Шляхам адраджэння  Радзім Гарэцкі

Шляхам адраджэння

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
54.28 МБ
Цяпер у Расіі ўздымаюць галовы і бальшавізм, і фашызм, прычым яны нярэдкаразам ладзяць і свае мітынгі. Назіраецца, на жаль, той жа, пгго і раней, падыход і да людзей, пра што гаворыць чэчэнская разня. Нядаўна ў “Лзвестнях” на першай старонцы кінуўся ў вочы характэрны загаловак: “Под новой вывеской возрождается старое КГБ”. Беларусь уцягваецца ў расійскі вір. Асабліва нябеспечныя для нас падпісаныя ўрадам дагаворы і пагадненні пра сумесную ахову дзяржаўнай мяжы. агульную мытную
' 1995, красавік
службу, ваенныя аэрадромы ўзброеных сіл РБ і РФ, стратэгічныя сілы РФ на тэрыторыі Беларусі і інш. Да нас спакойна прыязджаюць Жырыноўскі, Баркашоў, іх сябры і інш. Наша краіна робіцца “рыбалоўнай сеткай” крымінальнага свету ўсіх краін СНД, які імкнецца пашырыцца на Захад. Ідзе знявага мовы, сімвалаў краіны. Усё гэта стварае вялікую небяспеку звароту дататалітарызму і дьжтатуры наБеларусі. Сапраўднай дэмакратыі трэба быць дбайнай!
ПРАЎДА ПРА ДЗЕНЬ УЧАРАШНІ*
Кожная асоба чалавека — непаўторны свет і страта яе — рана для чалавецтва. А калі гінуць мільёны лісдзей, большасць з якіх адны з лепшых прадстаўнікоў ці самых маладых і моцных — гэта ўжо трагедыя і катастрофа не толькі для той краіны. дзе такое здарылася, але і для ўсяго чалавецтва. Велізарныя страты людзей у Савецкім Саюзе (у тым ліку і Беларусі) у час бальшавіцкага генацыду і ў другой сусветнай вайне да гэтага часу ўзрушаюць нашы душы. а іх попел стукае ў нашы сэрцы. Захаваць памяць аб іх —святы абавязак тых, хто застаўся жывым, і нашчадкаў загінуўшых. Такая памяць павінна быць не толькі як сумпы ўспамін жудаснага часу, але і служыць будучаму, каб зноў не дапусціць ні генацыду, ні вайны.
Многія краіны (Японія, ЗША і інш.) даволі дасканала падлічылі страты сваіх людзей у вайну, а мы да гэтага часу вядзём падлікі з дакладнасцю ў мільёны: пры Сталіне — 7, пры Хруіпчове — 20, зараз — 27, некаторыя лічаць значна болып. Вялікая справа — кнігі "Памяць”. Намаганнямі энтузіястаў узнікаюць новыя могілкі, адкрываюцца новыя імёны нябожчыкаў мінулых часоў. Але гэта справа павілна стаць па-сапраўднаму справай дзяржаўнай.
Калі па ўшанаванні памяці, нармальным пахаванні ахвяраў вайны хоць непгга робіцца, дык зварот імёнаў і асабліва пошукі месца знішчэння і пахавання нявінных ахвяраў сталінскага генацыду ў Беларусі амаль зусім спыніліся. У гэтым напрамку добры прыклад паказваюць нашы суседзі з Смаленскай вобласігі, аб чым нам паведаміў М.М.Ількевіч — падпалкоўнік ФСБ Расіі па Смаленскай вобласці, які прыслаў свой артыкул ‘‘Правда о дае вчерашнем: тайн становіггся все меныне” (Рабочмй путь. 1995. N 76). Дарэчы. Мікалай Мікалаевіч Ількевіч — наш зямляк, узначальвае Цэнір грамадскіх сувязей у ФСБ, вельмі многа зрабіў па раскрыццю сакрэтных спраў былых вязняў ГУЛАГа, у тым ліку вядомых людзей Расіі і Беларусі — А.Македонава. В. ЕМураўёва, В. Ластоўскага, М.Г арэцкага і іншых. на гэтую тэму мае шматлікія публікацыі ў розных газетах і часопісах Смаленска і Беларусі.
У артыкуле паведамляецца, што хутка буцзе завершана вялікая праца па складанню поўнага спісу незакопна рэпрэсіраваных грамадзян на тэрыторыі Смаленскай вобласці ў 1917—1950-х гадах. У гэты час праводзіліся масавыя расстрэлы. але акты аб іх выкананні захаваліся толькі з 1928 г.
‘ Літаратура і мастацтва. 1995, 28 ліпеня.
Дакументальна ўстаноўлена, што расстрэлы праводзіліся ў Смаленску, Вязьме, Веліжы, Рослаўлі, Сухінічах, Клінцах, Бранску. Апрача таго, па рашэнню пазасудовых органаў расстрэлы грамадзян, якія былі арыштаваны дарожна-транспартным аддзелам НКУС СССР, праводзіліся ў Мінску, Полацку, Віцебску, Барысаве, Оршы. Усяго за гэтае дзесяцігоддзе па Смаленскай вобласці (у сучасных межах) былі расстраляны 9962 чалавекі. У следчых справах месца расстрэлу і пахавання амаль ніколі не адзначалася. Аднак удалося высветліць, што расстрэлы звычайна адбываліся ў падвал&х іурмаў названых гарадоў. Апрача таго, знойдзена адно месца— Сямёнаўская лясная дача на адлеіласці 8 км ад Веліжа. Знайшліся і некалькі месцаў тайных пахаванняў расстраляных (Сямёнаўская дача, урочышча “Казіныя ГорьГ на адлегласці 15 км ад Смаленска ў бок Віцебска, брацкія могілкі ў Смаленску, тэрыторыя вайсковай часці).
Калі адзначалася 100-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага, у Вязьме, недалёка ад вядомай турмы, быў пастаўлены помнік, на якім напісана: “Предположнтельно на зтом месте, где похоронены сотнн нзвестных н нензвестных людей, жертв репресснй, поконтся прах белорусского пнсателя, ученоіо н педагога Макснма Нвановпча Горецкого”. М.М.1лькевіч адзначае, што ў Смаленску знойдзены дакументы, у якіх указаны месца пахавання ахвяраў у Беларусі: . 14 км ад Ві цебска па Смаленскай шашы ад дарогі ўлева на 1500 м у лесе” і "на 25 км ад Віцебска па Гарадоцкай шашы ад дарогі направа на 3 км у лесе”.
У Беларусі адзіным афіцыйным помнікам ахвяраў сталінскага генацыду прызнаны Курапаты ў Мінску (ды і той некаторымі заўзятымі прыхільнікамі бальшавізму адвяргаецца), стаіць невялікі крыж каля Чэрвеня на месцы, дзе расстраляны рэпрэсіраваныя літоўцы і беларусы. Вось і ўсё. 3 шэрагу публікацый вядома, што свае Курапаты былі амаль каля кожнага буйнога горада Беларусі, а то і не адны. Пакуль жывыя сведкі, ёсць дакументы, трэба вызначыць усе гэтыя жахлівыя месцы і паставіць помнікі бязвінным ахвярам. Беларусь асабліва багата помнікамі загінуўшых у вайне—і гэта добра, іпто паплечнікі і нашчадкі не забылі тых, хто выратаваў іх ад захопнікаў-чужынцаў. Загінуць ад ворага, абараняючы сваю зямлю, сваю Бацькаўшчыну. пяжка, але зразумела, А вось быць расстраляным невінаватаму ад сваіх—жахліва. А такіх у Беларусі таксама тысячы і тысячы. Іх душы стогнуць ад пякучай крыўды, дзікай несправядлівасці. іх родаыя даўно выплакалІ ўсе слёзы. Яны патрабуюць не ціхай (зноў амаль сакрэтнай) рэабілітацыі, а адкрытага шырокага прызнання іх невінаватасці, светлай незабыўнай памяці.
Болыпасць людзей, якія жывуць цяпер, безумоўна, невінаватыя ў тых ахвярах. Але калі мы хочам пабудаваць цывцгізаваную дэмакратычную дзяржаву. мы павінны адракчыся ад таталітарнай сістэмы і яе метадаў, ад якіх загінулі мільёны бязвінных і нярэдка найбольш таленавітых і адданых краіне людзей. Мы павінны зразумець, што наша жыдпё, калі бгэтыя лепшыя прадстаўнікі грамадства засталіся жывымі, могло быць зусім іншым. He толькі душы мільёнаў ахвяраў ГУЛАГу, але і нашы сэрцы не павінны застацца абыякавымі да раскрыцця праўды мінулага, для ўсталявання сучаснай і будучай справядлівасці. Пакуль улады і беларускі народ адкрыта і шырока не ўшануюць памяць ахвяраў таталітарызму, не супакояць іх ду шы шчырым прызнаннем Lx невінаватасці, датуль не будзе сапраўднага шчасця ў нашых сэрцах, спакою, добраўпарадкаванасці і багацця на нашай зямлі.
ГАЛОЎНАЕ ДЗЯЖАЎНАСЦЬ I ДЭМАКРАТЫЯ*
Амаль агульны страх жыхароў краіны, дэмагагічная хлусня ўладаў. адсюль скрытае пачуццё раба і двудушнасць у большасці людзей—самыя характэрныя рысы таталітарызму. Толькі некаторыя найболып адважныя асобы, такія, як Алесь Адамовіч, дзень нараджэння якога мы будзем з вялікай павагай і светлай памяццю адзначаць 3 верасня, змаглі сказаць уголас усю праўду. А ён ведаў, што гэтым шкодзіць сваёй кар’еры, свайму дабрабыту, але захаваў чыстым сваё сумленне. Ці засталіся гэтыя рысы страху. хлусні і двудушнасці ў наш час так званага посттагалітарнага грамадства? На жаль. цалкам жывуць. Таму і грамадства наша пакуль не стала посп аталітарным. Яно застаецца па сваёй сутнасці такім, як і было. Проста нам крыху адчынілі фортку вольнасці і галоснасці. і мы пасля доўгага знаходжання ў душным паветры закрытага грамадства так узрадаваліся гэтай свежай плыні. што ледзь не задыхнуўшыся ад шчасця, паддаліся вялікай эйфарыі. Цяпер нас зноў аблілі халодным душам, паступова прымушаючы пайсці з адкрытай прасторы цывілізаванага чалавецтва ў замкнутую клетку паліцэйскага таталітарызму. Але тыя выдатвыя заваёвы, якія адбыліся ў гэты кароткі гістарычны час развалу савеівкай імперыі (афіцыйнае атрыманне незалежнасці і дзяржаўнасці, зацвярджэнне сваёй Канстьпуцыі, дзяржаўнасці беларускай мовы і г.д.), мы аддаваць йе хочам і не збіраемся.
Так лёгка атрымаўшы дзяржаўнасць, нашы ўлады не шануюць гэтага вялікага дару, аб якім марылі і за які змагаліся многія лепшыя сыны Беларусі. Наадварот, яны знаходзяцца ў стане страшэннай настальгіі па былым Савецкім Саюзе і таму бачаць толькі адзін шлях: зноў зліцца з Расіяй ці пабудаваць новы ўсходнеславянскі саюз. Самае галоўнае сёння—гэта аб’яднаць усе сілы вакол беларускай нацыянальнай ідэі самастойнай дзяржаўнасід, усім кіраўнікам розных паргый і рухаў, каму Бацькаўшчына, родная Беларусь дарагая, пакінуць свае непамерныя амбіцыі, што заўсёды перашкаджалі дэмакрагам выступаць разам. Пабудова дэмакратычнай цывілізаванай еўрапейскай дзяржавы — галоўная мэта патрыятычных сіл Беларусі. Як пісаў яшчэ Янка Купала ў 1919 г. у артыкуле •‘Незалежнасць”: Толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасдь можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу”.
‘ Выступленне на другім Міжнародным кангрэсе ў абарону дэмакратьгі і кулыуры: "Незалежная прэса: свабода і адказнасць ” у жніўні-верасні 1995 г.
У гэтай высакароднай справе вялікая роля належыць сродкам масавай інфармацыі, галоўны інструмент якой — слова, асаблівароднае матчына слова. Але такую ролю можа выканаць толысі незалежная прэса. a мова—беларуская. На жаль, стан і той і другой вельмі цяжкі. Беларуская мова — бясцэнны скарб нашага народа, усяго чалавецтва. якая не загінула пад стогадовымі забаронамі. цяпер, пасля ганебнага рэферэндуму, зноў пастаўлена пад пагрозу знішчэння. Пад кіраўніцтвам прэзідэнтскай адміністрацыі ідзе наступ і на мову. і на прэсу. Пашырэнне мовы ва ўрадавых колах рэзка скарашлася. Калі і чуем яе ад Прэзідэнта, дык часцей толькі ў двукоссі. як здзек. Асабліва дастаецца слову "спадар”. Болыпасць чыноўнікаў пасля рэферэндуму рабалепна перайшлі на рускую мову, хаця многія добра ведаюць і беларускую. Са справаводства яе зноў амаль цалкам выгналі, што пярэчыць прынятаму Закону аб мовах, закрываюцца беларускамоўныя школы, класы і садкі, забараняюцца новыя падручнікі. не маюць дастатковай падтрымкі беларускія выданні і г,д. Няўтульна адчувае сябе беларускамоўны беларус у Беларусі. Які парадокс: Беларусь без беларускагаслова!