• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

    Сьлед матылька. Освальд у Менску.

    Аляксандар Лукашук

    Выдавец: , Радыё Свабода
    Памер: 390с.
    Мінск 2011
    65.01 МБ
    Гэта апісаньне ня Освальда, а Раскольнікава, a таксама тэорыяў і матывацыяў герояў Дастаеўскага з раманаў «Бесы», «Браты Карамазавы». «Бесы», дарэчы, у ангельскім перакладзе называюцца «Posessed» — «Апантаныя».
    Дастаеўскі сапраўды некалькі разоў зьяўляецца ў «Гісторыі Освальда»: на сваё 20-годзьдзе герой атрымлівае ў падарунак раман «Ідыёт», уведаўшы, што Освальда ў Менску пачынаюць зваць «Алёша», Мэйлер адразу ўдакладняе — таму што так звалі аднаго з братоў Карамазавых? Але, магчыма, прычына яшчэ болын простая: Мэйлер мог адчуваць, што яго герой насамрэч герой не Талстога, а Дастаеўскага. Дэтэктыўны сюжэт з забойствам, якое зьдзяйсьняе «малы» чалавек, які адчувае сваё пакліканьне — клясыка клясыка расейскай літаратуры.
    Пайсьці ў менскую кватэру Освальда было б тым самым, што пайсьці на месца забойства ў Даласе, цытатай са «Злачынства і пакараньня» — і рэч ня ў тым, што цытата, а ў тым, што занадта блізкая, і таму не мастацкая, а Мэйлер усё ж пісьменьнік.
    «Гісторыя Освальда» Мэйлера сапраўды выглядае як раманы Дастаеўскага: гісторыя, на якую хапіла б і двухсот старонак, займае ўчацьвёра болей, структурныя часткі непрапарцыйныя, не зьвязаныя, унутраную лёгіку замяняе ідэя мазаічнай стракатасьці пэрсанажаў, колькасьць якіх сягае за тысячу, большасьць зь іх не патрабуюцца для сюжэту, але маюць цікавую ўласную біягра-
    фію і перажываньні, ролю ўнутраных маналёгаў і бясконцых дыялёгаў выконваюць расшыфроўкі падслухоўваньня КДБ, a 17 афіцэраў і генэралаў, якіх распытваў аўтар, увасабляюць калектыўнага сьледчага Парфірыя Парфір’евіча.
    Адна з адметнасьцяў Мэйлера — яго бязьлітасная фіксацыя на сэксуальным жыцьці герояў. Характэрны прыклад — кніга пачынаецца з гісторыі Валянціны Прусаковай, жонкі Марынінага дзядзькі палкоўніка МУС Ільлі Прусакова. Мэйлер запісвае яе даўгі аповед пра страшнае савецкае жыцьцё, ГУЛАГ і вайну, прымусовую працу ў Нямеччыне, знаёмства зь лейтэнантам — будучым мужам, які быў на 15 гадоў старэйшы, яго сухасьць і стрыманасьць, дысцыпліну, такт, элегантнасьць, павагу да яе і іншых (дастаеўская дэталь: перад сьмерцю ён хварэў, і калі «хуткая» прыехала, ён спытаўся — думаеш, трэба гальштук надзець?), і потым згадвае, як пасьля яго сьмерці яна разьбірае рэчы і знаходзіць — яшчэ больш дастаеўская дэталь — пачак фатаздымкаў з голымі жанчынамі. I ўздыхае — мужчыны ёсьць мужчыны.
    Гэтая пасьмяротная маленькая прыватная таямніца пабочнага пэрсанажа, зь якім аўтар нават не сустракаўся, не патрэбная ні для разьвіцьця сюжэту, ні для тлумачэньня характару галоўных герояў, ні для кантэксту — але як любы схаваны грэх, яна арганічная для паэтыкі Дастаеўскага (напрыклад, разьдзел «У Ціхана» ў «Бесах»),
    Больш за ўсіх ад гэтай паэтыкі пацярпела Марына. Усіх, каго можна, Мэйлер распытваў пра яе бурную маладосьць у Ленінградзе, запісваў падрабязную пахвальбу менскага знаёмага, які хваліўся, што меў сэкс з Марынай перад вясельлем, пасьля
    вясельля, увесь час. Мэйлер распытваў сябровак з аптэкі — што яны ведалі пра мінулае Марыны. Ён цытуе перакладчыцу Інтурысту, якая, пачуўшы навіну пра шлюб Освальда, называе яго жонку вулічнай прастытуткай. I апатэоз — пяцідзённае інтэрвію з самой Марынай у Тэхасе, дзе яна прызнаецца, што яе згвалціў багаты замежнік, у гатэлі, яна не магла крычаць, бо баялася дзяжурную на калідоры.
    Ёй было 17 гадоў, жыла бяз маці, з айчымам, які яе ледзьве цярпеў. I ўсё гэта адбывалася ў горадзе Дастаеўскага, зь белымі начамі, беднымі людзьмі, разьбітымі лёсамі.
    Сонечка Мармяладава са «Злачынства і пакараньня». Марушка зь «Бесаў», Наташа з «Прыніжаных і зьняважаных».
    Падчас гутаркі я спытаўся ў Мэйлера, як Марына рэагавала на публікацыю падрабязнасьцяўяе прыватнага жыцьця ў інтэрпрэтацыі КДБ і з дэталямі, якія здабыў сам аўтар?
    — Адбылося наступнае. Шылер, як я казаў, вя лікі гандляр. Калі ён пераконваў Марыну даць мне інтэрвію, ён сказаў у якасьці аргумэнту: вы мусіце гэта зрабіць. Гэта гісторыя. Норман Мэйлер ёсьць нашым амэрыканскім Талстым! Ужо пасьля таго, як кніга выйшла, ён пазваніў ёй і спытаўся пра ўражаньні і яна сказала:
    — Ніякі ён не Талсты!
    У амэрыканскіх унівэрсытэтах кажуць — «Tolstojevsky».
    Освальд і Пушкін
    Апошняя восень у Беларусі для Освальда пачалася з таемнага візыту ў Маскву. Таемнага, бо пра яго нідзе няма зьвестак — ні ў матэрыялах КДБ, якія атрымаў Мэйлер, ні ў дакумэнтах амэрыканскай амбасады, ні ў ліставаньні Освальда зь сям ей, ні ў яго «Гістарычным дзёньніку».
    Дзёньнік ЛГО
    21 жніўня — 21 верасьня, 1961
    Хаджу ў пашпартны стол у аддзел візаў, таксама ў міністэрства замежных справаў у Менску, таксама ў міністэрства ўнутраных справаў, ад якіх залежыць рашэньне аб візе.
    Адзіным сьведчаньнем паездкі ці палёту ў Маскву стаў рэчавы доказ 374 Камісіі Ўорэна: падчас ператрусу пасьля забойства сярод асабістых рэчаў Освальда паліцыя канфіскавала яго «Білет чытача № 3095/к» Дзяржаўнай бібліятэкі СССР імя У.І. Леніна. Білет на імя «Освальда Лі Гарві» ў навуко-
    вую чытальную залю № 1 быў выпісаны ў чацьвер, 7 верасьня 1961 году, тэрмінам на адзін месяц.
    Што рабіў, дзе быў, дзе спыняўся, колькі дзён правёў Освальд у Маскве падчас той паездкі — не вядома нічога, апроч візыту ў бібліятэку. Картатэка заказаў чытачоў даўно зьнішчаная, і што ён чытаў у навуковай залі — амэрыканскую прэсу, зборнік законаў ці творы Леніна, невядома.*
    Але гэта не адзіная загадка апошняй восені.
    Дзёньнік ЛГО
    Верасень — 19 кастрычніка 1961
    Нічога не чуваць зь міністэрстваў («Яны нам самі пазвоняць»). Марына цягніком едзе зь Менску да цёткі ў горад Харкаў на Ўрал на 4 тыдні. У гэты час я адзін, але разам з Эрыкам хаджу на танцы і ў іншыя грамадзкія месцы на забавы. Ужо некалькі месяцаў не рабіў гэтага. Дзень нараджэньня праводжу адзін у опэры, гляджу маю любімую «Пікавую даму». Мне споўнілася 22 гады.
    Мэйлер пакідае геаграфічную памылку без агаворкі, магчыма, сам не заўважыўшы яе ці палічыўшы, што ўкраінцы не пакрыўдзяцца. Ён робіць важнае назіраньне — восеньню, пасьля ўсіх спрэчак і сварак, у Освальдаў настаў час пэўнага ахаладжэньня. Лісты зь Менску ў Харкаў сухія, кароткія, і раптам нешта мяняецца, мяняюцца лісты — іх піша быццам іншы чалавек.
    *Освальд таксама быў чытачом галоўнай бібліятэкі Беларусі, «Ленінкі» — але картатэка таксама не захавалася.
    18 кастрычніка:
    Ну, хутка ты вяртаесься назад. Я буду вельмі рады цябе зноў бачыць — як я буду цябе любіць!..
    22 кастрычніка:
    Мая мілая дзяўчынка! Сёньня я атрымаў тваю паштоўку; дзякуй, мілая, толькі мне не падабаецца, што ты балбочаш, што ты прадчуваеш, што згубіш мяне. Ты ніколі ня згубіш мяне, і ўсё! Ты ня кажаш, калі вяртаесься. Скажы як найраней. Ты хутка будзеш дома. Будзе так добра зноў быць з табой.
    У матэрыялах Камісіі Ўорэна захоўваецца аркуш, знойдзены падчас ператрусу дома ў Освальда. На ім рукой Освальда па-расейску даволі дакладна і падрабязна запісаны словы любоўнай арыі з другога акту «Пікавай дамы».
    Я вас кахаю так адчайна,
    Бяз вас мне не пражыць і дня.
    I подзьвіг сілы надзвычайнай
    Для вас гатовы зьдзейсьніць я.*
    Мэйлер цытуе 24 радкі арыі і робіць выснову:
    Пушкіну і Чайкоўскаму ўдалося вярнуць яго да каханьня.
    Выключна дзеля пэдантычнасьці — паэма Пушкіна, але словы лібрэта належаць не паэту, а брату кампазытара Мадэсту.
    *Тэкст для Камісіі Уорэна быў перакладзены на ангельскую і так даецца ў кнізе Мэйлера. Пераклад на беларускую з расейскага арыгіналу.
    I дзеля дакладнасьці: паводле архіваў Вялікага тэатру опэры і балету БССР (званьне «акадэмічнага» было нададзена пазьней), 18 кастрычніка, у дзень народзінаў Освальда, «Пікавую даму» на яго сцэне ня гралі. У тэатральным архіве ў журналах рэгістрацыі пазначана, што 7 кастрычніка на сцэне адбылася прэм’ера опэры Яўгена Глебава «Мара», і больш нічога. Як патлумачылі супрацоўніцы архіву, далей тэатар быў на гастролях.
    Застаюццатры магчымасьці. Першая — Освальд несьвядома памыляецца, бо піша ці перапісвае дзёньнік нашмат пазьней і блытае год («Пікавую даму» гралі ў кастрычніку 1960-га, праўда не 18-га, а 15-га); другая — Освальд сьвядома робіць непраўдзівы запіс, матывацыя незразумелая; трэцяя — тэатральныя архівы памыляюцца.
    Была яшчэ чацьвёртая магчымасьць — Освальд сапраўды слухаў Чайкоўскага, але ня ў опэрным тэатры, а ў кінатэатры. У 1960-м на экраны выйшаў фільм-опэра »Пікавая дама». Марына ўжо ў Амэрыцы пісала ў сваіх паказаньнях для ФБР:
    Улюбёная опэра Лі была «Пікавая дама». У Расеі зрабілі фільм па гэтай оперы, цудоўны фільм. Лі хадзеў глядзець яго чатыры ці пяць разоў...
    Высьветліць, куды мог пайсьці адзінокі малады чалавек у Менску ў 1961 годзе, каб задаволіць свае культурныя патрэбы, не лягчэй, чым аднаму літаратурнаму герою было знайсьці дванаццатае крэсла — горад яшчэ ня меў сваёй газэты, а афішы з тумбаў і рэклямных шчытоў даўно абарваў вецер гісторыі.
    Але паспрабаваць можна. Галоўная рэспубліканская газэта «Звязда» друкавала ня толькі абавязко-
    выя пастановы партыі і ўраду, але і рэпэртуарную афішу сталіцы.
    3 тэатрам опэры і балету ўсё проста — там неахайна ці, прынамсі, вельмі спэцыфічна вялі архівы. Насамрэч да ад’езду на гастролі ў канцы месяца трупа была ў Менску да 25 кастрычніка і сыграла паўтара дзясятка спэктакляў — усе абвесткі спраўна друкавала «Звязда». Але «Пікавай дамы» сярод іх не было.
    У 1961-муМенскубыло 17 кінатэатраў, іхрэпэртуар таксама друкавала газэта — але цягам кастрычніка нідзе ні разу не круцілі фільм-опэру.
    Ніразу, ніўтэатры, ніўкіноўтым кастрычнікуў Менску не гучала знакамітая арыя пра ўдачу і няўдачніка, доля якога, як вядома, плакаць. За адным магчымым выняткам.
    Напярэдадні дня народзінаў Освальда, 17 кастрычніка, у Маскве адкрыўся 22-гі партзьезд, і ў наступны дзень газэты мусілі друкаваць гіганцкую прамову Мікіты Хрушчова, якая заняла ўвесь здвоены нумар і не пакінула месца ні для радка пра надвор е, ні для шахматнага эцюду, ні для кіна-канцэртнага і тэатральнага рэпэртуару дня.
    Рэпэртуарная дата 18 кастрычніка ня выплыла з пажоўклых старонак фрагмэнтарнага тэатральнага архіву, а ў газэтах была пахаваная пад татальным шматслоўем партыйнага правадыра.
    У той дзень можна было ўведаць, што Сталін яшчэ большы злачынца, чым сказалі пра гэта пяць гадоў таму на такім самым зьезьдзе, што да антыпартыйнай групы Малянкова далучыўся рэдактар «Правды» Шапілаў і на ўсё жыцьцё атрымаў тытул «н прнмкнувшнй к ннм», так, відаць, і на помніку на могілках напісалі, а маршал Варашылаў проста