Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

Сьлед матылька. Освальд у Менску.

Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
65.01 МБ
ЛГО: Так, мый падлогу штодня!
Жонка: Ты нічога ня робіш, а я мушу прыбіраць цэлы дзень. Прыстойны чалавек дапамог бы. Памятаю, як ты казаў: я буду дапамагаць! Аднойчы ты сапраўды памыў, і цяпер бясконца пра гэта гаворыш, а я мыю наша адзеньне кожны раз і гэта зусім ня лічыцца.
ЛГО: Ты мусіш прыгатаваць нешта зьесьці!
Жонка (крычыць): Я не магу. Я не зьбіраюся гатаваць.
ЛГО: Ты можаш зрабіць катлеты, паставіць ваду на чай. Я кажу, я ж купіў усё, усё.
Жонка: Я ня буду.
ЛГО: Ты нічога не зрабіла.
Жонка: Ну, а што ты для мяне зрабіў?
ЛГО: Ціха!
Жонка: Я ня буду жыць з табой.
ЛГО: Дзякуй Богу!
Жонка: Паглядзі на сябе! Акуратны! Ды ты ў дваццаць разоў бруднейшы за мяне. Паглядзі на сваю падушку; ты толькі раз на ёй спаў, а яна ўжо брудная.
ЛГО: Ты ніколі нічога ня робіш!
Жонка: Правільна, я толькі хаджу на гулянкі, прапіваю сваё здароўе.
ЛГО: Ты нічога ня робіш.
Жонка: Ты хоць раз прыбраў гэтую кватэру?
Я гэта рабіла дваццаць адзін раз. Ты сам зрабі, a потым гавары пра гэта цэлы дзень.
ЛГО: Гэты дом трэба прыбіраць кожны дзень. На кухні бруд, брудна ўсюды. Што тут добрага? Ты сьпіш да 10-й раніцы і нічога ня робіш. Магла б у гэты час прыбіраць.
Жонка: Мне трэба спаць. Калі табе не падабаецца, можаш ехаць у сваю Амэрыку.
ЛГО (спакойна): Калі ласка, дзякуй.
Жонка: Ты заўсёды знаходзіш хібы; цябе нічога не задавальняе, усё дрэнна.
ЛГО: Ты дурная. Лянівая і грубая.
Жонка: Я хачу, каб ты адчуў, што такое быць адзін дзень на маім месцы.
(пасьля паўзы яна пачынае плакаць)
ЛГО: Ну, што здарылася?
Жонка: Ідзі прэч! Я табе не прыслуга. Дай мне нармальныя ўмовы.
ЛГО: Ня плач. Я толькі кажу, што ты нічога ня хочаш рабіць.
Жонка: Так? Я ніколі ня мыла падлогу?
ЛГО: Ты — нядобрая хатняя гаспадыня, не, нядобрая хатняя гаспадыня.
Жонка: Трэба было ажаніцца з добрай.
(яны маўчаць)
Жонка: Калі табе не падабаецца, можаш каціцца ў сваю Амэрыку.
ЛГО: Я даўно табе казаў, што ты нічога ня робіш.
Жонка: Я мыю падлогу кожны дзень.
ЛГО: Яна брудная.
Жонка: Табе брудная, а мне чыстая. Я ўчора памыла падлогу, а ты ўсюды топчасься ў чаравіках.
ЛГО: Там бруд і пыл, бо ты адчыняеш дзьверы на балькон.
Жонка (крычыць): Ён быў зачынены ўвесь дзень. Ты нічога не разумееш.
ЛГО: Ня плач.
Жонка: Няўжо ты ня бачыш, што я выціраю пыл штодня?
ЛГО: Ты не выціраеш там, на стале.
Жонка: Ага, ага, я там пэцкаю. Я двойчы яго мыла, а ты нават аднаго разу не памыў.
ЛГО: Супакой свае нэрвы.
Жонка: Скажы проста: «Марына, гэта трэба зрабіць». He крычы; гэта крыўдна. Алька, ты мяне ненавідзіш, калі крычыш на мяне?
ЛГО: Так.
Жонка: Так?
ЛГО: Так.
Жонка: Чаму ты баісься людзей? Што цябе напалохала?
ЛГО (крычыць злосна): Заткніся, заткніся. Ты толькі й ведаеш, што балбатаць.
Жонка: Ты ўсіх баісься!
ЛГО: Заткніся!
Жонка: Ты баісься, што ў цябе ўсё скрадуць, твой гаршчок золата? (сьмяецца) У такія моманты ты мяне можаш забіць. Табе трэба мець моцную сілу волі.
ЛГО: Як наконт трохі бульбы?
Жонка: Яна яшчэ не гатовая, што я зраблю?
22:37 (яны ідуць на кухню)
22:40 (жонка прымушае ЛГО вымыць ногі)
23:00 (у пакоі ціха; размовы няма)
У КД Б, калі чыталі сьвежы запіс п’есы «Маладыя»,
як называе гэтую расшыфроўку Мэйлер, зьвярнулі ўвагу і падкрэсьлілі тры фразы Марыны:
— Я ня буду жыць з табой.
— Калі табе не падабаецца, можаш ехаць у сваю Амэрыку.
— Ты ўсіх баісься!..
У Освальда — толькі адну фразу:
— Ня плач.*
Словы Марыны «у такія моманты ты мяне можаш забіць» нічыёй увагі не прыцягнулі.
’Падкрэсьліваньні КДБ у далейшых тэкстах расшыфровак пазначаныя ўтэксьце.
П'еса «Маладыя». Акт 2
Другі акт адбыўся праз тыдзень, і хаця героі тыя самыя, спрэчка ідзе пра рэчы нашмат больш сур’ёзныя за падлогу.
3 расшыфроўкі падслухоўваньня КДБ
Дата: 11.08.61
ЛГО: Калі ты мяне не кахаеш, як ты можаш жыць са мной? Я даю і буду даваць табе ўсё, што толькі магчыма. Чаго ты хочаш? To ты кажаш, што хочаш ехаць са мной, праз хвіліну, што ня хочаш.
Жонка: Часам я баюся ехаць з табой. Я не хачу спрабаваць давесьці табе, што тут усё выдатна, a там усё дрэнна. Але нават калі тут я нічога ня маю і ня буду мець, тут дом.
ЛГО: Ты тут нічога ніколі ня будзеш мець, але там у цябе будзе муж і ўсё.
Жонка: Што я там буду рабіць? Я буду ўвесь час сядзець дома, і на гэтым усё.
ЛГО: Але ты будзеш са мной. У цябе будзе ўсё.
Жонка: Я не шукаю ніякіх матэрыяльных выгадаў. Грошы мяне зусім не цікавяць. Гэта ня важна. Самае важнае для мяне, як ты да мяне ставісься.
ЛГО: Ну, тады ўсё ў парадку.
Жонка: У мяне няма гарангыі, што ты мяне там не пакінеш. Што тады я буду рабіць?
ЛГО: Калі ты мяне не кахаеш — ня едзь.
Жонка: He, я баюся, што ты мяне кінеш. Ты ж тут усё пакідаеш, урэшце.
ЛГО: Я пакідаю?!
Жонка: Бачыш, ты ўжо крычыш, а як там будзе?
ЛГО:. Што ў цябе тут ёсьць? Нічога. Адзін пакой. Гэта шмат? Адзін пакой, які табе нават не належыць.
Жонка: Мы тут жывем, гэта наша.
ЛГО: Ты лічыш, гэта маё? А я зусім не адчуваю, што гэта мая маёмасьць. Я не адчуваю, што гэта маё.
(Даўза.)
Жонка: Ты мяне мучыш.
ЛГО: He магу цярпець, калі ты такая, як цяпер.
Я кажу адно, ты другое.
(Паўза.)
Жонка: Сьпі ціха.
ЛГО: Як я магу спаць ціха, каля я ня ведаю, што ты пра мяне думаеш? У цябе ўсё заўсёды залежыць ад настрою. Трэба раз і назаўсёды вырашыць.
Жонка: Ідыёт, ты нічога не разумееш. (Дражніць яго.) Маёмасьць, маёмасьць.
ЛГО: Ты не разумееш канцэпцыі маёмасьці. Ты сама ня ведаеш, чаго хочаш. Я хачу там жыць, бо там высокі ўзровень жыцьця.
Жонка: А ты думаў, ты сюды прыедзеш і зусім ня трэба будзе працаваць, жыві толькі? Чаму ты не вучыўся? Ты мог вучыцца, ты проста гудьтай.
ЛГО: Ты нічога не разумееш. Мільёны людзей увесь час пакідаюць гэтую краіну. Тут грубыя людзі.
Жонка: Ты на нас глядзіш праз чорныя акуляры.
ЛГО: Якія чорныя акуляры? Гэта няпраўда.
Жонка: Я, напрыклад, не кажу дрэнна пра Амэрыку. Гэта непрыстойна.Трэба быць сапраўднай свіньнёй, каб дрэнна казаць пра краіну, якую ня ведаеш. I я так не раблю.
Л ГО: Можа быць, але ты будзеш там жыць. Там высокі ўзровень жыцьця.
Жонка: Ты не разумееш. Гэта ня мой дом. Я там не пачую расейскай мовы.
ЛГО: Калі ты хочаш ехаць — едзь. Калі не, тады не.
Жонка: Я не паеду. Я баюся. Нават цяпер, калі прыходзіць Эрык і вы гаворыце па-ангельску, я не магу гэта пераносіць.
ЛГО: Ты гаворыш, як нейкая старая вясковая цётка.
Жонка: Мы ніколі ня зможам зразумець адно аднаго.
ЛГО: Калі ты хочаш ехаць, ты паедзеш!
Жонка: He крычы.
ЛГО: Ты мяне прымушаеш крычаць. Я не грублю. Ты стала непрыстойная і дрэнная.
Жонка: Ты.
ЛГО: He, я быў прыстойны і добры, калі мы сустрэліся. Але ў цябе было шмат непрыстойнасьці.
Жонка: Я так не лічу. Я нават ні разу не пацалавала Сашу. Ніхто не называў мяне непрыстойнай. Я не паводзіла сябе як іншыя дзяўчаты. У мяне не было маці, якая б накіравала мяне на правільны шлях. Раз на тыдзень я паводзіла сябе па-дурному.
ЛГО: Я разумею.
Жонка: Табе трэба, каб усё было памяркоўна. Калі б я толькі ведала!
ЛГО: За апошні месяц ты зусім зьмянілася. Hi пяшчоты, нічога. Калі б ты не была цяжарнай. Я не магу крычаць на цябе ў прысутнасьці іншых людзей, але ты заўсёды пра мяне рознае гаворыш, калі вакол людзі. А потым ты кажаш казкі пра тое, што я ад'яжджаю, пакідаю цябе і ва ўсім вінаваты. Але нават калі так, я хачу, каб ты была са мной. Я разумею, што ты такая, якая ёсьць і ня можаш быць іншай. (паўза) Чаму ты прыкідваесься, што цябе так пакрыўдзілі? Самая няшчасная дзяўчына на сьвеце. Ты нясеш лухту.
Жонка: Ідзі да д'ябла!
ЛГО: Ты мяне не паважаеш.
Жонка: Алік, мы ўжо дастаткова сварыліся. I цяпер зноў.
ЛГО: Раней ты не была такой.
Жонка: Ты таксама.
23:35 (ціха; яны сьпяць)
Марына цяжка пераносіла першыя месяцы
цяжарнасьці — яе раздражнялі пахі на вуліцы, у кватэры, нават на бальконе, пах мужа, пах ежы.
Плюс стрэс і страх — намер паехаць у Амэрыку ўспрымаўся як здрада радзіме.
Тут заплачаш.*
*П’еса аказалася трохці нават чатырохактавай. Трэці акт — жыцьцё з Освальдам у Амэрыцы. Пасьля сэрыі скандалаў з гвалтам (Освальд яе зьбіваў) улютым 1963-га Марына напісалаў савецкую амбасаду першы ліст пра вяртаньне, у сакавіку — другі. Яна зноў была цяжарная і спадзявалася зьехаць да нараджэньня дзіцяці, і прасіла вярнуцца ня ў Менск, а ў Ленінград. Аднак з савецкай амбасады паведамілі, што афармленьне папераў можа заняць 5-6 месяцаў. Освальд чакаў сына і нават выбраў яму імя Фідэль, у гонар Кастра. У кастрычніку нарадзілася дачка, якую назвалі Рэйчал. Освальд, які таксама напісаў запыт на савецкую візу, мяняў месцы працы і, нарэшце, у лістападзе зьехаў з тэхаскага гораду Форт Ворт у Далас, пакінуўшы замест адрасу нумар паштовай скрынкі. Чацьверты акт — пасьля забойства Кенэдзі. Расьсьледаваньне зрабіла Марыну вядомай на ўсю Амэрыку — яна давала інтэрвію, пра яе пісалі кнігу, зьявіліся грошы, і яна «загуляла» — стала праводзіць дні ў боўлінгу, начных клюбах, на вечарынках, атрымала мноства прапановаў выйсьці замуж — паўтарыла, як сама казала, свой «ленінградзкі пэрыяд». У 1965 годзе яна выйшла замуж за мясцовага ўладальніка ранча Кенэта Портэра, нарадзіла сына Марка, разьвялася з Портэрам празь дзесяць гадоў, але засталася жыць разам зь ім.
Талстаеўскі
Мэйлер паталягічна скрупулёзна вывучаў менскае жыцьцё Освальда. Ён пераглядаў шматлікія здымкі і дакумэнты, сабраныя Камісіяй Ўорэна, з рапартаў КДБ мог намаляваць падрабязныя маршруты яго перамяшчэньняў па горадзе, з расказаў знаёмых і Марыны дакладна ведаць, дзе ў кватэры стаялі чобаты, ляжала паляўнічая стрэльба, якія кнігі былі на паліцах — але ўсярэдзіне ня быў.
Чаму — магчыма, таму, чаму мне самому не прыйшло ў галаву задаць яму гэтае пытаньне. Таму што не хацеў, бо якое гэта мае значэньне. Таму што хацеў, але не пасьпеў ці ня змог. Таму што той, хто там жыў, не пусьціў. Таму што Мэйлера называлі амэрыканскім Талстым.
Апошняя, літаратурная вэрсія вымагае тлумачэньня.
Нагадаем сюжэт: малады чалавек шукае сэнс жыцьця, прагне справядлівасьці, бачыць вакол шмат зла, лічыць сябе адрозным ад іншых і ні з кім блізка не сыходзіцца, гатовы разарваць сувязі
зь сям’ёй і забіць нават брата, калі той стане на яго шляху, нават ад блізкіх знаёмых хавае свае пляны і намеры, расчароўваецца ў ідэале, перакананы, што ён не такі, як усе, і дзеля вышэйшай мэты мае права і можа забіць.