Шляхам адраджэння
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
У беларусаў асобы лёс, які звязаны з іх размяшчэннем у самым цэнтры Еўропы, на скрыжаванні шляхоў. За іх і іх землі многія стагоддзі змагаліся два магутныя суседзі — Полыпча і Расія, страшэнныя войны каціліся праз гэтую тэрыторыю, знішчаючы то кожнага чацвёргага ці трэцяга, a то і другоі а беларуса, паўстанні, рэвалюцыі, балыпавіцкія эксперыменты—усё гэта ўзрушвала напі народ, забівала многіх фізічна і духоўна. раскідвала па ўсім свеце. I цяпер каля 2 млн. беларусаў жыве ў былых рэспубліках СССР і столькі ж у далёкім замежжы. Як тыя камяні, раскіданы яны па свеце, і настаў час іх збірапь, аб’ядноўваць, каб не забыліся яны роднасці сваёй Бацькаўшчыны, сваёй цудоўнай мовы, дабрыні народа, замілавайасці краявідаў сваёй Радзімы.
На тэрыторыі сучасных краін Балтыі спрадвеку жывупь беларусы (напрыкяад, на Вілентпчыне. Беласточчыне, поўдні Латвіі), але ёсць і
’ Зварот да Першага з’езда беларусау краін Балтыі. які аабыўся ў г. Вільнюсе 6 жніўня 1994 г.
сапраўдныя эмігранты. асабліва шмат іх на Калінінградчыне, дзе амаль кожны трэці жыхар беларус, у Пецярбургу. Эстоніі і іншых месцах.
Узнікае іпмат праблем у жыцці беларусаў гэтых краін як нацыянальных супольнасцей, нацыянальных меншасцей. Гэта і грамадзянства, і адкрыццё нацыянальных школ і нацыянальна-кулыурных цэнтраў, сувязі паміж беларусамі суседаіх краін і Бацькаўшчынай. захаванне сваёй самасвядомасці, паездкі на Радзіму. a то і вяртанне туды назаўсёдм і г.д. На жаль, існуюць вялікія цяжкасці і з інфармапыяй: нават у Вілыгі, якая знаходзіцца на адлегласці 180 км ад Мінска, жыхары не могуць паглядзець беларускае тэлебачанне, купіць і выпісаць газеты і часопісы і г.д. Бацькаўшчына павінна клапаціцца пра сваіх суайчыннікаў дапамагаць ім, даць ільготы для паступлення моладзі ў беларускія ВНУ, аблегчыць візавы рэжым, атрыманне грамадзянства пры вяртанні на Радзіму, сацыяльна абараніць сваю дыяспару і г.д.
На Беларусі зараз ідзе час станаўлення самастойнай дзяржаўнасці — шлях нялёгкі і супярэчлівы. ідзе змаганне розных плыняў — ад сапраўднай самастойнасці да поўнай здачы пад кіраўніцтва Расіі. Новы этап — прэзідэнцтва на Беларусі. Народ прагаласаваў супраць В.Кебіча. Гэта поўны правал мінулага пракамуністычнага ўрада, які пры найлепшых стартавых магчымасцях давёў эканоміку краіны да катастрафічнага стану. Толькі намаганні ўсяго беларускага народа за ўздым народнай гаспадаркі, неадкладных рэформаў стварэнне самастойнай дзяржавы могуць прывесці да выхаду з крызісу. I туг вельмі важна агульнае супрацоўніцтва беларусаў метраполіі і замежнай дыяспары, асабліва суседніх краін Балтыі. Неабходны самыя разнастайныя культурныя, навуковыя. камерныйныя і ілпіыя сумесныя мерапрыемствы.
Яшчэ раз вініпую Вас з пачаткам працы з’езда, жадаю Вам плённай работы, добрага настрою, выдатных вынікаў. Жыве незалежная Беларусь — Бацькаўшчына ўсіх беларусаў свету!
ДА СУАЙЧЫННІКАЎ НА ДРУГІ БОК ЗЯМЛІ*
Разам са старшынёй Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўпгчына” Ганнай Сурмач ляцім на 21-ю сустрэчу беларусаў Паўночнай Амерыкі (Таронта, 3—5 верасня), а па дарозе хочам пабачыцца з беларусамі ЗША і Канады. 3 сумам адзначаем, птто на мытні дэкларацыі на многіх мовах, апрача беларускай. Але затое з пачуццём гонару сядаем на самалёт кампаніі нашай краіны "Белавія" і яшчэ з болыпай радасцю чуем, як маладыя прывабныя сцюардэсы даюць аб’явы на беларускай і англійскай мовах. Аэрапорт Шэнан — перасадка на вялікі (болып за 400 пасажыраў) лайнер ірландскай авіякампаніі. Як удала скарыстала Ірландыя сваё геаграфічнае становішча! А знаходжанне Беларусі ў цэнтры Еўропы на скрыжаванні шляхоў ці зможа наш урад таксама выкарыстаць для ўзбагачэння сваёй краіны?
Паводле неафіцыйных падлікаў беларусаў па штатах у ЗША. прыведзеных у вядомай кнізе Вітаўта Кіпеля “Беларусы ў ЗША”, колькасць напіых суайчьшнікаў там болып за 800 тыс., а з улікам Канады не мешп 1 млн. Але па прыездзе ў Амерыку і Канаду многіх з іх прыму сова стараліся запісаць рускімі, палякамі ці ўкраінцамі, ды і самі яны часта хутка асіміляваліся сяродгэтых ііншых нацыянальнасцей. Свядомыхбеларусаўэмігрантаў, якія стварылі існуючыя зараз згуртаванні, царкоўныя і грамадскія арганізацыі, навуювыя і культурныя цэнтры. выдалі многія кнігі. часопісы, газеты і г.д.. значна менш. Але менавіта янытрымалі і развівалі многія дзесяцігоддзі беларускасць у Паўночнай Амерыцы, і мы ехалі да Lv
Зора Кіпель (галоўны рэдактар газеты "Беларус”) і Вітаўт Кіпель (дырэкгар Беларускага інстьпута кулыуры і мастацтва ў Нью-Йорку) пазнаёмілі нас з выдатнай Нью-Йоркскай публічнай бібліятэкай і асабліва з яе Славяна-Балтыйскім аддзелам. у якім ёсць досыць багаты блок беларускай літаратуры. Дарэчы, пазней мы былі ў такіх жа бібліятэках Кліўлевда, Чыкага і вауніверсітэцкай бібліятэцы Таронта. Гэтасапраўдныя палацы з вялікай колькасцю лігаразуры з усяго свету, зручвымі заламі, картатэкай на камп'ютэрнай аснове. Найболып багата беларуская літаратура як мастацкая, так і навуковая прадстаўлена ў Таронта. Тут за некалькі хвілін на камп'ютэры я змог убачьгць назвы і сваіх црад, і пран маіх беларускіх калег-геолагаў. Зусім малую колькасць выпадковых выданняў мы ўбачылі ў Чыкага. дзе загадчыца славянскай літаратуры.
* Голас Радзімы 1994 13 кастрычніка.
украінка па паходжанні, растлумачыла: “ніхто не цікавіцпа”. Кіпелі пазнаёмілі з важнай працай, якую яны зараз вядуць: выданнем газеты “Беларус", падрыхтоўкай бібліяграфіі ўсіх выданняў беларускагазамежжа. бязвыплатнай адпраўкай гэтых выданняў у Мінск у Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
Вельмі цікавыя маршруты па Нью-Йорку правёў з намі вялікі знаўца горада старшыня Беларуска-Амерыканскага Задзіночання Антон Шукелойць. 3 гонарам убамылі наш бел-чырвона-белы сцяг сярод амаль 200 сцягоў незалежных краін свеіу каля будынка ААН. На жаль. у крамах было незлічона сувеніраў (у тьш ліку сцяжкоў. бралкоў з сімваламі) розных краін, апрача беларускіх. Чаму гэта не хвалюе каля дзесятка нашых прадстаўнікоў у ААН і пасольстве? Продаж сувеніраў — не толькі прапаганда, але і валюта дзяржаве. Каля звакамітай Уол-стрытбачылі мемарыяльную дошку, іірысвечаную чалавеку; які адкрыў у Нью-Йорку першую навучальную школу. але толькі спадар Антон і тыя людзі, якім ён гэта гаварыў. ведаюць, што той дзеяч быў беларусам. Безумоўна, не маглі не з'ездзіць накараблі дастэтуі Свабоды, чэрава якой набіта турыстамі — яны марудаа на працягу 1,5 гадзіны ўздымаюцца, адлічваючы 354 прыступкі, да самай яе галавы, каб хвіліну глянуць адтуль на небаскробы Нью-Йорка.
Цікавыя размовы пра жыдцё беларусаў у Амерыцы, пра навуку і культуру адбыліся з прафесарам хіміі Нью-Йоркскага гарадскога універсітэта, кіраўніком танцавальнага ансамбля ’Васілёк” Алай ОрсаРамана, прафесарам Фрэнкам Рамана. з вадомым гісгорыкам, журналістам і грамадскім дзеячам Янкам Запруднікам. мастачкай Галінай Русак, прэзідэнтам Беларускага Кангрэсавага Камітэта Амерыкі Расціславам Завістовічам, Паўлінай і Яўгенам Сурвіламі, Алексам Сільвановічам.
Адбыліся нашы сустрэчы і выступленні з мноствам пытанняў пра жыццё на Беларусі ў фундадыі імя П.Крэчаўскага (Ныо-Йорк), у СаўтРыверы. а затым у Кліўлендзе, Чыкага. Наведалі беларускія цэрквы (а іншы раз слухалі службу) у Нью-Брансуіку, Саўт-Рыверы, Кліўлендзе. Чыкага (уніяцкую і праваслаўную), Таронта. Пакланіліся праху суайчынмікаў на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы і Кліўлевдзе—акуратныя, дагледжаныя, з надпісамі па-беларуску.
Мне асабліва цікава было сустрэцца і пагаварыць з Антонам Адамовічам (жыве зараз у вельмі ўтульным доме для састарэлых пенсіянераў у Нью-ІІорк\). Інай Рытар (Каханоўскай) — пісьменніцай, псеўданім Аляксандра Саковіч (Кліўленд), сёстрамі Ірэнай і Людвікай Будзькамі (Чыкага), якія добра ведалі майго дзядзьку Максіма Гарэцкага.
Васіль Мельянавіч — вядомы грамадскі дзеяч, заснавальнік кампаніі “Беларуска-Амерыканская інфармацыйная служба” для садзейнічання прафесійным і эканамічным кантакгам Амерыкі і Беларусі — з вялікай прыязнасшо пазнаёміў нас як з "аднапавярховай" Амерыкай (Гановер і іншыя гарады), так і са сталіцай — Вашынгтонам, дзе мы з прыемнасцю наведалі “сваё" беларускае пасольства. У гарадках. вёсках і на фермах—утульныя дамы-катэджы, вакол абавязковыя чыстыя зялёныя газоны з падстрыжанай травой (маленькімі трактарамі стрыгуць амаль раз у тыдзень), каля дома 3—4 аўтамабілі для кожнага члена сям’і (яны неабходныя, бо грамадскі транспарт. апрача вялікіх гарадоў. ездзіць рэдка). Здзіўляюць гандлёвыя цэнтры з велізарнымі магазінамі (прадуктовымі, прамтаварнымі, будаўнічымі. аўтамабільнымі. канцылярскімі і іншымі), у якіх можна купіць ці заказаць усё, што патрэбна, і ў якіх няманіякай чаргі. Часта сустракаюцца жоўтыя "школьныя аўтобусы”. якія возяць у школу тых дзетак, якія жывуць болып чым за 1 мілю ад школы, ім поўны прыярыгэт на дарогах. Каля дамоў — невялікія паштовыя скрынкі, праз якія можна як атрымаць, так і паслаць карэспандэнцыю. На многіх не толькі афіцыйных, але і прыватных дамах развяваецца амерыканскі сцяг, бо большасць жыхароў (і гэта гаворыпца з гонарам) — “нацыяналісты", што тут разумеецца, як патрыёты. Выклікаюць зайздрасць адносіяы да інвалідаў: усюды пра іх памятаюць. і таму ёсць розныя каляскі, спецыяльныя туалеты, сцежкі, прыступкі ў аўтобусах і г.д. Гэтыя людзі адчуваюць сябе нормальна, актыўна жывуць і нават смела ўсюды вандруюць.
Уразіў беларускі культурна-асветнііікі цэнтр "I Іолацак"у Кліўлендзе — вялікі будынак на краі прыгожага зялёнага парку з сажалкай у нізіне, які нам з гонарам паказалі Янка Ханенка. Кастусь Калоша і ініп. Туг мы прынялі ўдзел у службе ў царкве і ў пі кн іку. які амаль кожны тыдзень спраўляюць беларусы Кліўленда. Чулі зладжаны царкоўны хор пад кіраўніцтвам К.Калошы і нудоўныя песні ў выкананні многіх удзельні каў хору '‘Васілёк” пад кіраўніцтвам Вольгі Лукашэвіч. 3 апетытам пакаштавалі смачную беларускую ежу, прыгатаваную нястомнай Евай Яраховіч. Сустрэліся з сучасным эмігрантам: баяніст-віртуоз. які бліскуча выконвае розныя рэчы ад класікі дачастушак. He можа знайсці працу па спеныяльнасці (зарабляў мьшдём посуду ў рэстаране. зараз беспрацоўны), і таму ўвесь час вялікі сум у вачах. якія зноў святлеюць толькі тады, калі ён бярэ ў р\жі баян. Янка Раковіч звазіў паглядзець адно з цудаў свету — Ніягарскі вадаспад.