• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў 1252-2002

    Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў 1252-2002


    Выдавец: Слонімская друкарня
    Памер: 392с.
    Слонім 2002
    269.53 МБ
    У 1982 г. адзін каменны курган быў даследаваны аўтарам каля в. Клепачы (воз. Бяздоннае). Ён размяшчаўся на адлегласці прыкладна 12 м на паўднёвы захад ад каменных магіл. У 30я гады, калі зямля была ў прыватным уладанні, па словах мясцовых жыхароў, гаспадары часткова раскопвалі гэты курган, але «акрамя невялікага вогнішча, нічога не знайшлі».
    Вышыня кургана на момант раскопак складала крыху болей за 1 м.
    У цэнтры яго, пад дзірванам, на глыбіні 0,12 м, знойдзены сценкі ляпной пасудзіны. Таўшчыня сценак 1 —1,2 см. Курган насыпаны з пяску з гравіем, траплялася і гліна. У паўднёвазаходняй і паўднёваўсходняй частках на ўзроўні старажытнага гарызонту па перыметру кургана ляжалі камяні. У цэнтры гэтых камянёў ляжалі 6 шкілетаў, большменш захаваных, арыентаваныя галовамі на захад. Ад першага шкілета выявілі верхнюю частку чэрапа і часткова косці твара. Шкілет № 2 размяшчаўся на адлегласці 1 м ад шкілета № 1, на 0,12 м вышэй за ўзровень старажытнага гарызонта. Шкілет быў пакладзены на спіне, у выпрастаным стане, рукі перакрыжаваныя на грудзях. Шкілет № 3 ляжаў на адлегласці 0,25 м ад шкілета № 2 і на 0,2 м вышэй за ўзровень старажытнага гарызонта, у выпрастаным стане, рукі складзены на жываце. Шкілет № 4 ляжаў на адлегласці 0,75 м ад шкілета № 3, на адным з ім узроўні, у выпрастаным стане, рукі пакладзены на тазавыя косці.
    Шкілет № 5 знаходзіўся на адлегласці 1,75 м ад шкілета № 4, на адным з ім узроўні, у выпрастаным стане. Правая рука сагнута ў локце і ляжала на плячы левай, левая рука — пад локцем правай.
    Ад шкілета № 6 выяўлены фрагменты тазавых касцей і косці ніжніх канечнасцей.
    52
    Зыходзячы з канструктыўных асаблівасцей пахавальнага абраду і фрагментаў керамічнай пасудзіны, курган можна датаваць XII—XIII стст. (мал. 2).
    Каля вёсак Вішава, Збочна, Клепачы (воз. Бяздоннае), Куцейкі, Лапухова, Малая Кракотка, Рудаўка, Сакалова, Юхнавічы знаходзяцца бескурганныя пахавальныя помнікі прусаяцвяжскага насельніцтва, якія датуюцца к. XI—XVI стст. Гэта — каменныя магілы.
    Пра ўзнікненне гэтых помнікаў існуюць цікавыя паданні. Так, пра могільнік, што размяшчаецца паміж вёскамі Навасёлкі і Мілошавічы, распавядаюць наступнае. «Паміж в. Навасёлкі і Мілошавічы ёсць хвойнік. Завуць яго Баяры. Памёрлых сваякоў яны хавалі ў гэтым хвойніку. На іх магілы ставілі вялікія апрацаваныя камяні. Яны і сёння ёсць у гэтым лесе, толькі зараслі мохам. Гавораць, што гэтыя Баяры адзін раз на год выходзяць з таго свету. Тады падымаецца ў лесе страшэнная бура, вецер ламае дрэвы. Каго ў той дзень Баяры застаюць на сваіх могілках — разрываюць на часткі. Гавораць таксама, што гэтыя Баяры спяваюць разам з ваўкамі песні і да самога світанку паляць вогнішчы»9.
    У 2,5 км на захад ад вёскі Клепачы, на узвышшы, прыкладна ў 10—12 м ад воз. Бяздоннае, знаходзіцца каменны могільнік. Пляцоўка яго парасла дрэвамі і кустарнікам. Таму даследаванні праводзіліся невялікімі раскопкамі амаль па ўсёй плошчы могільніка, што дало магчымасць вызначыць час яго ўзнікнення і працягласць выкарыстання, вызначыць тыпы надмагільных кладак, аднавіць рысы пахавальнага абраду і прасачыць яго змяненне з цягам часу.
    На паверхні могільніка добра былі бачныя вялікія каменні, якія стаяць у галаве пахаванняў (а зрэдку — крыху меншыя — і ў нагах): часта яны чэсаныя з бакоў і маюць падтрохвугольную форму ўверсе. Толькі на адным з такіх камянёў высечаны крыж 9 см у вышыню. Каменныя кладкі над пахаваннямі пакрытыя дзірванам. Магілы размешчаны не толькі на пляцоўцы ўзгорка, але і спускаюцца па схілах да яго падножжа.
    У 1955 г. славяналітоўскім атрадам Прыбалтыйскай комплекснай экспедыцыі (кіраўнік Ф. Д. Гурэвіч) на могільніку было ўскрыта адно пахаванне10. У галаве пахавання стаяў камень неправільнай прамавугольнай формы памерам 1x0,8x0,4 м. Каменная кладка памерам 2x1,5x0,4 м узведзена з булыжнікаў 0,25 — 0,6 м у дыяметры. Камяні кладкі ляжалі ў два слаі. Пад кладкай сустрэты фрагменты ганчарнай керамікі XVI ст.,
    53
    сярод якіх было донца гаршка з зялёнай палівай унутры. На глыбіні 1,1 м ляжаў шкілет галавой на захад.
    У 1982 г. аўтарам на могільніку праведзены даследаванні, ускрыта 66 пахаванняў. Кожная магіла была абкладзена камянямі рознай формы і памераў. Камяні былі пакладзены ў адзін слой. Памеры такіх кладак розныя: ад 1,7x1,0x0,35 м да 2,6x1,4x0,35 3,3x1,3x0,3 м. Кладкі мелі розную форму: авальныя, авальныя набліжаныя да круга, прамавугольныя. У працэсе даследаванняў было заўважана, што кладкі над пахаваннямі зроблены рознымі спосабамі (г. зн., парознаму былі пакладзены камяні над магіламі). Вельмі часта кладкі мелі парушаны выгляд ці зусім адсутнічалі над пахаваннямі. Амаль заўсёды (за рэдкім выключэннем) каменныя кладкі ў адносінах да магільнай ямы былі пасунуты на поўнач, поўдзень, усход ці захад.
    У размяшчэнні магіл назіраецца сістэма: цягнуцца яны няроўнымі радамі з поўначы на поўдзень. Аднак у гэтай радковай сістэме назіраецца яшчэ адна сістэма: магілы размешчаны на рознай адлегласці адна ад другой, маленькімі групкамі — па 2,3 і больш. Былі адзначаны і выпадкі пахаванняў, што дазваляе зрабіць выснову аб сямейным звычаі пахавання.
    Як ужо адзначалася вышэй, закладзеныя ў розных частках могільніка раскопы дазволілі не толькі вызначыць тыпы кладак, але і рысы пахавальнага абраду. У цэнтральнай частцы могільніка прасочаны асноўныя рысы пахавальнага абраду з часу ўзнікнення могільніка. Падставай для вызначэння старажытнай часткі паслужылі асаблівасці пахавальнага абраду: наяўнасць вугальных праслоек і інвентару ў пахаваннях. Для больш позняга часу яны не характэрныя.
    Пахавальны абрад выглядаў так. Пад камянямі кладак, у заходняй частцы пахаванняў, або ў цэнтры, у слаі цёмнай зямлі выяўлены фрагменты керамічнага посуду. Уся кераміка — непаліваная (некалькі фрагментаў маронага посуду), зроблена на ганчарным коле. На некаторых венчыках пад шыйкай ёсць аднарадны або двухрадны лінейны арнамент. На адной сценцы маецца хвалісты арнамент. Датуецца керамічны матэрыял к. XIV—XVI стст. Зрэдку фрагменты керамічнага посуду трапляліся ў запаўненні магільных ям.
    На глыбіні 0,35—0,55 м (у залежнасці ад глыбіні магільных ям) сустрэты вуглі, якія размяшчаліся над усім шкілетам, не даходзячы да чэрапа, ці над чэрапам і нагамі, ці толькі над нагамі таўшчынёй ад 0,05 да 0,12—0,15 м. Аднак яны ніколі не дасягалі касцей шкілета. Побач з магільнымі ямамі
    54
    на гэтай жа глыбіні вельмі часта адзначаны невялікія вогнішчы, вуглі з якіх выкарыстоўваліся пры выкананні рытуалу. Глыбіня магільных ям розная: ад 0,55—0,65 да 0,75 1,0 м. Форма магільных ям — авальная, звужаная каля доннай часткі. Шкілеты заўсёды ляжалі на спіне (выключэннем з’яўляецца адно пахаванне, дзе побач з дарослым ляжаў крыху павернуты на правы бок дзіцячы шкілет, паміж імі была невялікая колькасць вугалю). Палажэнне галавы і рук рознае. Арыентаваны шкілеты часцей усяго галавой на паўднёвы захад ці захад. Акрамя таго, зафіксаваны выпадкі арыентацыі на поўнач, на паўночны ўсход і паўночны захад — захад. У большасці пахаванняў адзначаны рэшткі трун.
    У пахаваннях, размешчаных па ўскрайках могільніка, вугальныя праслойкі адсутнічаюць. Зрэдку вуглі ў вельмі малой колькасці сустрэты пад камянямі кладак, у слаі цёмнай зямлі побач з керамікай. Выступ вугальных праслоек на паверхні магіл ці адсутнасць іх сведчыць аб больш познім паходжанні пахаванняў.
    Большасць даследаваных магіл — безінвентарныя. 3 66 вывучаных магіл толькі ў 11 быў інвентар (як раз у тых пахаваннях, якія былі размешчаны ў цэнтральнай, старажытнай частцы могільніка). Інвентар вельмі небагаты і прадстаўлены ў асноўным жаночымі ўпрыгожваннямі:
    1.	Скроневае колца з трыма кроплепадобнымі прывескамі, зробленае з бронзы. Знойдзена ў адным экземпляры. На тэрыторыі Літвы гэтыя ўпрыгожванні ўжываліся як завушніцы і датуюцца XIV—XVI стст. У нашым выпадку ўжывалася як скроневае колца і мацавалася да галаўнога ўбору з дапамогай вяровачкі. Датуецца ў комплексе з іншымі ўпрыгожваннямі (булаўкі тыпу «пус йепі» і пярсцёнак) к. XIV—XV ст.
    2.	Завушніцы трох тыпаў: а) завушніцы, зробленыя з бронзавага дроту, сагнутага ў кальцо, перавітага на адным канцы другім бронзавым дротам, з дзвюма ажуровымі прывескамі ў цэнтры кальца (2 экз.). Аналогій не маюць. Прыкладна іх можна датаваць к. XIV—XV стст.). б) Завушніцы ў форме пытальніка. Знойдзены ў колькасці 5 экз. Аналагічныя завушніцы знойдзены ў Навагрудку11, Ноўгарадзе12, у могільніках натэрыторыі Літвы13. Як сведчыць М. У. Сядова, гэты тып упрыгожванняў прыйшоў да нас з Усходу. Датуюцца XIV XV стст. в) Завушніца кольцападобная з перавіццём (1 экз.). Такая ж завушніца была знойдзена ў пахаванні, ускрытым на грунтавым могільніку каля в. Беліца Лідскага раёна, разам з
    55
    дзінарыем Аляксандра Ягелончыка (1506 г.) Такім чынам, яе можна датаваць к. XV— пач. XVI ст.
    3.	Булаўкі для замацавання жаночага галаўнога ўбору тыпу «пус йепі» (7 экз.). З’яўленне іх на Русі М. У. Сядова звязвае з пранікненнем моды, прынесенай манголататарамі. Датуюцца пач. XIV—XVIct.14
    4.	Пярсцёнкі двух тыпаў: а) пярсцёнкі з трыма барознамі. Знойдзены ў колькасці 3 экз. Такія ж пярсцёнкі былі знойдзены на могільніку каля в. Мінеўшчына. На тэрыторыі Літвы сустракаюцца ў пахаваннях разам з завушніцамі ў форме пытальніка. Датуюцца XV—XVI ст.15 б) Пярсцёнак з круглым пласцінкавым навершыем у выглядзе пячаткі. Датуецца XV— пач. XVI ст.
    5.	Бронзавая спражка ад пояса з кавалачкам тканіны, расшытай медным тонкім дроцікам. Знойдзена ў дзіцячым пахаванні. Сустрэта таксама ў могільніках на тэрыторыі Літвы, дзе датуецца к. XIV— пач. XVI ст.16
    Прыведзены аналіз з каменных надмагільных кладак пахавальнага абраду і інвентару паказвае, што могільнік дзейнічаў на працягу значнага часу: з канца XIV — да пачатку — сярэдзіны XVII ст17. Як паказалі вынікі даследаванняў, нягледзячы на прыняцце ў к. XIV ст. хрысціянства, гэта ідэалогія амаль да сярэдзіны XVI ст. заставалася толькі дзяржаўным актам для сельскай часткі насельніцтва. Як і раней, сельскае насельніцтва хавала сваіх нябожчыкаў па дзедаўскім, паганскім (язычніцкім) звычаі. Паранейшаму ў магілы нябожчыкаў змяшчалі інвентар, сыпалі вуголлі, будавалі каменныя кладкі, а пад кладкі клалі чарапкі бітага посуду. Гэта мы назіралі ў цэнтральнай, старажытнай частцы могільніка, якая датуецца к. XIV—XV стст. Ад сярэдзіны канца XVI ст. пачалося шырокае распаўсюджанне хрысціянскай ідэалогіі; і гэты працэс закрануў і пахавальны абрад. Паступова з магіл знікае важны элемент пахавальнага абраду — вугальныя праслойкі. Вуглі зрэдку сустракаюцца ўжо на паверхні магіл, пад каменнымі кладкамі, разам з керамікай. Змяншаецца і колькасць інвентарных пахаванняў. Пахавальны абрад, у параўнанні з ранейшым, значна спрасціўся (мал. 3—5).