Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў 1252-2002
Выдавец: Слонімская друкарня
Памер: 392с.
Слонім 2002
На Слонімшчыне займаюцца вырошчваннем сельскагаспадарчан прадукцыі 13 калгасаў, 5 унітарных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і дзяржаўная сельскагаспадарчая ўстанова «Жыровіцкая сортавыпрабавальная станцыя», 7 феомерскіх гаспадарак, ДП «Слонімскаясельгастэхніка», ААТ «Слошмская РВА «Сельгасхімія», аграпрамзабеспячэнне, аграпрамэнерга, меліярацыйная арганізацыя і птушкафабрыка.
галінах сельскагаспадарчай вытворчасці працуюць 4802 чалавекі.
Землі сельскагаспадарчага прызначэння на 1.01.2002 г занмаюць 63,2 тыс. га, утымлікураллі — 47,1 тыс га Якасная ацэнка сельгасугоддзяў — 35 балаў.
Л “аі 2002 года гаспадаркі раёна мелі 36,9 тысячы галоў буннон рагатан жывелы, у тым ліку 11 тысяч кароў. На адК°Рзнаходлася 28,5 тысячы свіней. Шчыльнасць БРЖ на 100 га сельгасугоддзяў склала 58,4 галоў.
У 2001 годзе з кожнага гектара збожжавых і зернебабовых культур атрымана па 22,4 ц збожжа, 123 ц бульбы
Валавая вытворчасць малака за 2001г. склала 25, мяса 0,3 тысячы тон.
За2001 годдзяржаве прадалі 12,8 тыс. тон збожжа, 731 tohv льновалакна, 727 тон насення рапсу, 25,2 тысячы тон малака, 0,3 тысячы тон мяса.
Наяўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі дазваляе ўсе цыклы сельгасработ праводзіць своечасова. Сельская гаспадарка раена мае 726 трактароў, 466 грузавых аўтамабіляў, 193 збожжауборачных камбайнаў, 68 самаходных касілак, 65 кормауборачных камбайнаў. р
Значную дапамогу раёну ў селыасработах аказвае механізаваны атрад ДП «Слонімская сельгастэхніка».
Асобая ўвага ўсімі звеннямі ўлады раёна надаецца сацы9?««^ С*еры: На тэрыторыі Слонімскага раёна пражывае 21861 сям я, з іх мнагадзетных 71 сям’я, выхоўваючых дзя~ 204’ НЯП°ЎНЫХ ~ 360. У раёне пражываюць 21/00 састарэлых грамадзян.
8
Аддзяленнем сацыяльнай дапамогі абслугоўваюцца 989 адзінокіх і адзінока пражываючых пенсіянераў. Для гэтай катэгорыі грамадзян у вёсцы Новадзявяткавічы дзейнічае домінтэрнат на 25 месцаў. У Дзераўноўскай бальніцы 5 сацыяльных ложкаў, куды пры неабходнасці змяшчаюцца адзінока пражываючыя пенсіянеры і інваліды.
Здароўе — гэта галоўная каштоўнасць кожнага чалавека і галоўны клопат дзяржавы, які патрабуе шмат увагі і сродкаў. Урачэбная дапамога насельніцтву аказваецца ў 15 амбулаторнапаліклінічных установах агульнай магутнасцю 1192 наведванні ў змену, ці 162,3 наведванні на 10 тысяч насельніцтва.
У горадзе працуюць дарослая і дзіцячая паліклінікі, гарадская паліклініка, жаночая кансультацыя, стаматалагічная паліклініка, скурнавенерычны, процітуберкулёзны і псіханеўралагічны дыспансеры.
У сельскай мясцовасці працуюць 7 участковых бальніц і 25 ФАПаў.
На 1.01.2002г. у лячэбнапрафілактычных установах ТМА працавалі 1566 чалавек, з іх дактароў — 253, сярэдняга медыцынскага персаналу — 741.
Як вядома, у барацьбе за здароўе чалавека медыцына, фізкультура і спорт ідуць побач.
У Слонімскім раёне працуюць 4 спартыўных школы, з іх 3 спецыялізаваныя дзіцячаюнацкія школы алімпійскага рэзерву. На Слонімшчыне працуюць 115 спецыялістаў па фізічнай культуры і спорту, з іх 100 чалавек з вышэйшай адукацыяй. У раёне маецца нядрэнная спартыўная база: 2 плавальныя басейны, лёгкаатлетычны манеж, 4 стадыёны, 34 спартыўныя залы, 7 стралковых ціраў, 4 хакейныя пляцоўкі. Акрамя гэтага, працуюць 2 турыстычныя базы.
Слонімскі раён мае добрыя спартыўныя традыцыі. Падрыхтаваны: Алімпійскі чэмпіён, сярэбраны прызёр Уладзімір Раманоўскі (веславанне на байдарках), удзельнікі Алімпійскіх гульняў, чэмпіёны Еўропы і Савецкага Саюза Міхаіл Жалабоўскі, Мікалай Дудкін, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы Анатолій Ганчар, прызёр першынства СССР Сяргей Бачкароў, майстар спорту міжнароднага класа Валерый Ягаўдзік, чэмпіён міру сярод юніёраў Іван Ціхан, чэмпіён Еўропы сярод юніёраў Аляксей Кульгавы. Выхаваны 8 майстроў спорту міжнароднага класа і болей 30 майстроў спорту. На цяперашні час 16 слонімцаў з’яўляюцца членамі і кандыдатамі зборнай Рэспублікі Беларусь па розных відах спорту.
9
Слонімская каманда «Камунальнік» выступае ў першай лізе на першынстве Беларусі па футболу.
Сістэма адукацыі ў раёне прадстаўлена рознымі тыпамі адукацыйнавыхаваўчых устаноў, якія забяспечваюць высокі ўзровень адукацыі і выхавання падрастаючага пакалення. У раёне працуюць 35 школ, з іх 22 агульнаадукацыйныя, у тым ліку дзве школы з музычнахаравым ухілам, 1 гімназія, 8 базавых, 1 пачатковая, 1 вячэрняя, 1 школасад і 1 санаторная школаінтэрнат для дзяцей з захворваннямі страўнікавакішачнага тракту. Усяго ў школах займаецца 11257 вучняў. Акрамя гэтых устаноў, навучанне юнакоў і дзяўчат праводзіцца ў медыцынскім вучылішчы, ПТВ129, сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі і ў Жыровіцкім аграрнатэхнічным каледжы.
У навучанні, выхаванні і развіцці дзяцей задзейнічана 1273 педагагічных работнікаў, з іх 77% маюць вышэйшую адукацыю, 3 педагогі — высокае званне Заслужанага настаўніка, 56 педагогаў узнагароджаны значком «Выдатнік адукацыі Беларусі», 160 — граматамі Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь.
Навучальныя ўстановы раёна прынялі ўдзел у апрабацыі педагагічных інавацый. Жыровіцкая і Сялявіцкая сярэднія школы і дзіцячы садок № 16 з’яўляюцца эксперыментальнымі пляцоўкамі рэспубліканскага ўзроўню.
Пачынаюць працэс навучання і выхавання дзяцей 35 дашкольных устаноў, якія наведваюць 2967 малых.
Свае здольнасці і дараванні школьнікі развіваюць у гуртках і клубах 13 устаноў пазашкольнага выхавання і адукацыі, сярод якіх станцыі юных тэхнікаў, натуралістаў і раённы цэнтр дзіцячаюнацкага турызму.
89 устаноў культуры працуюць для таго, каб свой вольны час жыхары Слонімшчыны маглі правесці цікава, весела і карысна для сябе. Асаблівая ўвага ўдзяляецца сяльчанам, бо ўстановы культуры адыгрываюць галоўную ролю ў інфармацыйным і культурным жыцці кожнай вёскі раёна. Працуюць 38 сельскіх клубаў, 11 ЦДК, 5 СФК, 44 бібліятэкі.
Раённы Дом культуры аб’ядноўвае каля 20 калектываў мастацкай самадзейнасці і аматарскіх аб’яднанняў, з іх 7 маюць ганаровае званне «Народны»: народны аркестр народных інструментаў, народная кінафотастудыя, народная студыя выяўленчага мастацтва, народны хор ветэранаў вайны і працы «Памяць», народны ансамбль «Рябннушка», народны ансамбль народнай музыкі «Грымата», народны тэатр моды «Этуаль» і яшчэ ўзорны тэатр эстраднаспартыўнага танца «Каскад».
Ю
У 1989 годзе адкрыты прафесійны Слонімскі беларускі драматычны тэатр, які займае належнае месца ў сям’і тэатраў рэспублікі.
Больш за 70 гадоў працуе Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя 1.1. Стаброўскага, у фондах і экспазіцыі якога захоўваецца і экспануецца звыш 21 тысячы экспанатаў.
Горад Слонім мае своеасаблівае архітэктурнае аблічча, якое яму надаюць помнікі горадабудаўніцтва і архітэктуры мінулых стагоддзяў. Найбольш каштоўныя з іх — Ніжні замак, касцёл і кляштар бернардзінцаў першай паловы XVII стагоддзя, касцёл і кляштар бернардзінак другой паловы XVII стагоддзя, выдатны ўзор архітэктуры позняга барока фарны касцёл св. Андрэя, сядзіба В. Пуслоўскага «Альбярцін» — помнік класіцызму першай паловы XIX стагоддзя і многія іншыя. Наш час знайшоў адлюстраванне ў шматлікіх помніках, звязаных з падзеямі рэвалюцыі, нацыянальнавызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, Вялікай Айчыннай вайны.
Асаблівае месца займае архітэктурны комплекс Жыровіцкага манастыра, які сфарміраваўся ў 1672—1828 гг. на ўсходняй ускраіне вёскі Жыровічы. Ва Успенскім саборы манастыра знаходзіцца ікона «Божай Маці Жыровіцкай», з якой звязана паданне аб узнікненні манастыра ў 1470 годзе. У цяперашні час у Жыровіцкім манастыры размешчаны духоўная семінарыя і акадэмія.
Зямля Слонімшчыны багата і на слаўныя імёны. Ураджэнцам Слонімшчыны з’яўляецца Герой Савецкага Саюза Барыс Тарасавіч Пішчыкевіч, яго імем названа Сасноўская сярэдняя школа. На нашай зямлі выраслі пісьменнікі і паэты Валянцін Таўлай, Мікалай Арочка, Анатоль Іверс, Алесь Сучок, Сяргей Дарожны, Уладзімір Ягаўдзік, Алег Лойка, Аляксей Якімовіч, Іван Чыгрын, Іван Сяргейчык, Алена Руцкая, гісторык Васіль Мялешка, скульптар Іван Міско, мастак Мікалай Бушчык, літаратурны крытык і фалькларыст Іван Саламевіч, літаратуразнаўцаперакладчык Уладзімір Сакалоўскі, гісторык і археолаг Васіль Супрун, знакаміты медык Андрэй Пракапчук і іншыя.
Перад раёнам адкрываюцца новыя перспектывы. Мы з аптымізмам глядзім у будучыню і ўпэўнены, што нас чакае лепшая будучыня, якую мы самі і будзем будаваць.
11
Жылыя дамы на вул. Першамайскай
Жыровіцкі СвятаУспенскі манастыр
12
Будынак рэдакцыі газеты «Слонімскі веснік»
Магазін "Верасок» на вул. Брэсцкай
13
Раённы Дом культуры
Ансамбль сучаснага і былога будынкаў пошты
14
Цэнтральная бальніца
Будынак былой стайні графа Пуслоўскага
15
Помнік загінуўшым воінамвызваліцелям Слоніма
Магазін «Світанак»
16
Будынак падатковай інспекцыі на вул. Пушкіна
Будынак аграпрамбанка
17
Камвольнапрадзільная фабрыка
Мікрараён «Энка
18
750
ЗДАНОВІЧ Н. I.
(г. Мінск)
РАСКОПКІ СТАРАЖЫТНАГА СЛОНІМА
Археалагічнае вывучэнне Слоніма мае ўжо больш чым 60гадовую гісторыю. Яна цесна звязана з гістарычным лёсам самаго горада, з аднаго боку, а з другога, — з'яўляецца тыповым адлюстраваннем развіцця навуковых кірункаў у археалагічнай навуцы на працягу гэтага часу. Прапаную яшчэ раз прааналізаваць гісторыю археалагічных даследаванняў горада, каб вызначыць яе этапы і перспектывы.
У 20—30я гады археалагічныя доследы на тэрыторыі Савецкай Беларусі вяліся пад кіраўніцтвам Інбелкульта, а пасля ўтворанай на яго базе Акадэміі навук. Сфераю інтарэсаў былі помнікі найстаражытнай гісторыі, архітэктурныя збудаванні XI—XII стст. і старажытныя гарады. Менавіта тады пачаліся раскопкі ў Заслаўі, Мінску, Полацку. Ставілася задача пошуку найстаражытнага ядра гэтых гарадоў.
Такая ж тэндэнцыя мела месца і ў Заходняй Беларусі, хаця там не было адзінага арганізацыйнага цэнтра даследаванняў. Раскопкі ў Гродна, Ваўкавыску праводзіліся адпаведнымі музеямі. Да гэтага ж часу адносіцца першая спроба знайсці старажытны цэнтр Слоніма ў месцы ўпадзення Ісы ў Шчару заснавальнікам музея горада I. I. Стаброўскім.
Наступны этап у гісторыі археалагічных даследаванняў у рэспубліцы пачынаецца адразу пасля вайны і працягваецца ў 50—60я гады.