Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

Сьлед матылька. Освальд у Менску.

Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
65.01 МБ
Эрык пытаецца, Лі адказвае:
— Раскажыце нам пра ваша апошняе забойства?
— Гэта была маладая дзяўчына пад мостам. Яна ішла і несла бохан хлеба. Я перарэзаў ёй глотку ад вуха да вуха.
— Навошта?
— Ну, зразумела, я хацеў хлеба!
— О’кэй. (Паўза) А якое, на вашу думку, ваша, ваша самае знакамітае забойства ў вашым жыцьці?
— Ну, гэта калі я забіў восем чалавек у Баўэры, на ходніку.* Яны стаялі там, бавілі час, і мне не спадабаліся іх твары, і я ўзяў і расстраляў іх з кулямёта. Гэта было знакаміта, усе газэты напісалі (сьмех).
Гэты сьмех мільёны амэрыканцаў упершыню пачулі ў лістападзе 1993-га.
Цітавец прадаў гэты запіс амэрыканскай тэлекампаніі PBS, якая здымала ў Менску дакумэнтальнае кіно «Хто быў Лі Гарві Освальд». Мэйлер узяў тэкст зь фільму. Адразу пасьля дыялёгу з архіўным сьмехам Освальда ў амэрыканскім тэлеэфіры прагучала тлумачэньне прафэсара Цітаўца:
’Ньюёрская вуліца на Мангэтане, вядомая тэатрамі і танцавальнымі залямі, у 1950-я гады месца збору бяздомных і алькаголікаў.
— Мы проста добра бавілі час і насамрэч мы паміралі са сьмеху.
Калі паспрабаваць перадаць ньюарлеанскі акцэнт у перакладзе на беларускую мову, дык можна, напрыклад, напісаць па-палеску:
«Ну, то было колы я забыв восім чоловік в Бавэры на ходныку. Воны там стоялы, бавылыся, мні іх твары ну нэ сподобалыся, я взяв і пострыляв іх з кулімёту. Аж всі газэты напысалы».
Цікава, ці ФБР і ЦРУ таксама б вызначылі, зь якога рэгіёну Беларусі гаворка?*
‘He скажу пра ФБР, а беларускі КДБ тады дык пэўна не расшыфраваў бы. У 1950-я гады, пасьля арышту амэрыканскага парашутыста Янкі Філістовіча, там доўга і беспасьпяхова ламалі галаву надрасшыфроўкайягозапісу«угорадзев.ш. войска». Што за загадкавы горад схаваны за скаротамі? Філістовіч гаварыць адмаўляўся, з Масквы ціснулі, начальства нэрвавалася, пакуль арыштаваны не пашкадаваў сьледчага, які быў родам з Асэтыі: «Вам скажу, бо вы каўказец — в.ш. — вельмі шмат» — так на пачатку 1990-х, падчас працы над кнігай «Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста»расказваўмнепалкоўнікуадстаўцы РыгорТрапш, каўказец, які вёў справу.
ISSD
ISOI
Гепард з хуткасьцю чарапахі
Сваё нежаданьне адкрыць карты Эрнст Цітавец тлумачыў Мэйлеру цалкам рацыянальна — ён сам зьбіраецца напісаць кнігу пра Освальда.*
I ён сапраўды выдаў сваю кнігу — праз 17 гадоў пасьля сустрэчы з Мэйлерам.
Прычым адразу па-ангельску: «Oswald. Russian Episode» — «Освальд. Расейскі эпізод». Кніга была надрукаваная ў Беларусі, аўтар пачаў рассылку, спрабуючы зацікавіць буйныя выдавецтвы, якія б дадрукавалі наклад і арганізавалі продаж.
На заднюю вокладку вынесеныя тры цытаты, якія маюць на мэце сьцьвердзіць паўнамоцтвы аўтара:
«Эрык... мой найстарэйшы існуючы знаёмы... мой сябар, які вельмі добра гаворыць па-ангельску». Лі Гарві Освальд, «Гістарычны Дзёньнік»
*У сваёй кнізе Цітавец публікуе іншую вэрсію: ён не захацеў нічога расказваць, бо калега Мэйлера Лорэнс Шылер перадузята ставіўся да Освальда.
«Эрык Цітавец, як выглядае, быў самым раньнім і, магчыма, самым блізкім сябрам Освальда ў СССР». Эдвард Эпстайн, «Хронікі Забойства»
«[Эрнст Цітавец] найбліжэйшы сябра Освальда ў Менску». Норман Мэйлер, «Гісторыя Освальда»
Гэтыя цытаты патрабуюць удакладненьня.
Цітавец пазнаёміўся з Освальдам толькі ўвосень 1960-га. Але яшчэ ў студзені ў Освальда зьявіліся два знаёмыя, зь якімі ён будзе сябраваць, сустракацца, бавіць час да самага ад езду зь Менску — гэта Павал Галавачоў і Аляксандар Зігер.
Трэцяя цытата цікавая тым, што ўзятая з таго самага абзаца ў дадатку да кнігі Мэйлера, дзе ён параўноўвае Цітаўца з разбэшчаным катом.
Гепард, праўда, лічыцца самай хуткай наземнай жывёлай на сьвеце — хуткасьць Цітаўца-мэмуарыста хутчэй чарапахавая.
Ён скардзіўся, што скончыў кнігу ў 1999-м, але ніяк ня мог знайсьці выдаўца і тлумачыў гэта зьместам кнігі — маўляў, яго вэрсія падзеяў не супадае з афіцыйнай:
— Адразу пасьля напісаньня кнігі я, на параду сяброў, зьвяртаўся да ангельскіх літаратурных агентаў, якія напачатку зацікавіліся кнігай, a потым пачыналі нешта муціць і цягнуць. Вось тады я і зразумеў, што на Захадзе гэтая кніга ніколі ня выйдзе менавіта з-за тых высноваў, якія там зробленыя.*
‘Інтэрвію Э.Цітаўца сайту «Белорусскне новостн» (www. naviny.by) 11 чэрвеня 2010 году.
Публікацыяў, дзе даводзіцца, што Освальд ня мог быць і ня быў забойцам — тысячы, і ўсе яны на Захадзе. Фактычна, усю апублікаваную на Захадзе літаратуру можна падзяліць на дзьве часткі: адна адказвае «так», другая «не» на тое самае цэнтральнае пытаньне і ніяк не абмінае яго.
Аднак доктар біялягічных навук Цітавец запэўнівае:
— Гэта не параноя, а рэальныя факты, што складваюцца ў вельмі цікавую гісторыю вакол гэтага выданьня, якая яшчэ ня скончылася. Мяне адсочвалі, з майго кампутара праз інтэрнэт былі сьцёртыя ўсе файлы, якія мелі дачыненьне да Освальда, а затым была адхіленая мая прапанова прыехаць з дакладам на канфэрэнцыю ў Даласе, прысьвечаную забойству Кенэдзі, мяне прасілі прадаць мае магнітафонныя запісы дыялёгаў з Освальдам.*
Але кніга ўсё ж выйшла — і на амаль пяцістах старонках аўтар дае сваю вэрсію і ацэнкі часу і падзеяў.
Цітавец выступіў адразу ў дзьвюх ролях. Адна — традыцыйнага дасьледніка, які, як Мэйлер, вывучае і аналізуе ўсю гісторыю Освальда на падставе дакумэнтаў Камісіі Ўорэна, публікацыяў, размоваў
*Тут што ні сьцьверджаньне, то пытаньне: што значыць адхіленая «прапанова» прыехаць у Далас — аўтар прапанаваў арганізатарам запрасіць сябе? На якіх умовах — аўтар хацеў, каб яму аплацілі падарожжа і далі ганарар за выступ? Гарантавалі выданьне кнігі? Ці арганізатары папрасілі прыслаць тэкст выступу? Хто яны — школьны гістарычны клюб, аматарскі гурток пры бібліятэцы, унівэрсытэт, мясцовае аддзяленьне Ротары?.. I, прынамсі, частку магнітафонных запісаў Цітавец прадаў амэрыканскаму тэлебачаньню, і яны даўно даступныя ў Інтэрнэце...
са сьведкамі, і другая — мэмуарыста, непасрэднага ўдзельніка падзеяў, які ўспамінае, як што было.
Гэта спалучальныя, але розныя задачы. Цяжка знайсьці нешта сваё на пратаптаных сотнямі дасьледнікаўпалетках, яшчэ цяжэй дамагчыся, каб гэта заўважылі. Нюансы інтэрпрэтацыяў цікавяць толькі зацятых заўзятараў*
Асабістыя ўспаміны, з другога боку, могуць быць унікальнымі — але могуць і ня быць. Аўтар не адзіны, хто ведаў героя, і нават не найбліжэйшы да яго чалавек — аповеды жонкі ці запісы КДБ даюць зусім іншую ступень набліжанасьці і нават інтымнасьці.
Цітавец прызнаецца, што зь некаторымі знаёмымі Освальда ўпершыню сустрэўся толькі ў 1990-я. I толькі тады пачаў высьвятляць некаторыя сюжэты, цэнтральныя для сваёй кнігі. Сваіх галоўных канкурэнтаў на блізкае сяброўства з амэрыканцам Цітавец згадвае мінімальна: Зігера нэўтральна, Галавачова звысоку і непаважліва.
Што ж, кожны піша сваю кнігу і піша, як можа і як памятае. Цітавец памятае свой час з Освальдам выразна і падрабязна, ня толькі падзеі, але й пачуцьці, ня толькі дыялёгі, але й думкі.
Вось яны ўпершыню ідуць у Опэрны тэатар, і Освальд кідае сьмецьце пад крэслы і тлумачыць —
*3начную частку кнігі займае апісаньне палітычнай сытуацыі, халодная вайна, марксізм і сацыялізм, цытаты з тагачаснага англамоўнага савецкага тыднёвіка «Moscow Times», разважаньні пра тое, чаму Освальд ня мог быць забойцам і па вяртаньні ў Амэрыку ня стаў ім, аналіз яго амэрыканскіх рукапісаў. На ангельскай мове падобнага напісана і апублікавана столькі, ад студэнцкіх рэфэратаў да паліталягічных кніг, што сам зварот да такога матэрыялу пакідае ўражаньне другаснасьці, маргінальнай аматарскай спробы.
каб была праца для прыбіральшчыц. Вось дурэюць у яго кватэры, гуляючы ў амэрыканскіх салдат, і Эрык старанна выконвае каманды Лі: «Направа! Кругом! Налева! Зважай! Вольна!»
Вось ладзяць эратычную вечарынку зь дзьвюма студэнткамі (Лі з адной дзеўчынай зачыняецца на кухні, Эрык нясьмела гладзіць сваю дзяўчыну ў пакоі, усё сканчаецца сканфужаным сьмехам).
Вось едуць у Ждановічы на рыбалку, вось робяць знакамітыя магнітафонныя запісы, вось спрабуюць сканструяваць гранату з украдзеных на заводзе двух мэталічных цыліндраў, вось прарываюцца ў інтэрнат ін’язу...
Абодва пэрсанажы выглядаюць сымпатычнымі прыяцелямі, якія маюць крыху больш за 40 гадоў на дваіх, яны жывуць там, напачатку 1960-х, яшчэ ўсё ў іх наперадзе... Гэтыя сцэны дапаўняюць партрэт Освальда, створаны за апошнія паўстагодзьдзя, — але не мяняюць яго.
Цітавец паведамляе, што першае ангельскае выдавецтва, якое патрымала і не надрукавала кнігу, патлумачыла, што рынак перанасычаны. Другое, пасьля вывучэньня тэксту, таксама адмовілася выдаваць і параіла аўтару перадаць рукапіс у Бібліятэку Кангрэсу ЗША.
Іншымі словамі, рэдактары далі зразумець аўтару, што знаёмства са знакамітасьцю не азначае аўтаматычнай вартасьці ўспамінаў.
Мэмуарыст выбраў ня тую мову, ня тых чытачоў, ня той фокус, ня той час.
Спазьніўся.
Ці ведаў Освальд Цітаўца?
Лёгіка датаў і пасьлядоўнасьці ў любым аповедзе мае сэнс, толькі калі яна парушаецца: у гістарычным люстэрку задняга бачаньня некаторыя адказы стаяць побач з пытаньнямі, а часам нават перад імі.
Прафэсар Цітавец сапраўды мае падставы сьцьвярджаць, што ён ведаў Освальда, яго менскі побыт, браў удзел у важных падзеях яго жыцьця.
Ці ведаў Освальд Цітаўца?
Увесну 1962-га завяршаецца больш чым гадавая барацьба Освальда за вяртаньне ў Амэрыку — першы ліст у амбасаду з просьбай вярнуць пашпарт на пачатку лютага 1961-га, сакрэтны палёт на тыдзень у Маскву ў амбасаду, ліставаньне, высьвятленьне, ці не арыштуюць яго за здраду, спробы атрымаць гарантыі ад Дзярждэпартамэнту, хадайніцтвы маці, зарука будучага працадаўцы, паездка ў Маскву жонкі і выключэньне яе з камсамолу ў Менску, ізноў перапіска з амбасадай ЗША, напружанае чаканьне адказаў, бясконцыя абмеркаваньні
і спрэчкі з жонкай, размовы на гэтую тэму зь Зігерамі і Паўлам Галавачовым, а таксама зь дзядзькам і цёткай Марыны.
У адным з самых апошніх запісаў у «Гістарычным дзёньніку» Освальд згадвае Цітаўца.
Дзёньнік ЛГО
Сакавік 1962
Апошнія абмены камунікацыямі паміж мной і амбасадай. Прыходзяць лісты ад маці і брата ў ЗША. Я яшчэ не сказаў Эрыку, які зьяўляецца маім самым старым існуючым знаёмым, што мы зьбіраемся ў Штаты. Ён — ОК, але я баюся, што ён занадта добры член камуністычнага саюзу моладзі, таму я пачакаю да апошняй хвіліны.