Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

Сьлед матылька. Освальд у Менску.

Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
65.01 МБ
Мяркуючы са стылю рапартаў КДБ, там наўрад ці адлюстраванае рэха спалоханага выкрыку няўдалага паляўнічага пасярод беларускага поля ўвосень 1960-га.
— Аооаох!..
Зусім няблага, хаця, канечне, увесь набор эмацыйных выразаў, якія ўжываюць паляўнічыя ў падобных выпадках, больш багаты і разнастайны.
Станіслаў Шушкевіч вучыў Освальда размоўным выразам — невядома, праўда, да якой ступені. Але назаводзе любы рабочы мог навучыць амэрыканца асновам прафэсійнай лексыкі.
Былы мянчук Валеры Лебедзеў, які працаваў у політэхнічным інстытуце і ведаў Паўла Галавачова, узгадваў, як той прыводзіў Освальда на рэпэтыцыі інстытуцкага джаз-аркестру. Галавачоў загадваў радыёвузлом і, калі ламаліся мікрафоны ці ўзмацняльнікі, што здаралася часта, Освальд камэнтаваў.
*Раньняй вясной 1993 году гэтае паляваньне было паўторана: разам з Цагойкам і некаторымі іншымі яго ўдзельнікамі мы са здымачнай групай амэрыканскага грамадзкага тэлебачаньня выехалі ў паляўнічы домік у Менскі раён, каб адтуль выйсьці ў поле і прайсьці маршрутам 33-гадовай даўніны. (Домік уяўляў сабой трохпавярховую даміну зь більярднай, саўнай, пакоямі для гасьцей). Зіма была сьнежная, і ў фільме паляўнічыя брыдуць па калена ў сумётах, чорным ланцужком на белым тле. Цагойка паказваў, як Освальд нёс стрэльбу і як зь пярэпалаху пальнуў у паветра. Агульны тон успамінаў быў крыху зьняважлівы.
Гучала, як піша Лебедзеў — «не перадаць», але ўсё ж перадаў:
Плохо советска рэйдмо. X... текнмк. П... твой юснлмтел ор днвайс-дайнеммкс. Е... твоя мат ваша лайф!
Освальд хадзіў на паляваньне яшчэ раз, нічога не ўпаляваў. Апроч трапнасьці стральбы, КДБ цікавілі яшчэ два пытаньні — ці браў ён з сабой фотаапарат і ці адставаў ад групы.
Усе тры адказы аказаліся адмоўнымі.
Матылёк не выклікаў падазрэньня, і гэта выклікала падазрэньне.
Сачэньне працягвалася.
Мэйлер і падзякі
Найлепшыя амэрыканскія дакумэнтальныя дасьледаваньні — біяграфіі, мэмуары, сацыяльныя нарысы, гістарычныя эсэ 2-й паловы XX стагодзьдзя, напісаныя літаратарамі, уражваюць аб’ёмам карпатлівай і добрасумленнай чарнавой працы і акадэмічным стандартам дакладнасьці.
У «Гісторыі Освальда» на 800 старонак тэксту прыпадае 695 спасылак на дакумэнтальныя крыніцы — публікацыі, кнігі і матэрыялы Камісіі Ўорэна з указаньнем больш чым тысячы старонак — крыніц цытатаў, фактаў, меркаваньняў. Гэта — без уліку копіяў дакумэнтаў К Д Б зь менскай справы Освальда.
У разьдзеле «Падзякі» напрыканцы кнігі Мэйлер згадвае больш за сто прозьвішчаў людзей, якія так ці іначай дапамаглі ў стварэньні кнігі — ад жонкі Освальда Марыны, менскіх перакладчыкаў да амэрыканскіх дасьледнікаў і пісьменьнікаў.
У асобную групу аб’яднаныя людзі, якія ведалі Освальда ў яго «савецкі пэрыяд» і пагадзіліся
даць інтэрвію для кнігі — 44 прозьвішчы асобаў, бальшыня зь якіх жыла ў Менску падчас прыезду Мэйлера. Вось як яны пададзеныя ў кнізе:
Роза Агафонава, Люба Аксёнава, Галіна і Юры Бялянкіны, Муся Берлава, Канстанцін Бандарын, Валянцін Бараўцоў, Вольга Дмоўская, Леанід Гельфант, Эла Герман, Аляксандра Раманава, Павел Галавачоў, Людміла і Міхаіл Кузьмічы, Надзея і Дзяменці Макнавец, Галіна Макоўская, Юры і Лідзія Меражынскія, Валянцін Міхайлаў, Алег Нічыпарэнка, Стэліна Пажалуістэ, Аляксандар Піскалёў, Іна Пісенка, Галіна Пракапчук, Макс Прахорчык, Паліна і Валянціна Прусаковы, Яніна Сабела, TaMapa Санкоўская, Ларыса Севасьцянава, Альбіна Шалякіна, Рыма Шыракова, Анатоль Шпанко, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандар Сімчэнка, Соня Скопа, Міхаіл Смольскі, Натальля Цітавец, Леанід Цагойка, Раіса Ведзянеева, Інэса Яхель, Раіса Жынкевіч, Аляксандра Зігер.
У гэтым сьпісе няма двух чалавек, якія блізка ведалі Освальда. Адзін — інжынэр радыёзаводу Аляксандар Зігер, рэпатрыянт з Аргентыны, які гасьцінна прыняў Освальда ў сваю сям’ю і стаў першым, хто параіў яму вярнуцца ў ЗША. На пачатку 90-х Зігер зьехаў зь Менску назад у Аргентыну і памёр там у 1992 годзе.
Другі — чалавек, якога дасьледнікі і журналісты часам называюць «самым раньнім і блізкім сябрам» Освальда, Эрнст Цітавец застаўся ў Менску і нават сустракаўся з Мэйлерам і яго памочнікамі.
Сем разоў.
Але падзякі ў кнізе яму няма.
Мэйлер і Цітавец
Студэнт мэдычнага інстытуту Эрнст Цітавец ці Эрык, як яго ўсе звалі, пазнаёміўся з Освальдам празь сям’ю Зігераў. Яго школьная знаёмая працавала на пошце і дапамагала Зігерам у атрыманьні пасылак з Буэнас-Айрэсу.
У інтэрвію праз паўстагодзьдзя Цітавец так узгадвае знаёмства:
Неяк мне знаёмыя сказалі, што ў нашым тады яшчэ маленькім горадзе Менску, дзе не было з кім пагаварыць па-ангельску, зьявіўся амэрыканец. Я ўгаварыў пазнаёміць мяне з такім дэфіцытам. Увосені 1960-га мяне запрасілі ў госьці, дзе быў і Освальд. Ён аказаўся вельмі цікавым чалавекам, у нас зьявілася нават псыхалягічная сумяшчальнасьць, апрача таго мы былі аднагодкамі — таму пачалі мець цесныя зносіны.*
Цітавец быў апантаны ангельскай мовай, часам
*Інтэрвію Э.Цітаўца сайту «Белорусскне новостн» (www. naviny.by) 11 чэрвеня 2010 году.
нават выдаваў сябе за замежніка. Ён слухаў БіБіСі, займаўся самастойна і нават здаў экзамэн па мове ў мэдінстытуце за ўвесь курс наперад, каб не хадзіць на занадта прымітыўныя для яго заняткі. Освальд для яго быў каштоўнай лінгвістычнай знаходкай — як і ён для Освальда.
Дзёньнік ЛГО
Лістапад 1960
Эрык Цітавец на чацьвёртым курсе мэдычнага інстытуту. Вельмі разумны хлопец.
Мэйлер выдатна разумеў каштоўнасьць успамінаў Цітаўца для свайго дасьледаваньня — хоць праца з архіўнымі дакумэнтамі К ДБ працягвалася, але іх выбарачны характар і фрагмэнтарнасьць адсунулі задакумэнтаваную гісторыю на другі плян у параўнаньні з аповедамі сучасьнікаў.
Мэйлер і яго памочнікі сустракаліся зь Цітаўцом, цяпер доктарам біялягічных навук, прафэсарам, сем разоў — але, як высьветлілася, сваю каштоўнасьць былы прыяцель Освальда ацаніў яшчэ вышэй, чым амэрыканскія госьці. Мэйлер піша, што аніводнага разу яму не ўдалося ўзяць сапраўднае інтэрвію. Цітавец уразіў яго тым, што мог гаварыць гадзінамі, але не сказаць нічога.
Былая жонка Цітаўца, якую Мэйлер таксама распытваў, апісвае мужа як чалавека «надзвычай скрытнага, халоднага, які ўсё пралічвае». Мэйлер піша:
Хаця мала хто з мужчынаў хацеў бы, каб яго ацэньвалі меркамі былой жонкі, пасьля сустрэчаў зь Цітаўцом, ладна скроеным і добра зьбітым чалавекам, з супярэчлівай аўрай, жаноцкай і
мача адначасна, стала відавочна, што ён жыў гэтаксама пранырліва і сам па сабе, як разбэшчаны гепард.*
Аднойчы Цітавец ужо пагадзіўся на інтэрвію, але на самым пачатку зазваніў тэлефон і яго выклікалі ў нейкай неадкладнай справе. Мэйлер быўупэўнены, што званок падстроіў сам Цітавец — высьлізнуў, як кот (гепард належыць да сямейства каціных).**
Мэйлер быў абражаны і раззлаваны такімі паводзінамі няўлоўнага менскага доктара і адпомсьціў па-літаратурнаму.
He атрымаўшы ніякай зьмястоўнай інфармацыі, ён вырашыў са сьведкі ператварыць Цітаўца ў пэрсанажа і паказаць яго ў дачыненьні да іншых герояў і падзеяў.
Насадзіць на вастрыё пяра і навесьці павелічальнае шкло.
*Пачатак фразы цяжка ацаніць, калі ня ведаць, што Мэйлер сам быў жанаты шэсьць разоў і стаўся героем выкрывальніцкай біяграфічнай кнігі адной са сваіх жонак.
”У тэлефоннай гутарцы са мной Цітавец, наадварот, скардзіўся на Мэйлера: аднойчы яму прызначылі сустрэчу, ён прыйшоў, і мусіў чакаць пятнаццаць хвілін. Так справы ня робяцца, гэта непавага да запрошанага, і ён паведаміў амэрыканцам усё, што думае з гэтай нагоды.
Мэйлер і «Цітавец»
Пэрсанаж «Цітавец» паўстае як эгаістычная, пыхлівая, самаўпэўненая і падступная асоба.
Дзеяньні «Цітаўца» знаходзяцца на аж занадта блізкай адлегласьці ад інтарэсаў КДБ, ён выглядае выканаўцам некаторых даручэньняў, знаёмыя зьдзіўляюцца, як ён адзін здолеў захаваць свой архіў, зьвязаны з Освальдам, і зрабіў кар’еру.*
Вядомасьць у амэрыканскім сьвеце «освальдазнаўства» Цітаўцу прынесьлі перш за ўсё магнітафонныя запісы голасу Освальда. Цітавец прасіў Освальда начытаць перад мікрафонам некалькі кавалкаў прозы, каб, як ён патлумачыў, лепш адчуць амэрыканскі акцэнт. Першыя запісы рабіліся ў лінгафонным кабінэце мэдінстытуту, дзе Цітаўца добра ведалі і не пярэчылі, калі ён прывёў
*Мэйлер, аднак, нідзе наўпрост ня піша, што Цітавец быў агентам КДБ. Цікава, што ў дакумэнтах падслухоўваньня і вонкавага назіраньня КДБ, якія далі Мэйлеру, можна пабачыць і Зігераў, і Галавачова, і іншых знаёмых Освальда — але прозьвішча «Цітавец» не трапляецца ні разу.
незнаёмага чалавека для запісу. Паводле ўспамінаў Цітаўца, ён не казаў, што госьць — амэрыканец.
Для чытаньня былі выбраныя «Пігмаліён» Бэрнарда Шоў, даведнік Оксфардзкага ўнівэрсытэту, падручнік з тэкстам Шэксьпіра (Освальд чытаў маналёг Атэла з 3-й сцэны 1-га акту). Затым Освальд яшчэ начытваў асобныя гукі і словы.
Значна большую вядомасьць атрымаў другі запіс, зроблены Цітаўцом у сябе дома ў сьнежні 1961-га. Яны выбіраюць Гэмінгуэя — Освальд чытае пачатак апавяданьня «Лягер індзейцаў», затым пераключаецца на «Забойцаў». Тэксты не падабаюцца яму, і, не мяняючы інтанацыі, Освальд лаецца, абзывае Цітаўца «ё... ідыётам», усё гэта застаецца на стужцы. Цітавец не крыўдуе, бо, як потым патлумачыць, «канцэнтруецца на мове».
Генэрал КДБ «Гузьмін» казаў Мэйлеру, што, нягледзячы на хуткі прагрэс Освальда ў расейскай мове, ім трэба было мець некага побач зь ім, хто добра гаварыў па-ангельску. Але ня толькі гаварыў — хто таксама мог бавіць зь ім вольны час, сябраваць і нават разумець яго думкі.
У інтэрвію Мэйлер патлумачыў мне сытуацыю больш дэталёва:
— У КДБ быў чалавек, які доўга гутарыў зь ім па-ангельскуўМенску. Прычына — высьветліць, ці яго акцэнт быў чысты ці не? У іх быў лінгвістычны аналітык, які мусіў высьветліць, ці гэта сапраўды амэрыканскі акцэнт, ці сапраўды ён з Поўдня, і яны вывучалі яго акцэнт. I вырашылі — так, у яго паўднёвы акцэнт, ён паходзіць адтуль, адкуль ён кажа. Іхняя задача была пабудаваць сыстэму спраўджваньня, і яны гэта зрабілі.
Мэйлер цытуе фрагмэнт запісу, зробленага дома ў Цітаўца — але не літаратурны, а іншы.
Адклаўшы кнігі ў бок, Цітавец і Освальд пачынаюць імправізаваць — гуляць у інтэрвію, дзе Освальду выпадаюць ролі прафэсара, забойцы, спартовага камэнтатара, журналіста.