Жанр лірычнага ліста блізкаму чалавеку спатрэбіўся Ясеніну, каб паспавядацца сумленна і мужна, нічога не тоячы ад тых, хто найдаражэй яму (напісаныя ў 1924-25 гг. вершы «Мой шпях», «Пісьмо маці», «Пісьмо да жанчыны», «Пісьмо да сястры»), У гэтых творах выразна чуецца крык параненай душы паэта, які адчувае сябе на мяжы адчаю і шукае чулага водгуку: «Сястра! Сястра! Сяброў вакол так мала!» Асабісты трагічны экзістэнцыйны досвед выяўляецца ў медытатыўнай лірыцы паэта («Там, дзе вечна дрэмле тайна...», 1916; «Ні мальбы, ні крыўды, ні дакору...», 1922; «Мы цяпер памалу адыходзім...», 1924; «У гэтым свеце я толькі прахожы...», 1925). Бурную рэакцыю літаратурнай крытыкі выклікаў яго зборнік «Масква кабацкая» (1924): «Размагнічанасць, духоўная прастрацыя, распад асобы выступаюць зусім выразна» (Аляксандр Варонскі); «Кніга крызісу, кніга хваробы і пералому» (Аляксандр Лежнеў). Але і ў вершах з гэтага зборніка, «тужлівых і жаласных», Ясенін «застаецца пяшчотным лірыкам», а ў асобным цыкле «Каханне хулігана» і наогул «ужо мала пра карчму і шмат пра каханне». Своеасаблівым рэквіемам стала паэма «Чорны чалавек» (1925): Друг мой, дружа, Я хворы, я дужа хворы. Сам не знаю, адкуль ён узяўся, боль. А ці вецер гудзе Над пустым знелюдзелым борам, Ці, як гай вераснёвы, Абтрасае мазгі алкаголь. Ноч марозная. Ціша на гукі сквапная. Я адзін ля вакенца, Hi госцю, ні другу не рад. А раўніна пакрыта Сыпучай мяккай вапнаю, I, як коннікі, дрэвы З’ехаліся ў наш сад... (Пераклад Рыгора Барадуліна.) У самыя змрочныя хвіліны перад паэтам з’яўляецца «вельмі благі госць», вораг усяго прыгожага і чыстага ў свеце, які невядома калі і якім чынам пасяліўся ў душы яго самога: паэт шпурляе свой кій ва ўласны адбітак у люстэрку. Спроба Сяргея Ясеніна павянчаць «ружу белую з чорнай жабай» скончылася трагічна. Жыццё і лёс Сяргея Ясеніна цікавілі шмат каго з беларускіх паэтаў. Ясенінскія матывы выразна гучаць у вершах Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова і інш. Вядома, што маладыя беларускія паэты Пятро Глебка, Максім Лужанін, Сяргей Дарожны, Янка Бобрык і Янка Туміловіч, азнаёміўшыся з артыкулам Льва Сасноўскага «Развянчайце хуліганства», апублікаваным пасля смерці паэта ў «Камсамольскай праўдзе», даслалі ў рэдакцыю ліст, у якім выказвалі сваё абурэнне артыкулам і досыць аргументавана абвяргалі выпады яго аўтара супраць паэта. Ліст, на жаль, не быў надрукаваны. Вершы Сяргея Ясеніна перакладалі на беларускую мову Аркадзь Куляшоў, Рыгор Барадулін, Сяргей Грахоўскі, Яўген Міклашэўскі, Адам Глобус і інш. Яму прысвяцілі свае творы Алесь Дудар, Анатоль Вольны, Алесь Гурло, Максім Лужанін, Язэп Пушча, Максім Танк, Яўгенія Янішчыц, Сяргей Законнікаў... Уільям Фолкнер (1897-1962) Уільям Фолкнер нарадзіўся ў гарадку Нью-Олбані, гадаваўся замкнёным, сарамлівым хлопчыкам. У трынаццаць гадоў ён напісаў першыя (досыць пасрэдныя) вершы, прысвечаныя Эстэл Оўлдхэм. Збіраўся стаць удзельнікам вайны, але ў сапраўдных баявых дзеяннях удзелу не прымаў. Пазней яго ведалі як заўзятага дамаседа, падарожнічаў ён рэдка. На пэўным этапе сваёй творчасці Фолкнер ледзьве не стаў літаратарам-мадэрністам, але традыцыяналізм у яго творчасці пераважыў. Пра Фолкнера сёння гавораць як пра мастака, які перанёс на амерыканскую літаратурную глебу традыцыю еўрапейскай сярэдневечнай сагі. На яго творчасць значна паўплывалі знакамітыя амерыканцы Эдгар По з яго майстэрствам малявання жахлівага і Марк Твэн з яго гумарам. Якія ж рысы творчасці самога Фолкнера можна лічыць геніяльнымі і самабытнымі? Напэўна, усё-ткі паказ чалавечых жарсцяў, «гоману і ятра» бытавання, адмысловае адчуванне гісторыі, перадусім гісторыі амерыканскага ІІоўдня, уменне з прыземленай канкрэтыкі ствараць універсальныя, усечалавечыя мадэлі жыцця. Першая сусветная вайна ледзьве не зрабіла з Уільяма Фолкнера прадстаўніка «згубленага пакалення». У ранніх яго творах менавіта вайна дыктуе характар жарсцяў, якімі апанаваныя галоўныя персанажы. Гэтак, у рамане «Сарторыс» (1929) два прадстаўнікі арыстакратычнага роду Сарторысаў, браты Джон і Баярд, выпраўляюцца добраахвотнікамі на вайну, дзе становяцца лётчыкамі. Джон гіне ў паветраным двубоі. Баярд, застаўшыся жывым, ахоплены пачуццём віны за смерць брата. Калі Баярд вяртаецца ў родны горад, то, здаецца, толькі тым і займаецца, што прыспешвае ўласную смерць. Яго манера ездзіць на аўтамабілі выклікае ў местачкоўцаў жах. Адно яго дзед, стары Баярд, нібыта заахвочвае ўнука да гэтых шаленстваў і нават сам удзельнічае ў аўтамабільных вар’яцтвах. PaHeft стары Баярд не прызнаваў аўто і ездзіў на працу ў банк на кані. А цяпер ён памірае ў аўтамабілі ўнука нібы таму, што аўтамабіль яму надакучыў. Малады Баярд уцякае з дому, зноў займаецца выпрабаваннямі самалётаў, падымаецца ў паветра на няспраўнай машыне і разбіваецца. Больш усяго ад дзівацтваў Сарторысаў пакутуюць іх жанчыны. Але адна з іх, цётка Джэні, з глыбокай павагай успамінае мінулыя часы, подзвігі Сарторысаў яшчэ падчас грамадзянскай вайны. А калі ва ўдавы Баярда народзіцца сын, яго гэтак жа назавуць Баярдам. Баярд, сын Джона Сарторыса, становіцца адным з герояў навелы «Пах вербены» часткі рамана ў навелах «Няскораныя» (1938). Ён вельмі шануе памяць па бацьку чалавеку смелым і адначас- на жорсткім і не можа ігнараваць традыцыю, усталяваную на амерыканскім Поўдні, помсціць забойцам сваіх блізкіх. Але Баярд Сарторыс прымае цяжкое рашэнне і свядома сыходзіць са «сцяжыны вайны»... Увасабляючы ў літаратуры «амерыканскую мару», Уільям Фолкнер абапіраецца на гісторыю і традыцыю Поўдня, на адмысловае патрыярхальнае асяроддзе, у якім вырастаюць цэлыя пакаленні арыстакратаў духу Сарторысаў, Компсанаў, Маккалемаў. Пазней пісьменнік пакажа заняпад высакародных родаў і сем’яў. Іх месца зоймуць несімпатычныя аўтару Сноўпсы разбагацелыя нашчадкі белых жабракоў (раманы «Вёсачка», «Горад», «Асабняк», 1940-59). Выраджэнне амерыканскага Поўдня, яго заняпад пісьменнік звязвае са «снаўпсізмам» дробязнасцю, прагнасцю, маладушшам, помслівасцю. Фолкнер як быццам выстаўляе амерыканскай гісторыі рахунак за грамадзянскую вайну і раскол паміж Поўначчу і Поўднем. Але як пісьменнік ён нашмат шырэйшы за ўсе гістарычныя і грамадскія схеімы. Асабліва ўражвае дыяпазон яго творчасці. Самым простым, «празрыстым» і, магчыма, найдасканалейшым у мастацкім сэнсе творам Уільяма Фолкнера лічыцца раман «Святло ў жніўні» (1932). Гэта кранальная і жорсткая гісторыя пра тое, як Ліна, цяжарная дзяўчына-сірата, выпраўляецца на пошукі мужчыны, які спакусіў яе, і знаходзіць яго ў Джэферсане. Іншыя раманы пісьменніка настолькі складаныя, што, каб разабрацца ў іх фабуле, неабходна мець спецыяльныя дадаткі храналагічныя табліцы, радаводы і г. д. Такога кшталту раман «Гоман і ятра» (1929, скароч. пераклад на бел. мову Яна Максімюка, 2005), самы наватарскі ў творчай спадчыне Уільяма Фолкнера. Ён пабудаваны ў выглядзе чатырох «плыняў свядомасці», прыналежных чатыром персанажам. Найбольш уражвае ўнутраны маналог хворага на галаву Бэнджы, трыццацітрохгадовага мужчыны з розумам трохгадовага дзіцяці. Самы ж знакаміты «дадатак» да фолкнераўскай прозы карта акругі Ёкнапатафа. На геаграфічнай карце ЗША такая тэрыторыя не пазначаная. Фолкнер сам прыдумаў, насяліў і апісаў гэтую зямлю «памерам з паштовую марку». I, вось, акруга Ёкнапатафа ў шта- це Місісіпі, сталіца Джэферсан. Плошча, як сведчыць зроблены на карце рукой Уільяма Фолкнера надпіс, 2400 квадратных міляў. Насельніцтва 15 611 чалавек, у болыпасці гандляроў, рамеснікаў, адвакатаў, фермераў, лесарубаў. Шмат хто з іх мае чорны колер скуры. Кожнага з насельнікаў Ёкнапатафы пісьменнік ведаў у твар, пра кожнага мог расказаць кароткую або доўгую гісторыю, бо Ёкнапатафа была светам, створаным яго ўяўленнем, месцам дзеяння галоўных яго твораў. У творчым генію Уільяма Фолкнера ўражваюць не толькі сіла ўяўлення, апісанне жарсцяў і ўменне арганізаваць матэрыял. Глыбінны сэнс яго твораў гуманізм, прыхільнасць да людзей і вера ў сэнс чалавечага існавання, нягледзячы на памылкі і грахі, зробленыя як асобнымі людзьмі, так і ўсёй цывілізацыяй. Уільям Фолкнер адзін з найбуйнейшых пісьменнікаў XX ст., магчыма, самая значная постаць у літаратуры мінулай эпохі. «Фолкнер гэта бог!» у захапленні заяўляў у лісце да крытыка Каўлі ЖанПоль Сартр. Парадаксальна, але ў ЗША, на радзіме пісьменніка, яго папулярнасць і чытальнасць былі меншымі, чым у Еўропе. А пераймальнікаў і спадкаемцаў Фолкнера не знайшлося шмат ані ў Старым, ані ў Новым Свеце. Проза Эрнэста Хемінгуэя. Эрнэст Хемінгуэй (1899-1961) быў адным з самых знакамітых і папулярных празаікаў сярэдзіны мінулага стагоддзя. Шырокую вядомасць яму прынёс раман «Бывай, зброя!» (1929). Паводле сваёй праблематыкі ён блізкі да твораў прадстаўнікоў «згубленага пакалення» гэткіх, як «Агонь» (1916) француза Анры Барбюса, «Смерць героя» (1929) англічаніна Рычарда Олдынгтана, «На Заходнім напрамку без зменаў» (1927) Эрыха Марыя Рэмарка і «На імперыялістычнай вайне» (1914-28) нашага Максіма Гарэцкага. Вайна паказваецца Хемінгуэем, як і згаданымі тут іншымі аўтарамі, без прыхарошвання і штучнай рамантыкі. Героі яго твора людзі, якія моцна пацярпелі ў вайне і страцілі веру ў жыццё і адчуванне яго прыгажосці. Аб’ектам пісьменніцкай увагі Хемінгуэя рабіўся лёс самотнага чалавека, закінутага ў гэты жорсткі сусвет. Да рэалій хемінгуэеўскага мастацкага свету міжваеннага перыяду перадусім належалі забойствы, гвалт, усеагульная адчужанасць, бязладдзе. ГІозні Хемінгуэй у болыпай ступені імкнецца да глабальных абагульненняў, універсалізацыі. У аповесці «Стары і мора» (1952) майстар у лапідарнай форме здолеў пераказаць і асэнсаваць адвечную трагедыю чалавечае экзістэнцыі. Героем гэтага твора Эрнэст Хемінгуэй абірае рыбака Сант’яга старога чалавека, высушанага сонцам і выпетранага морам. Праз усё сваё жыццё Сант’яга марыў пра велізарную і казачную ўдачу і вось яна прыходзіць да яго ў абліччы нябачанай агромністай рыбіны, што ўзялася на прынаду. Галоўную частку навелы складае апісанне шматгадзіннага змагання старога чалавека і рыбіны ў адкрытым акіяне, барацьбы, што вядзецца па-сумленнаму, на роўных. У сімвалічным плане гэты паядынак чытаецца як адвечнае змаганне чалавека з прыроднымі стыхіямі, з самім быццём. У хвілю, калі Сант’ягава нерамога блізкая, ягоную лодку атачаюць акулы і аб’ядаюць цела рыбіны амаль дашчэнту. Несуцяшальная мараль гэтай навелы-прыпавесці у самім яе тэксце: чалавек у сваім двубоі з быццём асуджаны на паразу. Але ён усё адно павінен змагацца да канца. Сант’яга зразуметы толькі адным чалавекам хлопчыкам, яго вучнем. Калі-небудзь хлопчыку ўсміхнецца ўдача. У гэтым надзея і суцяшэнне старога рыбака. Ён перакананы, што чалавека «магчыма знішчыць», але «перамагчы яго нельга». Калі стары засынае, ён пачынае сніць ільвоў...