• Газеты, часопісы і г.д.
  • Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

    Словы ў часе і прасторы

    Літаратура апошняга стагоддзя

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 394с.
    Мінск 2015
    118.23 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    чыннікі вырашальным спосабам уплываюць на паводзіны дзейных асоб «Мужыкоў». У рамане выразна выяўляецца захапленне аўтара
    прастатой, жыццёвай трываласцю і энергічнасцю простых людзей, што было асабліва характэрна для прыхільнікаў маладапольскай эстэтыкі. Каб надаць твору асабліва пераканаўчае гучанне, Рэй-
    мант стварыў адмысловую гаворку, у якой спалучыліся элементы
    некалькіх польскіх вясковых мікрадыялектаў.
    Стэфан Жаромскі (1864-1925) быў выбітным празаікам, драматургам і публіцыстам. Паходзіў са збяднелай шляхты. Атрымаў прафесію ветэрынара, але, нейкі час папрацаваўшы бібліятэкарам, цалкам пераключыўся на літаратурную працу. Стаў вядомым аўтарам апавяданняў, а таксама аповесці «Верная рака» (1912, бел. пераклад М. Дубянецкага, 1985), прысвечанай падзеям паўстання 1863-64 гг. у заходняй Беларусі. У 1998 г. на «Беларусьфільме» рэжысёрам Уладзімірам Арловым паводле на-
    званай аповесці быў створаны тэлесерыял пад назвай «Пракляты ўтульны дом». Найбольшую ж вядомасць Жаромскаму прынеслі яго раманы «Сізіфава праца» (1898), «Бяздомныя людзі» (1900), «Попел» (1904) і «Прадвесне» (1925). У «Прадвесні» Жаромскі вывеўтып героя, што нечым нагадвае асобу Ігната Абдзіраловіча з аповесці беларускага пісьменніка Максіма Гарэцкага «Дзве душы», пра якую гаворка пойдзе ніжэй. Цэзары Барыка (так завуць галоўнага героя «Прадвесня») разам з бацькамі жыве ў горадзе Баку, у глыбіні Расійскай імперыі. Падчас Першай сусветнай вайны яго бацьку прызываюць у войска. Хлопец застаецца з маці, пані Ядвігай Барыкай (у дзявоцтве Дамброўскай). Калі адбываецца выбух рэвалюцыі 1917 года, ён бачыць яе трагічныя падзеі зблізку, напачатку нават ставячыся да рэвалюцыянераў з сімпатыяй. 3 часам, аднак, Цэзары пазнае крывавае аблічча гэтай самай рэвалюцыі, адной з ахвяр робіцца і яго маці. Бацька, Севярын Барыка, вяртаецца з вайны і мае намер забраць сына ў Польшчу, якая робіцца незалеж-
    най дзяржавай. Ён расказвае сыну пра шкляныя дамы, якія можна ўбачыць на яго гістарычнай радзіме. Па дарозе на бацькаўшчыну Севярын Барыка памірае. Цэзары сам дабіраецца ў ГІольшчу, прымае ўдзел у вайне супраць бальшавікоў, падчас якой уратоўвае жыццё маладому шляхцічу Іпаліту Веляслаўскаму. Пасля вайны Цэзары Барыка прыязджае пагасцяваць у маёнтак Веляслаўскага, Наўлаць, дзе ў яго ўзнікае мілоснае пачуццё да ўладальніцы суседняга маёнтка Лаўры Касцянецкай. У сваю чаргу, у яго закахаліся маладыя шляхцянкі з Наўлаці, Караліна і Ванда. Любоўныя перыпетыі прыводзяць да трагедыі: у прыпадку рэўнасці Ванда атручвае Караліну, а Цэзары Барыка мусіць развітацца з Лаўрай, якая мае нарачонага. З’ехаўшы з Наўлаці, галоўны герой служыць у даўняга знаёмага бацькі Шымана Гаёўца і ўсё больш і больш пачынае цікавіцца бягучай палітыкай, у выніку чаго далучаецца да маніфестацыі рабочых, прычым яго ўчынкамі рухаюць найперш патрыятычныя матывы, жаданне ўбачыць лепшую Польшчу. Пры гэтым ён усё ж такі не прымае радыкальнай праграмы грамадскіх перамен, прапанаванай камуністам Люлекам.
    Яраслаў Івашкевіч (1894-1980) нарадзіўся на Украіне ў Кальныку, непадалёк ад Вінніцы, у сям’і ўдзельніка паўстання 1863-64 гг. Вучыўся ў Кіеве, у 1918 г. з’ехаў у Варшаву, дзе стаў адным з заснавальнікаў вышэйзгаданай літаратурнай групоўкі «Скамандар». Працаваў на розных чыноўніцкіх і дыпламатычных пасадах, пасля Другой сусветнай вайны працяглы час узначальваў Польскі саюз літаратараў, супрацоўнічаў з камуністычнай уладай.
    Быў цікавым паэтам, але найбольш плённа працаваў у жанры апавядання. Агульнапрызнаным шэдэўрам польскай літаратуры міжваеннага часу лічыцца яго навела «Панны з Вілька» (1933, бел. пераклад Л. Баршчэўскага, 2006). Праблематыка гэтага твора цесна звязаная з колам прустаўскіх пытанняў пра механізмы дзеян-
    ня чалавечай памяці і яе значэнне ў змаганні чалавека з часам, які няўмольна прамінае.
    Галоўны герой навелы Віктар Рубен пасля 15-ці гадоў адсутнасці вяртаецца ў мясціну, фальварак Вілька, дзе ён некалі перажыў першыя любоўныя захапленні і будаваў свае планы на будучыню. Цяпер ён спрабуе нейкім чынам «адкруціць» час назад, каб надаць свайму шэраму жыццю новы сэнс і спазнаць сапраўднае шчасце. Рубен ідэалізуе мінулыя падзеі і асоб, але сутыкненне мінуўшчыны і цяпершчыны паказвае, што, хоць успаміны маюць у сабе зарад яркіх перажыванняў, выглядаюць прыгожа, але яны ёсць нічым іншым, як ілюзіяй і самападманам. Узнавіць тыя пачуцці, ад якіх галоўны герой некалі самастойна адмовіўся, цяпер, аказваецца, немагчыма. Колішнія «панны з Вілька», якія даўней былі ім захопленыя, цяпер ператварыліся ў сталых жанчын: некаторыя з іх павыходзілі замуж, нарадзілі дзяцей. Перашкодай з’яўляецца і сама свядомасць Віктара Рубена, што сфарміравалася пасля яго колішняга выезду з Вілька: гэтыя пазнейшыя перажыванні вяртаюцца да яго наяве і ў сне. Урэшце, Віктар вырашае скараціць час свайго гасцявання ў паннаў і вярнуцца да сваіх штодзённых заняткаў. Пры гэтым паездка ў Вілька дае магчымасць яму зразумець, што мінулае ёсць часткай яго самога і што яно іншым быць не магло.
    Расійская «сялянская» паэзія і Сяргей Ясенін
    Адзін з самых супярэчлівых і неадназначных расійскіх паэтаў пераходнай эпохі, Сяргей Ясенін (1895-1925), быў яскравым выразнікам расійскай душы з усімі яе крайнасцямі ад сардэчнай тугі да зухаватага разгулу. Паводле азначэння Максіма Горкага, «не гэтулькі чалавек, колькі орган, створаны прыродай выключна дзеля паэзіі». Пра сябе Ясенін пісаў: «Я апошні паэт вёскі». Ён меў на ўвазе сваё развітанне з «Руссю святой», што «сыходзіла» ў мінулае. Шмат якія яго лірычныя вершы сталі расійскімі народнымі песнямі.
    Нарадзіўся Сяргей Ясенін у вёсцы Канстанцінава на Разаншчыне, колішнім ускрайку Крывіцкай зямлі. Скончыў закрытую царкоўна-настаўніцкую школу «дома хацелі, каб быў вясковым
    настаўнікам». У 1913 г. паступіў вольным слухачом Народнага ўніверсітэта Шаняўскага ў Маскве (дарэчы, увосень 1916 г. заняткі ва ўніверсітэце наведваў і Янка Купала). У Пецярбургу ён зайшоў да Аляксандра Блока, які запісаў у сваім дзённіку: «Удзень у мяне разанскі хлопец з вершамі. Вершы свежыя, чыстыя, галасістыя, шматслоўныя». У 1916 г. быў мабілізаваны ў войска. Кастрычніцкі пераварот прыняў, «але разумеў усё пасвойму, з сялянскім ухілам».
    Пасля разводу з першай жонкай,
    Зінаідай Райх, Ясенін пасябраваў з «сялянскімі паэтамі» Клюевым, Арэшыным, Клычковым яны не прымалі «пецярбургскую культуру»: «Надышла наша часіна!» У 1918-21 гг. Сяргей Ясенін аб’ехаў усю Расію ад Туркестана да Бесарабіі і ад Салаўкоў да Каўказа. У 1921 г. ён пазнаёміўся з балерынай Айседорай Дункан, якая гастралявала ў Расіі, і ажаніўся з ёю, нягледзячы на розніцу ва ўзросце («I якуюсь жанчыну, II Сарака з лішкам год, II Называў брыдкай дзеўкаю II I сваёю мілаю»), паехаў у Заходнюю Еўропу, затым у Паўночную Амерыку («Наша ледзьве застылае качэўе мне не падабаецца. Мне падабаецца цывілізацыя. Але я не люблю Амерыкі»). Неўзабаве, развёўшыся, вярнуўся на Радзіму. Паездка на Каўказ у 1924-25 гг. стала апошняй спробай паэта вырвацца з аблогі ўнутраных канфліктаў і надзвычай плённым у творчым сэнсе эпізодам яго жыцця. Менавіта тады была напісаная большасць яго «маленькіх паэм», паэтычны цыкл «Персідскія матывы», каля 60-ці лірычных вершаў. Вяртанне ў Маскву было вяртаннем у кола «сяброў», якія вялі багемны лад жыцця. У чэрвені 1925 г. Ясенін ажаніўся з Соф’яй Талстой, унучкаю Льва Талстога. У канцы снежня ён паехаў у Ленінград, пасяліўся ў гасцініцы «Англетэр». 27 снежня напісаў крывёю апошні свой верш «Да спаткання, друг мой, да спаткання...», а назаўтра скончыў жыццё самагубствам.
    Вершы Сяргей Ясенін пачаў пісаць, калі меў каля дзевяці гадоў («пе-
    раймаючы прыпеўкі»). 3 паэтаў асабліва яму падабаліся Лермантаў і Кальцоў. Пушкін прыцягнуў увагу пазней. У ранніх ясенінскіх вершах апяваецца сціплая прырода расійскага Нечарназем’я. Навакольны свет поўніцца гукамі, фарбамі, пахамі. Параўнанні, вобразы, метафары маюць шмат агульнага з народна-песеннай культурай. За вонкавай шматфарбнасцю свету, аднак, заўсёды прысутнічае нешта журботнае, а менавіта, вострае адчуванне хуткаплыннасці зямнога жыцця і крохкасці чалавечага шчасця. Святая Русь, сцежкі якой «абышоў Хрыстос», знікае на вачах у паэта.
    У самым пачатку 1916 г. выйшла кніжка вершаў «Радаўніца». На фоне фармальных пошукаў мадэрністаў (футурыстаў, сюррэалістаў, акмеістаў і інш.) вершы Ясеніна выглядалі традыцыйнымі і задужа простымі. Крытыка пісала: «Ён спявае свае звонкія песні лёгка, проста, як спявае жаўранак». Хутка Ясенін увайшоў у «салонную моду» з’яўляўся ў лапцях (пазней у хромавых ботах «з паборам»), паддзёўцы, з гармонікам. Кучаравы і светлы, ён нагадваў «саладжавыя паштоўкі» з вобразам «прыўкраснага Леля» (Лель у міфалогіі пастушок). Пазней, паводле ўспамінаў Гарадзецкага, Ясенін абураўся да шаленства, калі яго называлі «сялянскім паэтам»: «Я проста паэт паэт, і справе канец!»
    У 1919 г. разам з паэтамі Анатолем Марыенгофам, Вадзімам Шаршаневічам, Рурыкам Іўневым, Пятром Арэшыным і іншымі Ясенін апублікаваў маніфест імажыністаў. Было створанае выдавецтва «Імажыністы», выходзілі ў свет аднайменныя зборнікі, часопіс «Гасцініца для падарожжаў у прыгожае». Тэматыка была неістотнаю, істотная была «чыстая вобразнасць». Верш гэта ланцуг вобразаў, якія адлюстроўваюць сапраўдны парадак рэчаўу свеце. Сам Ясенін любіў «выяўленне арганічнага»: «Мастацтва для мяне не дасціпнасць узораў, а самае неабходнае слова той мовы, якім я хачу сябе выказаць». Ён наогул лічыў, што «паэт і не можа трымацца пэўнай якой-небудзь школы»: «Толькі свабодны мастак можа прынесці свабоднае слова». Пра сваіх сяброў Ясенін пісаў, што ў іх «няма пачуцця радзімы ва ўсім шырокім сэнсе гэтага слова, таму ў іх так і не ўзгоднена ўсё, таму яны так любяць дысанансы...» Імажыністы мелі сваіх паслядоўнікаў. Марыенгоф прыязджаў у 1921 і 1922 гг. у Мінск з лекцыямі, на якіх прысутнічаў малады
    паэт Язэп Пушча. Неўзабаве Пушча апублікаваў артыкул «Вобраз у беларускай паэзіі», дзе абвяшчаў сябе і іншых беларускіх паэтаў прыхільнікамі школы імажынізму.
    Ясенін паэт з народа. У яго лірыцы яскрава выяўленыя багацце народнай мовы, яе паэтычная вобразнасць, глыбіня светаадчування. Сам паэт адзначаў: «Мая лірыка жывая адной вялікаю любоўю любоўю да радзімы. Пачуццё радзімы асноўнае ў маёй творчасці». У глыбіні гэтага пачуцця ляжыць вяскова-сялянскае ўяўленне аб «Святой (драўлянай) Русі», якая адступае пад націскам «стальной конніцы» і «Русі савецкай». Урбаністычныя захапленні, індустрыяльныя сімвалы футурыстаў чужыя паэту, які ідэалізуе «мужыцкі рай» і атаясамлівае «сялянскае» і «хрысціянскае». Вясковыя пейзажы, свет раслін і жывёл у Ясеніна антрапаморфныя: бярозку можна абдымаць, «як жонку чужую», а сабака («пакаціліся вочы сабачыя залатымі зоркамі ў снег»), конь («конь жывы», «чырванагрывае жарабя»), карова (Уладзімір Маякоўскі з’едліва жартаваў, што Ясенін замест помніка сацыялізму хацеў «паставіць помнік карове») успрымаліся як роднасныя чалавеку істоты. Туга па «Святой Русі» ў лірыцы паэта гучыць мацней, чым здзіўленне перад рэвалюцыяй («Я паэт у вёскі астатні...», «Саракавуст», абодва творы 1920; «Краіна нягоднікаў», 1922-23; «Русь Савецкая», 1924; «Спіць кавыль. Раўніна дарагая...», 1925). Матывы пагібелі старой Русі сталі ў Ясеніна галоўнымі. Разумеючы сваю асуджанасць («ну дзе ж старым за юнакамі гнацца?», «я чалавек не новы! Што хаваць?»), зайздросцячы тым, «хто бараніў вялікую ідэю», прымаючы ўсё, як ёсць, паэт, аднак, не збіраецца аддаваць «у чужыя рукі» сваю «ліру мілую», з дапамогай якой ён апявае «шостую частку зямлі з кароткай назвай «Русь». Менавіта таму, што ён «бачыў толькі бой, а замест песняў слухаў кананаду», Ясенін шукае паратунак у замежжы («з жоўтай галавой я па планеце бегаў»), але яго ўзрушаная душа нідзе не знаходзіць сабе адхлання. Зварот да паўднёва-ўсходняй экзотыкі ў «Персідскіх MaraBax» дазваляе паэту вастрэй адчуць па кантрасту хараство сціплай паўночнай расійскай прыроды і красу дзяўчыны, якая «страшэнна падобная» на персіянку Шаганэ («Шаганэ ты мая, Шаганэ!», 1924). Гэты цыкл вершаў сваёй танальнасцю і песеннасцю нагадвае лепшыя ўзоры інтымнай «паўднёвай лірыкі» Пушкіна і Лермантава.