• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў 1252-2002

    Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў 1252-2002


    Выдавец: Слонімская друкарня
    Памер: 392с.
    Слонім 2002
    269.53 МБ
    Праведзеныя даследаванні каменных курганоў і каменных магіл дазволілі атрымаць цікавыя звесткі пра пахавальныя звычаі прусаяцвяжскага насельніцтва, пачынаючы ад другой паловы I тыс. н. э. і да XVII ст. Наяўнасць яго ў ваколіцах Слоніма (а раскопкі паказваюць, што і ў межах раёна) зафіксавана таксама і ў пісьмовых крыніцах пад 1276 г.
    56
    Мал. 2. План і профілі кургана каля в. Клепачы (воз. Бяздоннае).
    57
    Мал. 3. Тыпы пахаванняў у могільніку каля в. Клепачы (воз. Бяздоннае)
    58
    Мал. 4. Фрагменты керамічнага посуду (в. Клепачы, воз. Бяздоннае)
    59
    Мал. 5. Пахавальны інвентар (в. Клепачы, воз. Бяздоннае);
    № 1 — раскоп 8, маг. 2; № 2 — раскоп 3, маг. 3; № 3 — раскоп 7, маг. 1; № 4 — раскоп 7, маг. 2; № 5 — раскоп 9, маг. 6; № 6 — раскоп 6, маг. 14; № 7 — раскоп 5, кв. 7 (маг. 3); № 8 — раскоп 2, маг. 3; № 9 — раскоп 6, маг. 10; № 10 — раскоп 1, маг. 1;
    60
    ’Св. Е. Мпхайловскпй. Археологпческне очеркн Слоннмского у. Гродненской губерннн // Труды Внленского отделення Московского Предварптельного Комптета по устройству в Внльне IX Археологмческого сьезда. Внльна, 1893, с. 173.
    2Покровскнй Ф. В. Археологнческая карта Гродненской губерннп. Впльна, 1895, с. 27.
    ’Мнхайловскнй Е. Археологнческне очеркн Слоннмского у. Гродненской губернпн, с. 166—167.
    'Седов В. В. Отчет о полевых работах Верхнеднепровского отряда пнстптута археологпн AH СССР на террнторнн Беларусп в 1962 г. // Архіў ІГ НАН Беларусі, спр. 228.
    5Мнхайловскнй Е. Археологнческпе очеркн Слонпмского у. Гродненской губ., с. 179.
    “Поболь Л. Д. Древностн Белорусснн в музеях Польшн. Мннск, 1979, с. 136—137.
    Туревнч Ф. Д. Отчет о работе славянолнтовского отряда Прнбалтнйской экспеднцнн за 1955 г. //Архіў ІГ НАН Беларусі, спр. II.
    8Квятковская A. В. Отчет о полевых нсследованнях в Гродненской обл. в 1982 г. //Архіў ІГ НАН Беларусі, спр. 785.
    9Легенды і паданні. Мінск, 1983, с. 323.
    '°Гуревнч Ф. Д. Древностн Белорусского Понеманья. М. — Л., 1961, с. 193.
    "Гуревнч Ф. Д. Древннй Новогрудок (посадокольный город). Л., 1981, с. 11, рнс. 4.
    І2Седова М. В. Ювелнрные нзделпя древнего Новгорода (X—XV вв.). М., 1981, с. 15, рнс. 3:1, 2, 9.
    13Zietuvos archolodija. Vilnius, 1979, t. 1, s. 90, pav. 21:11.
    14Там жа, s. 90, pav. 21:14—16, s. 147, pav. 22—42.
    15Седова M. B. Ювелнрные нзделпя древнего Новгорода, с. 154, рнс. 61:17 — 20.
    ,fiZietuvos archolodija. Vilnius, t. 1, s. 85, pav. 16:9.
    17Квятковская A. B. Отчет o полевых псследованпях в Гродненской областп в 1982 году //Архіў ІГ НАН Беларусі, спр. 785.
    61
    ДУЧЫЦ Л. У.
    (г. Мінск)
    ПАДАННІ АБ ПОМНІКАХ ДАЎНІНЫ НА СЛОНІМШЧЫНЕ
    Ва ўсіх кутках Беларусі можна пачуць паданні пра курганы і гарадзішчы, азёры і пагоркі, камяні і дрэвы. Багатая на такія згадкі і Слонімшчына. Даследчыкі звярнулі ўвагу на гэта яшчэ ў канцы XIX ст. Шмат паданняў і павер’яў было надрукавана Ф. Пакроўскім, Е. Міхайлоўскім, М. ДоўнарЗапольскім і інш.
    Каменныя сякеры, прылады працы часоў каменнага веку, даволі часта знаходзяць на тэрыторыі Беларусі і амаль паўсюдна мясцовыя жыхары лічаць іх грамавымі стрэламі і ўпэўнены, што яны ўтварыліся ад удару маланкі і праз дванаццаць год з’яўляюцца на паверхні зямлі. Па павер’ях нашкрабаны з такіх сякер парашок дапамагае ад хвароб жывата.
    Зараз ужо агульнавядома, што старажытныя курганы — гэта пахаванні нашых продкаў (у асноўным канца I — пачатку II тыс.). У народзе раней курганы атаясамліваліся з пахаваннямі асілкаў, татараў, шведаў або французаў. Да нядаўняга часу людзі глядзелі на курганы як на нешта таямнічае, а іх раскопкі лічыліся вялікім святатацтвам. Курганы каля в. Какошчычы паданне адносіць да часоў мангольскага іга, курганы каля в. Лядзіны (зараз у Дзятлаўскім рне) завуць Татарскія скапцы, каля в. Хадзявічы ў Волтаўскім лесе — Могліцы, каля в. Вішава і Васілевічы — Мікалаеўскія магілы, a каля в. Едначы — Кашчэевы курганы. Недзе на Слонімшчыне краязнаўчая літаратура згадвае Саксонскі курган, курган Жаніхоўшчына, Кжыжацкія магілы і інш. Пра курган паміж вёскамі Ніз і Паўлавічы расказвалі, што на гэтым месцы адбывалася вялікая бітва, і тады ў людской крыві ўтапіўся бык. Сюды палякамі былі прыгнаныя шведы зпад Слоніма праз Васілевічы, Парэчча і Бабынічы, а адсюль іх гналі праз вёскі Ніз і Едначы і ва ўрочышчы Рачкі разбілі.
    Каменныя магілы паміж вёскамі Навасёлкі і Мілашэвічы ў народзе завуцца «Баярскія могілкі». Пра каменныя магілы на беразе возера Бяздоннае расказваюць паданне, што раней
    62
    на месцы возера стаяла вёска. Аднойчы туды пад выглядам жабрака прыйшоў Бог і папрасіў накарміць яго. Жыхары адмовілі, і толькі адна бедная жанчына накарміла і дала хлеба на дарогу. Бог раззлаваўся на сквапных людзей і вырашыў пакараць іх. Жанчыне ж, якая пашкадавала яго, Бог заказаў ісці за ім і не аглядвацца. Яна пайшла, але не сцярпела і азірнулася: на месцы вёскі ўбачыла возера, і ў гэты момант сама ператварылася ў камень. Жыхароў вёскі Бог таксама ператварыў ў камяні і раскідаў па гары.
    Разнастайныя паданні таксама пра рэшткі старых умацаваных паселішчаў — гарадзішчы. Так, узвядзенне гарадзішча каля в. Збочна звязваецца з бітвай са шведамі, або з барацьбой князёў Вялікага княства Літоўскага з крыжакамі. Гавораць таксама, што ў гарадзішчы закапаны скарб і часта тут бачаць агеньчыкі. Суседнія ўзгоркі носяць назвы Татарская Гара, Вярхі, Царкавішча. Расказваюць яшчэ, што нейкі салдат, які ўдзельнічаў тут калісьці ў бойцы, будучы ўжо вельмі старым, вярнуўся, каб адшукаць ваенную касу. Ён ведаў, што ў разгар бітвы яна была закапана на гары. Калі былы салдат прыйшоў, то здзівіўся, што ўжо няма вакол гарадзішча альховых дрэў. Ён пачаў шукаць грошы, але дарэмна, і тады аб’явіў мясцовым людзям, што калі тыя знойдуць грошы, то іх хопіць ім і іх нашчадкам. Кажуць яшчэ, што чатыры разы ў суткі — вечарам, ноччу, раніцай і ў поўдзень — многія бачылі, як прасушвалі скарб.
    Пра гарадзішчы пад назвай Турэцкая гара каля Жыровіч расказвалі, што яго насыпалі туркі ў час нейкай вайны. Цікавымі паданнямі авеяна гарадзішча каля в. Ніз. Гэта гарадзішча завуць Замак, Гарадок, або Гарадкі. Паводле аднаго з паданняў на гэтым месцы праваліўся замак, па другому паданню тут быў горад, які насялялі моцныя людзі. Яны вырывалі сасновыя дрэвы з каранямі і хадзілі, абапіраючыся на іх, як на палкі. У паўднёваўсходнім кутку гарадзішча ў поўдзень і апоўначы збіраліся бесы і спявалі «бандуркі» (пасквільныя песні) і сваім страшэнным воем наводзілі жах на ўсё наваколле. Непадалёк, на «Страпчым перавозе» адбываліся забойствы і рабаўніцтвы. На гары стаяў тракцір, дзе ў якасці ежы прадавалі чалавечае мяса. Ксёндз пракляў гэтую мясцовасць, і тут утварылася дзірка, якая вяла ў бездань. Адтуль чулася рыканне жывёл і д’ябальскія стоны. Пасля гэтага ўсе жыхары горада разбегліся і пасяліліся ў іншых месцах. Сюжэт падан
    63
    ня сведчыць, што недзе ў гэтай мясцовасці існавала язычніцкае капішча, дзе і прыносілі ахвяры сілам прыроды.
    Па мікратапанімічных дадзеных можна меркаваць аб існаванні некалькіх язычніцкіх свяцілішчаў у наваколлі Слоніма. Каля горада ва ўрочышчы Малева адно з узвышшаў вядома пад назвай Акураўшчына. Паблізу месца знаходкі каменнага ідала, які захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі, на беразе ракі Шчары, у Дуброве, вядома ўрочышча Бажымоў. Трэба меркаваць, што там і было язычніцкае капішча, дзе пакланяліся ідалу, які стаяў на драўляным пастаменце.
    Культавае прызначэнне маглі мець таксама пагоркі пад назвамі гара Старажэнная каля в. Дзераўная, гара Куроўка каля в. Талькаўшчына, Гараб’ева гара каля в. Чапялёва на правым беразе ракі Шчары. Валы ў выглядзе паўкруга ва ўрочышчы крыніца каля в. Шылавічы таксама нагадваюць капішча, паміж вёскамі Касцяшы і Грынкі невялікі насып. У паданні гаворыцца, што ў часы Кацярыны Вялікай гэта быў умацаваны рэдут, зроблены для таго, каб спыніць наступленне палякаў. Пушкі, якія знаходзіліся на рэдуце, былі накіраваны на дубовы лес пад назвай Дубіны, што паблізу в. Сакалова. Несумненна, гэта паданне ўтрымлівае адгалоскі язычніцкіх культаў. Цікавасць ўяўляе і бярозавы гай паблізу в. Ягнешчыцы. Па паданню там закапаны скарб.
    Асаблівай увагі заслугоўваюць Жыровічы. У адным з паданняў гаворыцца, што калісьці на месцы паселішча была пушча і ёй валодаў нейкі паганец па прозвішчу Жыр. Ад гэтага імя і паходзіць назва Жыровічы. Шырокавядомым з’яўляецца Жыровіцкі камень. Лічыцца, што на ім пасля пажару ў 1520 г. адбылося з’яўленне абраза. На камені нібыта былі адбіткі далоні правай рукі Богамацеры. Па павер’ях камень дапамагае ад пажараў, ад ліхарадкі (у выглядзе парашка), ад цяжкіх родаў (парадзіхі насілі кавалачкі каменя на грудзях).
    Пра вялікі расколаты валун у Альбярцінскім лесе каля Слоніма расказваюць, што пад каменем хаваўся ад навальніцы пан Альберт з дачкой. Камень выратаваў ім жыццё, але сам раскалоўся ад удару маланкі. Каля в. Лапухова ва ўрочышчы Пеннае балота вялікія камяні ўтваралі падабенства сцяны. У сярэдзіне балота знаходзілася сухая гара — узвышанае месца, абнесенае вакол ірвом, а на вяршыні былі насыпы з вялікімі камянямі. Паводле легенды, тут было паселішча, якое спаліў Змей. На ўзгорку ляжаў вялізны Чортаў камень з mho
    64
    ствам паглыбленняў у выглядзе слядоў ног дзіцяці, авечкі і іншых. На гэтым камені быццам бы збіраліся і танцавалі чэрці. Паблізу каменя яшчэ ў XIX ст. святкавалі Купалле. Пазней пры міліярацыі ўзгорак і камяні былі знішчаны.
    Каля в. Горка (зараз на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна) вядомы расколаты камень. Людзі станавіліся на калені і праходзілі пад каменем. Верылі: камень дапамагае ў розных справах. Пра камень з высечаным крыжам каля в. Руда запісана паданне, што гэта адзнака — месца бойкі рускіх са шведамі.
    Адзін з камянёў каля в. Дзераўная ў народзе лічыцца акамянелай жанчынай з дзіцём на руках. Расказваюць паданне, як і пра каменныя магілы каля в. Клепачы. Нібыта калісьці Хрыстос і апосталы пад выглядам жабракоў прыйшлі ў вёску. Людзі не захацелі іх накарміць, і толькі адна бедная жанчына дала ім паесці. Жабракі сказалі ёй ісці за імі і не азірацца. Жанчына ўзяла за руку дзіця і пайшла, але ззаду пачуўся грукат. Яна абярнулася і ўбачыла на месцы вёскі возера і імгненна разам з дзіцём акамянела ў выглядзе фігуры з доўгай касой, што павернута тварам у бок возера. Жыхароў жа Бог ператварыў у камяні і раскідаў па ўзгорку, дзе ляжаць яны і сёння.