• Газеты, часопісы і г.д.
  • Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

    Словы ў часе і прасторы

    Літаратура апошняга стагоддзя

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 394с.
    Мінск 2015
    118.23 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Філасофскаму светапогляду Хемінгуэя адпавядаў і яго стыль звышлаканічны, дакладны й адначасова насычаны змястоўным падтэкстам. Паводле вызначэння самога творцы, ён скарыстаў з «прынцыпу айсберга»: «Калі пісьменнік добра ведае тое, пра што піша, ён можа пакінуць па-за тэкстам шмат з таго, што ён ведае, і калі ён піша праўдзіва, чытач адчуе ўсё пакінутае ім па-за тэкстам гэтаксама моцна, як калі б пісьменнік пра гэта расказаў. Велічнасць
    руху айсберга палягае ў тым, што ён толькі на адну восьмую частку ўзвышаецца над паверхняю вады».
    Падводную частку маюць і дыялогі ў творах позняга Эрнэста Хемінгуэя. Яго героі абменьваюцца нібыта малазначнымі, выпадковымі фразамі, але чытач адчувае штосьці большае, прыхаванае за словамі. У сваіх кнігах творца-гуманіст імкнуўся выказаць пэўную недавыказаную праўду пра чалавека і жыццё.
    Асобныя творы Эрнэста Хемінгуэя перакладалі на беларускую мову Юрка Гаўрук, Вадзім Небыпіынец, Павел Марціновіч, Максім Валошка, Алесь Асташонак.
    Сацыялістычны рэалізм
    Да гісторыі ўсталявання метаду. Сацыялістычны рэалізм напрамак у савецкім мастацтве, асноўнай мэтай якога, паводле афіцыйнага вызначэння, прынятага на I Усесаюзным з’ездзе савецкіх пісьменнікаў (1934), з’яўляўся «праўдзівы і гістарычна канкрэтны паказ рэчаіснасці ў яе рэвалюцыйным развіцці ў спалучэнні з задачай «рэалізму ідэйнай пераробкі і выхавання працоўных у духу сацыялізму». Паняцце «рэалізм», само па сабе досыць няпэўнае і неакрэсленае, удакладнялася з дапамогай чужога эстэтыцы ідэалагічнага эпітэту «сацыялістычны», які скажаў пазітыўны сэнс слоў «праўдзівы і гістарычна канкрэтны паказ рэчаіснасці» (у савецкія часы гэта быў адзін з выпрабаваных спосабаў падмены паняццяў, своеасаблівая «лыжка дзёгцю ў бочцы мёду»: «сацыялістычны гуманізм», «буржуазная мараль» і г. д.). У выніку атрымлівалася, як іранізаваў літаратурны крытык Андрэй Сіняўскі, «паўкласічнае паўмастацтва не надта сацыялістычнага зусім не рэалізму», альбо грымучая сумесь амаль усіх літаратурна-мастацкіх напрамкаў і плыняў (класіцызму, асветніцтва, сентыменталізму, рамантызму, рэалізму, натуралізму, авангардызму, міфалагізму), ад кожнага з якіх была запазычаная пэўная рыса без яе сувязі з цэлым («арганізаваная аднастайнасць»).
    Палітызацыя мастацкай літаратуры пачыналася ў паэзіі чартысцкага руху ў Англіі, літаратуры Парыжскай Камуны ў Францыі (Эжэн
    Пацье), рэвалюцыйнай пралетарскай літаратуры ў Расіі (Максім Горкі, Глеб Кржыжаноўскі, Аляксандр Серафімовіч, Дзям’ян Бедны), у Беларусі (Цішка Гартны, Міхась Чарот, Андрэй Александровіч), у Заходняй Еўропе (Анры Барбюс, Джон Рыд, Марцін Андэрсен-Нэксё), у якіх так ці інакш выяўлялася «пралетарская тэндэнцыйнасць» і «сацыялістычны змест». Так званая «пралетарская літаратура» грунтавалася на ідэалагічных пастулатах заснавальнікаў «марксізму-ленінізму» (Карл Маркс, Фрыдрых Энгельс, Уладзімір Ленін). Маніфестам яе стаў сумнавядомы артыкул Леніна «ІІартыйная арганізацыя і партыйная літаратура» (1905).
    Незадоўга да расійскай рэвалюцыі 1917 г. узнікла культурнаасветніцкая арганізацыя «Пралеткульт», якая паставіла сваёй задачай стварэнне новай «пралетарскай літаратуры», адмаўляла спадчыну «буржуазнага мастацтва» і рабіла стаўку на развіццё творчай самадзейнасці пралетарыяту. У гісторыі літаратуры ад дзейнасці пралеткультаўцаў засталося надзвычай мала. Уладзімір Маякоўскі здзекаваўся: «Ад пазяхання сківіцы круціць ажно: Дарагойчанка, Герасімаў, Кірылаў, Родаў...» 3 аднаго боку, пралеткультаўцы, замахваліся на стварэнне шэдэўраў («Пад роў гудка, грымоты сталі П Наперад да культуры свету!»), а з другога адмаўлялі сусветную традыцыю («У імя нашага Заўтра спалім Рафаэля, Ц Зруйнуем музеі, растопчам мастацтва кветкі»),
    Знаходзячыся «ва ўладзе мяцежнага, страснага хмелю», пралеткультаўцы змаглі захапіць сваім парывам да руйнавання маладзейшае пакаленне літаратараў. Беларускі паэт Міхась Чарот (1896-1937), ідэйны лідар літаратурнай суполкі «Маладняк», у вершы пад знакавай назвай «Скокі на могілках» (1922) пісаў:
    Паглядзіце, мы скачам на могілках.
    I чырвоным віном паліваем крыжы На магілах вякоў, на чырвоных століках Марш хаўтурны іграюць нажы.
    Годзе плакаць і нам над Рагнедаю
    I, зірнуўшы ў мінулае, цяжка ўздыхаць, Новы дзень няхай казку паведае, Чыю ў песнях усхваліваць раць.
    Літаратурны працэс у СССР у 1920-я гады
    У паслярэвалюцыйнай Расіі, а пазней у Савецкім Саюзе (СССР), у адносна свабодныя 1920-я гг., калі бальшавікамі была абвешчаная «новая эканамічная палітыка» (НЭП), узнік шэраг цікавых з мастацкага гледзішча літаратурных арганізацый. Адны з іх прытрымліваліся ў сваёй творчасці выразнай сацыялістычнай арыентацыі («Кузня», ЛеФ, РАПП), другія схіляліся да эстэтычнай пазіцыі «мастацтва дзеля мастацтва» («Перавал», «Серапіёнавыя браты», «канструктывісты», «ОПОЯЗ», «ОБЭРНУ»), У творчым пошуку нараджалася «новая літаратура», якая яшчэ не мела назвы; у дыскусіях, надзвычай палкіх і, чым далей, тым больш ваяўнічых, ішло змаганне за тое, якой быць гэтай літаратуры, якім мастацкім метадам карыстацца. Агульна прызнаным лічылася, што яна будзе рэалістычнай, інакш кажучы, праўдзівай. Іншыя метады (напрамкі, плыні, школы) выкарыстоўваліся толькі часткова ў сваіх вяршынных праявах (класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, мадэрнізм).
    Назва «сацыялістычны рэалізм» узнікла ў 1932 г. у выніку «сустрэч» Іосіфа Сталіна з групай прызнаных уладай літаратараў на чале з «буравеснікам рэвалюцыі» Максімам Горкім, аўтарам узорнага твора «новай» літаратуры, рамана «Маці». Пазней гэта назва рэдукавалася да зніжана-іранічнага «сацрэалізм» (у вызначэнні беларускага даследчыка Віктара Каваленкі падкрэслена штучнае яго паходжанне і нарматыўнасць патрабаванняў: «спецрэалізм»). Філасофскай асновай «літаратуры сацыялістычнага рэалізму» з’яўляўся марксізм-ленінізм, а мэтай «паказ жыцця ў святле ідэалаў сацыялізму». Узаконены новы метад быў на I Усесаюзным з’ездзе савецкіх пісьменнікаў, якія «падтрымлівалі платформу Савецкай улады і імкнуліся ўдзельнічаць у сацыялістычным будаўніцтве». На з’ездзе быў створаны Саюз савецкіх пісьменнікаў (ССП СССР), які выступаў «як адзінае калектыўнае цэлае, як магутная зброя сацыялістычнай культуры». У сапраўднасці адбылася гвалтоўная калектывізацыя пісьменніцкіх індывідуальных гаспадарак у адну велізарную і цалкам падкантрольную Савецкай уладзе арганізацыю. Аднак планавы працэс калектывізацыі ажыццяўляўся ўжо ў 1920-я гг„ калі ўзніклі па ўзору «камбедаў» і «сельскіх камун» шматлікія літаратурныя групоўкі і суполкі.
    Літаратурныя суполкі ў Расіі
    Левы фронт мастацтваў (ЛеФ) быў створаны ў 1922 г. футурыстамі (паэты Уладзімір Маякоўскі, Мікалай Асееў, Васіль Каменскі, Сямён Кірсанаў, мастакі Аляксандр Родчанка, Уладзімір Татлін, крытыкі Восіп Брык, Віктар Шклоўскі, Сяргей Траццякоў). Лефаўцы безагаворачна прымалі бальшавіцкі пераварот, прапагандавалі ідэю «жыццебудаўніцтва».
    У Беларусі футурыстамі-лефаўцамі сябе лічылі стваральнікі творчай суполкі «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна» (1927), якую ўзначальваў паэт Паўлюк Шукайла (1904-1939), «слуцкі пясняр», вялікі арыгінал і каларытная асоба, аўтар зборніка вершаў «Акрываўленая зямля» (1930). Вершы Шукайлы і яго паэма «Акорды дзён» былі перапоўненыя палітычнай лексікай, пафаснай рыторыкай, гіпербалізаванымі метафарамі, механізаванай эротыкай: «Рэвалюцыя, я слухаю твой загад!», «Увесь свет на свой лад перавернем, сусветны зробім Рэўком», «Гэй, вышэй сэмафор жыцця! Хай лятуць цягнікі нашых дзён... Трэба ўмець і шпалы кахаць, і цалаваць сэмафор...», «Раз, два, пллі! Направа і налева ббі!.. Спаткнуўся адзін, загінуў другі, а мільёны ідуць на сустрэчу вякоў». Удзельнікамі «камуны» былі кароткі час паэты Янка Відук (псеўданім Яна Скрыгана), Алесь Звонак, Наталля Вішнеўская.
    Назва літаратурнай групы «Серапіёнавыя браты», якая ўзнікла ў 1921 г„ паходзіла ад назвы гуртка сяброў у аднайменным рамане Э.Т.А. Гофмана. Сатырык Міхаіл Зошчанка, празаікі Усевалад Іванаў, Веньямін Каверын, Канстанцін Федзін, паэт Мікалай Ціханаў і іншыя творцы збіраліся кожную суботу і чыталі свае новыя творы. Яны шмат дыспутавалі, цікавіліся мастацкім псіхааналізам і наватарскімі адкрыццямі заходняй літаратуры, свядома пазбягалі палітычнай ангажаванасці, лічачы, што ўсялякая «тэндэнцыя» на шкоду.
    Літаратурная група «ОБЭРЫУ» (рус. Аб’яднанне рэальнага мастацтва) узнікла ў 1928 г. на падмурку Ордэна мудрагельцаў. У яе ўваходзілі паэты Данііл Хармс, Аляксандр Увядзенскі, Мікалай Забалоцкі, мастакі Казімір Малевіч, Павел Філонаў і інш. лічылі
    сваімі літаратурнымі настаўнікамі футурыстаў вышэйзгаданага Веліміра Хлебнікава, а таксама Аляксея Кручоных (1895-1968). Яны востра адчувалі канфліктнасць светабудовы і імкнуліся перадаць сваё адчуванне з дапамогаю абсурду, алагізмаў, гратэску, вербальных гульняў (семантычныя зрухі, праца над фанетыкай, гукавыя эфекты), апярэджваючы тым самым пазнейшыя адкрыцці еўрапейскага «тэатра абсурду».
    Сучасная беларуская літаратура, асабліва маладая генерацыя (Бум-Бам-Літ, Новы літаратурны фронт, Schmerzwerk), іпмат у чым арыентуецца на фармалістычныя вынаходствы «абсурдыстаў».
    Асаблівае месца ў літаратурным працэсе 1920-х гг. займаў «ОПОЯЗ» (Таварыства вывучэння паэтычнай мовы), створаны ў 1916-18 гг. групай вершазнаўцаў (Сяргей Бернштэйн, Восіп Брык), тэарэтыкаў і гісторыкаў літаратуры (Віктар Шклоўскі, Юрый Тынянаў, Барыс Эйхенбаўм), блізкіх да іх лінгвістаў (Раман Якабсон, Барыс Тамашэўскі, Георгій Вінакур, Віктар Вінаградаў). Апаязаўцы на раннім этапе абапіраліся на творчыя прынцыпы футурыстаў, вывучалі мастацкі твор з дапамогай «фармальнага метаду» і бачылі ў ім рацыянальна пабудаваную структуру («суму»), якую лёгка раскласці на часткі («Як пабудавана «Шынель» Гогаля», «Як рабіць вершы»). На творчасць яны глядзелі як на рамяство, якое можна засвоіць у працэсе навучання і якое мае на мэце з дапамогай апрабаваных тэхналагічных прыёмаў і сродкаў дасягаць эфекту здзіўлення («адстароненасці»): «Паэзія уся! язда ў невядомае» (Маякоўскі). Сэнс змены літаратурных напрамкаў, плыняў, школаў апаязаўцы бачылі ў абнаўленні тэхналогіі.
    РАПП (Расійская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў), што арганізацыйна аформіўся ў 1928 г. і ўвабраў у свой склад членаў пісьменніцкіх груповак «Кузня», «Акцябр», «Маладая гвардыя», «На пасту», лічыў сябе «правадніком камуністычнай лініі ў літаратуры». Л ідарамі яго лічы ліся крытыкі Леў Авербах, Уладзімір Ярмілаў, празаікі Аляксандр Серафімовіч, Аляксандр Фадзееў, Фёдар Гладкоў, Фёдар Панфёраў, паэты Дзям’ян Бедны, Аляксандр Безыменскі, Аляксандр Жараў. Раппаўцы прапагандавалі тэорыю «жывога чалавека» (псіхалагічнае напаўненне вобраза чалавека