Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў 1252-2002
Выдавец: Слонімская друкарня
Памер: 392с.
Слонім 2002
Ніжэй супесі ішоў слой шчыльнага вільготнага гумусу цёмнакарычневага колеру з вялікай колькасці керамікі і касцей жывёл. У гэтым слоі выяўлены шкляныя бранзалеты, шыферныя прасліцы і іншыя знаходкі, характэрныя для эпохі Кіеўскай Русі. Знойдзены бронзавы бранзалет з паўкруглага ў сячэнні дроту, касцяная шахматная фігура ў выглядзе жалуда, каменная форма для адліўкі звёнаў ланцужка ў выглядзе вась
зо
мёркі, абломак танкасценнай шкляной пасудзіны з залатым роспісам і надпісам на арабскай мове (чытаюцца два словы: «Салім...вучоны»)9. Фрагменты шкла з арабскімі надпісамі знойдзены ў Кіеве і Наваградку10.
У 1968 г. работы на Замчышчы прадоўжаны аўтарам11. Раскоп плошчай 168 м2 размяшчаўся на поўнач і ўсход ад раскопу 1959 г. Магутнасць культурнага пласта дасягала 5,5 м. Стратыграфічна выдзяляліся тры слаі. Верхні слой, які складаўся з цёмнашэрай гумусіраванай супесі з вялікай колькасцю камянёў і цэглы, залягаў ад сучаснай паверхні да глыбіні 1,4—2,5 м. Ніжэй ішоў даволі шчыльны слой шэракарычневага або цёмнакарычневага колеру, у якім было многа драўляных трэсак, кары і гною. Таўшчыня гэтага слоя раўнялася 1,2—2,8 м. Ніжні слой адрозніваўся ад сярэдняга больш шэрай афарбоўкай і больш шчыльнай структурай. Тут таксама было многа трэсак і кары. Таўшчыня ніжняга слоя вагалася ў межах яд 0,9 да 2,0 м. У некаторых месцах паміж слаямі і непасрэдна ў іх складзе меліся розныя па памерах, таўшчыні, структуры і колеру праслойкі.
Калі ў верхнім слаі дрэва амаль не захавалася, то ў ніжнім, асабліва у сярэднім слаях, захаванасць дрэва цудоўная. Тут выяўлены насцілы вулічных маставых з тонкіх бярвёнаў і плашак. Адна вуліца шырынёй 4,2—6,5 м праходзіла з поўначы на поўдзень з невялікім адхіленнем наўсход. Другая, больш вузкая (шырынёй 3—4 м), ішла з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і прымыкала да першай з захаду. Аснову маставой першай вуліцы складалі падоўжаныя лагі, што ляжалі на масіўных папярочных плашках, у верхняй частцы якіх меліся невялікія паглыбленні. Падоўжныя лагі другой вуліцы ляжалі на папярочных бярвёнах, канцы якіх абапіраліся на падоўжныя плашкі.
Па абодва бакі вуліц захаваліся рэшткі жылых і гаспадарчых пабудоў. Усе жылыя пабудовы ўяўлялі сабой наземныя зрубавыя дамы плошчай ад 11,5 да 16,5 м2 (плошча аднаго жытла дасягала 20м2). Печы ў дамах знаходзіліся ў адным з куткоў, часцей за ўсе адразу каля ўваходу. Асновы печаў былі абмежаваны пакладзенымі на рабро дошкамі, адны канцы якіх уваходзілі пад прамым вуглом у пазы масіўнага слупа, другія прымыкалі да сцен, дзе яны замацоўваліся з дапамогай тонкіх увагнаных у зямлю калкоў. У адным жытле печ ад сцен была аддзелена пастаўленым на рабро плоскім камянем дыяметрам каля 1 м. Асновы печаў складалі буйныя камяні.
31
Амаль ва ўсіх дамах захаваліся рэшткі драўляных падлог з шырокіх (да 30—35 см) дошак.
Гаспадарчыя пабудовы былі як зрубавай, так і слупавой канструкцыі. Адкрыта пабудова, што складалася з двух зрубаў (адзін унутры другога). Большасць гаспадарчых пабудоў была невялікіх памераў — 1,8x2,2 м, 2,25x2,25 м і інш. Унутры некаторых з іх меліся драўляныя падлогі. Часамі дрэвам вымашчаны ўнутраныя двары. Расчышчаны рэшткі лёгкіх збудаванняў тыпу паветак. У некалькіх месцах прасочаны рэшткі частаколаў. Агульны выгляд забудовы старажытнага Слоніма, характар будаўнічых прыёмаў і традыцый знаходзяць шматлікія аналогіі ў грамадскім будаўніцтве іншых гарадоў Беларусі12.
Падчас раскопак 1968 г. знойдзена шмат разнастайных па свайму функцыянальнаму прызначэнню прадметаў з жалеза, каляровых металаў, косці, дрэва, скуры, шкла і іншых матэрыялаў.
Сярод жалезных вырабаў — нажы, нажніцы, шылы, сярпы, косы, рыбалоўныя кручкі, крэсівы, цыліндрычныя замкі, ключы. Зброя і раштунак воіна прадстаўлены наканечнікамі стрэл, наканечнікам дроціка, шпорамі. Асаблівую цікавасць уяўляе знойдзены паблізу мацерыка шлем з наноснікам. Гэта адзіная такая знаходка на тэрыторыі Беларусі. Верхняя частка шлема зроблена з адной пласціны. Ніжняя частка, змацаваная з верхняй з дапамогай заклёпак, складаецца з чатырох пласцін. Ніжэй ідуць два пласціністыя абручы, якія паміж сабой і ніжняй часткай змацаваны таксама заклёпкамі. У ніжнім абручы маюцца адтуліны для падвешвання барміцы — кальчужнага палатна, якое прыкрывала шыю і плечы воіна. Рэдкай для тэрыторыі Беларусі знаходкай з’яўляецца скрэбніца для чысткі коней. У яе двайны паўтрубчасты грэбень. Зверху да грэбеня прымацавана рагулька, канец якой забіваўся, відаць, у драўляную ручку. Аналагічныя скрэбніцы знойдзены ў Бярэсці13.
3 каляровых металаў выраблены падковападобная фібула з патоўшчанымі канцамі, манетападобная арнаментаваная прывеска з вушкам для падвешвання, кружок ад падсвечніка ці хораса, шчыток ад завушніцы ў выглядзе паўмесяца, ланцужок з плоскімі ў сячэнні звёнамі. Адной з найбольш цікавых знаходак з’ўляецца добра захаваны збаночак прыгожай вытанчанай формы. Яго шыйка, тулава і прыдонная частка ўпрыгожана чатырма паяскамі з дзвюх пар паралельных ліній. Гэта, несумненна, прывазная рэч.
32
Сярод вырабаў з косці — грабяні, гладкія і арнаментава ныя ручкі нажоў і іголкі, кулепадобныя наканечнікі стрэл, інструмент для пляцення і рамонту сетак, акуратна выразаны і адшліфаваны кружок з выявамі нейкай жывёліны і драпежнай птушкі.
Знойдзена вялікая колькасць драўляных вырабаў. вера цёны (у тым ліку з надзетымі на іх шыфернымі прасліцамі), вілкі для кудзелі, дэталі ткацкага станка, рыдлёўкі, вёслы, клёпкі і днішчы ад вёдзер, засцёжкі ад адзення, грабяні, дзіцячыя цацкі (мячы і лукі), пранікі, чакмары, часалы, трапалы, бакавыя падшыпнікі ад жорнаў, капылы ад саней, таўкач ад нажной ступы і інш. Выяўлены як разны сталовы посуд (каўшы, чарпакі, апалонікі, лыжкі), так і посуд, вытачаны на такарным станку (кубкі, талеркі, чашы).
Шмат разнастайных вырабаў са скуры: розны абутак (у тым ліку арнаментаваны вышыўкай), футляры, ножны, кашалькі, мячы, дэталі конскай збруі і г. д. Надзвычай многа абрэзкаў скуры, якія, несумненна, з’яўляліся адходамі шавецкага ра мяства. Неаднаразова сустракаліся абрыўкі шарсцяных і льняных тканін.
Раскопкі Слоніма, культурны пласт якога надзвычай добра захоўвае арганічныя рэчывы, даў выключна багаты маіэ рыял, які характарызуе развіццё такіх рамёстваў і дамашніх промыслаў, як апрацоўка дрэва, шавецкая справа, прадзіва, ткацтва. Шматлікія матэрыялы сведчаць пра развіццё кастарэзнага рамяства. На адходах і незавершаных апрацоўкай вырабах добра захаваліся сляды прымянення розных інструментаў (сякеры, пілы, рашпіля і інш.) Знойдзены цыркульны ра зец для нанясення вочкавага арнаменту. Выяўленыя ў розных пластах жалезныя шлакі і крыцы сведчаць пра існаванне (калі не на самім Замчышчы, то дзбсьці паблізу) жалезаробчай і жа лезаапрацоўчай вытворчасці. Аб тым, што мясцовыя майстры займаліся апрацоўкай каляровых металаў, сведчаць зна ходкі ліцейных формачак і некаторых гатовых вырабаў. (Сярод апошніх — абломак створкавага бранзалета наруча з псеўдазярнёным узорам. Такія бранзалеты, на думку М. В. Сядовай, з’яўляюцца тыпова гарадскімі ўпрыгожваннямі)1^.
ПІматлікія матэрыялы сведчаць аб занятках жыхароў го рада земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбнай лоўляй, збіральніцтвам. Акрамя згаданых вышэй сельскагаспадарчых прылад і прылад апрацоўкі ўраджаю знойдзены зяр
33
няты жыта, гароху, дробнаплоднага конскага бобу, проса ільну. Сустрэліся костачкі вішні і слівы. Шмат жалудоў і ляс’ ных арэхаў. Многа касцей свойскай і дзікай жывёлы, касцей і лускі рыб. Вывучэннем астэалагічнага матэрыялу ўстаноўлелШ?9СоТСК1Я жывелы пераважалі над дзікімі (адпаведна & „ 1 4 „ /о а? агУльнай колькасці асобін). Асноўнымі відамі свонскай жывёлы былі свінні і буйная рагатая жывёла (адпаведна 35,8 і 33,8% ад колькасці асобін свойскай жывёлы). Сярод паляўнічых звяроў найбольш шматлікія зубр, лось, дзік (адпаведна 21,4; 21,4; 24,1% ад колькасці асобін дзікай жывелы). Свойскія жывёлы былі невялікіх памераў15.
У матэрыялах раскопак добра прасочваюцца гандлёвыя сувязі горада з іншымі тагачаснымі гарадамі і землямі і перш за ўсё з Падняпроўем (шыферныя прасліцы, шкляныя бранзалеты, пацеркі, чырвонагліняныя рыфлёныя амфары кіеўскага тыпу, паліваная кераміка і інш.).
У выніку археалагічнага вывучэння старажытнага Слоніма ўстаноўлена, што ў другой палове XII ст. гэта быў значны ваеннаадміністратыўны і рамеснагандлёвы цэнтр: магутныя абарончыя збудаванні, шырокія мошчаныя дрэвам вуліцы добрыя дамы з бярвення, высокі ўзровень матэрыяльнай культуры, значнае развіццё розных рамёстваў і гандлю. Аднак атрыманыя матэрыялы не даюць пакуль што дакладнага адказу на пытанне аб часе ўзнікнення паселішча на Замчышчы. Па стратыграфічных умовах і на падставе наяўных знаходак час яго заснавання пакуль што можа быць вызначаны ў адносна шырокіх храналагічных рамках — другая палова XI — пачатак XII ст. Патрэбны дальнейшыя археалагічныя даследаванні. Толькі раскопкі змогуць праліць свет на час узнікнення горада і пачатковы этап яго існавання. He выключана, што Слонім, як і іншыя гарады беларускага Панямоння, быў заснаваны намнога раней таго часу, калі ён упершыню ўпамянуты ў пісьмовых крыніцах. Так, напрыклад, археалагічныя даследаванні дазволілі ўстанавіць, што суседні горад Ваўкавыск узнік на 250 гадоў раней за яго першае ўпамінанне ў летапісах.
Што датычыць звесткі аб тым, што «на палях слонімскіх у 1040 г. Яраслаў Уладзіміравіч (Мудры — Я. 3.) атрымаў перамогу над літоўцамі і пакарыў значную частку Нёманскага прыбярэжжа»16, то тут «палі слонімскія» выступаюць, відаць, як геаграфічны арыенцір.
34
Мал. 1. Знаходкі з даследаванняў Слоніма ў 1959 г.: 1 — нож; 2 — пісала; 3 — фрагмент створкі бранзалета; 4 — шкляныя пацеркі; 5 фібула; 6 ключ, 7, 16 абоймьг 8 — бранзалет; 9 — наканечнік стралы; 10 — шкляныя бранзалеты; 11 — ліцейная форма; 12 — шахматная фігура; 13 — тачыльны камень; 14 — дужка вісячага замка: 15 — крэсіва: 17 — пятля; 18 —■ нажніцы; 19 гарпун; 20 — верацяно з прасліцам; 21 — падвойны кручок; 2223 — прасліцы; 24 — лыжка; 25 праколка.
35
Мал. 2. Матэрыялы з раскопак Слоніма ў 1968 r,: 1 — фібула; 2 — прывеска: 3 — кружок з выявамі звера і птушкі; 4 — кружок з ажурным упрыгожваннем; 5 — лус'кавін6 дэталь хораса; 7 — крэсіва; 8 — ланцужок; 911 — рыбалоўныя кручкі; 12 22 __ ??а?2лкі' 13 — інструмент для пляцення і рамонту сетак; 1415 — ручкі; 16 — грэбень' 1718 наканечнікі стрэл, 19 — трубачка; 20, 25 — прасліцы; 21 — ручка амфары з прадрапаным знакам, 23 тачыльны камень; 24 — іголка; 26 — фрагмент тыгля.