Словы ў часе і прасторы
Літаратура апошняга стагоддзя
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 394с.
Мінск 2015
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
«ў скураной куртцы»), прынцып «зрывання ўсіх і ўсялякіх масак» («саюзнік альбо вораг»), адмаўлялі рамантызм («Далоў Шылера!»), заклікалі да «адзям’яньвання паэзіі» (пісаць «пад Дзям’яна Беднага»), аб’яўлялі «мабілізацыю ўдарнікаў у літаратуру», не грэбавалі публічным налепваннем палітычных ярлыкоў і абвінавачванняў.
Найлепшыя расійскія празаікі Іван Бунін, Яўген Замяцін, Міхаіл Булгакаў, Андрэй Платонаў, Ісак Бабель, Ілья Ільф і Яўген Пятроў, Уладзімір Набокаў, паэты Мікалай Гумілёў, Максімільян Валошын, Восіп Мандальштам, Ганна Ахматава, Марына Цвятаева, Барыс Пастарнак, якія напісалі ў 1920-я гг. свае мастацкія шэдэўры, залічваліся афіцыёзам у «папутчыкі» альбо проста замоўчваліся. Беларускія пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Алесь Гарун, Вацлаў Ластоўскі, Францішак Аляхновіч, Антон Луцкевіч, Янка Маўр, творы якіх сталі нацыянальнай класікай, літаратурнаю крытыкай гэтага перыяду заносіліся ў пералік «нашаніўцаў», «адраджэнцаў», «парнаснікаў» (усе назвы насілі досыць абразлівы характар). Між тым, менавіта пералічаныя вышэй імёны пісьменнікаўупрыгожвалі спіс выдатных дзеячаў мастацкай літаратуры і вызначалі змест, характар і галоўны напрамак літаратурнага працэсу.
Міхаіл Шолахаў
Класік савецкай літаратуры Міхаіл Шолахаў (1905-1984), прадстаўнік так званага «сацыялістычнага рэалізму», аблашчаны ўладамі як у сталінскія, так і ў хрушчоўскія ды брэжнеўскія часы, лаўрэат сталінскай і ленінскай прэмій, Герой сацыялістычнай працы, шмат у чым загадкавая, паўлегендарная асоба. 3 савецкіх пісьменнікаў-«артадоксаў» яму аднаму была прысуджана Нобелеўская прэмія. У той самы час твор, які прынёс пісьменніку гэтую ўзнагароду,раман «Ціхі Дон» -
спарадзіў мноства чутак і версій, так званае «шолахаўскае пытанне», ці, інакш пытанне пра тое, хто з’яўляецца сапраўдным аўтарам знакамітага твора. Скептыкам цяжка было паверыць, што 23-гадовы пісьменнік (першая частка рамана была напісаная ў 1928 г.) мог стварыць такі змястоўны, эпахальны паводле значэння твор, які па-мастацку выяўляе жыццё данскога казацтва ў пачатку XX ст., у пару першай сусветнай вайны, рэвалюцыі, грамадзянскай вайны. Шолахаў не належаў да казацкага саслоўя, не ўдзельнічаў у імперыялістычнай вайне, не ведаў белаказацкага руху «знутры», не мог ставіцца да яго са спагадай, як гэта праглядаецца ў рамане, такія прыводзіліся аргументы. Мажлівым аўтарам «Ціхага Дону» называўся пісьменнік з казакоў Фёдар Крукаў (18701920), удзельнік белагвардзейскага руху на Доне. Тэксталагічны аналіз рамана, зроблены з дапамогай камп’ютара, давёў з вялікай доляй верагоднасці аўтарства менавіта Міхаіла Шолахава. I ўсё ж літаратуразнаўцы не выключаюць, што, мажліва, Міхаілу Шолахаву ў свой час патрапіў у рукі рукапіс дзённіка Крукава, які ён выкарыстаў пры стварэнні рамана.
У «Данскіх апавяданнях» (1926) маладога Шолахава жыве прадчуванне будучыні рамана: пісьменнік паказаў трагічнасць падзей грамадзянскай вайны, калі брат ішоў на брата, сын на бацьку. Зачароўвае велічнасць краявідаў карцін данскога стэпу.
«ЦіхіДон» (1928-40, бел. пераклад тт. 1-3 Ул. Хадыкі, 1936) мастацкая энцыклапедыя гісторыі, побыту, псіхалогіі казацтва. Аўтар адчуў і па-мастацку ўвасобіў сацыяльны статус і характар казака хлебароба і ваяра. Прычыну белагвардзейскага руху на Доне празаік бачыць у крэўнай крыўдзе, нанесенай казацкай вольніцы Саветамі, «чырвонымі». Ён не хавае і забабонаў ды заганаў казацтва, што выяўляліся ў такіх рэчах, як нянавісць да іншаверцаў, іншародцаў, палітычных вальнадумцаў. Цэнтр мастацкага свету «Ціхага Дона» хутар Татарскі, хата («курэнь») Мелехавых. Гэтаксама, як і Уільям Фолкнер, Габрыэль Гарсія Маркес, Шолахаў здолеў у лакальным мастацкім абіпары выявіць драму чалавечай цывілізацыі ў XX ст. Яна раскрываецца праз паказ трагічнага лёсу Рыгора Мелехава казака, які прайшоў Першую сусветную і грамадзянскую вайну.
Мелехаўробіццаахвярай гісторыі,рэвалюцыі,уякой,якгаварыліяе ідэолагі, няма «трэцяга шляху». Мелехаў якраз і спрабаваў знайсці гэты трэці шлях, кіраваўся ў сваіх учынках уласным казацкім кодэксам гонару. 3 лагера белых Мелехаў пераходзіць да чырвоных здавалася б, згодна з канонамі савецкага мастацтва, у гэтым месцы можна было паставіць тлустую кропку. Але пісьменнік-рэаліст прымушае Мелехава сысці і ад чырвоных герой не прымае маральнага гвалту над сабой, ды і не ўпісваецца ён у савецкую сістэму і не адчувае тут сябе «сваім». Рыгор Мелехаў чалавек, які «стаў на мяжу». Чалавечая індывідуальнасць каштоўнейшая і вышэйшая за палітычную барацьбу, але яна ламаецца падчас апошняй. У гэтым сутнасць трагедыі Мелехава. Рыгор страціў амаль усё жонку Наталлю і каханую Аксінню. У адной з фінальных сцэн Мелехаў пасля пахавання Аксінні падымае вочы і бачыць у небе чорнае сонца. Гэты эпізод сведчыць пра выдатны мастацкі талент аўтара. Любоўны трыкутнік «Рыгор Наталля Аксіння» вымаляваны аўтарам з вялікім псіхалагічным майстэрствам і адвагай. Сцэны кахання гранічна адкрытыя, часам натуралістычныя. Шолахаўскія краявіды, апісанні казацкага побыту, батальныя і гістарычныя эпізоды выкананыя з эпічным размахам, буйнымі, сакавітымі «мазкамі». Выяўляецца адмысловы, уласцівы аднаму Шолахаву гумар калі-нікалі грубаваты, не стрыманы ўмоўнымі нормамі.
Творчы лёс «Узнятай цаліны» (т. 1: 1932; т. 2: 1954-60) паказвае, як драбнее глыбокі пісьменніцкі талент пры падначаленні сацыяльнай замове, кан’юнктуры. Першая частка рамана стваралася ў 1930-я гг. і сваім зместам ілюструе партыйныя рашэнні і пастановы, звязаныя з калектывізацыяй вёскі і раскулачваннем гаспадароў. Разам з тым пісьменніцкі талент, рэалістычная манера пісьма аўтара дазволілі «Узнятай цаліне» зрабіцца свайго кшталту мастацкім дакументам, у якім адбіліся жахлівыя рэаліі й ідэалогія сталінскай эпохі... Як раман кан’юктурны, «Узнятая цаліна» не абышлася і без цэлага шэрагу нелагічнасцяў. Адна з іх ператварэнне «культурнага гаспадара» (Якаў Астраўноў) у «ворага народа», памагатага бандытаў і нават забойцу ўласнай маці.
Трагедыя чалавечага існавання разыгралася ў новай версіі
ў маленькім шэдэўры Міхаіла Шолахава апавяданні «Лёс чалавека» (1956-57). Салдат Андрэй Сакалоў трапляе ў нямецкі канцлагер, некалькі разоў спрабуе ўцячы, цудам пазбягае смерці і вяртаецца на радзіму. Але тут высвятляецца, што вайна пазбавіла Сакалова ўсяго: загінулі яго жонка і дзеці. Герой усынаўляе хлопчыка-сірату, і гэта дапамагае выжыць яму самому. Дзве абяздоленыя чалавечыя істоты ідуць па жыцці, падтрымліваючы адна адну. Апавяданне «Лёс чалавека» было экранізаванае рэжысёрам Сяргеем Бандарчуком; ён жа, Бандарчук, сыграў і галоўную ролю ў гэтым кінашэдэўры.
Міхаіл Шолахаў стварыў свае найлепшыя творы не дзякуючы, а насуперак жорсткім канонам сацрэалізму. У працы з жыццёвым матэрыялам і барацьбе з абмежаваннямі, якія накладала на творчасць сацыялістычная цэнзура, перамаглі мастак і яго талент.
Літаратурныя суполкі ў савецкай Беларусі
Імкненне да гуртавання. Старэйшыя беларускія літаратары, сярод якіх Янка Купала, Цішка Гартны, Міхась Чарот, Андрэй Александровіч, яшчэ ў 1922 г. спрабавалі зарэгістраваць Таварыства беларускіх літаратараў «Вір» і падалі адпаведныя дакументы (заяву, статут) у Камісарыят унутраных спраў БССР (тады ССРБ). Сакрэтны аддзел ДПУ высветліў «полнтфмзмономмн» падпісантаў (усе пад сваімі прозвішчамі з указаннем адрасоў): «Жылуновіч член РКП. Пятровіч невядомы. Кудзелька член РКП. Ільлючонак б. член РКІІ, выключаны за п’янства. Некрашэвіч быў бел. эсдэкам, перайшоў да эсэраў. У 1921 г. ад с.-р. сышоў. Падазроны. Завярае аб спачуванні Сав. ул. і РКП. I. Луцэвіч бел. пісьменнік-шавініст. А. Александровіч эсэрствуючы, шавініст. Ар. Смоліч бел. эсдэк. Правы. Падазроны, тып Лёсіка...» У выніку «Вір» не прайшоў рэгістрацыю, а члены РКП Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч) і Міхась Чарот (Міхась Кудзелька) панеслі пакаранне па партыйнай лініі.
Грамадская і творчая ініцыятыва паступова пераходзіла да літаратурнай моладзі, якая ахвотна паверыла ў шчырасць намераў новай улады, што абвясціла курс на беларусізацыю. Моладзь больш
абвострана адчувала новыя павевы і больш натуральна ўпісвалася ў іншы грамадска-палітычны кантэкст.
«Маладняк». У лістападзе 1923 г. утварылася літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», якое ўвяло стыхійны літаратурны рух у пэўныя арганізацыйныя рамкі. У склад яго першапачаткова ўвайшлі Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Язэп Пушча, Адам Бабарэка. Старшынёю быў абраны Чарот. Аб’яднанне неўзабаве стала масавым і налічвала ў перыяд росквіту больш за 500 сяброў, пра што ўрачыста паведамлялася на I Усебеларускім з’ездзе «Маладняка» ў лістападзе 1925 г. Студыі, філіі (аддзяленні) існавалі не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі у Маскве, Ленінградзе, Смаленску, Вільні, Празе, Дзвінску. Маладнякоўцамі лічылі сябе Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва, Міхась Зарэцкі, Міхась Лынькоў, Паўлюк Трус, Уладзімір Хадыка, Васіль Каваль, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Аркадзь Куляшоў, Янка Скрыган, Рыгор Мурашка, Платон Галавач, Алесь Якімовіч, Максім Лужанін і нямала іншых таленавітых паэтаў, празаікаў, крытыкаў.
«Маладняк» лічыў сябе закліканым да стварэння новай, пралетарскай літаратуры. Касцяк аб’яднання складалі таленавітыя паэты і празаікі, якія пакінулі пасля сябе цікавыя мастацкія творы сведчанне творчых пошукаў і эксперыментаў. Найбольшыя дасягненні мела маладнякоўская паэзія, якая па характару была рэвалюцыйна-рамантычнаю і трымалася на пафасе адмаўлення «старога». Адсюль ішла недаацэнка класічнай спадчыны, што выявілася ў вульгарным закліку: «У рожкі са старымі». Пераважала захапленне псеўдарэвалюцыйнай фразеалогіяй, што выяўлялася ў шырокім выкарыстанні палітычных лозунгаў і прапагандысцкіх штампаў, заўважалася пагоня за эфектным, часта экстравагантным (незвычайным, не падобным да агульнагутарковага) словам, імкненне супрацьстаўляць новы дынамічны, эмацыянальна-ўзрушаны стыль нібыта састарэлай статыцы, застыгласці «нашаніўскіх» твораў, усё, што атрымала назву «бурапены» (жартоўны тэрмін, прыдуманы Чорным).
«Узвышша». Паступова «Маладняк» ператвараўся ў культурнаасветніцкую арганізацыю, і найбольш таленавітыя прадстаўнікі «самабытна-беларускага кірунку маладнякізму» (так названаму ў адрозненне ад «адраджанізму» класікаў) адчулі розніцу паміж «агіткай» і сапраўднай мастацкай літаратурай. Адбыўся раскол, і група пісьменнікаў (Чорны, Крапіва, Дубоўка, Пушча, Бабарэка) выйшла з «Маладняка», стварыўшы самастойную літаратурнамастацкую суполку «Узвышша» (1926-31) уякую ўваходзілі таксама пісьменнікі Змітрок Бядуля, Уладзімір Жылка, Пятро Глебка, Тодар Кляшторны, Максім Лужанін, Сяргей Дарожны, Васіль Шашалевіч, Андрэй Мрый, Лукаш Калюга, крытыкі Антон Адамовіч, Фелікс Купцэвіч, К. Кундзіш. Першачарговай задачай узвышаўцы лічылі авалоданне культурай творчасці, засваенне класічнай спадчыны, напісанне твораў, якія «ўбачаць вякі і народы». Нягледзячы на пэўную прэтэнцыёзнасць (перабольшанасць) сваіх праграмных установак, узвышаўцы ўсяго за некалькі гадоў творчай працы змаглі напісаць нямала сапраўдных мастацкіх шэдэўраў, якія сталі нацыянальнай класікай.