Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

Сьлед матылька. Освальд у Менску.

Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
65.01 МБ
Мэйлер ня піша, хто такі «Л» — бо ня ведае. Хто заўгодна мог быць.
Пасьля званка Шушкевіча ў КДБ Мэйлеру пачалі дапамагаць, але адразу папярэдзілі пра абмежаваньні:
Старшыня КДБ Шыркоўскі сказаў аднойчы, і ён ухмыляўся, калі гаварыў гэта: зразумела, мы ня можам даць вам імёны нашых крыніц.
Мэйлер патлумачыў ухмылку — Шыркоўскі таксама сказаў яму:
Але калі крыху папрацуеце, паходзіце вакол, вы зразумееце, хто яны. I мы сапраўды ўведалі.
— Калі вам давалі дакумэнты — гэта былі поўныя тэксты ці некаторыя часткі былі закрытыя?
— Яны былі вельмі асьцярожныя. Яны не хацелі ніякім чынам пашкодзіць сабе тым, што нам давалі. Як я сказаў, частку болып цікавых матэрыялаў мы атрымалі з задняга ходу, але я сапраўды не магу пра гэта расказваць.
— Яны заўсёды дапамагалі вам матэрыяламі?
— У прынцыпе, так. Празь месяц ці два сутнасьць пазыцыі КДБ была — так, мы далі абяцаньне. Гэта было дурацкае абяцаньне. I цяпер, калі даводзіцца яго выконваць, гэта сапраўды
галаўны боль. I як, каб на іх халера, выканаць гэтае абяцаньне? Давайце дамо ім мінімум таго, што можна даць.
— Ці быў нейкі важны матэрыял, які вы прасілі, але не атрымалі?
— Галоўнае, чаго мы не атрымалі — імёны крыніцаў.
Іх магло быць колькі заўгодна — просьба органаў сачыць за амэрыканцам не выглядала незаконнай ці маральна сумнеўнай. Наадварот — патрыятычнай. Hi сваяк, ні зямляк, ні сябар, як зь неба зваліўся — чужы, з варожай імпэрыі. I нават пасьведчаньне ня трэба было паказваць — самі прыйдуць і раскажуць. Аднак каштоўнасьць інфарматара ўзрастала па меры яго набліжанасьці да аб екта, таму менавіта блізкае кола мусіла цікавіць ў першую чаргу.
Як пісаў у газэце «Звязда» ў год прыезду Освальда ў Менск старшыня КДБ генэрал Пятроў:
Цесная сувязь органаў бясьпекі з народам — непарушная традыцыя савецкага грамадзтва, якая няспынна ўзбагачаецца і разьвіваецца.
Хаця што там ужо было ўзбагачаць і разьвіваць у гэтай традыцыі пасьля папярэдніх дзесяцігодзьдзяў?..
Перабольшваў генэрал. Але не пераменшваў*
’Газэта «Нзвестмя» ў 1992-м ацэньвала колькасьць людзей КДБ вакол Освальда ў Менску на два дзясяткі чалавек. «Сьцяпан» казаў Мэйлеру, што сачэньне не каштавала зашмат — кола сяброў Освальда было невялікім, не мянялася рэзка, не ўяўляла асаблівых складанасьцяў.
Карацейшы ў 38,6 раза
Гэты кароткі разьдзел можна прапусьціць і не чытаць, настолькі ён неабавязковы, неістотны, бескарысны для тых, каго цікавіць гісторыя амэрыканскага перабежчыка.
Але калі ў папярэднім сказе паставіць кропку на два словы раней, дык чаму й не прабегчы вокам?
У студзені 1960-га, калі Освальд адчуў сябе ніякавата пад прыжмураным позіркам партрэта на сьцяне, яму магло здацца, што нябожчык уваскрэс — калі б амэрыканец чытаў мясцовы друк.
За першы месяц году ў рэспубліканскіх часопісах і газэтах было апублікавана 733 артыкулы, якія кніжная палата БССР палічыла вартымі згадкі ў «Летапісу друку».
«Топ-20» студзеня 1960-га — толькі загалоўкі (на мове арыгіналу) — выглядаў так:
1.	В.П. Ленмн о двух концепцмях развктпя
2.	Каштоўны ўклад у марксісцкую літаратуру
3.	У.І Ленін аб перамозе камуністычнай працы
4.	Ленннская лдея соревнованпя — лсточнлк трудовых побед
5.	Ленінскае адзінства партыі і сучасны рэвізіянізм
6.	Як працаваў Уладзімір Ільіч
7.	Встреча
8.	У гуртку, якім кіраваў Ільіч
9.	Бесконечно дорогое нмя
10.	Як Уладзімір Ільіч пісаў Дэкрэт аб зямлі
11.	Вечна жывы
12.	Ленін на трыбуне
13.	Вялікі друг працоўнага сялянства
14.	Любімы Ільіч
15.	Как работал Владлмлр Нльлч
16.	Рысы генія
17.	3 глыбінь сэрцаў народных
18.	«Вось гэта чалавек!»
19.	Ленлн л теперь жлвее всех жлвых, наше знанье, слла л оружле
20.	Мол последнле встречл с Нльлчем
Гэты кароткі разьдзел мог бы быць у 38,6 раза даўжэйшым, калі б рэдактар дазволіў надрукаваць увесь сьпіс за студзень. А Освальд наракае на партрэт...*
*Дзеля справядлівасьці — далей у сьпісе ня толькі пра самага чалавечнага з усіх чалавекаў. Але і ў годзе ня толькі адзін месяц...
Аргентынскае танга на Чырвонай
Чым, апроч працы і вучобы, займаўся Освальд на заводзе першыя сто дзён, з кім яшчэ пасябраваў, як праводзіў вольны час, Мэйлер ня піша — у кнізе няма цытатаў з матэрыялаў КДБ за гэты пэрыяд (нецікавыя? He далі?..), у «Гістарычным дзёньніку» таксама ніводнага запісу.
Матылёк не пакінуў сьлядоў.
Гістарычнае сьвятло ўключаецца 1 траўня 1960-га: хаця сьвята рабочай салідарнасьці прыпала на нядзелю, адзначалі яго два дні — у панядзелак на працу было ня трэба.
Дзёньнік ЛГО
1 траўня 1960
Першага траўня стала маім першым сьвятам, усе заводы і г.д. закрытыя. Пасьля відовішчнага вайсковага параду дэманстрацыя рабочых перад трыбунай, са сьцягамі і партрэтамі містэра X. Па-
водле амэрыканскай традыцыі адзначаю сьвята тым, што ўсю раніцу сплю.*
Зьмена на «Гарызонце» пачыналася рана, і жаданьне 20-гадовага Освальда выспацца цалкам натуральнае.
Рапарт назіраньня КДБ
01-02.05.60
ад 07:00 да 01:50
У 10:00 Лі Гарві выйшаў з дому № 4 на вуліцы Калініна і пайшоў на плошчу Перамогі, дзе 25 хвілін назіраў за парадам. Затым пайшоў на вуліцу Калініна і гуляў уверх-уніз па ўзьбярэжнай Сьвіслачы. Вярнуўся дадому у 11:00.
Ад 11:00 да 12:00 некалькі разоў выходзіў на балькон свайго дому. У 13:35 выйшаў з дому, сеў на тралейбус № 2 на плошчы Перамогі, даехаў да Цэнтральнай плошчы, выйшаў апошнім, пайшоў уніз па вуліцы Энгельса, Маркса, Леніна ў булачную на праспэкце Сталіна.
Там купіў 200 грам ванільнага печыва, пайшоў у кафэ «Вясна», выпіў кубак кавы зь печывам і пасьпяшаў у бок кінатэатра «Цэнтральны». Пераглянуў афішу і купіў газэту («Знамя юностя»), яшчэ раз зайшоў у булачную, адразу выйшаў, сеў на тралейбус № 1 і даехаў да плошчы Перамогі і быў дома ў 14:20.
*Пасьля таго, як адзін амэрыканскі чытач выказаў захапленьне тым, як у 1960-я ў Менску любілі апэрэту, што аж насілі партрэты пэрсанажаў «Прынцэсы цырку» на дэманстрацыі, я мушу пазначыць, што «Містэр X.» Освальда — гэта ня Містэр Ікс Імрэ Кальмана. Гэта «Першы сакратар ЦК КПСС, старшыня Савету Міністраў СССР Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў».
У 16:50 выйшаў з дому і пайшоў на адрас Чырвоная, дом 14.
У доме 14 жыла сям я інжынэра Аляксандра Зігера. Освальд пазнаёміўся зь ім у свой першы дзень на заводзе і стаў частым госьцем у доме.
Гэта быў незвычайны асяродак — у 1950-я хваля рэпатрыяцыі прынесла на радзіму многія тысячы сем’яў, якія пасьля 2-й сусьветнай былі раскіданыя па сьвеце. Вырашыла вярнуцца і габрэйская сям’я Зігераў — «Дон Аляксандра», як звалі яго знаёмыя — з жонкай і дзьвюма дочкамі. Зігеры прыехалі з Буэнас Айрэсу і прывезьлі ня толькі поўныя валізы рэчаў, але яшчэ й вялікі ложак і матрац, бо ведалі, што ў СССР ложкі маленькія. Іх дочкі шакавалі суседзяў, калі выйшлі на балькон загараць у бікіні. На вечарынах у Зігераў гучала музыка, была моладзь.
I там гаварылі адкрыта.
Дзёньнік ЛГО. Працяг
Увечары іду на вечарынку з дочкамі Зігера, каля 40 чалавек, многія з Аргентыны. Мы танцуем і забаўляемся і п’ем да другой раніцы, пакуль вечарына не сканчаецца. Леанора Зігер, старэйшая дачка, 26 гадоў, афіцыйна разьведзеная, таленавітая сьпявачка. Аніта Зігер, 20 гадоў, вельмі вясёлая, не такая прывабная, але мы ўпадабалі адно аднаго. Яе кавалер Альфрэд — вугорац, маўклівы і задуменны, непадобны да Аніты. Зігер раіць мне вяртацца ў ЗША. Гэта першая апазыцыйная думка, якую я пачуў. Я паважаю Зігера, ён бачыў сьвет. Ён гаворыць пра многія рэчы, пра якія ў СССР я ня ведаю. Я пачынаю адчуваць сябе ня надта, сапраўды!
Кватэру Зігераў не падслухоўвалі.* Але тое, пра што там гаварылася, можна было ўведаць і іншым спосабам.
Рапарт вонкавага назіраньня КДБ. Працяг
У 01:40 Лі Гарві зь іншымі мужчынамі і жанчынамі, сярод якіх былі дочкі Зігера, прыйшоў дадому. У гэты час назіраньне было спыненае да раніцы.
У доме аргентынца ў Освальда пачаўся лёгкі раман з адной зь сябровак Аніты, паштаркай Альбінай, як адзначыць Мэйлер — бляндынкай. Раман вялікага разьвіцьця не атрымае, але менавіта яна ўвосені 1960-га пазнаёміць Освальда з адным з самых значных яго знаёмых у Менску, сваім аднаклясьнікам Эрыкам Цітаўцом.
Цітавец таксама будзе атрымліваць запросіны на вечарынкі да Зігераў. Але, як напіша Мэйлер, нядоўга. Пасьля загадкавага выпадку — нехта паведаміў уладам пра не зусім легальнае падарожжа сваяка Зігера зь Вільні, і потым былі непрыемнасьці зь міліцыяй — Аляксандар Зігер рэзка абмяжуе колькасьць гасьцей.
Забарона, натуральна, ня будзе тычыцца Освальда.
Пачутую параду — вяртацца ў ЗША — Освальд ні з кім не абмяркоўваў.
Але запомніў.
*«Цяжка паверыць!» — напісаў на палях рукапісу адзін скептычны чытач. Праверым, калі перад тым, як адкрыць, ня спаляць архівы КДБ...
«Ідэот», не ідыёт
За Освальдам сачылі ня толькі штатныя лепідаптэролягі з КДБ — яго знаёмыя таксама папаўнялі апэратыўную справу, давалі справаздачы пра свае ўражаньні ад амэрыканца. Сустрэчы праводзіў «Сьцяпан», які затым запісваў зьмест гутарак і акуратна падшываў.
Мэйлеру паказалі адзін такі дакумэнт, дзе ў якасьці крыніцы выступала перакладчыца «Таня» зь Менскага Інтурысту.
Рапарт КДБ
08.07.1960
У выніку сустрэчаў крыніца ўсталявала добрыя адносіны зь Лі Гарві. Ён разглядае крыніцу як чалавека, зь якім можна добра правесьці час. He праяўляў цікавасьці да дэталяў біяграфіі, за выняткам узросту. Лі Гарві цалкам задаволены сваёй кватэрай і наяўнымі зручнасьцямі. Яна яшчэ не абстаўленая, але цалкам прыдатная для кавалера.
Калі крыніца была ў кватэры, Лі Гарві задаў ёй пытаньне: «Чаму ты не пытаесься пра мае ўражаньні ад Савецкага Саюзу?»
Крыніца адказала: «Я думаю, ты сам падзелісься са мной сваімі ўражаньнямі». I затым быў адказ Лі Гарві. Ён пачаў дзяліцца ўражаньнямі. Яго расказ быў поўны энтузіязму да савецкай рэчаіснасьці.
Заўважыўшы дзьве пары чобатаў, якія ён набыў, крыніца спыталася са зьдзіўленьнем: «Навошта табе чобаты?»
Ён адказаў: «Я люблю ўсё расейскае. Я хачу выглядаць як расеец».
Гаворачы пра сваіх знаёмых, ён паказаў крыніцы некалькі фатаграфіяў, на якіх ён зьняты ў кампаніі сяброў, аргентынца і яго жонкі. Адначасна ён паінфармаваў крыніцу, што мае яшчэ аднаго сябра, расейца, які працуе на радыёзаводзе.