава і іншых нядобразычліўцаў Беларусі, пакуль у нас свабодна будуць ганьбіць дзяржаўныя сімвалы — бел-чырвона-белы сцяг і Пагоню і ў струнку стаяць пад гукі старога савецкага гімна, не жыць нам у самастойнай Беларусі; пакуль на дзяржаўнай мове не загавораць нашы ўлады — ад Вярхоўнага Савета і СаветаМшістраў дасельскіх саветаў, пакуль беларуская мова не загучыць у гарадах і вёсках так, як гучыць зараз мова руская, а на захадзе Беларусі пачынае гучаць і мова польская, пакуль
нацыянальная ідэя інтэгральнага адраджэння мовы, культуры, адукацыі, эканомікі, палітыкі, духоўнае нацыянальнае абуджэнне не авалодаюць народам Беларусі, не дайсці нам да Беларусі.
Я хачу пажадаць, каб кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад яго нацыянальнасці, прыклаў усе намаганні да стварэння сапраўды самастойнай дзяржавы Беларусі, у якой вольна і багата будзе жыць кожны чалавек. Жыве і будзе жыць незалежная Беларусь!
ЦІ ЎСІХ ПАДЛІЧЫЛІ?*
(3 нагоды артыкула У.Адамушкі "Колькі ж іх, ахвяр палітычных рэпрэсій?", змешчанага ў
ЛіМе ад 3 верасня 1993 г.)
Трэба згадзіцца з думкай аўтара артыкула аб тым, што “наш абавязак — аднавіць для гісторыі і ўвекавечыць добрае імя кожнай ахвяры тэрору”. Правільны падыход аўтара і да падогіку агульнай колькасці ахвяр палітычных рэпрэсій на аснове дакументальных архіўных матэрыялаў. Але ў гэтых падліках ёсць адна нелагічнасць.
Калі У. Адамушка ўключае ў колькасць ахвяр татлітарнай сістэмы не толькі гаспадара “кулацкай” сям’і, але і ўсіх яе членаў (з чым, безумоўна, трэба пагадзіцца), дык чаму ў гэты падлік не трапілі сем’і іншых рэпрэсіраваных грамадзян? Вядома, што вельмі частаразам з асуджаным высылалі і яго сям’ю. Апрача таго, жонкі і дзеці многіх палітычных вязняў адпраўляліся ўслед за імі ў ссылку, так сказаць, добраахвотна. Але іх пакуты не былі ад гэтага меншымі. Іх адданасць свайму мужу была надзвычайнай, а гераізм учынку не меншы, чым подзвігі дзекабрыстак, якімі мы так захапляемся. А пакутьі балыпавіцкіх ахвяр, як і пакуты паехаўшых да іх жонак, былі ў многа разоў болыпымі, чым пакуты ўдзельнікаў снежанскага паўстання 1825 г. На жаль, сапраўдны гераізм гэтых цудоўных жанчын яшчэ зусім мала апеты ў нашай літаратуры.
Важна падкрэсліць, што многія з высланых ці добраахвотна паехаўшых жонак, а таксама і падросшых іх дзяцей у новыя хвалі сталінскіх рэпрэсій ужо на новым месцы жыхарства станавіліся непасрэднымі ахвярамі, бо іх арьшітоўвалі за “сувязь з ворагамі народа” (г. зн. за сувязь са сваім мужам ці бацькам, калі яны не адмаўляліся ад іх). На такіх грамадзян БССР справа заводзілася ўжо ў іншых месцах, і яны не маглі трапіць у той пералік, пра які піша У.Адамушка.
Дакладна можна сказаць, што аднымі з першых такіх ахвяр сталі сем’і многіх “нацдэмаў” пачатку 30-х гадоў. Гэтыя сем’і звычайна складаліся з 3—5 чалавек. Улічваць іх таксама неабходна.
' Літаратура і мастацтва. 1993, 22 кастрычніка.
У "СВЕТЛУЮ БУДУЧЫНЮ" ЗНАЧЫЦЬ . . . НАЗАД*
Пастаўленае пытанне (“ Далей так жыць нельга Але трэба. Як?”) я падзяліў бы на дзве часткі. У першай — так, як мы сёння жывём, далей жынь нельга—падарэсліў бы не столькі тое. як мы жывём. колькі тое, як жылі раней. Усё адносна, але параўнанне ідзе не на карысць мінулага. Калі б мяне спыталі, у якім часе ты хацеў бы жыць — сталінскім, хрушчоўскабрэжнеўскім ці ў сучасных варунках — я без ваганняў адказаў бы: нягледзячы на пэўную бытавую неўладкаванасць, інфляцыю, цяжкасці з харчаваннем. бензінам. агульнай нестабільнасцю і гэтак далей, хачу жыць у цялерашнім часе, які ддя мяне значна лепшы. Вяртацца — куды? Пад халодныя патокі маны, крывадуіннасці. пад каўпак страху. чалавечай і нацыянальнай прыніжанасці? Зараз мы больш-менш пазбавіліся таго, даведзенага да нормы, стану. Атрымалі магчымасць смелагаварыць тое, што думаем, піто набалела Адчулі волю духа..А што можа быць лепш за гэта? “He хлебам адзіным”...
Але такая ўжо натура чалавека — што было раней, асабліва ў маладосці, сёння здаецца больш прывабным, святлейшым ды лепіпым. Настазьгічны сіндром і сёння не пакідае частку нашых сучаснікаў. Тое, учарашняе, перажытае нярэдка ў пакутлівых катаклізмах, упарта ідэалізуеіша. Абвастраецца праблема бацькоў і дзяцей, усё болып прыкметная "барацьба" пакаленняў. Ёсць, напрыклад, ветэраны, якія самай светлай часінай свайго жыцця, як ні дзіўна, лічаць вайну. I гэта. на жаль, супрацьпастаўляецца сённяшняму, як яны кажуць, мірнаму ліхалеццю...
Забьгеаць дрэннае, помніць добрае. светлае — ці не ў гэтым наш паратунак. Але, разам з тым, і небяспека. Бо як можна забыцца на морак сталінскіх рэпрэсій, на пагалоўнае адурманьванне народа, на духоўны прыгнёт і рабскую пакору перад насіллем запартакрачанай дзяржаўнай улады. Любы голас пратэсту, грамадзянскай трывогі тут жа гасіўся кампаніямі ў прэсе, абвінавачваннямі ледзь не ў здрадзе Радзіме. I хоць мяняліся дзяржаўныя лідэры і пэўныя акалічнасці — сутнасць сістэмы заставатася той жа.
Усім нам (асабліва ўладам) трэба зразумець, пгто сумнавядомы балыпавіцкі эксперымент пабудовы камунізму скончыўся поўным крахам; і таму не трэба паддавацца на розныя заклікі вярнуцца назад “в светлое
’ Беларусь. 1994. №1.
будушее”. Той час мінуў, сёшія трэба будаваць самастойную, магутную еўрапейскую дзяржаву — Рэспубліку Беларусь. Чым хутчэй мы ў гэта паверым, прыкладзём свае асабістыя намаганні, тым карацейшы будзе так званы “пераходны” (а ён заўсёды вельмі цяжкі і нестабільны) перыяд. Самае галоўнае ў гэты час раздарожжа і хістанняў не дапусціць грамадзянскай вайны. Пабудова новай незалежнай краіны павінна ісці пад сцягам нацыянальнага адраджэння, якое б інтэгравала ўсе сілы грамадства. ахоплівала эканоміку, мову. кулыуру, навуку, адукацыю, палітыку і іншыя сферы жыцця. Паколькі ні сённяшні Вярхоўны Савет, ні ўрад Беларусі не могуць весці такую палітыку пабудовы краіны, і іх дзейнасць (а часта бяздзейнасць) не адпавядае жаданням большасці народа, неабходны перавыбары ўсіх паверхаў улады на самым дэмакратьгчным грунце. I як мага хутчэй. Новы Вярхоўны Савет прыме адпаведную Кастытуцыю і законы, у якіх вызначальнымі будуць агульначалавечыя каштоўнасці. Новы ўрад, я ўпэўнены, павядзе краіну па разумным эканамічным шляху, усё болып інтэгруючыся ў еўрапейскую ды сусветную супольнасць дзяржаў.
Пры слове “жыць” нельга не ўспомніць, пгго мы—частка прыродыматухны, якую, на вялікі жаль, не беражом, а бязлітасна крыўдзім. Реальнасць экалагічнай кагастрофы, яе злавесных вынікаў сёння, не выклікае спрэчак, бо многае ўжо на паверхні, відавочна. Сам чалавек апынуўся ў небяспецы. Моцна пахіснулася здароўе нацыі: сярэдняя працягласць жыцця зменшылася на 5—10 гадоў, дзіцячая смяротнасць перавышае ўсе даііушчалызыя для цывілізаванага грамадства межы. Аднак, апантаныя палітычнымі бойкамі, нашы давераныя ў калідорах улады робяць вельмі мала. каб адвесці нацьпо ад "экалагічнага СНІДу”. Выйсце ў цывілізаванай дзяржаўнасці, дасканаласці заканадаўства, у тым ліку прыродаахоўнага, кампетэнтнасці выканаўчай улады. Росквіт Бацькаўшчыны, заўтрапіні лепшы дзень краіны немагчымы і без экалагічнага адраджэння.
ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ КРАІН БАЛТЫІ *
Дазвогьце мне ад імя Зіуртавання беларусаў свеіу “Бацькаўшчына” сардэчна павіншаваць Вас з надзвычайнай падзеяй — Першым з’ездам беларусаў краін Балтыі!
Я думаю, што правядзенне нашага з’езда менавіта ў Вільні закачамернае. Вільня — гэта старадаўняя сталіца магутнай літоўскабеларускай дзяржавы—Вялікага квяства Літоўскага, гэта калыска многіх напрамкаў беларускай культуры. гэта пэнтр адраджэнскага нацыянальнага руху пачатку стагоддзя. Тут выходзілі такія важнейшыя для развідця беларускай нацыянальнай ідэі газеты. як “Гоман” і "Наша Ніва" і многія ініпыя выданні, тут была адкрыта першая беларуская гімназія, Музей беларускай культуры імя Івана Луцкевіча. Беларускае навуковае таварыства. тут працавалі выдатныя беларускія дзеячы—ЛКупала, Я.Колас, Іван і Антон Луцкевічы, Цётка. В Ластоўскі і інш. Мне асабіста Вільня блізкая і дарагая таму, што з ёю звязаны многія гады шчаслівай і плённай творчасці і змрочныя моманты зняволення майгодзядзькі МаксімаГарзцкага Вільня — гэта горад, у якім не можа не хвалявацца сэрца свядомага беларуса. Наша святая задача — захаваць у памяці нашчадкаў дзеянні волатаў беларускага Адраджэння: тут патрэбна адкрыццё мемарыяльных дошак і музеяў, у першую чаргу павінны працаваць Беларуская гімназія, музей імя Луцкевічаў і інш.