Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў 1252-2002
Выдавец: Слонімская друкарня
Памер: 392с.
Слонім 2002
На Слонімшчыне вядомы два камяніследавікі. Адзін з іх знаходзіўся ва ўрочышчы Стары Альбярцін каля крыніцы, a другі — каля в. Шылавічы. Па павер’ях шылавіцкі камень дапамагаў ад галаўнога болю. Пасля таго, як адна пані змачыла вадой са слядка вочы свайго сабачкі, камень згубіў цудадзейную сілу. Калісьці каменю насілі манеты і халсты, але пазней камень разбіў нейкі вар’ят.
У краязнаўчай літаратуры ёсць згадкі і пра святыя дрэвы. Так, недзе каля в. Адэлькавічы на Слонімшчыне ў канцы XIX ст. згадваюцца чатыры вялізныя дубы каля курганоў. Дубы лічыліся зачараванымі. Па павер’ях, калі ссячы дуб, ці нават узяць з яго галінкі, адарваныя ветрам, то здарыцца няшчасце: здохне конь, карова ці авечка. Расказвалі, што арандатар графа Завішы спілаваў два дубы, і ад гэтага здохла ўся жывёла. Два дубы, што засталіся, людзі акраплялі святой вадой.
Несумненна, у артыкуле прыведзены звесткі толькі аб частцы археолагаэтнаграфічных помнікаў Слонімшчыны. Такога ж тыпу помнікаў даўніны значна больш, але пакуль што не ўсе яны трапілі ў поле зроку навукоўцаў. Тут справа і за краязнаўцамі.
65
‘Астапов В. П. Дневнлк научной археологлческой экспедлцлл по охране памятнлков Барановнчской областл за 1951 год. //Архіў інстытута гісторыі НАН Беларусі. Справа № 74, с. 13.
2ДовнарЗапольскл М. К почлтанлю холмов, деревьев, лсточнлков, камней (Заметкл по этнографлл белорусов). //Жлвая старлна. Вып. III Спб. 1893. с. 422—423.
'Древнле сказанля о Жлровлчах л чудотворном образе Жлровлчской Богоматерл. Гродно. 1897.
'Дучлц Л. В. Отчет о полевых лсследованлях в среднем теченлл бассейна Западной Двлны л в ІЦучлнском л Слонлмском районах Гродненской областл в 1982 году. //Архіў інстытута гісторыі НАН Беларусі. Справа № 811.
ЭДУЧЫЦ Л. У. Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў. Мн. 1993.
е3айкоўскі Э. Узгоркі культавыя. //Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн. 1993. с. 624.
7Легенды і паданні. Мн. 1983.
8Местечко Жлровлчл л его достопрлмечательностл. //Ллтовскле Епархлальные ведомостл. 1880. № 49. с. 424.
’Мпхайловсклй Е. Археологлческлй очерк Слонлмского уезда Гродненской губернлл. //Труды Влленского отделенля Московского предварлтельного комлтета по устройству в Влльне IX Археологлческого сьезда. Влльна. 1893. с. 165—186.
’“Мялешка М. Камень у вераваннях і паданнях беларуса. // Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кн. 7. Працы кафедры этнаграфіі. Т. I. Менск. 1928. с. 155—182.
"Покровсклй Ф. В. Археологлческая карта Гродненской губернлл. Влльна. 1895.
‘‘Спнсок памятнлков лсторлл л культуры республлканского значенля Белорусской ССР. Кн. 2. Памятнлкл археологлл. Мн. 1990. С. 174.
13Супрун В. Ф. Археалагічныя помнікі Слонімшчыны (матэрыялы разведаны ў 1963 годзе.) //Архіў інстытута гісторыі НАН Беларусі. Справа № 231.
14Токарев С. A. О культе гор л его месте в лсторлл реллглл. //Советская этнографля. 1982. № 3. С. 107—113.
15Zorentz S. Wycilezki Slonimskie. Slonim. 1933. s. 23.
"'Stabrowski J. Odnalezienie glowy staroslowianshiego bostwa w Slonimie/ //Ziemia Zidzha. Zida. 1939. T. IV. № 1.
66
ДАБРЫЯН A. А., ПІВАВАРЧЫК C. A.
(г. Гродна)
ГАРАДЗІШЧА ЗБОЧНА —
УНІКАЛЬНЫ АРХЕАЛАГІЧНЫ ПОМНІК
Археалагічны помнік, вядомы ў навуковай літаратуры як «гарадзішча Збочна», знаходзіцца на заходняй ускраіне аднайменнай вёскі ў Азярніцкім с/с Слонімскага раёна на берагавым узвышшы асушанага рэчышча р. Акоўкі. Яно было адкрыта і ўпершыню даследавана ў 1892 г. святаром Сынкавіцкай царквы Я. М. Міхайлоўскім. Ён меркаваў, што валы гарадзішча ўзведзены з камянёў, пакрытых зямлёй. На той час на гарадзішчы захаваліся некалькі курганоў, а ў паўночнаўсходняй і паўночназаходняй частцы пляцоўкі захаваліся дзве прамавугольныя ямы з цаглянай муроўкай ад парахавых склепаў. За ровам у полі знаходзіліся яшчэ 4 курганы. Адзін з іх Міхайлоўскі паспрабаваў раскапаць у жніўні 1892 г. і знайшоў два шкілеты, арыентаваныя галавою на ўсход, колца з белага металу, дзве нейкіх пліткі і кавалкі дрэва. Мясцовыя
Гарадзішча Збочна
67
жыхары адмовіліся ўдзельнічаць у раскопках і пагражалі Міхайлоўскаму хуткай смерцю, калі ён будзе працягваць праДУ' Каб пазбегнуць непрыемнасцей, святар быў вымушаны звярнуцца па дапамогу да паліцыі, але раскапаць курган да канца ён не здолеў.
У 1959 г. помнік абследаваў П. А. Рапапорт і выказаў меркаванне, што насып вала складаецца з пяску з дамешкаю галькі. У 60—80я гг. гарадзішча неаднаразова абследавалася (Ф. Д. Гурэвіч, В. Р. Супрун, В. В. Сядоў, Л. Д. Побаль, С. А. Піваварчык), але грунтоўных раскопак на ім не праводзілася. Адсюль розныя погляды даследчыкаў на храналогію (X—XI стст., XII—XIII стст., XVI ст.) і сацыяльнагістарычную функцыю (гарадзішчасховішча, феадальная сядзіба, познесярэднявечны замак) дадзенага археалагічнага помніка. У 1995, 1997—1998 гг. з мэтай вывучэння абарончых канструкцый, удакладнення даціроўкі і функцыянальнага прызначэння гарадзішча даследаванні праводзіла экспедыцыя Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам аўтараў.
Гарадзішча ўяўляе сабой магутнае фартыфікацыйнае збудаванне з двума кальцавымі валамі. Унутраная пляцоўка круглай формы дыяметрам 50 м узвышаецца над далінай ракі на 8—10 м. Яе акружае вал вышынёю 2 м і шырынёю 18 м каля падэшвы і 7 м па грэбні. Адразу за валам знаходзіцца роў глыбінёю звыш 1 м. Шырыня ірва розная: ва ўсходняй частцы 7 м, у заходняй — 12, у паўднёвай — 20 м. Да рова з захаду, поўдня і ўсходу прымыкае знешні вал вышынёю да 3 м і шырынёю 13 м каля падэшвы і 5 м па грэбні. 3 поўначы гэты вал разбураны дарогай. 3 паўднёвазаходняга боку ўнутранай пляцоўкі захаваўся ўезд шырынёю 11 м, а ў цэнтры — узвышша дыяметрам 15 м, магчыма, рэшткі пазнейшай пабудовы. Як мы ўжо адзначылі вышэй, стацыянарных археалагічных даследаванняў на помніку да сяр. 90х гг. XX ст. не праводзілася.
У 1995 г. асноўная ўвага была накіравана на вывучэнне абарончых канструкцый помніка. 3 гэтай мэтай ва ўсходняй частцы гарадзішча была закладзена траншэя шырынёю 2 м, якая прарэзала ўнутраны вал, роў і знешні вал. Насып унутранага вала складаўся наступным чынам: зверху знаходзіўся гумусіраваны слой зямлі шэрага колеру магутнасцю 0,1—0,2 м. Ніжэй залягаў пласт лёгкай (нятлустай) гліны з жвірам, таўшчынёю 0,4—0,6 м па ўсёй паверхні вала. Глеба такога складу ў натуральных радовішчах паблізу паселішча не знойдзена, таму можна меркаваць, што яна спецыяльна прывезена і
68
выкарыстана для ўмацавання схілаў. Астатнюю частку насыпу вала займаў пласт магутнасцю 1,5 м белага пяску з глеем. Пад гэтым пластом яскрава прасочвалася палоска шэрага колеру першапачатковай паверхні, на якой быў насыпаны вал. У сярэдзіне вала на першапачатковай паверхні зафіксавана лінза шэрага пяску з невялікімі умацаваннямі вуголля. Побач з лінзай з абодвух яе бакоў расчышчана вялікая колькасць камянёў пераважна сярэдняга памеру. Адзінкавыя камяні сустракаліся таксама ў насыпу вала на розных узроўнях. Рэшткаў драўляных канструкцый не знойдзена.
Камяні сярэдніх і буйных памераў зафіксаваны таксама на дне ірва з белага пяску з глеем. Насып знешняга вала па складу падобны на ўнутраны. Зверху знаходзіўся пласт гумусіраванай зямлі таўшчынёю 0,2 м, затым белы пясок з глеем магутнасцю 0,6 м і затым пясок з дамешкамі гліны і жвіру. ІІадчас распрацоўкі насыпу знешняга вала на глыбіні 1 м знойдзены шкілет жанчыны дрэннай захаванасці. Удалося зафіксаваць верхнюю частку чэрапа, косці ног і рэбры. Рэшткі касцяка былі арыентаваны на паўднёвы захад. Каля чэрапа з левага боку знойдзена літая бронзавая падвеска. Яна мае трапецападобную аснову, да якой з дапамогай колцаў унізе прымацаваны тры трохвугольныя пласцінкіпадвескі. Такія падвескі маюць шырокія аналагі сярод фінаўгорскіх старажытнасцей і датуюцца X—XII стст. 3 правага боку пад чэрапам знойдзена завушніца пятляпадобнай формы, аналагічная знаходкам з каменных курганоў і грунтовых могільнікаў Беларускага Панямоння і Пабужжа, у тым ліку з могільніка каля вёскі Клепачы, што ў 6 км ад даследуемага помніка. Сярод касцей удалося таксама знайсці тры золаташкляныя пацеркі, якія маюць аналагі з тэрыторыі ўсходнеславянскага рассялення і датуюцца XI—XII стст. Рэшткі шкілета былі абстаўлены камянямі і знаходзіліся на праслойцы з шэрага пяску. Сярод камянёў у нагах памёрлай былі знойдзены гаршчок з лінейным арнаментам і кубак з чырвонай гліны, напалову пакрыты паліваю. Сярод камянёў сустракаліся дробныя кавалкі касцей.
У 1997 г. з мэтай пошуку пахаванняў пад унутраным валам у паўднёваўсходняй частцы на ўнутраным схіле вала быў закладзены раскоп плошчай 36 м. Насып вала складаўся з гліны, пяску і жвіру. Блізка ад грэбня вала на глыбіні 0,3— 0,35 м была знойдзена канструкцыя з 11 камянёў, выцягнутых у лінію на адлегласці ад 0,1 да 0,4 м адзін ад другога. У падэшвы вала на глыбіні 0,4—0,5 м было зафіксавана яшчэ
69
адно жаночае пахаванне. Магільную яму прасачыць не ўдалося, каменная канструкцыя адсутнічала. Косці захаваліся дрэнна, удалося прасачыць рэшткі чэрапа, пазванкі, некалькі рэбР&Ў, фрагменты касцей рук і ног. Касцяк быў арыентаваны на захад. Падчас расчысткі пахавання былі знойдзены прадметы быту і жаночыя ўпрыгожванні. Каля чэрапа — раздаўлены гаршчок і глінянае прасліца, паміж касцей рэбраў —14 шкляных і каменных пацерак ill драцяных палутараабаротных колцаў, зробленых з бронзы. На касцях правай рукі былі знойдзены віты бронзавы пярсцёнак і аналагічны бранзалет. Усе прадметы маюць аналагі сярод славянскіх старажытнасцей і датуюцца XI—XII стст.
На падставе праведзеных даследаванняў можна меркаваць, што гарадзішча ўзнікла на месцы, дзе раней знаходзіўся могільнік, які можна датаваць XI—XII стст. У гэты час адбываўся працэс каланізацыі Беларускага Панямоння славянскім насельніцтвам, якое сустрэла тут балтаў і, магчыма, фінаўграў. У XIII ст. у сувязі з працэсам феадалізацыі грамадства і бурнымі палітычнымі падзеямі на гэтым месцы ўзнікла ўмацаванае паселішча, якое нягледзячы на моцныя фартыфікацыйныя канструкцыі і адносна невялікую ўмацаваную пляцоўку магло выконваць функцыі феадальнай сядзібызамка. Паселішчы з аналагічнай планіроўкай маюцца на землях заходніх славян, і там яны якраз у асноўным былі сядзібамі. Пры ўзвядзенні абарончых канструкцый сядзібызамка частка пахаванняў была разбурана. Фрагменты касцей сустракаліся ў розных частках насыпу вала. Пахаванні захаваліся толькі пад валамі. Намі была зроблена спроба даследаваць унутраную пляцоўку помніка. Але яна моцна пашкоджана познімі ямамі пераважна гаспадарчага прызначэння (мясцовыя сяляне захоўвалі тут бульбу), і зафіксаваць культурнага пласта не ўдалося. Былі сабраны толькі фрагменты розначасовай керамікі (рэшткі посуду і кафлі). Адзіным непарушным месцам падаваўся цэнтр пляцоўкі. Міхайлоўскі ўзгадваў, што цэнтральная частка гарадзішча выкладзена камянямі. Пры спробе закласці шурф у гэтым месцы адразу пад дзірваном мы натрапілі на скапленне шчыльна складзеных камянёў розных памераў. Якойнебудзь сістэмы не назіралася. Хутчэй за ўсё гэтыя KaMani з’яўляюцца рэшткамі нейкай пабудовы і былі сабраны ў адно месца для нейкіх мэтаў. Мы таксама не выключаем таго, што камяні паходзяць з разбураных пахаванняў і выкарыстоўваліся ў гаспадарчых мэтах. Сярод іх сустрэты камень, які па