Слоўнік Гродзенскай вобласці
Таццяна Сцяшковіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 400с.
Смаленск 2018
Таццяна СЦЯШКОВІЧ
^Слоўнік Рродзенскай
Таццяна СЦЯШКОВІЧ Слоўнік Гродзенскай вобласці
Таццяна СЦЯШКОВІЧ
Слоўнік
Гродзенскай вобласці
Смаленск
Інбелкульт
2018
УДК811.161.3'282(476.6)(038)
ББК81.2(4Бен)
С92
Сцяшковіч, Т.
С 92 Слоўнік Гродзенскай вобласці / Таццяна Піліпаўна Сцяшковіч; рэд. і прадм. Н. Кахан. — 2-е выд., выпраўленае. — Смаленск: Інбелкульт, 2018. — 400 с.
ISBN 978-5-00076-013-0
Слоўнік раскрывае лексічнае і фразеалагічнае багацце Гродзеншчыны. Першае выданне было надрукавана ў 1983 годзе накладам 600 асобнікаў. Адна з каштоўнасцяў працы — у дакладным адлюстраванні фанетычных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцяў мясцовага маўлення. У папраўленым выданні галоўным заданнем было запісаць ілюстрацыйны матэрыял спрошчана, набліжана да арфаграфічнага пісьма.
Праца разлічаная не толькі на мовазнаўцаў. Разгарніце слоўнік — і з вамі загавораць жыхары Гродзеншчыны, паўстане беларуская вёска з тагачасным побытам ды рэаліямі.
УДК811.161.3'282(476.6)(038)
ББК81.2 (4Бем)
Першае выданне:
Сцяшковіч Т. П. Слоўнік Гродзенскай вобласці / [рэд. Ю. Ф. Мацкевіч]. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 670, [1] с.
ISBN 978-5-00076-044-4
© ТАА «Інбелкульт», 2018
© Кахан Н., прадм., 2018
© Сцяшковіч Т. Ф., 2018
Змест
КОРАТКА ПРА ПЕРАВЫДАННЕ 6
УВОДЗІНЫ 7
СПІС СКАРАЧЭННЯЎ 11
Скарачэнні назваўраёнаў 11
Іншыя скарачэнні 11
СЛОЎНІК 12
НАРОДНАЯ ФРАЗЕАЛОГІЯ 339
Фразеалагізмы 339
Прыказкі і прымаўкі 369
Загадкі 398
Коратка пра перавыданне
Ідэя зрабіць слоўнік зручнейшым у выкарыстанні і тым сама даць яму другое жыццё належыць беларускаму мовазнаўцу Змітру Саўку, які, на вялікі жаль, не паспеў падрыхтаваць да друку гэтае працы.
У папраўленым варыянце да загалоўнага слова, запісанага ў літаратурнай форме, у дужках падаецца спрошчаная транскрыпцыя мясцовага вымаўлення. Удакладненыя тлумачэнні загалоўнага слова або яго літаратурныя адпаведнікі. Галоўныя змены зазнаў ілюстрацыйны матэрыял: цяпер ён запісаны спрошчанаю фанетычнаю транскрыпцыяй. Стылістычныя паметы, не выкарыстаныя паслядоўна, былі выключаныя. Амонімы падаюцца як асобныя загалоўныя словы з лічбавымі паказнікамі. Былі перагледжаныя назвы паселішчаў ды іх аднесенасць да раёну ў адпаведнасці з нарматыўным даведнікам В. Лемцюговай «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць» (2004 г.). Пры выкарыстанні варыянтнай назвы мясцовасці ў дужках падаецца афіцыйная назва.
Уводзіны да папярэдняга выдання публікуюцца без зменаў.
Шчыра ўдзячная кожнаму, хто спрычыніўся да з'яўлення гэтага выдання.
Наста Кахан
Уводзіны
У слоўнікуключана дыялектная лексіка гаворак Гродзеншчыны. Апорныя словы падаюцца ў алфавітным парадку ў літаратурным запісе, ілюстрацыйны матэрыял прыводзіцца ў фанетычнай транскрыпцыі, указваюцца населеныя пункты, дзе сабрана лексіка. Пасля загалоўнага слова даюцца граматычныя і стылістычныя паметы, затым прыводзіцца тлумачэнне значэння слова або яго літаратурны адпаведнік. У алфавітным парадку па першаму слову падаюцца складаныя назвы.
Фанетычная транскрыпцыя выкарыстана па «Праграме па вывучэнню беларускіх гаворак і збіранню звестак для складання Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы». Галосныя гукі абазначаюцца літарамі н, е, е, а, о, о, у, ы, ь, ь; літарамі ё, 6 перадаюцца закрытыя галосныя, якія ўжываюцца пад націскам. Літарай й перадаецца палатальны сярэднеязычны гук: йама, йелка, майо; літара г абазначае заднеязычны фрыкатыўны гук: пагода, гара; адпаведны заднеязычны выбухны гук абазначаецца літарай Г: Гонты, Ганак. Мяккасць зычных абазначаецца знакам які ставіцца справа зверху ад зычнай літары: в’оў, кон’, мес’ац. Доўгія гукі перадаюцца падвойным іх напісаннем: калбс’с’е, суччб.
Аднесенасць населеных пунктаў да пэўнага раёна даецца паводле адміністрацыйнага падзелу, які існуе з 1963 года.
Лексіка, змешчаная ў працы, выяўлялася і запісвалася пры даследаванні вуснай мовы асоб, тыповых носьбітаў гаворак Гродзеншчыны. Пераважную большасць складае прадметная лексіка, другое месца займае дзеяслоўная. Ілюстрацыйныя прыклады ўзяты з розных раёнаў вобласці.
Насельніцтва Гродзенскай вобласці гаворыць на такой жа мове, як і ўвесь беларускі народ, аднак частка слоў, якімі карыстаюцца жыхары вобласці, уласціва толькі мясцовым гаворкам, таму ў даны слоўнік увайшлі словы, якія характарызуюць лексічную спецыфіку гаворак Гродзеншчыны. За апошнія дзесяцігоддзі ў сувязі з культурным ростам калгаснага сялянства адбываецца пераход ад сістэмы традыцыйных гаворак да мовы перадавых груп сельскага насельніцтва. Побач са словамі, якія адлюстроўваюць паняцці і прадметы старога жыцця, у слоўнік унесены словы, увайшоўшыя ва ўжыванне пасля ўз’яднання заходніх абласцей Беларусі ў адзінай братняй сям’і і пасля Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя словы звязаны з назвамі перадавой тэхнікі, з новымі грамадска-палітычнымі адносінамі, з сацыялістычнай вытворчасцю і культурай.
У слоўніку падаецца пэўная колькасць слоў-паланізмаў. Гэта тлумачыцца непасрэднай блізкасцю вобласці да Польскай Народнай Рэспублікі, кантактам з прадстаўнікамі польскіх гаворак. Гэтыя словы не з’яўляюцца агульнанароднымі і разглядаюцца як дыялектызмы, таму што набылі фанетычныя або марфалагічныя рысы мясцовай гаворкі.
Прыведзены ў даным слоўніку матэрыял не вычэрпвае лексіку Гродзеншчыны, але дае ілюстрацыю пэўнай часткі лексікі гаворак.
Прыводзяцца наступныя граматычныя паметы. Для назоўнікаў указваецца род. Для дзеясловаўуказваецца трыванне. Дзеепрыметнікам і дзеепрыслоўям прысвячаюцца самастойныя слоўнікавыя артыкулы. Указваецца назва ўсіх астатніх часцін мовы.
3 сэнсавай характарыстыкай слова звязаны паметы, якія азначаюць слова або асобныя яго значэнні ў слоўнікавых артыкулах. Паметай «устарэлае» ўказваецца на архаічны стан слова ў сучаснай лексічнай сістэме гаворак. Некаторыя паметы ўказваюць на наяўнасць у слове ўстойлівай эмацыянальнай афарбоўкі. Так, словы, ужытыя з ласкальнай афарбоўкай, маюць памету ласк. Словы, ужытыя з іранічным
адценнем, маюць памету іран. Словы, ужытыя ў пераносным сэнсе, адзначаюцца паметай перан.
Словы-амонімы змяшчаюцца ў асобных артыкулах. Калі адно паняцце або прадмет мае некалькі назваў, гэтыя назвы змяшчаюцца ў адным артыкуле.
Гродзенскія гаворкі ўваходзяць у склад паўднёва-заходняга дыялекта беларускай мовы. Для іххарактэрны наступныя рысы.
Недысімілятыўнае аканне ў першым пераднаціскным складзе пасля цвёрдых зычных: нага, пашла, вада.
Захаванне галоснага ы ў першым пераднаціскным складзе: рыбак, была, дыван, плыла.
Недысімілятыўнае яканне ў першым пераднаціскным складзе пасля мяккага зычнага: в’ала, лагла, дз’ажа, с’астра.
Адрозніванне галосных о і а ў канцавым адкрытым складзе пасля цвёрдых зычных /няпоўнае аканне/: сало, лёто, б’арбза, с’йла. У гаворках паўночных раёнаў Гродзенскай вобласці ў гэтай пазіцыі адсутнічае адрозніванне галосных о і а: сала, с’йла.
Двухскладовы канчатак творнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду на -а з галосным о пасля цвёрдых зычных: с’ц’анбйу, галавбйу, травбйу; з галосным о на поўначы і галосным е на поўдні пасля мяккіх і зацвярдзелых зычных: з’амл’бйу, м’ажбйу, шашбйу; з’амл’ёйу, м’ажёйу.
На месцы о ў другім складзе перад націскам пасля цвёрдых зычных і ў суседстве з губнымі зычнымі — галосны а: галава, памагў.
На месцы е ў другім складзе перад націскам у прыстаўцы пераў асноўным застаецца галосны е: перанёс’ц'м, п’ерайдў.
На месцы е ў трэцім складзе перад націскам вымаўляецца а: в’арац’анб, з’ал’анаваты, зрэдку сустракаецца е: в’ел’мкаваты.
У першым складзе перад націскам у пазіцыі каля губных захоўваецца галосны ы: мычыц’, грымзўл’, бывай.
У паслянаціскным закрытым складзе ў аснове слова на месцы е — галосны а: хлбп’ац, бўс’ал, грёб’ан’, дал’ай.
На месцы е ў паслянаціскным неканцавым адкрытым складзе — галосны а: в’ёс’ала, вбз’аро, сбл’ана, але сустракаецца і ’е: с’блета.
На месцы е ў канцавым адкрытым складзе ў форме назоўна-вінавальнага склону адзіночнага ліку ніякага роду з мяккай асновай ужываецца галосны о: з’ёл’о, насен’о, пбл’о; у паўночна-ўсходняй частцы гаворак — галосны а: з’ёлл’а, пбл’а.
Ва ўсіх гаворках вобласці ўжываецца цвёрдае р: курыц’, крук.
Неадрозніванне глухіх — звонкіх зычных у канцы і ў сярэдзіне слова, калі звонкія стаяць перад глухімі: гблуп, зуп, клатка, лоп.
Наяўнасць мяккіх губных у пазіцыі перад а, н, е: п’ац’, м’аса, м’ата, п’мц’, б’нц’, м’ёс’ац’
Наяўнасць мяккіх з’, с’, дз’, ц’ перад е, м: с’ём’а, зел’о, дз’ёц’м, ц’йхо, але сёрца.
Спалучэнне дн у гаворках паўднёвага захаду вобласці вымаўляецца як нн: хбланна, аннб.
На месцы старога спалучэння «зычны перад ьй» у гаворках ужываецца фанетычнае падоўжанне зычных: кам’ён’н’а, зббжжа, суччб, калбс’с’а. На паўднёвым захадзе вобласці такое фанетычнае падоўжанне зычных адсутнічае: насён’о, кам’ён’о, пакул’о, зёл’о.
У давальным і месным склонах адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду зычныя асновы г, к, х чаргуюцца са свісцячымі з, ц, с: на назе, на руцё, мўс’а.
Націскны канчатак -е ў назоўным склоне множнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду з асновай на цвёрды, мяккі, зацвярдзелы і заднеязычны зычны і жано-
чага роду з асновай на -к: дз’адё, сталё, дубё, кавал’ё, хаз’айё, стаге, кашё, жанк’ё, дз’аўк’ё. У паўночна-ўсходняй частцы гаворак — канчатак -ы; -і: сталы, дубы, кавалй, нажы, дзеўк’м.
У месным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў трох родаў і давальным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду з цвёрдай асновай у большасці выпадкаў вымаўляецца -м: у лес’м, на балбцй, у хац’м; на паўночным усходзе вобласці ў гэтых формах вымаўляецца -а: у лес’а, у хац’а.
Націскны канчатак -еўмесным склоне адзіночнага ліку маюць назоўнікі 2-3-га скланення з мяккімі і зацвярдзелымі асновамі: на дажджё, на кан'ё, у в’адрё, па начё.
У давальным і месным склонах назоўнікаў мужчынскага роду ўжываюцца націскныя канчаткі -ом, -ох: братбм, братбх, гарадбм, гарадбх, сталом, сталбх.
Канчатак -оя, -ая, -яя ў прыметніках ніякага роду адзіночнага ліку назоўнага склону: старбйа дрёво, нбвайа в’адрб, с’йн’айа небо.
Націскны канчатак -ом у месным склоне адзіночнага ліку прыметнікаў і займеннікаў мужчынскага і ніякага роду: у маладбм, у старбм, у том, у такбм, у сухбм, у глухбм.