Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў 1252-2002
Выдавец: Слонімская друкарня
Памер: 392с.
Слонім 2002
42
Неалітычныя паселішчы ў сярэднім цячэнні Шчары (А). Посуд нёманскай культуры. д _ ранні неаліт, Б — сярэдні неаліт, В — позні неаліт, Г — посуд культуры шарападобных амфар.
ІІсаенко В. Ф. Археологнческая карта Белорусснн. Вып. 1. Памятннкн каменного века. Мн., 1968.
Супрун В. Г. Памятннкн каменного века н эпохн бронзы в бассейне среднего течення р. ІЦары //Древностн Белорусснн. Мн., 1966.
Супрун В. Г. Поселенне РусаковоІІ (по матерналам раскопок 1966 года) //Вопросы нсторнн. Мн., 1969.
Чарняўскі М.М. Неаліт Беларускага Панямоння. Мн., 1979.
Чарняўскі М.М., Ісаенка У.Ф. Нёманская культура //Археалогія Беларусі. Першы том. Каменны і бронзавы вякі. //Мн., 1997.
43
750====^^
АБУХОЎСКІ В. С.
(г. Варшава)
МАТЭРЫЯЛЫ
КАМЕННАГА I БРОНЗАВАГА ВЯКОЎ 3 ВАКОЛІЦ МАЁНТКА АНТОНАВА БЫЛОГА
СЛОНІМСКАГА ПАВЕТА
У фондах музеяў Гродзеншчыны захоўваюцца багатыя зборы археалагічных артэфактаў розных эпох. Значная іх частка была сабрана і перададзена аматарамі старажытнасцей і краязнаўцамі ў першай палове XX стагоддзя. Хаця некаторыя калекцыі праляжалі ў фондах музеяў амаль што сто год, толькі невялікая іх частка дачакалася прафесійнай апрацоўкі і трапіла ў літаратуру прадмета. Сучасныя археолагі, на жаль, вельмі рэдка практыкуюць «архівальную археалогію». Свайго другога «адкрыцця» чакаюць тысячы, а можа і дзесяткі тысяч археалагічных знаходак. Таму кожная, нават невялікая публікацыя запаўняе пэўную нішу ў мазаіцы культурнагістарычнага развіцця старажытнага насельніцтва Панямоння. Мэтай гэтага артыкула і з’яўляецца прадстаўленне чытачу адной, на мой погляд, вельмі цікавай калекцыі.
У фондах Гродзенскага Дзяржаўнага гісторыкаархеалагічнага музея знаходзіцца крамянёвы інвентар з ваколіц маёнтка Антонава былога Слонімскага павета (ГНАМ 3642). Ён быў перададзены ў музей Генрыхам Мілачэўскім перад другой сусветнай вайной і налічвае 28 адзінак. Той факт, што калекцыя складаецца толькі з крамянёвых прыладаў працы, сведчыць аб тым, што чалавек, які сабраў гэты матэрыял (можа гэта і быў Г. Мілачэўскі), валодаў пэўнымі археалагічнымі ведамі.
Найбольш архаічныя рысы мае рэтушны вуглавы разец, выкананы з масіўнай пласцінкі (мал. 1—1). Падобныя знаходкі даволі часта сустракаюцца на фінальнапалеалітычных стаянках пераважна свідэрскай культуры (канец IX — першая палова VIII тысячагоддзя да н. э.), размешчаных на берагах Шчары. Другі этап засялення тэрыторыі паселішча ў эпоху мезаліту (VIII — V/IV тысячагоддзе да н. э.) пацвярджаецца знаходкай нуклеуса для прадукцыі рэгулярных пласцін (мал.
44
I — 2). Аналагічныя формы, дзе сколванне нарыхтовак адбывалася па ўсяму перыметру пляцоўкі нуклеуса, з’яўляюцца неад’емнай часткай крамянёвага інвентару культуры Кунда. Гэтым часам трэба датаваць і частку вельмі рэгулярных рэтушаваных пласцін (мал. I—3, 4).
Асноўная частка знаходак колькасна і тыпалагічна адносіцца да перыяду канца неаліту — пачатку бронзавага веку (другая палова III — першая палова II тысячагоддзя да н. э.). Асаблівую цікавасць выклікае прылёзавая частка чатырохвугольнага крамянёвага долата са слядамі прышліфоўкі (мал. I — 5), якое патрэбна звязваць з прышлым насельніцтвам культуры шарападобных амфар, якое з’явілася на Панямонні ў канцы III тысячагоддзя да н. э. Трохвугольныя наканечнікі стрэл — 4 экземпляры (мал. II — 811), а таксама серпападобныя нажы, апрацаваныя па краях струменьчатай завастраючай рэтушшу (мал. I—610), знаходзяць свае дакладныя аналогіі ў матэрыялах позняга, дабраборскага этапа нёманскай неалітычнай культуры. Адразу хацелася б адзначыць, што на тэрыторыі Заходняй Беларусі падобныя формы сустракаюцца і ў больш позніх комплексах, напрыклад, у культуры шнуравой керамікі і тшцінецкай культуры. Дапаўняюць позненеалітычны матэрыял скрабкі — 6 экземпляраў, чатыры з якіх выкананы з адшчэпаў (мал. II —13, 5), а дваз нерэгулярных пласцінак ( Мал. II — 4, 6). Біфацыяльныя прылады прадстаўлены трыма знаходкамі: дзвюма нарыхтоўкамі сярпоў (мал. III — 1,2) і адной невялікай крамянёвай сякеркай са слядамі шліфоўкі (мал. III — 3).
Такім чынам, тыпалагічны і марфалагічны аналіз крамянёвых прыладаў працы з ваколіц маёнтка Антонава дазволіў вылучыць як мінімум чатыры этапы засялення гэтай тэрыторыі першабытным чалавекам (ад канца IX да пачатку II тысячагоддзяў да н. э). Прычым, у сувязі з недастатковай вывучанасцю культур Кунда і шарападобных амфар, асаблівую каштоўнасць маюць крамянёвыя знаходкі, ідэнтыфікаваныя з гэтымі культурамі.
45
46
Мал. II. Скрабкі — 1, 2, 3, 4, 5, 6; пласцінкаўкладыш — 7; трохвугольныя наканечнікі стрэл — 8, 9, 10, 11.
47
48
КВЯТКОЎСКАЯ A. В.
(г. Мінск) ==750лет ===========E==E====zZZZZZZZ^
ПАХАВАЛЬНЫЯ ПОМНІКІ ПРУСАЯЦВЯЖСКАГА НАСЕЛЬНІЦТВА НА СЛОНІМШЧЫНЕ
Пачынаючы з канца XIX ст., у межах сучаснага Слонімскага раёна былі выяўлены пахавальныя помнікі прусаяцвяжскага насельніцтва — каменныя курганы і каменныя магілы.
Каменныя курганы (V — XIII стст.) зафіксаваны каля вёсак Бердавічы, Васілевічы, Збочна, Какошчычы (ур. Курганы), Клепачы (воз. Бяздоннае), Нагуевічы, Паўлавічы, Сакалова, Ягнешчычы.
У канцы XIX ст. каменныя курганы вывучаў свяшчэннік Е. Міхайлоўскі. Каля в. Збочна, на паўночны ўсход ад гарадзішча, адразу за ровам і валамі, знаходзіліся 4 курганы авальнай і адзін курган круглай формы. Е. Міхайлоўскі раскопваў адзін курган, абкладзены камянямі. У цэнтры яго, на глыбіні 1,05 м знаходзіліся два шкілеты галавой на захад. На пальцы аднаго са шкілетаў быў пярсценак са свінца або срэбра ў выглядзе змейкі, а каля тазавых касцей знойдзены 2 тачылы. Выяўлена таксама парахня ад трун. Поўнасцю курган не быў раскапаны. Перашкодай таму быў забабонны погляд мясцовага насельніцтва і яго ўпэўненасць у хуткай смерці з прычыны раскопкі гэтых курганоў1.
Ф. В. Пакроўскі ўказваў, што каля в. Паўлавічы ёсць пяць курганоў, каля якіх было многа касцей. Па словах мясцовых жыхароў, некалі каля курганоў была бойка палякаў са шведамі2. Адзін з курганоў, самы вялікі і лепшай захаванасці, быў часткова раскапаны Е. Міхайлоўскім. На глыбіні 1,05 м выяўлены слой вугалю з попелам таўшчынёй 13,5 см, а таксама кавалачкі зусім спарахнеўшага дрэва. Ніжэй нічога не знойдзена3.
У 1962 г. адзін курган вывучыў В. Сядоў. Дыяметр кургана 14,5x13,7 м, вышыня 1,5 м. У насыпу зрэдку сустракаліся вугальныя праслойкі. У аснаванні кургана знаходзілася праслойка попелу таўшчынёй ад 1 да 18 см. Пад гэтай праслойкай, у мацерыковым слаі, выяўлена колападобная канаўка дыяметрам 8,5—9 м. У паўднёваўсходнім сектары канаўка мела
49
2 кароткіх перамычкі. Шырыня канаўкі складала 0,2—0,3 м, глыбіня ў мацерыку 10—15 см. Запоўнена яна была чорным вугальным слоем, а месцамі прасочваліся рэшткі гарэлых стаякоў. У курганным насыпу былі выяўлены 2 шкілеты. У паўднёвай частцы, у магільнай яме памерам 2,0x0,8 м, глыбінёй 0,25 м ляжаў мужчынскі шкілет галавой на захад. Вакол яго прасочаны рэшткі спарахнеўшых дошак. Пахаванне безінвентарнае. У цэнтры кургана, у другой магільнай яме памерам 1,6x0,7 м, глыбінёй 0,4 м ляжаў шкілет падлетка галавой на захад. Каля чэрапа ляжалі 2 камні (30x30x40 см). У яме выяўлены попел і рэшткі спарахнеўшых дошак. Пахаванне безінвентарнае. На адлегласці 2,62 м на поўнач ад гэтага пахавання на гэтай жа глыбіні выяўлены камень.
Палажэнне абодвух шкілетаў — аднолькавае: на спіне, у выпрастаным стане, рукі перакрыжаваныя на жываце4 (гл. мал. 1).
дерновый слой серый слой
желтый песок
зола
уголь
камень
погребеннев
разрезе
матернк
Мал. 1. План і профілі кургана № 1 каля в. Паўлавічы (па В. Сядову).
50
Е. Міхайлоўскі паведамляў, што група курганоў знаходзіцца паблізу маёнтка Орлавічых, у 12 вярстах ад Слоніма, па дарозе ў м. Ражану. Курганы раскопвалі вотчыннікі маёнтка, знайшлі чалавечы шкілет, скамянелую змяю і некалькі прадметаў з камня. Усе рэчы былі перададзены ў Варшаўскі музей. Е. Міхайлоўскі паведамляў, што мясцовае насельніцтва паглядае на гэтыя курганы, як на нешта таямнічае, і пры ўпамінанні аб раскопках са свайго боку аказала супраціўленне5.
У архіве Дзяржаўнага археалагічнага музея Варшавы захоўваюцца матэрыялы з раскопак курганоў каля маёнтка Орлавічы, а таксама ліст I. Стаброўскага ад 27 мая 1927 года, у якім паведамляецца, што на паўднёвы ўсход ад сучасных могілак ёсць 5 курганоў. Яны былі вывучаны. Курган № 5 меў дыяметр 8,4 м. На паверхні кургана і ў насыпу знойдзены некалькі валуноў. Шкілет залягаў на глыбіні 0,85—0,9 м, у выпрастаным стане, тварам уверх. Правая рука была паднятая. Як заўважаў аўтар ліста, так на Русі хавалі забойцаў дзяцей. Каля чэрапу знаходзіўся гліняны гаршчок. Пахаванне датуецца XI—XII стст6.
У 1955 г. Ф. Д. Гурэвіч вывучыла адзін курган каля в. Васілевічы. Курганны могільнік размяшчаўся ў цэнтры вёскі, у 200 м яд р. Шчары. Тут налічваўся 31 насып вышынёй каля 1 м, дыяметрам ад 7 да 15 м. Мясцовыя жыхары называлі іх «шведскія магілы».
Вывучаны курган размяшчаўся ў цэнтры могільніка. Дыяметр яго 9 м, вышыня 1,2 м. У насыпу, у розных яго частках, выяўлены 11 шкілетаў, арыентаваныя галавой на захад. Ад першага шкілета, які ляжаў у паўднёвай частцы на глыбіні 0,93 м, захаваўся толькі чэрап. Другі шкілет знаходзіўся амаль у цэнтры кургана на глыбіні 0,73 м. Трэці — у паўднёвазаходняй частцы на глыбіні 1,05 м. Ад яго захаваліся чэрап, часткова грудзіна і рэбры. У 50 см на поўнач знойдзены чацвёрты шкілет, ад якога захаваўся чэрап і шыйныя пазванкі. Пяты шкілет ляжаў ва ўсходняй частцы кургана, на адлегласці 2,75 м яд цэнтра, на глыбіні 0,67 м. Выявілі чэрап і частку касцей грудной клеткі. У 0,75 м ад цэнтра, на глыбіні 0,87 м знойдзены чэрап, косці грудной клеткі і левая плечавая косць. У цэнтры кургана ляжалі парушаныя косці, якія таксама належалі 6му шкілету. У 2,5 м на паўночны захад ад цэнтра, на глыбіні 1,07 м выяўлены шкілет № 7. Яго пакрывала дошка даўжы
‘Месцазнаходжанне не ўстаноўлена
51
нёй 0,75 м і шырынёй 10 см. У 0,5 м ад 7га шкілета ляжаў шкілет № 8. На глыбіні 0,95 м ляжаў шкілет № 9, чэрапам арыентаваны на паўднёвы захад. У 1 м на паўночны ўсход ад цэнтра, на глыбіні 1,1 м ляжаў 10ты шкілет у выпрастаным стане. Па баках шкілета захаваліся 2 дошкі ад труны. Лепш за іншыя захаваўся 11ты шкілет, які ляжаў побач з 10м шкілетам, на глыбіні 0,8 м. У розных частках кургана сустракаліся камяні. Ваўсходняй частцы курганавыяўлены 2 кладкі з камянёў. Адна з іх мела наступны выгляд: 7 камянёў былі пастаўлены адзін на другі. Другая кладка выяўлена на глыбіні 0,25 0,55 м, авальнай формы. У сярэдзіне яе ляжала сярэбраная манета Жыгімонта I (1506 — 1544 гг.). У паўднёвай частцы кургана знойдзены жалезныя цвікі7.