Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
"Выступленне на сходзе беларусаў блізкага замежжа 19 снежня 1992 г.
Таму вельмі прыемна, пгго ў многіх мясцінах ствараюцца суполкі беларусаў, ідзе працэс адраджэння і аднаўлення. Але на жаль. ён ідзе вельмі марудна. Мы ж павінны ўсвядоміць, што гэта, магчыма, апошняе адраджэнне—ці яно будзе. ці змарнее зусім, а з ім загіне і беларушчына. Якую нянавісць і злосць выклікаюць у многіх людзей намаганні зрабіць рэальным Закон аб дзяржаўнай мове! А мова наша ўжо. можна сказаць, запісана ў Чырвоную кнігу. Мне вельмі страшна, калі я падумаю: няўжо гэта пудоўная мілагучная старажытная мова трапіць у лік тых амаль 50 моў народаў былога СССР, якія зусім зніклі за мінулыя 73 гады? А ў якім цяжкім стане апынуліся нашы нацыянальная культура, мастацтва, навука. адукацыя!
Адраджэнне павінна быць інтэгральным: яно датычыцца не толькі роднай мовы. нацыянальнай кулыуры, навукі і адукацыі, але вымагае аднаўлення эканомікі і палітыкі. Усе гэтыя напрамкі цесна ўзаемазвязаны — без моцнай эканомікі і народнай гаспадаркі цяжка ўзняць культуру і навуку, і наадварот. На аснове сусветнага вопьпу неабходна распрацаваць эканамічную мадэль развіцця Беларусі, патрэбна весці сваю больш незалежную эканамічную палітыку. У кіруючых уладах павінны працаваць сапраўдныя прафесіяналы — патрыёты Бацькаўшчыны, а не былыя і сучасныя наменклатуршчыкі. Трэба скарыстаць і геапалітычнае становішча краіны, як масты паміж захадам і ўсходам, поўднем і поўначчу. Суверэнітэт рэспублікі патрабуе і сваіх атрыбутаў самастойнасці: грошай, мытні, нацыянальнагавойска і г.д.
Толькі зрабіўшы ўсё пералічанае, мы зможам дабіцца стабілізацыі вытворчасці, палепшыць сваю гаспадарку, адначасова падняць навуку і кулыуру, і толькі тады Беларусь зможа ўвайсці як вольная, самастойная і магутная дзяржава ў садружнасць еўрапейскіх дзяржаў, а для гэтага ўсе сумленныя шчырыя беларусы павінны ўпарта працаваць на карысць Радзіме. Вялікае значэнне мае аб'яднанне беларусаў былога СССР і ўсяго свету. Неабходна пашырэнне эканамічных. навуковых і кулыурных кантактаў, стварэнне ў Беларусі спецыяльнага дзяржаўнага органа па сувязі з суайчыннікамі замежжа, адкрыццё ў Мінску Усебеларускага дома (напрыклад, у будынку Інбелкульта) і, наадварот, стварэнне беларускіх нацыянальна-культурных цэнтраў у розных краінах свету і г.д.
Няхай пашыраецца і мацнее рух згуртавання беларусаў “Бацькаўшчына”!
Жыве Беларусь!
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ I АДБУДОВА БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ*
Роўна восемдзесят гадоў назад беларускі прарок Янка Купала вуснамі аднаго з герояў драмы ‘‘Раскіданае гняздо” кінуў кліч: “На вялію сход! Па Бацькаўшчыну!!!”
Сёння ўпершыню сабраўся такі вялікі сход—Псршы з’езд беларусаў свету. Сабраўся, вядома ж. не ў зорныя часы для Беларусі. Развал эканомікі. беднасць. палітычная нестабільнасць, відавочнае ажыўленне рэакцыйных сіл, а да ўсяго япічэ і цяжкія наступствы злавеснага Чарнобыля. Былі сумненні, у тым ліку і ў дэмакратычных сіл, а ці трэба праводзіць у такі час з’езд? Але хто сёння можа адказаць, калі надыдзе менавіта прыдатны час. У традыцыях беларусаў, якіх вучыў векавы горкі лёс, з карысцю выкарыстоўваць любы шанц. Якраз гэтым і кіравалася Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, якое больш за год назад выступіла з ініцыятывай правядзення з’езда, паслядоўна адстойвала гэту ідэю, узяло на сябе асноўны арганізаныйны клопат.
Шанц — першы раз за многія дзесяцігоддзі—выдаўся ыам сабрацца разам. Сабрацца дзеля таго. каб сумесна памеркаваць, якія і ў якім накірунку патрэбны нашы намаганні, каб знайсці дарогу і ісці ёю да зорнага часу Беларусі, якога даўно заслужыў наш працавіты, шчыры, лагодны, памяркоўны і тым не менш шматпакутны беларускі народ.
Але найперпі трэба ўсвядоміць, хто мы ёсць, што мы за народ, тым больш, іпто нашу гістарычную памяць вытраўлялІ як толькі маглі. прыгым і ў савецкі час, і ў папярэднія стагоддзі. I тут давядзецца азірнуцца назад.
Беларускі радавод мае больш чым тысячагадовую гісторыю. Гісторыю змястоўную і багатую, якая, на жаль, найчасцей фальсіфікавалася. Нашу гісторьпо ў нас адбіралі, а замесг яе падсоўвалі суседнія.
У дадзеным выпадку беспадстаўным з'яўляецца сцвярджэнне, што беларусы паходзяць з так званай старажытнарускай народнасці. якая нібыта існавала ў IX—ХП стст., а пасля разгалінавалася ўвыніку распаду Кіеўскай дзяржавы. Гэта было прыдумана прапагандай дзеля апраўдання палітыкі ‘•зліодя” ўсіх народаў у адзін савецкі народ ва ўсёй савецкай імперыі. На самой жа справе самазараджэнне і самаразвіццё беларусаў пачалося намнога раней—з часу засялення тэрыторыі Беларусі славяпскімі плямёвамі і ў выніку іх суседства з іншымі плямёнамі, якія тут былі да гэтага.
’ Даклад ад імя Рады Згуртавання беларусаў свету ‘'Бацькаўшчына” на Псршым з’ездзе беларусаў скегу 8 ліпеня 1993 п
Раней нам актыўна ўбівалі ў галаву, што Беларусь у мінулым нібыта ніколі не мела сваёй дзяржаўнасці, увесь час падначальвалася іншым краінам і атрымала сваю дзяржаўнасць толькі з абвяшчэннем БССР.
А ў рэальнасці ўжо з сярэдзіны X ст. пачалі фарміравацца дзяржаўныя ўтварэнні — Полацкае, Тураўскае, а пазней і Наваградскае княствы. Зіх асабліва вызначалася першае. I гэтабыламенавітаБеларуская, ане Старажытнаруская дзяржава.
Асабліва слаўную старонку ў гісторыі складае ўтварэнне ў XII — XIII стст. натэрытарыяльнай, этнаграфічнай і кулыурнай беларускай аснове Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. У XV ст. тэрыторыя гэтага княства складала каля 1 млн. км2, а дзяржаўныя межы на поўдні даходзілі да Чорнага мора, на паўночным захадзе—да Балтыкі, а на ўсходзе —да р. Дон. Сталіцай былі беларускія гарада: спачатку Навагрудак. апотым Вільня. Дзяржаўнай мовай да канца XVII ст. была беларуская. Усе асноўныя заканадаўчыя акты дзяржавы бьглі распрацаваны на аснове мясцовага старажытнага беларускага права, што яскрава выявілася ў вядомых трох стаіутах Вялікагакняства Літоўскага.
Наіпа сярэдневяковая дзяржава мела адметныя, непаўторныя рысы, якія адсутнічалі ў шзрагу тагачасных гаспадарстваў такога ж тыпу. Беларускай дзяржаве быў уласцівы адносна дэмакратычны лад, найвышэйшы ў Еўропе ўзровень развіцця тэорыі права, дасканаласць судовай пракгыкі. Вынікам гэтага сталіся адсутнасць жорсткай тыраніі, усталяванне абмежаванай манархіі, урадавая абарона грамадзянскіх правоў і свабод, набліжэнне да рэлігійнай талерантнасці, этнічна-культурнай цярпімасці і інш. Усё гэта прыкметна вылучала Беларускую дзяржаву сярод іншых. асабліва ў параўнанні з суседняй маскоўшчынай.
Аб’яднанне Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай і ўтварэнне федэральнай дзяржавы Рэчы Паспалітай паступова прывяло да страты беларускай дзяржаўнасці. Болып таго, беларуская мова пачынае выцясняцца з дзяржаўнага ўжытку, а ў рэшце рэшт і зусім забараняецца, ігнаруеода нацыянальная культура. Аб’яўленаераўнапраўе дзяржаў, законнасць, верацярпімасць становяццаўсё больш фармальнымі, толькі напаперы.
Далучэнне ж у канцы XVIII ст. беларускіх земляў да Расійскай імперыі было ўсё адно, што патрапіць з агню ды ў полымя. Прыгон беларусюх сялян стаў яшчэ больш жорсткім, паланізацыя насельніцтва не толькі не спынілася. але і ўзмацнілася. Датаго ж распачалася моўная русіфікацыя, якая паступова ўзмацнялася. Асабліва відавочным гэта стала пасля лістападаўскага паўстання 1831 г. Быў закрыты Віленскі універсітэт, дзе яшчэ
адчуваўся беларускі дух, забаронена дзейнасць Статута Вялікага княства Літоўскага. сама назва “Беларусь” была вынішчана з ужытку і заменена на “Северо-Западный край”. зліквідавана уніяцтва, дзе таксаматрымалася беларускасць. Паслядоўна планавы характар русіфікацыя набыла ў 60 — 70я гады мінулага стагоддзя, асабліва пасля паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага — адной з самых гераічных старонак беларускай гісторыі. Цяпер на гады захоўвалася ў Беларусі ваеннае становішча. 3 цэнтральных губерняў Расіі была заслана армія чыноўнікаў, настаўнікаў, свяшчэннаслужыцеляў, якія на практыцы ажыццяўлялі ідэю “еднной н неделнмой Россіш". Землі тутэйшых землеўласнікаў перадаваліся рускім каланістам. Быў поўнасцю забаронены беларускі друк, што з’яўлялася непапраўнай стратай на шляху развіцця духоўнага жыцця беларусаў.
Падобная палітыка працягвалася і далей, у наступныя дзесяцігоддзі. I ўсё ж. нягледзячы на страшэнны ўціск, ганенні, жорсткія рэпрэсіі нават у самыя змрочныя часіны свяціліся агеньчыкі беларускага жыцця. Што ж сілкавала гэтыя народныя агеньчыкі. не давала ім пагаснуць, назаўсёды знікнуць у беспрасветнай цемры? Перш-наперш і галоўным чынам — беларуская ідэя.
Кожная нацыянальная ідэя, у тым ліку і беларуская, караніцца ў самім этаасе, яго духоўнай існасці. Яна ёсць увасабленне гістарычнай місіі народа. Як свядомая лінія. якая ўздзейнічае на развіццё этнасу, нацыянальная ідэя фарміруецца на пэўным падмурку этнасацыяльных і геапалітычных перадумоў, .менталітэту, выяўляецца ў самабытнай культуры. цывілізацыі.
Беларускую ідэю ў эпоху еўрапейскага Адраджэння высока нёс Францішак Скарына. У перакладчыцкай, філасофска-літаратурнай, мастацкай дзейнасці гэтагабеларускагаволата, асветніка-гуманіста выразна прасочваецца этнасвядомасць. Глыбокая этнічная самасвядомасць стымулявала і прану асветніцкага дзеяча перыяду Рэфармацыі Васіля Цяпінскага, які праяўляў грамадскі клопат аб захаванні вышэйшымі слаямі тагачаснага беларускага грамадства, якія пачалі папанізавацца, найістотнай адзнакі свайго этнадухоўнага аблічча — мовы. Уся грамадска-палітычная дзейнасць выдатнага дзяржаўпага дзеяча і філосафа беларускага сярэдневякоўя Льва Сапегі таксама асветлена беларускай ідэяй і дзяржаўнасцю.
У кожнай нацыянальнай ідэі важную ролю адыгрывае гістарычная памяць народа, якую болып поўна выяўляюць асобныя носьбіты яго духоўнасш, інтэлекту. Той факт, што такія буйныя прадстаўнікі беларускай шляхты. ужо ў пэўнай меры апалячанай, як Януш Радзівіл, Павел Сапега,
Міхаіл Агінскі, працягвалі рабіць рашучыя крокі для аднаўлення самастойнасці Вялікагакпяства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, сведчыць аб жывучасці ідэі беларускай дзяржаўнасці. Духоўная ж спадчына дзяржаўнага перыяду жыцця беларусаў, у тым ліку Стаіут Вялікага княства Літоўскага, велізарны архіў дзяржаўных дакументаў, вядомы пад назвай “Мэтрыка”, — усё гэта паслужыла апорай для нашчадкаў беларускай ідэі ў пачатку XIX ст. Пад уплывам рамантызму яна фармавалася, атрымлівала пашырэнне ў асяроддзі студэнтаў і прафесуры Віленскага універсітэта. Затым аказала ўздзеянне на даследчыкаў славяназнаўства, фалькларыстыкі. краязнаўства.