• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

    Сьлед матылька. Освальд у Менску.

    Аляксандар Лукашук

    Выдавец: , Радыё Свабода
    Памер: 390с.
    Мінск 2011
    65.01 МБ
    I яны хацелі захаваць свае мэтады ў тайне. Гэта мела сэнс, калі яны адстойвалі свой пункт гледжаньня. I сапраўды, калі паглядзець у матэрыялы справы, дык мы пабачылі, што там у асноўным спробы высьветліць, ці ён сапраўды быў тым, за каго сябе падаваў.
    Калі кніга выйшла, Мэйлер патлумачыў лёгіку спэцслужбаў дзьвюх краінаў старым анэкдотам:
    — Стукні мяне, — сказаў мазахіст.
    — Ня буду, — сказаў садыст.
    I абодва задаволеныя.
    Песьня для Хрушчова
    На халоднай вайне перабягалі нашмат часьцей з савецкага боку.
    Невядома, ці пра перабежчыка Освальда дакладалі прэзыдэнту ЗША, а вось пра люстраны выпадак, які адбыўся на некалькі месяцаў раней за сустрэчу Маргарыты Освальд у Белым Доме, кіраўніку СССР дакладалі.
    Увосень 1960-га савецкая дэлегацыя прыплыла ў Амэрыку на сэсію ААН. Мікіта Хрушчоў так узгадваў пра тое, што здарылася, калі цеплаход «Балтыка» прышвартаваўся да пірсу на ўскрайку порту (выбіралі які дзешавейшы):
    Калі мы прыбылі ў Нью Ёрк, мне даклалі аб надзвычайным здарэньні. Адзін матрос пакінуў карабель і папрасіў палітычнага прытулку. Людзі, якія паведамілі мне навіну, страшэнна хваляваліся. Я іх супакоіў і папрасіў не надаваць справе вялікага значэньня: «Ну й што ж? Сышоў і сышоў. Няхай паспрабуе капіталіс-
    тычных хлябоў, пачым яны ў Ныо Ёрку і як на смак». Я, зразумела, ведаў, што мяне неўзабаве сустрэнуць журналісты. I сапраўды, пры першай жа сустрэчы мне задалі пытаньне. Адказваю: «Мне дакладалі пра гэта. Шкадую аб тым, што адбылося. Ён чалавек недасьведчаны, ня мае асаблівай працоўнай кваліфікацыі, і я яму спачуваю. Вельмі цяжка будзе яму прыстасоўвацца да амэрыканскіх умоваў жыцьця, бо ён нічога за душой ня мае. Глупства зрабіў, не падумаўшы. Калі б ён мне сказаў, што хоча застацца, я б аказаў яму якую-небудзь дапамогу на першы час». Увесь накал, які быў у журналісгаў, адразу зьнік. Так правалілася сэнсацыя, і журналісты не змаглі зарабіць на гэтай справе.
    Лішне казаць, што зрабілі б з матросам, калі б ён заікнуўся каму-небудзь на караблі пра жаданьне застацца ў ЗША. Праўда, калі б ён сказаў пра гэта самому Хрушчову, дык патрапіў бы ня ў лягер, а, хутчэй, у псыхіятрычную бальніцу. А вось людзям, якія страшэнна хваляваліся, калі дакладалі Хрушчову пра надзвычайнае здарэньне, баяцца было чаго — іх кар’еры разам з пагонамі і выслугай гадоў маглі пайсьці кату пад хвост. Анкеты і характарыстыкі ў каманды ўрадавага рэйсу правяралі і зацьвярджалі дзясяткі пільных вачэй, а вось жа прагледзелі.
    Віктару Яанімэтсу было 9 гадоў, калі яго краіну ў 1940-м акупавалі савецкія войскі. Ён даўно хацеў зьбегчы з СССР, але, у адрозьненьне ад Освальда, чакаў тры гады, пакуль яго карабель не прышвартаваўся да амэрыканскага прычалу. Выхад у горад дазвалялі толькі групамі, прызначаўся старэйшы, і свой шанец Яанімэтс злавіў у перапоўненым
    танным унівэрмагу на Мангэтане. Калі група накіравалася ўжо да выхаду, ён крыкнуў, што яшчэ купіць брыльянціну, праштурхаўся праз натоўп, кінуўся да другога выхаду, выскачыў на вуліцу і пабег што было сіл.
    Выпадковы суразмоўца ў бары дапамог знайсьці эстонскі клюб, і ўвечары таго самага дня служба іміграцыі ўзяла яго пад сваю апеку.
    Калі савецкія дыпляматы паспрабавалі выратаваць небараку, які ня ведаў, што нарабіў, яны хутка пераканаліся, што Яанімэтс дакладна ведаў і што, і чаму:
    На маёй Радзіме Хрушчова ненавідзяць. Мы ўсе пад яго жалезным кулаком. Нідзе няма свабоды. Мы яго рабы. Гэта другі Гітлер.
    Яанімэтс таксама заявіў, што калі б магла, дык уцякла б палова каманды. Ньюёрскія газэты напісалі, што з гэтай высновай уцекача відавочна пагадзіліся на «Балтыцы»: усе звальненьні на бераг былі адмененыя, на палубах стаў дзяжурыць узброены патруль.
    Увосень 1960-га па радыё ўпершыню прагучаў незвычайны твор — музычнае пасланьне кіраўніку СССР ад перабежчыка. Запіс адкрываў Яанімэтс, а затым працягваў вядомы амэрыканскі сьпявак і прадусар Дон Міган:
    Адкрыты ліст Хрушчову
    Мяне завуць Віктар Яанімэтс, і я ўцёк з расейскага карабля. У маім новым сьвеце я знайшоў спакой і надзею. Я маю ліст для Мікіты Хрушчова, які прачытае мой амэрыканскі сябар.
    Далей на тле музыкі пачынаўся рэчытатыў Дона Мігана:
    Дарагі містэр Хрушчоў, я цяпер жыву ў згодзе, у згодзе з сабой, у згодзе са сьветам, у згодзе з маім Стваральнікам. Вы калі-небудзь на хвіліну задумваліся, што азначае слова «згода» ці «мір», містэр Хрушчоў? Гэта цудоўнае слова з цудоўным сэнсам, але яго можна напісаць двума рознымі спосабамі.
    Адзін — той, якім прымушалі шмат гадоў пісаць мяне.
    Яанімэтс ужывае ангельскае слова «PEACE», якое таксама азначае «мір», і ў песьні расшыфроўваецца кожная літара. «Р» азначае «persecution» — перасьлед, «Е» — «evil» — зло, «А» — «atheism» — атэізм, «С»«confusion», «conflict» — канфлікт, непаразуменьне, «Е» — «earth» — Зямля.
    Першая частка песьні гучыць так:
    «Р» — перасьледаваць, зьнішчыць любога, любую рэч ці народ, якія стаяць на шляху камунізму. «Е» — зло, якое прынёс камунізм, і нянавісьць ёсьць яго рухавіком. «А» — атэізм, там, дзе камунізм, няма Бога, няма законаў маралі, няма надзеі. «С»— канфлікт і непаразуменьне паміж людзьмі, «Е» — Зямля, якую камунізм мяркуе заваяваць і ўсталяваць паўсюль свой перасьлед, зло, атэізм і канфлікты.
    Затым Віктар Яанімэтс і Дон Міган прапануюць іншую трактоўку.
    Але гэта не сапраўдны сэнс згоды, містэр Хрушчоў. Я знайшоў новы цудоўны сэнс. Мільёны
    і мільёны людзей ва ўсім сьвеце чытаюць яго менавіта так.
    «Р»— «Prayer» — малітва. Я магу ўкленчыць і маліцца Стваральніку ў любым месцы і ў любы час, калі пажадаю, гэтаксама як іншыя мільёны людзей. «Е» — Equality — Раўнапраўе. Усе людзі створаныя роўнымі. Яны атрымалі ад Стваральніка пэўныя неад’емныя правы. «А» — «Ashes to Ashes» — попел у попел, пыл у пыл. 3 пылу чалавек быў створаны, і ў пыл ператворыцца, і ён можа зрабіць шмат добрага за гэты час. «С» — «Christmas» — Раство. Урок Раства найвялікшы і самы просты з усіх: мір на Зямлі для ўсіх людзей добрай волі. «Е» — «Eternity» — Вечнасьць, дзе душа чалавека будзе заўсёды і назаўсёды. Зямля як пясчынка на марскім беразе. Вечнасьць доўжыцца і доўжыцца і доўжыцца як цудоўны Сусьвет вялікага Стваральніка.
    Песьня сканчаецца зваротам:
    Падумайце аб гэтым, містэр Хрушчоў, аб сапраўдным сэнсе згоды і міру. Падумайце аб гэтым.
    Хрушчоў падумаў — і гэта заўважна ў яго мэмуарах, якія ён мусіў пісаць пад хатнім арыштам і потым тайна перапраўляць на Захад, абы толькі яны не патрапілі ў рукі яго таварышаў па партыі.
    Па сьлядах Яанімэтса пайшлі і члены сям’і Хрушчова: сын і ўнучка перабраліся ў Амэрыку, там жывуць праўнукі. Яшчэ раней туды ж уцякла і дачка Сталіна.
    Яанімэтс перажыў Освальда на чвэрць стагодзьдзя. Ён атрымаў мноства прапановаў працы
    (кваліфікаваны матарыст), але спачатку аб’езьдзіў Амэрыку, выступаючы з аповедам пра жыцьцё ў акупаванай Эстоніі і савецкія парадкі.
    У сьнежні 1960-га часопіс «Тайм» апублікаваў нататку пад загалоўкам: «Мікіта ня змог, а перабежчык наведвае Дыснэйлэнд». Яанімэтс пасьля канфэрэнцыі ў Каліфорніі паехаў фатаграфавацца з героямі легендарнага мультфільму. У 1959-м Хрушчоў быў у Сан Францыска і адразу пасьля ад’езду заявіў, што яму не далі магчымасьці бліжэй пазнаёміцца з амэрыканскім народам і адведаць папулярны забаўляльны парк. Насамрэч парк са сыіісу выключыла савецкая служба аховы яшчэ за месяц да візыту.
    Нават на волі кіраўнік краіны, куды перабег Освальд, ня быў вольны.
    I няма фатаграфіі «Хрушчоў і Мікі Маўс», пад якой, напэўна, журналісты не ўстрымаліся б і зрабілі прыпіску: «Хрушчоў справа». Ці зьлева.
    Свабода...
    Хэлоў, карова са штату Аёва
    Калі Освальд прыехаў у Менск, у Беларусі было чатыры мільёны кароў.
    Так сьцьвярджае тагачасны энцыкляпэдычны слоўнік — на двух жыхароў была адна карова. Слоўнік яшчэ шмат што сьцьвярджаў: цягам дзесяцігодзьдзя СССР мусіўперагнаць Амэрыкуўвытворчасьці прадукцыі на душу насельніцтва, якое, у сваю чаргу, мусіла спалучаць духоўнае багацьце, маральную чысьціню і фізычную дасканаласьць. На старонках газэт зьявіліся загалоўкі:
    «Трымайся, карова са штату Аёва!»
    Так выглядала гістарычная заканамернасьць паводле савецкай энцыкляпэдыі.
    Магчыма, з пункту гледжаньня марксіста, якім лічыў сябе Освальд, і яго першае лета ў Менску было проста гістарычнай заканамернасьцю. 3 рэалістычнага пункту гледжаньня, верагодна, больш падыходзіць жанр, у якім быў напісаны энцыкляпэдычны слоўнік — казкі.
    Наступныя падзеі настолькі зьменяць оптыку, што ўжо мала хто будзе ў стане ацаніць неверагоднасьць таго, што адбылося ўвосень 1959-га.
    19-гадовы дэмабілізаваны салдат з амэрыканскай правінцыі, з простай сям’і, бяз грошай, адукацыі і прафэсіі, таемна ад усіх блізкіх раптам прыяжджае ў Маскву, робіць зварот па грамадзянства, здае свой пашпарт у амбасаду, спрабуе скончыць самагубствам, у няпэўным чаканьні бавіць халодныя зімовыя дні і ночы ў самоце гатэльнага нумару і, нарэшце, атрымлівае падарунак ад улады рабочых і сялян: накіраваньне ў Менск, працу, асобную кватэру ў цэнтры і падвойную зарплату.
    Да лета 1960-га, здаецца, асноўная драматычная падзея жыцьця засталася ззаду і забылася, усё ўсталявалася, вызначылася, уляглося.
    Рапарты КДБ становяцца нуднымі, як кілямэтры відэастужкі з камэры тэхнічнага назіраньня: выйшаў з дому, пайшоў на прыпынак, сеў у тралейбус, выйшаў, купіў газэту, зайшоў у краму, нічога не купіў, выйшаў, сеў у тралейбус...
    Спыняецца нават прыватны дзёньнік.
    Потым, быццам спахапіўшыся, каб запоўніць каляндар, Освальд усё ж робіць некалькі кароткіх запісаў.
    Дзёньнік ЛГО
    Чэрвень — ліпень 1960
    Летнія месяцы зялёнага хараства, вельмі глыбокага сасновага лесу. Я баўлю выходныя ў ваколіцах Менску зь Зігерамі, у якіх ёсьць «Масквіч». Альфрэд заўсёды ходзіць з Анітай, у Леаноры, здаецца, няма сталага кавалера, але шмат хто ёю захапляецца. У яе цудоўная гішпанская
    постаць, даўгія чорныя валасы, як у Аніты. Я не зьвяртаю на яе шмат увагі, яна для мяне застарая. Здаецца, ёй не падабаецца адсутнасьць увагі з майго боку. Яна вельмі заведзеная.
    Улетку Освальд уступае на тэрыторыю, на якую раней не зважаў і нават дэкляраваў сваё да яе абыякавае стаўленьне: якасьць жыцьця. Асобная кватэра, грошы толькі за тое, што ён амэрыканец — гэтага аказваецца недастаткова.