Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў 1252-2002
Выдавец: Слонімская друкарня
Памер: 392с.
Слонім 2002
36
Мал 3 Знаходкі з раскопак Слоніма ў 1968 г.: 1 — шлем з наноснікам; 2— скрабніца; 3 — бронзавы збаночак; 4 — наканечнік суліцы; 57 — фрагмент шпор; 8 — наканечнік стралы; 9 — цыркульны разец; 10 — дужка вісячага замка, 1112 цьіліндры вісячых замкоў; 13 — нажніцы; 14 — паплавок; 15 — ручка цацачнага мяча, 16 — засцёжка 17 пятля; 18 грэбень: 19 затычка; 2021 точаныя пасудзіны.
37
ЧІолное собранне русскнх летопнсей, т. II. М., 1962. Стб. 816.
2Там жа. Стб. 831, 837—838.
3Там жа. Стб 847—848, 859.
4Там жа. Стб. 874.
5Там жа. Стб. 884.
Тэтыя і іншыя прыведзеныя дадзеныя ўзяты са справаздачы Г. I. Пеха, якая ў архіве інстытута гісторыі НАН Беларусі не захавалася, але ў свой час была прыязна прадстаўлена даследчыкам аўтару.
7Такая датыроўка адпавядае сапраўднасці. У Слонімскім музеі маецца кафля з падобным арнаментам, пакрытая палівай такога ж колеру, на якой прастаўлены год — 1639.
8Пех Г. Н. Отчет о работе Слоннмской археологнческой экспеднцнн с 8 нюня по 24 нюля 1959 г. Архіў інстытута гісторыі НАН Беларусі Спр. № 134. С. 3—4.
Пех. Г. Н. Раскопкн древнего Слоннма //Древностн Белорусснн Мн., 1966. С. 278 — 279.
’Туревнч Ф. Д., Джанполадян Р. М., Малевская М. В. Восточное стекло в Древней Русн. Л., 1968. С. 13.
"Зверуго Я. Г. Археологнческне работы в Слоннме //Беларускія старажытнасці. Мн., С. 248—289.
12Лысенка П. Ф. Жыллё і гаспадарчыя пабудовы //Археалогія Беларусі. Т. 3. Мн., 2000. С. 342—369.
13Лысенко П. Ф. Берестье. Мн., 1985. С. 231.
14Седова М. В. Ювелнрные нзделня древнего Новгорода //Матерналы іі нсследовання по археологпн СССР. 1959, № 65. С. 252—253.
15ІЦеглова В. В. Некоторые данные о фауне древнего Слоннма // Тезнсы докладов к конференцнн по археологнн Белорусснн. Мн. 1969 С. 202 — 203.
’Жнркор A. К. Города н поселення в Лнтве //Жлвопнсная Россня.
Т. III. н 1. СПб. — М., 1882. С. 195.
38
ЧАРНЯЎСКІ М. М. (г. Мінск)
е= 750=еееее^^
НОВЫ КАМЕННЫ BEK НА ШЧАРЫ (4—3 тысячагоддзі да н.э.)
Першыя сведчанні таго, што чалавек каменнага веку засяляў узбярэжжы Шчары, былі атрыманы яшчэ ў мінулым стагоддзі (М. Федароўскі, Е. Міхайлоўскі). У перыяд паміж сусветнымі войнамі зборам матэрыялаў першабытных эпох на Шчары займаўся выпускнік Маскоўскага археалагічнага інстытута, стваральнік музея ў Слоніме I. Стаброўскі. У пасляваенныя 50я гады пошукі даўніх паселішчаў Слонімшчыны праводзіў А. Мітрафанаў. Шмат намаганняў у выяўленні мясцовых старажытнасцей зрабіў В. Супрун. У 60я гады ім тут выяўлена больш паўсотні аб’ектаў каменнага веку, набольшасці якіх меліся і матэрыялы з новага каменнага веку не_ аліту. Раскопкі некаторых археалагічных помнікаў праводзілі I. Падгарадзецкі і Н. Шаблюк. 3 1962 г. вывучэнне каменнага веку на Шчары, у тым ліку і шляхам раскопак (Русаковічы2, Ніз), праводзіць М. Чарняўскі.
На сёння вядома, што ў новым каменным веку захад Беларусі засялялі плямёны культуры, названай археолагамі нёманскай. Тут трэба адзначыць, што пад археалагічнай культурай разумеецца комплекс рэшткаў жыццядзейнасці чалавека (прылады працы, кераміка, упрыгожванні, творы мастацтва, жытлы, пахаванні і г.д.), блізкіх па характару між сабой, якія распаўсюджаны на канкрэтнай тэрыторыі і існавалі ў пэўным прамежку часу. Цэнтральнае месца ў арэале нёманскай культуры займаў басейн Шчары, які вылучаецца вялікай колькасцю помнікаў гэтага часу, своеасаблівасцю старажытнасцей. У Слонімскім рне і суседніх частках раёнаў Дзятлаўскага і Баранавіцкага знойдзена асабліва шмат паселішчаў новага каменнага веку (да 40 паселішчаў і прыкладна столькі ж кароткачасовых стаянак ). Тут быў асвоены літаральна кожны пясчаны груд на поплаве, а таксама краі тэрас побач са старыцамі і каля прывусцяў прытокаў. У той жа час нізоўі ракі, a таксама яе верхняе цячэнне, пачынаючы ад Выганаўскіх ба* лот, падаюцца малазаселенымі першабытным чалавекам.
39
Выяўленыя тут адзінкавыя стаянкі маюць тонкі пласт з нешматлікімі рэшткамі жыццядзейнасці тубыльцаў. Выглядае, што Сярэдняя Шчара ў неаліце з’яўлялася цэнтральнай тэрыторыяй рассялення нейкага племені невядомай нам назвы, яго ўладаннем. Прылеглыя ж прасторы былі памежжамі з уладаннямі суседніх плямёнаў.
У асабліва прывабных для чалавека рыбных мясцінах узбярэжжа меліся значныя скапленні паселішчаў неалітычнага часу. Такое назіраецца ў ваколіцах сённяшніх вёсак Шылавічы, Чапялёва, Русакова, Міцькавічы, Прырэчча (Кабакі), Гарадкі, Ніз. Шмат такіх помнікаў каля Пархутоў Дзятлаў" скага рна і паміж Добрым Борам і Падгорнай (Гавенавічамі) Баранавіцкага рна.
Панёманцы размяшчалі свае невялікія паселішчы пераважна на сухіх пясчаных павышэннях. Жытлы іх ладзіліся з жэрдак, кары і скур, таму ад іх за прамінулыя тысячагоддзі практычна не засталося выразных слядоў. Выяўляюцца толькі больш гумусаваныя мясціны ды рэшткі адкрытых агнітттчяўкострышчаў. На месцазнаходжанне жытлаў можа ўказваць і большая канцэнтрацыя чарапкоў посуду ды прыладаў працы.
Неаліт завяршальны перыяд каменнага веку. Ужо з самой назвы веку вынікае, што пераважную большасць прыладаў працы і паляўнічай зброі насельніцтва вырабляла з каменню, якім з яўляўся крэмень, як матэрыял надзвычай цвёрды, які пры расколванні і адпаведнай рэтушоўцы даваў вострыя рэжучыя краі і спічастыя наканечнікі. Пры раскопках каля вёсак Ніз, Русакова, Добры Бор і Пархуты знойдзены многія сотні крамянёвых вырабаў. Гэта былі наканечнікі стрэлаў і коп яў, нажы, праколкі і свердзелы, скрабкі для апрацоўкі скуры і скоблі для дрэва, разцы для вырабу касцяных і рагавых рэчаў, розныя рубячыя прылады.
Пачатак неаліту вызначыўся тым, што першабытныя людзі навучыліся ляпіць і абпальваць на вогнішчы гліняныя гаршкі, якія служылі найперш для гатавання стравы, а таксама для захоўвання прадуктаў. He адсталі ў гэтай справе і жыхары Шчары. Першыя гаршкі іх даволі няякасныя. Гэта былі вастрадонныя пасудзіны, злепленыя стужкавым спосабам з гліны, у якую для моцы дабаўляліся валакністыя раслінныя дамешкі. Выроўніванне паверхні гаршкоў праводзілася шпатэлямі з зубчастымі краямі, ад чаго засталіся расчэсы. Перад абпалам амаль кожная пасудзіна аздаблялася поясам глыбокіх круглых ямак пад брыжам венчыка, разрэджанымі
40
паясамі грабеньчатых адбіткаў, насечак, наколаў, а таксама пракрэсленымі рыскамі, якія размяшчаліся коса або мярэжай. Галоўнымі заняткамі панёманцаў у пачатку эпохі былі традыцыйныя для каменнага веку паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Пра першае сведчыць шматлікая паляўнічая зброя — наканечнікі стрэл і коп’яў, на рыбалоўства ўказваюць каменныя грузілы для сетак, а таксама цеслападобныя прылады, якімі майстраваліся чоўныдаўбёнкі. Пра збіральніцтва, а таксама іншыя формы прысвойваючай гаспадаркі можна гаварыць і на падставе адначасовых і блізкіх па культуры тарфяніковых паселішчах паўночнай Беларусі, дзе добра захавалася арганіка — косткі звяроў і рыб, драўляныя і лубяныя рыбацкія прыстасаванні, рэшткі дзікарослых пладоў, якія нашы продкі ўжывалі ў ежу.
У пачатку неаліту на Беларусі існаваў надзвычай спрыяльны клімат — цёплы і вільготны. Адпаведна гэтаму адбывалася буйнае развіццё расліннасці, асабліва шыракалістай, што садзейнічала размнажэнню дзічыны, давала спажыву і чалавеку.
У раннім неаліце, гэта значыць у 4м тысячагоддзі да н.э., матэрыяльная і, мабыць, духоўная культура жыхароў Шчары, як і ўсёй Заходняй Беларусі, была блізкая да культуры іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама прымежных частак краін Балтыі, Украіны і Расіі.
У першай палове 3га тысячагоддзя на Панямонні і Верхняй Прыпяці наступаюць прыкметныя змены ў культуры і, пэўна, часткова ў этнічным складзе мясцовага насельніцтва. У гэты час на захад Беларусі пачынаецца экспансія з Павіслення пэўных груп насельніцтва так званага мясцовага «ляснога неаліту», больш развітага ў гаспадарчых адносінах, якое ўжо валодала зачаткамі вытворчых заняткаў — земляробства і жывёлагадоўлі. З’яўленне находнікаў праявілася ў характары найперш керамічных вырабаў. Гаршкі набываюць шыйкі і адагнуты венчык. У сценках пасудзін прыкметны не толькі раслінныя, але і жарсцвяныя дамешкі. Паверхні становяцца гладкімі, а пазней заштрыхоўваюцца. Арнаменты канцэнтруюцца ў верхняй частцы гаршкоў, або становяцца занальнымі. Сярод аздаблення амаль знікаюць грабеньчатыя элементы, затое шырока распаўсюджваюцца адбіткі лінейнага штампа (тарцом прамакутнай лапаткі).
Разгляд керамікі выяўляе як захаванне мясцовай традыцыі, так і значны ўплыў традыцыі цэнтральнаеўрапейскай. Too ж прыкмвтна і на крамянёвых вырабах. Звыклы жыццё'
41
выўклад жыхароў лясоў і балот садзейнічаў выкарыстанню даўняга набору паляўнічай зброі і крамянёвых прыладаў працы. Аднак з’яўляецца і навіна — трохвугольныя наканечнікі стрэлаў, якія маглі паспяхова выкарыстоўвацца і ў міжплемянных сутычках, а таксама серпападобныя нажы для жніва. Значна ўзрасла колькасць разнастайных крамянёвых сякер, неабходных для вядзення сельскай гаспадаркі ў лясной зоне.
Пашырэнне земляробства і жывёлагадоўлі, якія дапаўнялі традыцыйныя паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва, удасканаленне прыладаў павышалі эфектыўнасць чалавечай працы, вялі да павелічэння запасаў прадуктаў харчавання. У сваю чаргу гэта надзвычай карысна ўплывала на дэмаграфічную сітуацыю. Аб росце народанасельніцтва на Слонімшчыне сведчыць значнае павелічэнне памераў і колькасці позненеалітычных паселішчаў, таўшчыня напластаванняў на іх, шматлікасць знаходак.
У познім неаліце этнакультурная еднасць, якая існавала на Беларусі, а таксама на суседніх тэрыторыях Падзвіння і Падняпроўя, знікла. I найперш дзякуючы экспансіі іншакультурнага насельніцтва на поўнач Беларусі (знад Фінскай затокі) і на захад (з Павіслення).
Пад канец 3га тысячагоддзя да н.э. захад Беларусі адчуў націск новага цэнтральнаеўрапейскага насельніцтва, на гэты раз культуры шарападобных амфар. Находнікі карысталіся даволі разнастайным пласкадонным гліняным посудам, сярод якога выдзяляліся круглабокія вушастыя амфары, прышліфаванымі чатырохграннымі сякерамі, валодалі развітай жывёлагадоўляй з каровамі, козамі і авечкамі, свіннямі і коньмі ў статку. Яны былі на Беларусі першымі шахцёрамі, здабываючы з зямных нетраў высакаякасны крэмень, неабходны для вырабу сякер. Іх шахты выяўлены на недалёкай Росі ў Ваўкавыскім рне. На Росі і Свіслачы знойдзены і могільнікі носьбітаў культуры шарападобных амфар. Пахаванні ладзіліся ў прамакутных ямах па абрадзе трупаскладання. У іх сустракаецца посуд, касцяныя і бурштынавыя ўпрыгожванні, крамянёвыя і касцяныя прылады, ахвяры з забітых жывёлін. Асобныя падобныя пахаванні адкрыты пад Наваградкам і на Шчары каля в. Ніз. Экспансія шарападобнікаў, а на мяжы неаліту і бронзавага веку і носьбітаў культур шнуравой керамікі, не вяла да знішчэння мясцовага насельніцтва. Наадварот, яна спрыяла новай этнакультурнай кансалідацыі на ўсёй тэрыторыі Беларусі і на сумежных абшарах.